Палітычны крызіс і падзелы Рэчы Паспалітай. Далучэнне да Расійскай імперыі

Эканамічны заняпад II паловы XVIII ст. дапоўніўся палітычным крызісам Рэчы Паспалітай. Ён быў звязаны з:

1) адсутнасцю моцнай цэнтралізаванай улады;

2) канцэнтрацыяй усёй улады ў асноўным у руках аднаго шляхецкага саслоўя.

Гэта сітуацыя адбілася і на статусе караля і вялікага кня-зя. Манарх цяпер выбіраўся на агульнадзяржаўных сеймах прадстаўнікамі польскай і літвінскай шляхты. Гэта непазбежна вяло да барацьбы паміж Магнацкімі родамі. Самастойнасць караля і вялікага князя была агранічана.

Вышэйшыя дзяржаўныя пасады (канцлер, гетман, марша-лак, падскарбій) займаліся пажыццёва. Былі створаны неза-лежныя найвышэйшыя суды-трыбуналы.

Сітуацыя ў Рэчы Паспалітай вяла да развалу дзяржавы.

Такім чынам, у 1764 г. пачаўся этап рэформ.

Былі адменены шматлікія гандлёвыя зборы. Распачалася рэвізія каралеўскіх маёнткаў, што дало сродкі для павелічэння войска. Было зроблена спроба ліквідацыі права «liberum veto» пры вырашэнні на сеймах пытанняў эканамічнага характару.

Спроба рэформ выклікала незадавалыненне як магнатаў, так і суседніх дзяржаў.

Знясіленая анархіяй і чарговай грамадзянскай вайной, Рэч Паспалітая стала ахвярай больш моцных манархій — Расіі, Прусіі і Аўстрыі.

5 жніўня 1772 г. быў падпісаны трохбаковы трактат, згод-на з якім здбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай. Прусія і Аўстрыя атрымалі частку польскіх і ўкраінскіх зямель, Расія — частку ўсходнееўрапейскіх зямель. У абставінах фактычнай акупацыі сейм у 1773 г. быў вымушаны пагадзіцца з захопамі.

Прагрэсіўныя колы грамадства яшчэ больш пераканаліся, што выратаваць незапежнасць краіны могуць толькі змены ў палітычным ладзе. Пачалася дзейнасць рэфарматараў, якія згуртаваліся падчас працы Вялікага сейма (1788 — 1792 гг.). Вяршыняй дзейнасці Вялікага сейма было прыняцце ў 1791 г. першай у Еўропе Канстытуцыі. Аб'ектыўна Канстытуцыя спры-яла развіццю краіны ў прагрэсіўным буржуазным накірунку.

Баючыся распаўсюджання ідэі французскай рэвалюцыі, Кацярына II накіравала свае войскі ў Рэч Паспалітую, а ў 1793 г. Расія дамовілася з Прусіяй аб другім падзеле Рэчы Паспалітай. Прусія захапіла Вялікапольшчу, Расія — большую частку Беларусі і УкраІны. Правядзенне рэформ у чарговы раз было спынена. Яно пачалося ў 7794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Але паў-станцы не змаглі супрацьстаяць аб'яднаным сілам Прусіі, Расіі і Аўстрыі. Паўстанне было задушана. А ў 1795 г. адбыўся апошні, трэці падзел Рэчы Паспалітай. Прусія захапіла польскія землі з Варшавай, Аўстрыя — з Кракавам. Расіі адышлі заходнебела-рускія, украінскія і літоўскія землі з Курляндыяй. Захад Грод-зеншчыны апыніўся пад уладай Прусіі.

Такім чынам, у вынікутрох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772 г 1793г., 1795г.) яна перастала існаваць як самастойная дзяржава. Большая частка Беларусі была дапучана да Расійскай Імперыі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: