Радзівіл

Людвіка Караліна (27.2.1667—23.3.1695)

Асветніца i мецэнатка. Нарадзілася ў сям'і аднаго з найбуйнейшых магнатаў так званай «біржайскай лініі» роду Радзівілаў — Багуслава. Людвіка расла сіратой: яе маці памерла пры родах, а праз 2 гады памёр i бацька. Маленькую князёўну на выхаванне забралі родзічы ў сям'ю брандэнбургскага курфюрста ў Берлін. Там яна выйшла за­муж за маркграфа, але хутка аўдавела. Дру-гім яе мужам быў пфальцграф нейбургскі Карл Піліп. Жывучы ў Германіі, Людвіка ніколі не забывала пра сваю радзіму: вяла пастаянную перапіску з эканомамі сваіх маёнткаў, клапацілася пра сваіх падданых, жыхароў Слуцка, Копыся, Капыля, Люб-чы, Біржы, Койданава, Смалявіч, Невеля, Себежа. Час ад часу сама наведвалася ў свае беларускія ўладанні. Шмат увагі яна надавала справе асветы i адукацыі, вельмі блізка да сэрца прымала патрэбы аднавер-цаў-кальвіністаў, дапамагала i праваслаў-ным. Як i яе папярэдніца Соф'я Радзівіл-Алелька, Людвіка ахвяравала вялікія сродкі на слуцкія праваслаўныя царкву i манас-тыр. У 1690 яна дамаглася пацвярджэння прывілеяў, здабытых для праваслаўнага на-сельніцтва Случчыны намаганнямі Соф'і Алелькавіч. Прыхільнікі уніі, якія неадна-разова спрабавалі ўвесці сваё веравызнанне ў Слуцку i Капылі, не мелі падтрымкі з бо­ку Людвікі, за што ад імя ўсіх праваслаў-ных Слуцка дзякаваў ёй архімандрыт Сера-піён Волхаўскі. Усімі сіламі i сродкамі яна падтрымлівала рэфармацыйны рух на Бела-русі, выступала апякункай кальвінісцкіх збораў Слуцка, Мінска i Койданава. Яна лічыла неабходным, каб яе землякі мелі магчымасць карыстацца паслугамі шырока-адукаваных пастыраў-кальвіністаў i каб тыя былі не з чужаземцаў. На яе сродкі (12 стыпендый) беларускія кальвіністы атры-малі магчымасць накіроўваць для навучан-ня ў Кёнігсбергскі універсітэт тых, хто лі-чыў сваім прызваннем несці святло веры людзям. Каб павялічыць колькасць высокаа-дукаваных людзей са сваіх беларускіх пад­даных, Людвіка пасылала здольным да на-вук юнакам — выпускнікам Слуцкай каль-вінісцкай гімназіі — грашовую дапамогу, на якую тыя працягвалі вучобу на больш высокім узроўні ў Оксфардзе, Берліне, Франкфурце-на-Одэры.

Літ.: Грицкевич А.П. Древний город на Случи. Мн., 1985; Марцінкевіч А. Ля Ка-
менкі бруістай. Мн., 1992; Родчанка Р. Слуцкая старасветчына: (факты i разважанні). Мн., 1991. І.А.Масяяніцына.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: