Глава 2

ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ

Зычныя літары

1. Для абазначэння зычных гукаў у беларускай мове выкарыстоўваецца 21 літара: б, в, г, д, ж, з, й, к, л, м, н, п, р, с, т, ў, ф, х, ц, ч, ш.

2. Асобныя гукі не маюць спецыяльных літар: афрыкаты [дж], [дз] і [дз'] перадаюцца на пісьме адпаведна спалучэннямі літар д і ж, д і з: хаджу, ваджу, ксяндзы, пэндзаль, хадзіў, вадзіў, дзюны.

3. Гук [j] перадаецца або літарай й (на канцы склада пасля галосных: рэйка, май), або літарамі е, ё, і, ю, я, якія адпаведна абазначаюць спалучэнні гукаў [йэ], [йо], [йі], [йу], [йа] – у пачатку слова, пасля галосных, апострафа, раздзяляльнага мяккага знака і ў: яма, ёмкі, ехаць, іней, юшка; альянс, маянэз, аб'ява, пад'ём, медальён, маёр, пад'ехаць, уецца, салаўі, раз'юшаны, салью, уюн, саўю.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: