Слова як лексічная адзінка мовы. Лексічнае і граматычнае знач. слова. Слова і паняцце

Слова асноўная адзінка мовы. У размове ці на пісьме мы ужываем словы, спалучаем іх у словазлучэнні, а са словазлучэннямі будуем сказы адпаведна з граматычнымі законамі нашай мовы. Слова – гук ці комплекс гукаў, які мае знач-не ужывацца у мове як самастойная цэласная адзінка і служыць сродкам моўных зносін. Слова як лексічная адзінка мовы мае наступныя асаблівасці: узнаўляльнасць; устойлівасць; ізаляванасць; абагуленасць. Узнаўляльнасць – выкарыстанне слоў як гатовых моўных адзінак, якія не ствараюцца кожны раз. Устойлівасць – выражаецца устойлівасцю яго гукавого складу, марфемнай будовы і значэння. Дзякуючы таму, што слова з’яўл. назвай аб’екта рэчаіснасці і носьбітам цэласнага значэння яно можа быць выдзелена з аднаго тэксту і унесена у іншы. У гэтым праяўляецца яго ізаляванасць. Словы, якія наз. адны з’явы, прадметы, дзеянні маюць такую асаблівасць як абагуленасць. Словы пэўным чынам арганізаваны граматычна і належаць да якой-небудзь часціны мовы. У сучаснай бел. мове большасць складаюць такія словы, якія наз. прадметы, прыметы прадметаў, колькасць, прыметы дзеянняў і стану. Гэтыя словы наз. самастойнымі або паўназначнымі. Асн. ф-я такіх слоў – намінатыўная або назыўная. Паўназначныя словы маюць і лексічнае і граматычнае знач-не. У раздзеле лекс-іі вывуч. лексічнае значэнне слова, інакш кажучы яго унутраны змест. А граматычнае знач-не – гэта да якой часціны мовы адносіцца і якія граматычныя значэнні мае. Лексічнае і граматычнае значэнні адрозніваюцца паміж сабой: 1. Лексіч-е знач-е – асноўнае прадметнае у слове, а граматычнае – фармальны бок слова, які забяспечвае здольнасць слова уступаць у адносіны з інш. словамі. 2. Лексіч-е – знач-е лексічных адзінак, а грамат-е – знач-не не самых слоў, а іх граматычных форм. 3. Лексіч-е знач-е уласціва аднаму канкрэтнаму слову, грамат-е цэламу класу слоў. 4. Лексіч-е знач-е выражаецца караневай марфемай, а грам-е некараневымі (канчаткамі, прыстаўкамі, суфіксамі). Службовыя словы не маюць лексіч-га знач-я, яны не выконваюць у мове намінатыўнай ф-і, а маюць толькі грам-е знач-е.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: