Радзівіл

Мацей (10.11.1749—2.10.1800)

Драматург, кампазітар. Нарадзіўся і жыў у Нясвіжы. 3 1786 падкаморы Вялікага княства Літоўскага, з 1790 кашталян вілен-скі. Для Нясвіжскага тэатра Радзівілаў на-пісаў лібрэта аперэт «Агатка, ці Прыезд па­на» (1784, музыка Я.Д.Голанда) i «Войт альбанскага сяла» (1786), якія захаваліся ў рукапісах. Р. пісаў паланезы, санаты, серэ-

нады. Даследчыкі лічаць «Агатку» народнай аперэтай. У ёй апаэтызаваны людзі з наро­да, пераканаўча даводзіцца неабходнасць змены адносін да вясковага народа, абляг-чэння яго долі; гаспадар маёнтка ўсведам-ляе, што цяжкая сялянская праца з'яўляец-ца асновай усеагульнага дабрабыту. У апе-рэце «Войт альбанскага сяла» правобразам войта з Альбы (ідылічнай «вёскі» каля Няс-віжа) быў сам Кароль Радзівіл. Але аўтар асуджаў яго жорсткае абыходжанне з сяля-намі. У творчасці Р. сентыменталізм i кла-сінызм спалучаліся з перадрамантычнымі тэндэнцыямі.

Літ:. М а л ь д з i с А.І. На скрыжаванні сла-вянскіх традыцый. Мн., 1980.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: