Беларусь у гады першай сусветнай вайны

Абвастрэнне супярэчнасцей паміж Траістым саюзам і Ан-тантай прывяло да першай сусветнай вайны 1914 — 1918 гг. Пачалі вайну Германія і Аўстра-Венгрыя. 1 жніўня Германія аб'явіла вайну Расіі. Усяго ў вайне ўдзельнічала 38 краін.

Напярэдадні вайны заходнія губерніі былі аб'яўлены на ваенным становішчы.

У сувязі з наступленнем нямецкіх войск на ўсход рынуўся паток бежанцаў. Большасць з іх высялялася ў прымусовым парадку па загаду расійскіх улад.

У жніўні 1915 г. пачаліся ваенныя дзеянні непасрэдна на тэрыторыі Беларусі. Руская армія, якая апынулася пад пагро-зай акружэння, вымушана была пакінуць значную частку тэрыторыі Беларусі і адступіць. Стаўка Вярхоўнага галоўнака-мандуючага была пераведзена з Баранавіч ў Магілёў. У кастрычніку руская армія спыніла наступленне немцаў, і фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск — Паставы — Смаргонь — Баранавічы — Пінск.

Немцы акупіравалі 1/4 частку Беларусі. Тут быў устаноўпен акупацыйны рэжым — сістэма ваенных і палітыка-эканамічных мерапрыемстваў. Нямецкія ўлады з восені 1915 г. на занятай частцы тэрыторыі загадалі мясцоваму насельніцтву здаваць пра-дукты харчавання, увялі значныя падаткі і штрафы, вывозілі жыха-роў на прымусовыя работы ў Германію. Немцы знішчалі гіста-рычныя і архітэктурныя помнікі, школы, цэрквы.

Вельмі цяжкім" было таксама становішча на неакупіраванай тэрыторыі. Не хапала паліва, сыравіны, рабочых рук. У прыфран-тавой паласе скапілася многа бежанцаў.

Вайна прынесла вялікія людскія і матэрыялыныя страты Беларусі. У сельскай гаспадарцы назіраўся моцны заняпад. Скарацілася плошча пасяўных, зуюншылася пагалоўе жывёл.

3 беларускай вёскі было мабілізавана больш за палову працаздольных мужчын. Шмат сіл у сялян забіралі ваенныя павіннаСці.

Паражэнне рускай арміі, цяжкія ўмовы франтавога жыц-ця садзейнічалі росту антываенных настрояў сярод салдат.

Для развіцця беларускаго нацыянальнага руху склаліся ў гады вайны неспрыяльныя ўмовы. Але ў розных населеных пунктах адбыліся выступленні рабочых і сялян. Але ў асноўным яны былі разрозненыя.

У цэлым першая сусветная вайна абвастрыла супярэчнасці ў краіне, прывяла да вострага эканамічнага і палітычнага крызісу.

21. Культура Беларусі ў пачатку XX ст.

Культура Беларусі ў пачатку XX ст. развівалася ў цеснай сувязі з нацыянальным рухам, культурамі суседніх народаў.

У пачатку XX ст. прыкметныя змены адбыліся ў развіцці асветы. Замест царкоўна-прыходскіх школ, якія знаходзіліся ў заняпадзе, адкрываліся народныя вучылішчы. Пашырапася сетка дзяржаўных і прыватных школ — гімназій і рэальных вучылішч. Атрымала развіццё і прафесійная адукацыя. У 1910 г. у Беларусі налічвалася 66 чыгуначных, сельскагаспадарчых, рамесніцкіх і іншых школ і вучылішч. Для падрыхтоўкі педагагічных кадраў былі адкрыты на працягу 1909 — 1916 гг. 5 настаўніцкіх семінарый і 3 настаўніцкія інстытуты.

Адкрываліся бібліятэкі. Сярод іх — Мінская публічная бібліятэка імя А.С. Пушкіна.

Даволі хутка на Беларусі развіваўся друк. Праўда, боль-шасць газет выходзіла на рускай мове. Першая легальная га-зета «Наша доля» пачала выходзіць у 1906 г. Тут друкавалі свае творы Колас, Цётка. Выйшла 6 нумароў газеты. Пасля яе закрыцця штотыднёва выдавалася на беларускай мове ў Вільні газета «Наша ніва». Важнай задачай газета лічыла ўсебаковае развіццё духоўнай культуры беларускага народа, стварэнне арыгінальнага нацыянальнага стылю ў літаратуры і мастацтве. Газета выступала за нацыянальнае раўнапраўе беларускага народа, свабоднае развіццё культуры. Газета друкавала тво-ры Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча і інш.

Найбольшыя поспехі ў развіцці беларускай культуры звя-заны з літаратурай. Вялікі ўклад у яе развіццё ўнеслі Я. Купала, Я. Колас, К. Каганец, Ц. Гартны, М. Багдановіч, М. Гарэцкі.

Ажывілася ў пачатку XX ст. тэатральнае жыццё. У гарадах праходзілі гастролі рускіх і ўкраінскіх труп. Атрымлівалі рас-паўсюджванне аматарскія тэатральныя гурткі, «беларускія вечарынні», з якіх у 1910 г. узнік нацыянальны прафесійны тэ-атр — «Першая беларуская трупа» I. Буйніцкага.

У прапагандзе беларускага тэатра і музыкі актыўны ўдзел прымаў клуб мастацкай інтэлігенцыі «Беларуская хатка».

Прадаўжальнікам традыцый тэатра I. Буйніцкага з'явілася «Першае таварыства беларускай драмы і камедыі».

Поспехі меліся і ў развіцці беларускай прафесійнай музыкі. Вялікі ўклад унеслі беларускія кампазітары і фалькларысты М. Чуркін, У. Тэраўскі, А. Грыневіч, Л. Рагоўскі.

У архітэктуры існавалі розныя стылі: неаготыка, неарускі, неараманскі і інш. Вядомымі архітэктарамі, якія працавалі на Беларусі, былі П. Камбураў, С. Гаўдукевіч, А. Краснапольскі і інш.

Такім чынам, беларуская культура XX в. арганічна ўвайшла " агульнаславянскую, еўрапейскую культуру.

22. Лютаўская рэвалюцыя (1917 г.) ў Беларусі.

Пачатак XX ст. быў вельмі напружаным і складаным ў гра-мадска-палітычных адносінах Беларусі. Складаным было яе становішча. Ваенныя дзеянні ў час першай сусветнай вайны (1914 — 1918 гг.) ужо ў 1915 г. перанесліся на тэрыторыю Беларусі. У 1905 — 1907 гг. адбылася першая руская рэвалю-цыя. Але яе задачы не былі выкананы, мэты — не дасягнуты, таму незадаволенасць у грамадстве расла. Падштурхоўваўся гэты працэс гаспадарчай разрухай і вайной.

У лютым 1917 г. пачалася другая руская рэвалюцыя. Яна ў Петраградзе перамагла, у выніку чаго закончылася панаван-не дынастыі Раманавых. Але асаблівасцю рэвалюцыі ў Пет-раградзе было тое, што тут склалася своеасаблівае перапля-ценне двух дыктатур — дыктатуры буржуазіі, якую прадстаў-ляў Часовы ўрад і рэвалюцыйна-дэмакратычнай дыктатуры ў выглядзе Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Так утвары-лася ў краіне двоеўладдзе.

У пачатку сакавіка 1917 г., калі звесткі аб перамозе дайшлі да Беларусі, у гарадах і мястэчках прайшлі мітынгі, дэманстрацыі, акцыі непадпарадкавання ўладам. Пачалі стварацца Саветы рабочых салдацкіх дэпутатаў. 4 сакавіка быў створаны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў \ Часовы выканаўчы камітэт. Каб аб'яднаць сілы пралетарыяту і салдат 8 сакавіка быў створаны адзіны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і адзіны выканаўчы камітэт на чале з бальшавіком Б. Позернам. Сваю асноўную задачу яны бачылі ў арганізацыі рабочых і салдат, у абароне іх эканамічных інтарэсаў і палітычных правоў. Саветы на Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Саве-та, а разам з тым прызнавалі і Часовы ўрад. Больш таго, яны дапамагалі Часоваму ўраду стварыць мясцовыя органы ўла-ды. Амаль ва ўсіх гарадах Беларусі сталі з'яўляцца буржуаз-ныя «грамадскія камітэты парадку». Прыхільнікамі гэтага былі эсэры, меншавікі і бундаўцы, якія пераважалі ў Саветах. Такі камітэт быў створаны ў Мінску 4 сакавіка 1917 г.

Такім чынам, на Беларусі, як і ў Расіі ў цэлым, склалася цвоеўладдзе.

Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. дала штуршок для дэмакра-тызацыі грамадства. Пачалі стварацца прафсаюзы, выбарныя салдацкія камітэты ў арміі. Ажывілася сялянства. У красавіку 1917 г. прайшоўз'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупіра-ваных паветаў Віленскай губерніі, дзе была зроблена спроба вырашыць аграрнае пытанне. Але канчатковае заканадаўчае ра-шэнне аграрнага пытання адкладвалася да Устаноўчага схода.

Таксама ў красавіку прайшоў I з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фроту, які прызнаў неабход-ным працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі.

У красавіку 1917. г. адбыўся I з'езд беларускіх нацыя-нальных арганізацый. Ён адобрыў стварэнне Беларускага на-цыянальнага камітэта (БНК) на чале з Р. Скірмунтам.

Лютаўская рэвалюцыя палітызавала ўсё грамадства. Роз-ныя класы, палітычныя плыні і партыі па-рознаму ўяўлялі да-лейшае развіццё краіны. Партыі буйной буржуазіі падтрымлівалі Часовы ўрад. Ліберальна-дэмакратычныя партыі адстойвалі ідэю прававой пераемнасці старой і новай улады, патрабавалі ўстанаўлення канстытуцыйнай манархіі. Дробнабуржуазныя партыі выступалі за больш радыкальную перабудову грамад-ства. Адзіная партыя, якая не супрацоўнічала з Часовым ура-дам была партыя бальшавікоў на чале з У. Леніным.

Значна ўзмацнілася размежаванне палітычных сіл на Беларусі. Тут дзейнічалі пасля Лютаўскай рэвалюцыі і кадэты, і меншавікі, і эсэры, і бальшавікі.

Вясной 1917 г. аформілася Беларуская народная партыя сацыялістаў (БНПС), галоўным патрабаваннем якой было пра-дастаўленне Беларусі аўтаноміі ў межах Расійскай дзяржавы. Актывізавалі сваю дзейнасць Яўрэйская сацыял-дэмакратыч-ная рабочая партыя, Бунд. Узнавіла сваю дзейнасць Беларус-кая сацыялістычная грамада (БСГ). У ліпені 1917 г. у Мінску адбыўся другі з'езд беларускіх партый і арганізацый, дзе была створана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый (пазней стала называцца Вялікая Беларуская Рада) — кіруючы орган беларускага нацыянальнага руху. Асноўнымі патрабаваннямі Рады былі прызнанне аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі, развіццё нацыянальнай культуры і мовы, арганізацыя беларускага вой-ска. У БСГ адбыўся раскол.

Значна актывізавалі сваю дзейнасць бальшавікі. Іх уплыў і аўтарытэт значна ўзрос пасля актыўнай барацьбы з карнілаўскім мяцяжом.

Такім чынам, пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Беларусі значна ўзмацнілася палярызацыя сіл. Пасля таго, як 4 ліпеня 1917 г. у Петраградзе была расстраляна паўмільённая несанкцыяніра-ваная дэманстрацыя, скончылася двоеўладцзе. Улада апыну-лася ў руках Часовага ўрада.

Такім чынам, Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. прывяла да звяржэння самадзяржаў'я, але ў выніку асаблівых абставін на Беларусі, як і ў Расіі, утварылася двоеўладцзе. Праіснавала яно з лютага — сакавіка да ліпеня 1917 г.

23. Кастрычніцкая рэвалюцыя. Устанаўленне Савец-кай улады ў Беларусі.

У 1917 г. у выніку Лютаўскай рэвалюцыі была звергнута' дынастыя Раманавых і да ўлады прыйшоў Часовы ўрад. Урад не быў здольны вырашыць шэраг праблем, якія ахапілі гра-мадства і дасягнулі асобай вастрыні.

Летам 1917 г. у Расіі акрэсліліся дзве асноўныя альтэр-натывы: праварадыкальная і леварадыкалыная.

Праварадыкальныя сілы на чале з генералам Карнілавым выступілі за навядзенне ў.краіне парадку шляхам падаўлення сялянскага руху, мілітарызацыі эканомікі і транепарту, увядзення смяротнай кары. Гэта быў шлях адкрытай ваеннай дыктатуры.

Леварадыкальныя сілы выступілі за рэвалюцыйныя зме-ны, якія б прывялі да станаўлення Рэспублікі Саветаў.

У жніўні 1917 г. правыя сілы паспрабавалі захапіць уладу ў свае рукі. Але карнілаўскі мяцеж праваліўся. Гэтыя падзеі адначасова паказалі слабасць і правых сіл, і Часовага ўрада на чале з Керанскім. У гэтай сітуацыі бальшавікі пачалі актыўныя дзеянні па падрыхтоўцы да рэвалюцыі. Іх сацыяльнай базай сталі рабочыя, чыгуначнікі, салдаты Паўночна-Заходняга і За-ходняга франтоў, маракі Балтыйскага флоту.

25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе адбылося ўзброе-нае паўстанне. У вынікў яго Часовы ўрад быў звергнуты, улада перайшла ў рукі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

Мінскі гарадскі Савет стварыў так званы Камітэт вырата-вання рэвалюцыі, які паспрабаваў узяць уладу ў свае рукі. Бапьшавікі, выкарыстоўваючы падтрымку войск Заходняга фрон-ту, пераадолелі супраціўленне, а ў лістападзе 1917 г. стварылі Абласны выканаўчы Камітэт Заходняй вобласці і фронту як вышэйшы орган савецкай улады на тэрыторыі Беларусі. Яго ўзначаліў бальшавік М. Рагазінскі. Выканаўчым органам улады стаў Савет народных камісараў-на чале з К. Ландарам. Пад іх кіраўніцтвам былі распачаты рэвалюцыйныя пераўтварэнні: увед-зены рабочы кантроль, пачала ажыццяўляцца зямельная рэ-форма, уводзілася новая сістэма адукацыі і г.д.

Усталяванне савецкай улады на Беларусі праходзіла пры актыўным удзеле салдат, на чале якіх стаяў Паўночна-Заходні абласны камітэт РСДРП(б) на чале з А. Мясніковым.

Такім чынам, у кастрычніку 1917 г. у Расіі ўсталявалася савецкая ўлада.

Уздым беларускага нацыянальнага руху прывёў да ства- рэння ў сакавіку 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).

Стварэнне БССР было абвешчана 1 студзеня 1919 г.

24. Беларусь ва ўмовах германскай акупацыі. Абвяшчэнне БССР.

У час гтершай сусветнай вайны 1914—1918 г. ваенньія дзеянні вяліся і на тэрыторыі Беларусі. Яна стала арэнай ваенных дзеян-няўу 1915 г. Значную тэрыторыю немцы акупіравалі, і там панава-ла ваенная адміністрацыя. У вёсцы была адноўлена прыватная ўласнасць на зямлю. Сяляне абкладаліся харчовым падаткам, праводзіліся рэквізіцыі хлеба, мяса, фуражу на патрэбы нямецкай арміі. Памешчыкам вярталі былыя ўладанні. Былі забаронены многія грамадскія арганізацыі. На мірных жыхароў наладжвалі аблавы, карныя аперацыі, вывозілі ў Германію на працу.

Палітыка акупантаў сутыкнулася з супраціўленнем на-сельніцтва.

Пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. на Беларусі разгар-нуўся рух за стварэнне беларускай дзяржаўнасці. У студзені 1918 г. быў створаны Беларускі нацыянальны камісарыят (Бел-нацкам) як аддзел народнага камісарыята па справах нацыя-нальнасцей Расіі на чале з А.Р. Чарвяковым. Ён выступіў за пераўтварэнне Заходняй вобласці ў аўтаномную рэспубліку ў складзе РСФСР.

Прапанову Белнацкама падтрымалі беларускія секцыі РКП(б) на чале з 3. Жылуновічам. Аднак Аблвыкамзах адхіліў яе, даўшы вобласці назву «Заходняя Камуна».

Дэбаты па пытанню аб нацыянальным вызначэнні белару-саў працягваліся да 1918 г. Урэшце рэшт дзейнасць урада БНР, пагроза з боку Польшчы прымусілі бальшавіцкае кіраўніцтва прыслухацца да патрабаванняў нацыянальных секцый РКП(б) аб стварэнні беларускай дзяржаўнасці.

30 снежня 1918 г. у Смаленску, які стаў цэнтрам Заходняй вобласці ў сувязі з германскай акупацыяй, была склікана VI Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б). Яна прыняла рэзалюцыю «Аб абвяшчэнні Заходняй Камуны Беларускай Савецкай Рэспублікай».

1 студзеня 1919 г. быў абнародаваны Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі на чале з Жылуновічам, які абвясціў утварэнне БССР. Яна была створана ў межах Мінскай, Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай, а таксама часткі Смален-скай, Віленскай, Ковенскай і Чарнігаўскай губерній. 5 студзеня 1919 г. сталіцай БССР стаў Мінск, і ўрад пераехаў са Смален-ска 7 студзеня ў Мінск. Сваю дзейнасць урад БССР пачаў ў вельмі цяжкіх палітычных і эканамічных умовах.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: