Ясінскі

Якуб (Jasiński) (24.12.1761—4.11.1794)

Паэт-рэвалюцыянер, генерал войск Рэ-чы Паспалітай, удзельнік паўстання 1794. Нарадзіўся ў Венглеве ў шляхецкай сям'і. Бацька Павел у свой час служыў у званні паручніка ў харугве ваяводзіча смаленскага Сапегі, маці — Францішка з роду Касцец-кіх. Атрымаў добрую хатнюю адукацыю. У 1773—80 вучыўся ў Варшаўскім кадэцкім корпусе, пасля заканчэння якога прызна-чаны падбрыгадзірам 4-й брыгады корпуса. У пач. 1789 кароль Станіслаў Аўгуст Паня-тоўскі даручыў Я. i іншым арганізаваць корпус інжынераў літоўскіх у Вільні. 3 1792 палкоўнік у інжынерным корпусе. Калі ў маі 1792 пачалася вайна паміж Расіяй i Рэччу Паспалітай, выконваў абавязкі ка-мандзіра корпуса інжынераў пры галоўнай літоўскай дывізіі, удзельнічаў у бітвах пад Мірам, Брэстам. Узнагароджаны залатым крыжам «Віртуці Мілітары». У 1794 узна-чальваў тайную арганізацыю «віленскіх якабіннаў». У час паўстання ўваходзіў у ча-совы рэвалюцыйны ўрад Літвы i заходняй Беларусі — Найвышэйшую літоўскую раду; атрымаў званне генерала, камандаваў дыві-


зіяй. Загінуў пры абароне Прагі (прадмесце Варшавы).

Меў добрыя паэтычныя здольнасці, але літаратуру не лічыў асноўнай сваёй дзей-насцю. Творчасць Я. спачатку развівалася пад уплывам сентыменталізму (жартоўныя эратычныя вершы, ідыліі, папулярныя пе-сенькі, напр., «Ясь i Зося»). 3 сярэдзіны 1780-х гадоў звярнуўся да сацыяльнай тэ-матыкі. Яго вершы i байкі набылі палітыч-ны характар, у некаторых творах заклікаў народ да адкрытай барацьбы з феадальнай тыраніяй i выкарыстоўваць вопыт Фран-цузскай рэвалюцыі. Асновай значнасці ча-лавека, праверкай яго маральных якасцей лічыў грамадскую карыснасць. Сваёй твор-часцю Я. зрабіў рашучы крок ад асветніц-тва да рэвалюцыйнага дэмакратызму. Аўтар іроікамічнай паэмы «Спрэчкі» (1788—92); як i паэма «Цянця», часткова апублікавана ў «Tygodniku Wileńskim» («Віленскі штоты-днёвік», 1819), у якой выкрываў ролю рэлі-гіі ў феадальным грамадстве, яе палітыч-ную i сацыяльную аснову. Верш Я. «Аб сталасці: Да польскіх выгнаннікаў» выда-дзены асобна ў Гродне (1793). Творы Я. выдадзены ў Кракаве (1869). А.Міцкевіч прысвяціў яму драму «Якуб Ясінскі».

Літ.: М o ś с i с k i H. Generał Jasiński i powstanie Kościuszkowskie. Warszawa, etc, 1917.

AM. Філатава.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: