Цяплінскі

Марцін (псеўданім О s s о г у j a;

18107—3.8.1847)

Паэт, фалькларыст. Нарадзіўся ў фаль-варку Крупава (паводле іншых звестак Ця-шэйкава; цяпер Зэльвенскі раён). За ўдзел у паўстанні 1830—31 быў у ссылцы на Каў-казе (1831—33). Друкавацца пачаў з 1837 на польскай мове. Свае рамантычныя вер-шаваныя творы i пераклады змяшчаў у ві-ленскім альманаху «Biruta» («Бірута»), ча-сопісах «Athenaeum» («Атэнэум»), «Wi­zerunki i roztrząsania naukowe» («Навуковыя агляды i развагі»), Збіраў і выкарыстоўпаў у сваёй творчасці беларускія паданні, песні, прымаўкі, прыказкі. Падрыхтаваныя да друку 3 тамы «Паэзіі» засталіся ў рукапісе (не выяўлены). Меркаваў арганізаваць вы-данне альманаха «Наднёманскі снапок».


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: