Пашкевіч

Ян Казімір

Беларускі паэт 1-й паловы 17 ст. Біягра-фічных звестак пра яго не захавалася. Ве-рагодна, паходзіў са шляхецкага роду герба «Радван» з Ашмяншчыны. Захаваўся толькі адзін яго верш «Польска квітнет лаці-ною...», напісаны ў 1621 (апубл. ў 1842). Твор гэты — узор грамадзянскай патрыя-тычнай лірыкі, у ім выявіліся i асаблівасці сілабічнага вершаскладання. Паэт адзначае ролю роднай мовы ў грамадскім i культур­ным жыцці Вялікага княства Літоўскага, ганарыцца міжнароднай сдавай свайго на­рода, верыць у яго несмяротнасць. Як сведчаць змест, паэтычная форма i мова верша, аўтар быў чалавек свецкі, высока-адукаваны, патрыятычна настроены бела-рускі шляхціц або мешчанін. Твор захаваў-ся ў Слуцкім спісе Статута Вялікага княс­тва Літоўскага 1529 i датаваны 1621. У гэ-тым спісе змешчаны яшчэ 5 аўтографаў па-эта, а таксама запісы іншых асоб, якія сведчаць, што ў 1-й палове 17 ст. рукапіс быў у Вільні, дзе, напэўна, i напісаны верш.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: