Методыка пунктуацыі

Мэты і задачы вывучэння пунктуацыі ў школе. Змест і этапы вывучэння пунктуацыі. Спецыфічныя прынцыпы методыкі пунктуацыі: назіранне за логіка-прадметнай інфармацыяй сказа, за яго граматычнай будовай і рытмамелодыкай.

Пунктуацыйна-сэнсавы адрэзак як адзінка пунктуацыі. Пунктаграма. Пунктуацыйная норма. Пунктуацыйныя правілы, іх класіфікацыя і методыка работы над імі.

Практычныя метады і прыёмы навучання пунктуацыі. Семантычны аналіз сказа як аснова аналізу пунктуацыйнага. Методыка іх правядзення. Віды практыкаванняў па пунктуацыі.

Папярэджанне пунктуацыйных памылак, іх фіксацыя, улік. Грубыя і нягрубыя пунктуацыйныя памылкі. Работа над пунктуацыйнымі памылкамі.

алення метадычнага майстэрства настаўнікаў. Змест работы метадычных аб’яднанняў (кафедраў). Педагагічныя інавацыі. Школьны кабінет беларускай мовы.

3.Методыка развіцця звязнага маўлення вучняў

Развіццё маўлення – адна з асноўных задач навучання роднай мове. Навуковыя асновы методыкі развіцця маўлення (тэорыя маўленчай дзейнасці, тэорыя тэксту, стылістыка і інш.) Асноўныя прынцыпы методыкі развіцця маўлення: адзінства развіцця маўлення і мыслення, ўзаемасувязі развіцця вуснага і пісьмовага маўлення, развіцця маўлення ў сувязі з вывучэннем усіх раздзелаў школьнага курса роднай мовы і інш.

Значэнне, задачы, змест работы па развіцці звязнага маўлення школьнікаў. Паняцце сістэмы ў працы па развіцці звязнага вуснага і пісьмовага маўлення школьнікаў: тэкст як камунікатыўная і дыдактычная адзінка развіцця звязнага маўлення; тыпы маўлення; стылі маўлення; жанры маўлення; асноўныя віды маўленчай дзейнасці: слуханне, гаварэнне, чытанне і пісьмо.

Тэкст як прадукт маўленчай дзейнасці. Фарміраванне ў вучняў паняцця пра тэкст, яго асноўныя прыметы: мадальнасць (наяўнасць адрасата і адрасанта), тэматычнае адзінства, звязнасць, ці структурнае адзінства (віды, сродкі структурнай сувязі), разгорнутасць, паслядоўнасць (кампазіцыя), сэнсавая цэласнасць (спосабы сэнсавай сувязі сказаў у тэксце), завершанасць.

Методыка азнаямлення з асноўнымі тыпамі маўлення (апавяданне, апісанне, разважанне), з жанрава-стылістычнымі разнавіднасцямі тэкстаў(апавяданне, нататка, інтэрв’ю, ліст, нарыс, рэпартаж, характарыстыка, заява, аўтабіяграфія, рэферат, канспект, анатацыя, водгук, рэцэнзія і інш.).

Сістэма практыкаванняў па развіцці звязнага вуснага і пісьмовага маўлення школьнікаў.

Пераказы ў сістэме працы па развіцці звязнага маўлення вучняў. Класіфікацыя пераказаў: па мэце правядзення (навучальныя і кантрольныя), па спосабе перадачы зместу зыходнага тэксту (падрабязныя, блізкія да тэксту; сціслыя; выбарачныя; з дадатковым заданнем) і інш. Методыка правядзення навучальных і кантрольных пераказаў.

Сачыненне як від работы па развіцці звязнага маўлення, сродак самавыражэння асобы школьніка, яго жыццёвай пазіцыі, унутранага свету. Класіфікацыя сачыненняў: па мэце правядзення (навучальныя і кантрольныя), па месцы выканання (класныя і дамашнія), па крыніцы атрымання ведаў (на аснове жыццёвага вопыту, асабістых назіранняў і ўражанняў; па карціне; на літаратурныя і вольныя тэмы і інш.), па тыпе тэксту (апавяданні, апісанні, разважанні, апавяданні з элементамі апісання і інш.), па жанры (артыкул у газету, водгук, рэцэнзія, рэпартаж і г. д.) і інш. Спосабы падрыхтоўкі да сачынення. Методыка правядзення сачыненняў.

Пераклад як від навучальных практыкаванняў па развіцці маўлення.

Навучанне камунікатыўным якасцям маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, дарэчнасць, багацце, выразнасць), маўленчаму этыкету. Тыпы практыкаванняў па фарміраванні камунікатыўных здольнасцей, методыка іх правядзення.

Праверка і ацэнка творчых прац вучняў. Класіфікацыя, улік, прыёмы выпраўлення памылак.

Значэнне, задачы, асаблівасці вывучэння стылістыкі. Арганізацыя працы па стылістыцы пры вывучэнні асобных раздзелаў школьнага курса беларускай мовы. Стылістычныя ўменні. Практыкаванні па фарміраванні стылістычных уменняў і навыкаў.

Методыка азнаямлення вучняў з функцыянальнымі стылямі


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: