Цамблак

Грыгорый (1364 7—1450?)

Рэлігійны дзеяч, пісьменнік, першы міт-рапаліт у Вялікім княстве Літоўскім. Нара-дзіўся ў г. Вяліка-Тырнава, Балгарыя. Яго творы на царкоўнаславянскай мове адно-сяць да літаратур балгарскай, сербскай, малдаўскай, румынскай, старажытнарускай i старабеларускай. Прозвішча яго таксама пішуць па-рознаму: Цамвлак, Цымівлак, Сімівлак, але часцей — Цамблак, пазнача-юць i толькі манастырскае імя Грыгорый. Паходзіў са знатнага балгарскага, а даклад-ней аславяненага валашскага роду. Адука-цыю атрымаў у Канстанцінопалі, гумані-тарную падрыхтоўку — у Тырнаўскім ма-настыры Святой Троицы пад кіраўніцтвам патрыярха Яўхімія. Яго светапогляд i apa-тарскі талент сфарміраваліся ў атмасферы грамадскага i рэлігійнага жыцця паўднёвых i ўсходніх славян канца 14 ст., якія знахо-дзіліся тады пад уплывам візантыйскай культуры. У час турэцкай экспансіі на Бал­канах вымушаны быў пакінуць радзіму (1394). Вёў прапаведніцкую дзейнасць у манастырах Візантыі, пэўны час жыў у Сербіі (ігумен Дзечанскага манастыра), быў «прэсвітэрам вялікай царквы Малдаўскай» (у Сучаве). Упершыню беларускія землі на-ведаў у 1406, калі ехаў праз ix у Маскву да мітрапаліта ўсяе Русі Кіпрыяна (даводзіўся яму дзядзькам, у Вільні даведаўся пра яго смерць). 3 1409 ён пасяліўся ў Кіеве. Тут Ц. стварыў «Надмагільнае слова мітрапалі-ту Кіпрыяну», пазнаёміўся з вялікім князем Вішаўтам, які меў намер стварыць у сваёй дзяржаве асобную ад Масквы праваслаў-ную мітраполію. Па яго прапанове ў 1414 сабор заходнерускіх праваслаўных епіска-паў вылучыў II. на пасаду мітрапаліта Вялі-кага княства Літоўскага. Для пасвячэння ў гэты сан Ц. накіраваўся ў Канстанціно-паль, але там яму было адмоўлена ў гэтым. У 1415 Ц. выбраны мітрапалітам кіеўскім. Вітаўт паўторна накіраваў пасольства ў Канстанцінопаль, але i яно было безвыні-ковым. Тады сабор заходнерускіх епіска-паў, нягледзячы на анафемы канстанціно-пальскіх патрыярхаў i новага рускага мітра-паліта Фоція, 15.11.1415 зацвердзіў Ц. міт-рапалітам кіеўскім i літоўскім. Вясной 1416, кшіі Кіеў спатіў хан Эдыгей, Ц. зас-наваў сваю кафедру ў Вільні пры Багаро-дзіцкай царкве, а сваёй рэзідэнцыяй зрабіў Новагародак (Навагрудак). У 1418 на чале дэлегацыі з 300 прадстаўнікоў Літоўска-Бе-ларускай дзяржавы, Ноўгарада, Маддавіі i Вялікай Арды ІД. прымаў удзел у Канстан-цкім саборы, дзе выступіў з дзвюма прамо-вамі: «Прывітальнае слова папу Марціну V» i «Прывітальнае слова айцам Канстанцкага сабора».

Даследчыкі лічаць Ц. аўтарам болып як 40 твораў, збераглося i вядома каля 26. Першыя ўрачыстыя словы напісаны ім у Візантыі i Малдавіі ў 1397—1406. У так званы літоўскі перыяд ім напісана каля 10 твораў. Гэта пераважна дыдактычна-панегі-рычныя, урачыстыя словы на розныя свя­ты i асобныя выпадкі рэлігійнага жыцця. У ix ліку «Пахвальнае слова Яўфімію Тырнаў-скаму», «Надмагільнае слова святому Дзмітрыю», палемічнае слова «Як трыма-юць веру немцы», словы на царкоўныя святы (на Ушэсце, Прачыстую, Адсячэнне галавы Іаана Хрысціцеля і інш.), стыхіра «На Прачыстую». Ён займаўся таксама пе-рапісваннем богаслужэбных кніг, прымаў удзел у складанні «Акруговай фаматы» i «Апраўдальнага паслання заходнярускіх епіскапаў». На Беларусі ён працягваў і раз-віваў традыцыі ўрачыстага красамоўства, закладзеныя Кірылам Тураўскім, узнімаў пытанні шырокага грамадскага значэння.

Актуальнасць i глыбокая патрыятычнасць яго твораў павялічваецца, калі браць пад увагу, што ён абараняў родную веру i куль­туру, услаўляў нацыянальна-культурных дзеячаў ва ўмовах турэцкага нашэсця i na-навання над значнай часткай хрысціянска-га свету татара-манголаў.

У той час Ц. — найбольш вядомы прад-стаўнік царкоўнага красамоўства на Бела-русі і ў Літве. Яго творы (пропаведзі, пах-вальныя i палемічныя словы, павучанні, жыціі), напісаныя вобразнай мовай, насы-чанай метафарамі, параўнаннямі, рознымі складанымі фігурамі, карысталіся вялікай павагай ва ўсім славянскім свеце. Але Ц. занадта наследаваў візантыйскім узорам i ў сваіх пропаведзях даходзіў да такой на-пышлівасці, што яны часам станавіліся цяжка зразумелымі. Гэты стыль называўся «пляценне славес». Пропаведзі i словы Ц. станоўча паўплывалі на развіццё тага-часнай i больш позняй беларускай аратар-скай прозы, спрыялі ўмацаванню культур­ных сувязей усходніх i паўднёвых славян, пашырэнню паўднёваславянскіх уплываў на літаратуру Беларусі.

У Маскве падзел праваслаўнай мітрапо-ліі быў успрыняты рэзка адмоўна. Ц. віна-вацілі ў тым, што ён выступав заадно з па­пам рымскім, яго імя было ўключана ў ар-тыкул пракляццяў. Большасць даследчыкаў лічаць, што Ц. памёр у 1419. Аднак некато-рыя выказваюпь меркаванне, што пад уп-лывам пагроз i ганенняў той часткі правас-лаўных епіскапаў, якія не жадалі аддзялен-ня ад Маскоўскай мітраполіі, Ц. пакінуў літоўска-беларускую дзяржаву каля 1420 i з'ехаў у Малдавію, дзе пражыў у манасты-ры да 1450.

Яго літаратурная спадчына, пазначаная перадрэнесансавымі павевамі, захавалася ў шматлікіх рукапісных зборніках 15—19 ст. — «Таржэственніках», «Жыціях святых», «Чэццях-мінеях», у «Саборніку» 1642. Про-паведзі i жыціі ІД. актыўна перапісваліся ў беларускіх манастырах (Супрасльскім, Слуцкім, Свята-Троіцкім, Жыровіцкім, Ар-шанскім, Лаўрышаўскім i інш.), былі свое-асаблівым узорам для мясцовых кніжнікаў i казнадзеяў, духоўна ўзбагачалі беларускіх чытачоў. Яго спадчына адыграла важную ролю ў гісторыі беларускай літаратуры, асабліва ў перыяд жорсткай палемічнай ба-рацьбы 16—17 ст. за захаванне нацыяналь-ных традыцый i культуры. І.П.Хаўратовіч.

ЦВЯТКОЎСКІ

Самсон

Педагог i асветнік 2-й паловы 18 ст. Месца i час нараджэння невядомы. Праца-ваў дырэктарам Галоўнага народнага вучы-лішча ў Магілёве. У прамове на адкрыцці вучылішча 28.3.1789 Ц. абгрунтаваў неаб-ходнасць мудрага кіраўніцтва, шырокай ас-веты народа, удасканалення грамадства i самога чалавека, выклаў праект стварэння адукаванага грамадства. Ён адзначаў, што ва ўсіх старажытных i новых народаў асвета лічылася асноўнай апорай агульнага дабра-быту. Чалавек, якім кіруе святло навукі, ні-колі не зробіць нічога такога, што пярэчы-ла б яго асабістаму сумленню ці несла б шкоду Айчыне. Уся дзейнасць Ц. была прысвечана пашырэнню перадавой навукі i культуры. Бібліятэку вучылішча ён укам-плектаваў творамі рускіх i заходніх асветні-каў.

Літ.: Асвета i педагагічная думка ў Беларусі са старажытных часоў да 1917 г. Мн., 1985. С. 214.

ЦЁТКА

(сапр. Пашкевіч Алаіза Сцяпанаўна; інш. псеўданімы М a ц е й Крапіўка, Гаўрыла з Полацка, Банадысь Асака, Тымчасовы i інш.; 15.7.1876—17.2.1916)

Беларуская паэтэса-рэвалюцыянерка. Нарадзілася ў фальварку Петчын Лідскага павета Віленскай губерні (цяпер Шчучынскі райн Гродзенскай вобл.). Скончыла Віленскае 7-юіаснае вучылішча В.Прозаравай (1901). Настаўнічала ў вёсцы. У 1902—04 вучылася на курсах ТТ.Лесгаф-та, у 1904 здала экстэрнам экзамены за курс Александраўскай жаночай гімназіі ў Пейярбургу. Вярнуўшыся ў Вільню, праца-вала фельчарам ў Нова-Віленскай баль-ніцы. Адна з заснавальніц i кіраўнікоў Бе-ларускай сацыялістычнай фамады. Ар-ганізоўвала рабочыя гурткі, пісала вершы, якія распаўсюджваліся як рэвалюцыйныя пракламацыі, выступала з прамовамі па-бе-ларуску на мітынгах i сходах. У маі 1905 была дэлегаткай ад віленскіх работніц на з'ездзе жанчын у Маскве. Зімой 1905 актыў-на ўдзельнічала ў рэвалюцыйных маніфе-стацыях у Вільні, у падзямеллі бальніцы трымала шапірограф. Каб пазбегнуць судо-вай адказнасці, у канцы 1905 эмігрыравала ў Галіцыю. Жыла ў Львове, вучылася на філасофскім факультэце Львоўскага уні-версітэта. У 1906 у Жоўкве (каля Львова) у друкарні базыльянскага манастыра надру-кавала зборнікі вершаў «Хрэст на свабоду» i «Скрыпка беларуская». Нелегальна прыяз-джала на радзіму, удзельнічала ў выданні га­зеты «Наша доля», у першым нумары якой надрукавала апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі». Захварэла на сухоты i выехала ў Закапане (Польшча). У 1908—09 жыла ў Кракаве, вучылася на гуманітарным аддзяленні Ягелонскага універсітэта, была членам рэвалюцыйнай арганізацыі моладзі універсітэта «Спуйня» («Згуртаванасць»). Дзеля атрымання навуковай ступені выка-нала працу «Батлейкі на Беларусі і ix су-вязь з польскай драматычнай літаратурай». У 1911 выйшла замуж за С.Кайрыса i вяр-нулася на радзіму. 3 тэатрам Х.Буйн'щкага як актрыса ездзіла па Беларусь У 1912 у Вільні, Нова-Вілейцы і Лідзе арганізавала некалькі тайных беларускіх школ. У 1914 у Мінску заснавала i рэдагавала беларускі ча-сопіс для дзяцей i моладзі «Лучынка». У час 1-й сусветнай вайны міласэрная сястра ў тыфозным салдацкім бараку ў Вільні.

Пісаць пачала ў 1902 пад уплывам Ф.Ба-гушэвіча. У «Каляднай пісанцы на 1904 год» i «Вілікоднай пісанцы» (абедзве 1904) надрукавала вершы «Мужыцкая доля», «Мужык не змяніўся», «Нямаш, але бедзе», «Музыкант беларускі», прасякнутыя спачу-ваннем цяжкай долі селяніна. Шырока карысталася народна-песеннай сімволікай (вобразы музыкі, скрыпкі, дудкі). Рэвалю-цыя 1905—07 стала для яе творчым імпуль-сам. Для яе твораў гэтага перыяду характэр-ны публіцыстычная завостранасць, рэвалю-цыйны пафас, прамоўніцкія інтанацыі, ме-тафарычнасць i алегорыя. Вершы «Мора», «Хрэст на свабоду», «Вера беларуса» i інш. сталі хрэстаматыйнымі, заклік&іі народ да барацьбы з царызмам, выкрывалі злачын-ствы самаўладства, рэвалюцыя ў ix параў-ноўвалася з магутнай стыхіяй. Упершыню ў беларускай паэзіі стварыла вобраз рабо-чага, які ідзе наперадзе з чырвоным сцягам («Пад штандарам»). Асобны перыяд у твор-часці Ц. складалі вершы 1908—14, дзе пе-раважалі матывы грамадзянскай журбы i смутку, тугі па радзіме, выявілася засяро-джанасць на долі адзінокага чалавека, зва-рот да фальклорных вобразаў («3 чужыны», «Грайка», «На магіле», «На чужой старон-цы», «Арлы-брацця, дайце скрыдлы», «Сірацінка», «Вясковым кабетам», «Гадан-не» i інш.). Ц. — адна з пачынальнікаў бела­рускай прозы. Яе апавяданні прасякнуты гуманізмам, спачуваннем да чалавека працы, непрыняццем несправядлівасці («Навагодні Ліст», «Зялёнка», «Міхаська», «Асеннія лісты», «Лішняя»). Выступала як публіцыст (арт. «Наша народная белару­ская песня», «Як нам вучыцца», «Папа-раць-кветка» i інш.). Нарысіст («Успаміны з паездкі ў Фінляндыю», «3 дарогі»), да-следчыца беларускага народнага тэатра (брашура «Праграма для збірання матэрыя-лаў аб батлейках на Беларусі», Вільня, 1910). Звярталася да моладзі з заклікам ша-наваць родную мову, рыхтаваць сябе да грамадскай работы («Да вясковай моладзі беларускай», «Шануйце роднае слова», «Аб душы маладзёжы»). Аўтар «Першага чытан-ня для дзетак-беларусаў» (1905).

Тв:. Творы. Мн., 1976.

Літ:. А. (Н а в i н a A.) Памяці «Цёткі»: (У гадаўшчыну смерці // Гоман. 1917, 6 лют.; Хлябцэвіч Я. Цётка // Полымя. 1924. № 3; Мілючанка М. Грамадская i літаратурная дзейнасць Цёткі /Алойзы Пашкевічанкі-Кай-рыс): 1916—1936. Вільня, 1936; А р а б е й Л. Цётка. Мн., 1956; Я е ж. Стану песняй. Мн., 1977; Бярозкін Р. Постаці. Мн., 1971.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: