Сродкі навучання беларускай мове

Вучэбна-метадычны комплекс па беларускай мове, яго асноўныя кампаненты.

Падручнік – асноўны сродак навучання роднай мове. Псіхолага-педагагічныя (змястоўныя, інтэгратыўныя і метадычныя) і санітарна – гігіенічныя патрабаванні да школьнага падручніка: адпаведнасць адукацыйнаму стандарту і вучэбнай праграме, сучаснаму стану развіцця навукі, практычная накіраванасць, структурная цэласнасць, выразнасць і дакладнасць мовы, даступнасць фармулёвак, ілюстраванасць, адпаведнасць патрабаванням санітарных правілаў і нормаў, зацверджаных Міністэрствам аховы здароўя.

Функцыі падручніка: інфармацыйная, трансфармацыйная, сістэматызавальная, навучальная, развіццёвая, выхаваўчая.

Структурныя кампаненты падручніка па мове для школ: тэкставы (навукова-тэарэтычны, практычны матэрыял), пазатэкставы (апарат арганізацыі засваення матэрыялу, ілюстрацыі, малюнкі, схемы, табліцы, памяткі і інш.), даведачны (слоўнікі), апарат арыенціроўкі (умоўныя абазначэнні, змест). Характарыстыка для чытання і аналізу, пераказу і інш.; дапаможнікі па развіцці маўлення школьнікаў: тэмы і планы сачыненняў, зборнікі тэкстаў для пераказаў, узоры і інш.; слоўнікі, даведнікі энцыклапедычнага тыпу; кнігі для дадатковага чытання і мн. інш.)

Сродкі нагляднасці ў навучанні беларускай мове: сродкі зрокавай нагляднасці, сродкі слыхавай нагляднасці, зрокава-слыхавыя сродкі навучання. Іх прызначэнне ў навучальным працэсе.

1.8. Арганізацыя вучэбнага працэсу па беларускай мове ў школе

Планаванне працы па беларускай мове. Каляндарныя, тэматычныя і паўрочныя планы работы настаўніка беларускай мовы. Мэты і задачы планавання вучэбнага матэрыялу.

Формы арганізацыі вучэбнага працэсу па беларускай мове ў школе.

Урок – асноўная форма вучэбнай работы ў школе. Сучасныя патрабаванні да ўрока беларускай мовы. Структурныя кампаненты ўрока і іх функцыі. Тыпы ўрокаў роднай мовы ў залежнасці ад этапаў працы над вучэбным матэрыялам, мэтаў і задач навучання: урок засваення новых ведаў і фарміравання ўменняў і навыкаў; урок замацавання ведаў, развіцця ўменняў і навыкаў; урокі паўтарэння матэрыялу і развіцця ўменняў і навыкаў; урок абагульнення і сістэматызацыі ведаў, удасканалення ўменняў і навыкаў; камбінаваны ўрок; урок праверкі ведаў, уменняў і навыкаў; ўрок развіцця звязнага маўлення; урок аналізу пісьмовых работ (кантрольных дыктантаў, пераказаў, сачыненняў і інш.).

Іншыя формы арганізацыі навучання: індывідуальныя заняткі (рэпетытарства, цьютарства, саманавучанне, хатняе навучанне), калектыўна-групавыя заняткі: нетрадыцыйныя ўрокі (урок-лекцыя, урок-семінар, ўрок-залік, урок-практыкум і інш.), канферэнцыі, алімпіяды, цэнтралізаванае тэсціраванне і інш.

Альтэрнатыўныя формы навучання: батаўская сістэма,Дальтан-план, план Трампа, лекцыйна-семінарскія заняткі, групавое навучанне і інш.

Камп’ютарнае навучанне ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі.

Пазакласная праца па беларускай мове. Значэнне і задачы пазакласнай працы па беларускай мове. Прынцыпы арганізацыі пазакласнай працы. Формы пазакласнай працы. Віды пазакласных мерапрыемстваў, методыка іх правядзення.

Метадычная праца настаўнікаў беларускай мовы. Кваліфікацыйныя і прафесійныя патрабаванні да настаўніка беларускай мовы. Настаўнік як моўная асоба. Значэнне метадычнай працы ў сучаснай школе. Формы ўдасканалення метадычнага майстэрства настаўнікаў. Змест работы метадычных аб’яднанняў (кафедраў). Педагагічныя інавацыі. Школьны кабінет беларускай мовы.

2.МЕТОДЫКА РАЗДЗЕЛАЎ ШКОЛЬНАГА КУРСА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: