Глава 22

ПАСЛЯДОЎНАСЦЬ ЗНАКАЎ ПРЫПЫНКУ ПРЫ СПАСЫЛКАХ

§ 65. Правілы паслядоўнасці знакаў прыпынку пры спасылках

1. Коска, кропка з коскай, двукроп'е і кропка ставяцца пасля лічбы або зорачкі, якія з'яўляюцца знакамі-паказальнікамі спасылкі (каб указаць, што спасылка адносіцца да пэўнага слова ці групы слоў):...¹, або...²; або...*; або...**.

2. Пытальнік, клічнік, шматкроп'е і двукоссе ставяцца перад знакам спасылкі:...?¹ або...!² або...»*.

3. Пасля знака спасылкі (лічбы ці зорачкі), які размешчаны за двукоссем, кропка захоўваецца:...»¹. або...»**.

__________________________________

Заўвагі і прапановы па новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” просім накіроўваць у Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на адрасы:

вул.Савецкая, 9, к.311, 220010, г.Мінск; ivchenkov@minedu.unibel.by або podlipskaya@minedu.unibel.by;

на факс: 200-84-83 з пазнакай “Для З.І.Падліпскай”.


[1] У гэтых правілах параграфы (§) з’яўляюцца асноўнымі структурнымі элементамі, абазначаюцца арабскімі лічбамі з кропкай і маюць скразную нумарацыю. Параграфы аб’ядноўваюцца ў главы і падзяляюцца на пункты або абзацы (у выпадку, калі параграф складаецца з аднаго пункта).

* Прыклады, якія прыводзяцца ў гэтых Правілах, не могуць разглядацца як падрадковыя заўвагі да пунктаў, часткі ці абзаца пунктаў.

* У адрозненне ад пунктуацыйных знакаў (кропкі, коскі і іншых), двукоссе як спецыфічны знак мае зусім іншае прызначэнне – служыць асобым спосабам выдзялення слоў, спалучэнняў слоў, сказаў, тэксту. Тым не менш ужыванне двукосся па традыцыі разглядаецца ў раздзеле «Пунктуацыя».


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: