Ярашэвіч

Іосіф Бенядзіктавіч (1793—1.2.1860)

Беларускі і польскі гісторык, этнограф,юрыст. Нарадзіўся ў г. Бельск-Падляскі Беластоцкага ваяводства. У 1815 скончыў Віленскі універсітэт. У 1815—26 выкладаў у Крамянецкім ліцэі (Цярнопальская вобл.). Прафесар права Віленскага універсітэта (1826—31). Шсаў на польскай мове. Друкаваўся ў часопісе «Athenaeum» («Атэнэум»), «Pamiętnik Warszawski» («Варшаўскі дзённік») i інш. Аўтар навуковых прац «Праўплыў хрысціянскай рэлігіі на цывілізацыю славян» (1826), «Пра стан цывілізацыі Літ-вы перад i пасля заснавання акадэміі», «Вобраз Літвы з пункту гледжання цывілі-
зацыі ад найстаражытнейшых часоў да канца XVIII стагоддзя» (т. 1—3, 1844—45), «Матэрыялы да статыстыкі i этнаграфіі Гродзенскай губерні: Бельскі павет» (1848), публікацыі пра Бельск, Драгічын, Супрасль i інш. Апіраючыся на звесткі Ы.Стрыйкоў- скага, А.С.Нарушэвіча, Т.Нарбута, вывучаў
паходжанне плямён, што жылі на Беларусі, фальклор i этнаграфію беларускага насельніцтва. У сваіх працах часта зыходзіў з паланізатарскіх пазіцый. Г.А.Каханоўскі.

ЯСЕВІЧ

Казімір Антонавіч (1813—88)

Мастак, педагог. Нарадзіўся ў шляхец-кай сям'і ў Віленскай губ. 3 дзяцінства захапіўся жывапісам, займаўся ім пад кіраў-ніцтвам вопытнага настаўніка, a дасягнуў-шы 18-гадовага ўзросту, сам быў прызнача-ны выкладчыкам малявання ў губернскай гімназіі i гарадскім вучылішчы ў Магілёве. У 1833 паступіў у Акадэмію мастацтваў, якую скончыў у 1836 ca званием вольнага мастака, а за натурны партрэт каноніка Гінцілы адзначаны сярэбраным медалём. У 1859 за мастацкія творы, шматгадовую пра-цу ў галіне жывапісу i выхаванне шэрагу мастакоў атрымаў званне акадэміка. Нягле-дзячы на недастатковую матэрыяльную за-бяспечанасць сваей вялікай сям'і, Я. на працягу 30 гадоў бясплатна здаваў сваю кватэру для заняткаў вучылішчу жывапісу, а таксама ўтрымліваў за свой кошт 3 вуч-няў акадэміі. Сам Я. выкладаў маляванне ў дзвюх пецярбургскіх гімназіях. Акрамя партрэтнага жывапісу Я. займаўся рэстаў-рацыяй старых карцін (аднаўляў карціны ў Эрмітажы, у палацах членаў царскай сям'і, у галерэях вядомых калекцыянераў), маля-ваў абразы для храмаў. 3 яго твораў най-больш адметныя карціны «Тая, што напа-лохала птушак», «Марскі бераг» i «Ноч пры месячным асвятленні». Апошнія гады свай-го жыцця адышоў ад заняткаў мастацтвам. Памёр у вялікай нястачы.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: