Змест вучэбнага матэрыялу

курса "Методыкі выкладання беларускай мовы"

1.Агульныя пытанні методыкі беларускай мовы ў школе

Методыка беларускай мовы як навука

Методыка беларускай мовы як навука аб навучанні і выхаванні школьніка як моўнай асобы; аб’ект, прадмет, змест, задачы, фундаментальныя паняцці і катэгорыі (мэты і змест моўнай адукацыі, працэс навучання мове, заканамернасці засваення мовы і заканамернасці навучання мове, прынцыпы і метады навучання мове, формы навучання, моўнае ядро асобы школьніка, моўная, маўленчая, сацыякультурная кампетэнцыі).

Сувязь методыкі з іншымі навукамі: філасофіяй, псіхалогіяй, педагогікай (у тым ліку дыдактыкай), лінгвістыкай, псіхалінгвістыкай, сацыялінгвістыкай, літаратуразнаўствам і інш.

Агульная характарыстыка псіхолага-педагагічнага даследавання. Тэарэтычныя асновы і праблематыка сучасных псіхолага-педагагічных даследаванняў. Крыніцы і ўмовы даследчага пошуку. Арганізацыя вопытна-пошуковай даследчай працы. Характарыстыка метадалагічных прынцыпаў псіхолага-педагічных даследаванняў.

Лагічная структура навукова-метадычнага даследавання: вызначэнне аб’екта і прадмета даследавання; мэты і задачы даследавання, ідэя, задума і гіпотэза як тэарэтычнае ядро даследавання; правядзенне канстатавальнага, навучальнага і кантрольнага эксперыментаў; крытэрыі паспяховасці даследавання і маніторынг працэсу і яго вынікаў.

Метады псіхолага-педагагічнага даследавання: вывучэнне метадычнай спадчыны, тэарэтычны аналіз, назіранне за вучэбным працэсам, навукова-педагагічны эксперымент (канстатавальны, навучальны, кантрольны), аналіз вучнёўскіх прац, анкетаванне, тэсціраванне, мадэліраванне і інш.

Вытлумачэнне, апрабацыя і афармленне вынікаў даследвання: інтэрпрэтацыя вынікаў даследвання, апрабацыя работы, афармленне вынікаў пошуку.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: