Методыка выкладання беларускай мовы як вучэбная дысцыпліна

Методыка выкладання беларускай мовы як вучэбная дысцыпліна, яе прадмет, задачы. Спецыфіка методыкі выкладання беларускай мовы як дзяржаўнай (беларуская мова ў школах з беларускай і рускай мовамі навучання). Сацыялінгвістычныя і псіхалінгвістычныя перадумовы адбору зместу навучання мовам у беларускай школе.

Характарыстыка асноўных дапаможнікаў па методыцы выкладання беларускай мовы.

1.2.Станаўленне і развіццё метадычнай думкі на Беларусі

Асветніцкая дзейнасць Ф. Скарыны. Аўтары першых славянскіх буквароў і граматык (І.Ужэвіч, Л. і С.Зізаніі, М. Сматрыцкі, С. Собаль, С. Полацкі). Роля Б. Тарашкевіча, П. Пачобкі, А. Смоліч, Я. Лёсіка, І. Самковіча, І. Пратасевіча, Н. Шэўчыка, В. Самцэвіча, А.В. Багдановіча і інш. у станаўленні і развіцці методыкі роднай мовы. Метадычная спадчына К. Міцкевіча і В. Тэпіна.

Актывізацыя метадычнай думкі у 60-70 і 80-90 гады XX стагоддзя: роля Л. П. Падгайскага, В. У. Протчанкі, У. К. Андрэенкі, М. С. Яўневіча, Я. М. Лаўрэля, М. Г. Яленскага, С. А. Язерскай і інш. у развіцці методыкі выкладання беларускай мовы як навукі. Беларускія педагагічныя часопісы, іх роля ў асэнсаванні і распаўсюджанні педагагічнай тэорыі і перадавога педагагічнага вопыту.

Лінгваметадычная кампаратывістыка: моўная адукацыя ў перадавых краінах свету і школах Беларусі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: