Барацьба з польскай інтэрвенцыяй. Другое абвяш-чэнне БССР

На рубяжы 1917 — 1918 гг. на ўсёй тэрыторыі Польшчы пашырыўся рэвалюцыйны рух. 29жніўня 1918 г. Ленін падпісаў Дакрэт СНК, у якім былі ануліраваны ўсе дасаворы iакты, зак-лючаныя царскім урадам з Прусіяй і Аўстрыяй па раздзелу Польшчы. Дзяржавы Антанты вымушаны былі згадзіцца з фак-там незалежнасці Польшчы. У самой Польшчы стваралася Красная гвардыя, Саветы рабочых дэпутатаў, народная міліцыя. Адным з кіраўнікоў руху за незалежнасць быў Ю. Пілсудскі, які марыў аб аднаўленні польскіх граніц 1772 г., аб уключэнні ў склад Польшчы ўкраінскіх, беларускіх і літоўскіх зямель, што вяло да канфлікту з Савецкай Расіяй.

Польскія войскі яшчэ ў ліпені 1918 г., наступаючы на Украіну ІБеларусь, занялі Гродзеншчыну, дзе працягвала сваю дзей-насць Рада БНР. У мэтах арганізацыі супраціўлення Рада ства-рыла Савет дзяржаўнай абароны. Але, не вытрамаўшы наступ-лення польскіх войск, вырашыла далучыць Гродзеншчыну да Літоўскай Рэспублікі. Але і Савет абароны ЛітБела не меў дас-таткова сіл для адпора ворагу. У канцы 1919 г. фронт стабілізі-раваўся на р. Бярэзіне.

На акупіраваных тэрыторыях б'ыў устаноўлены жорсткі аку-пацыйны рэжым, што выклікала моцны партызанскі рух. Польскі ўрад афіцыйна заявіў, што не збіраецца прызнаваць БНР.

У 1920 г., паеялічыўшы сваю армію, палякі прадоўжылі на-ступленне. Але Чырвоная Арміяперайшла ў контрнаступленне, і палякам з цяжкасцю ўдалося адкінуць бальшавікоў на зыход-ныя пазіцыі. У ліпені 1920 г. Заходні фронт пад камандваннем М. Тухачэўскага зрабіў больш удапае наступленне. Чырвоная Армія дасягнула Брэста і рушыла на Варшаву.

У гэты час пад націскам камуністаў ЦК КП(б) Літвы і Беларусі абвясціў зноў БССР (31 ліпеня 1920 г.). Тэрыторыя БССР абмяжоўвалася шасцю паветамі Мінскай губерніі. Пас-тупова аднавіла сваю дзейнасць КП(б)Б. У 1920 г. пракацілася новая хваля антысавецкіх выступленняў. Найбольш буйнае з іх было Слуцкае паўстанне 1920 г. Амаль месяц каля 10 тыс. паў-станцаў ўтрымлівалі сваю ўладу ў 15 валасцях цяперашняга Слуцкага, Салігорскага, Капыльскага і Нясвіжскага раёнаў.

У1920 г. узброеныя фарміраванні генерала Булак-Балаховіча паспрабавалі скінуць савецкую ўладу на Беларусі. Яны захапілі Мазыр, Пінск, Петрыкаў і інш. Але ў канцы 1920 г. войска было разгромлена, а генерал перайшоў у Польшчу.

Знясіленая амаль бесперапыннымі войнамі з Польшчай, Савецкая Расія заключыла 18 сакавіка 1921 г. у Рызе мірны дагавор на ўмовах уключэння захопленай палякамі Заходняй Беларусі ў склад Польшчы.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: