Ціхінскі

Язэп (?—1921?)

Лексікограф. Жыў i працаваў у маёнтку Прусін на Магілёўшчыне. Амаль 40 гадоў свайго жыцця прысвяціў распрацоўцы i складанню 16-томнага «Беларуска-польска-рускага слоўніка», які так i застаўся нявы-дадзеным. Частка яго рукапісу (7108 старо-нак) зберагаецца ў бібліятэцы АН Літвы (частка на літары В, Н, О, Р страчана ў га­ды 2-й сусветнай вайны). Рукапіс слоўніка памерам у 636 аўтарскіх аркушаў уключае каля 200 тыс. агульнаўжывальных слоў, уласных асабовых імён, назваў дзяржаў, га-радоў i мясцовасцей. У слоўніку змешчаны таксама пашыраныя запазычанні з іншых моў. Пры перадачы слоў вытрыманы най-важнейшыя фанетычныя асаблівасці бела-рускай мовы (аканне, яканне, дзеканне, цеканне), адлюстравана афіксальнае сло-ваўтварэнне. Слоўнік Ц. адыфаў важную ролю ў стварэнні перакладных руска-бела-рускіх i беларуска-рускіх слоўнікаў, скла-дальнікамі якіх бьші М.Багікаў i С.Некра-шэвіч. Працу Ц. высока цаніў М.Федароў-скі. У 1909—12 Ц. друкаваў допісы ў газе-це «Наша ніва» пад псеўданімам Язэп Бу­рачок.

ЦЫТОВІЧ

Іосіф Парфір'евіч (1811?—7.8.1870)

Публіцыст i педагог. Скончыў Магілёў-скую духоўную семінарыю. 3 1835 працаваў настаўнікам моў у Віцебскім i Полаіікім духоўных вучылішчах, з 1844 — у дваран-скім вучылішчы i гімназіі, наглядчык павя-товага вучьшішча ў Панявежы (Літва). У 1843 апублікаваў у пецярбургскім часопісе «Маяк» артыкул «Словы два пра мову i пісьменнасць Белай Русі», у якім ставіў пы-танне пра неабходнасць развіцця беларускай літаратуры i ў якасці прыкладу «гнуткасці i паслухмянасці» беларускай мовы прывёў верш «Чалом, чалом, ацец, татулька!..». У на-рысе «Адзін дзень у Беларусі» (1845) даводзіў старажытнасць беларускай мовы, яе каштоў-насць для навукі, заклікаў да вывучэння гіс-торыі i фальклору Беларусі. Аўтар працы «Некалькі слоў адносна развіцця рускай мо­вы ў Жмудзі, або Самагітыі» (1851, рукапіс зберагаецца ў архіве Рускага геаграфічнага таварыства, Санкт-Пецярбург).

Літ:. К i с я л ё ў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн„ 1977. С. 8—12.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: