Методыка фанетыкі

Значэнне, мэты і задачы вывучэння фанетыкі ў школьным курсе беларускай мовы. Агульнаметадычныя і прыватнаметадычныя прынцыпы вывучэння гукавога боку мовы. Змест і будова курса фанетыкі. Супастаўленне фанетычных сістэм беларускай і рускай мовы з мэтай папярэджання інтэрферэнцыі. Арфаэпічныя нормы беларускай мовы.

Асноўныя віды фанетычных практыкаванняў. Фанетыка-графічны разбор і методыка яго правядзення.

Усталяванне ўнутрыпрадметных сувязей паміж вывучэннем фанетыкі і арфаграфіі, словаўтварэння, марфалогіі, сінтаксісу, пунктуацыі, культурай маўлення.

Методыка лексікі

Значэнне, задачы, месца лексікі ў школьным курсе беларускай мовы. Прынцыпы вывучэння лексікі. Лінгвістычныя асновы школьнага курса лексікі, яго змест.

Лексічная норма. Тыпалогія маўленчых памылак, прычыны з’яўлення, улік.

Метады і прыёмы вывучэння лексікі і ўзбагачэння слоўнікавага запасу. Лексічныя і слоўнікавыя практыкаванні.

Сэнсава-стылістычная і тэкстаўтваральная функцыя лексічных з’яў.

Методыка работы з тлумачальнымі слоўнікамі на ўроках беларускай мовы.

2.3. Методыка словаўтварэння

Значэнне, задачы навучання словаўтварэнню. Лінгвістычныя асновы школьнага курса словаўтварэння, яго змест. Спецыфічныя прынцыпы вывучэння словаўтварэння.

Словаўтваральная норма. Методыка работы з марфемным і словаўтваральным слоўнікамі.

Тыпалогія словаўтваральных практыкаванняў. Марфемны і словаўтваральны разборы. Методыка правядзення.

Аналіз тэксту пры вывучэнні словаўтварэння. Роля аднакаранёвых і вытворных слоў у тэксце.

Лінгваметадычная сістэма ўзбагачэння слоўнікавага запасу школьнікаў пры вывучэнні словаўтварэння.

Выпрацоўка арфаграфічных уменняў і навыкаў пры вывучэнні словаўтварэння.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: