Мнагазначнасць слова. Прамое і пераноснае знач-е слова

У кожнай мове у тым ліку і бел. есць нямала слоў, якія маюць толькі адно лексіч-е зна-е. Такія словы прынята наз. адназначнымі або монасемантычнымі. А уласцівасць мець адно зна-е наз. адназначнасцю або монасеміяй (дэканат). Здольнасць аднаго слова адначасова ўжываюцца у розных значэннях прынята наз. мнагазначнасцю або полісіміяй(вішня, сліва, груша маюць па 2 знач-ні: “садовыя дрэвы” і “плады садовых дрэў”) Слова, якое мае 2 і больш знач-яў наз. мнагазначным, або полісемантычным. Мнагазначным слова становіцца тады, калі якая-небудзь назва прадмета з’явы пераходзіць на іншы прадмет, з’яву. Першаснае зыходнае знач-не, якое ўзнікае разам са словам і не залежыць ад кантэксту, наз. прамым. Значэнні, якія узнікаюць у выніку пераносу назвы паводле якога-небудзь падабенства з аднаго прадмета, з’явы, дзеяння, працэсу на іншыя наз. пераноснымі. (Маша спакойна села на месца, а ў зале падняўся лес рук)

21. Асноўныя тыпы лексічных значэнняў.

Паводле наменатыўнай ролі слова і яго сувязі з прадметам выдзяляюць 2 тыпы лексічных знач-яў: асноўнае намінатыўнае; вытворна наменатыўнае. Асноўнае наменатыўнае знач-е з’яўл. першасным і яно найменш залежыць ад кантэксту і з’яўл. цэнтрам усіх пераносных (вытворных) знач-яў. Вытворна –наменатыўныя знач-і маюць 2 падтыпы: вытворна прамыя, вытворна пераносныя. Вытворна пераносныя знач-і слова заўсёды маюць эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку. Вылучаюць тыпы лексічных знач-яў і ў залежнасці ад спалучальнасці слова з інш. словамі. Калі слова можа свабодна спалучацца з інш. словамі не мяняючы свайго лексіч-га знач-ня, то такое знач-не наз. свабодным. Сярод несвабодных знач-яў выдзяляюцца 2 тыпы: фразеалагічна звязаныя і сінтаксічна абумоўленыя. Фразеалагічназвяз-я – такое лек-ае знач-е, якое рэалізуецца толькі ва устойлівым спалучэнні слоў – фразеалагізмаў. Сінтаксічна абумоўленае – такое лексічнае знач-не, якое слова набывае у кантэксце выступае у сказе неуласцівай для его ф-і. Сінтаксічна абумоўленыя знач-ні слоў заўсёды маюць экспрэсіўна эмацыянальную афарбоўку.

22. Спосабы узнікнення пераносных знач-яў. Метафара, метанімія, сінекдаха. Віды метафар.

Мнагазначным слова становіцца тады, калі якая-небудзь назва прадмета з’явы пераходзіць на інш. прадметы, з’явы. Есць 3 асн. тыпы узнікнення новых знач-яў: метафара,метанімія, сінекдаха. Метафара- перанос назвы з аднаго аб’екта рэчаіснасці на другі на аснове якога-небудзь падабенства іх прымет. Гэта найбольш прадуктыйная разнавіднасць полісіміі. Падабенства бывае розным. Метафара можа стварацца на падабенстве формы 2 ці некалькіх прадметаў (іголка швейная і іголка хвойная), на падабестве ф-і (крыло птушкі і крыло самалета) на падабенстве колеру (залатыя завушніцы і залатая восень), на аснове размяшчэння (хвост жывелы і хвост поезда), на пераносе уласцівасцей чал-ка на прадметы або з’явы нежывой прыроды (спіць дзіця і спіць зямля). Метафара падзяляецца на 3 групы: 1. аканямелыя, або сцертыя, яны утварыліся у выніку пераносу але зараз з’яўл. прамымі назвамі прадметаў, з’яў, дзеянняў (ідзе дождж, корань слова) 2. агульна паэтычныя ці агульна моўныя, такія метафары агульна вядомыя і адзначаюцца тлумачальнымі слоўнікамі бел. мовы. (зялены хлопец, залатыя рукі) 3.індывідуальна стылістычныя або аўтарскія – гэта не агульна вядомыя, а належаць аўтару і зразумець іх можна ў пэўным тэксце. Метанімія – замена адной назвы прадмета з’явы другой назвай на аснове сумежнасці. Можа пераносіцца: 1. назва формы на змест (школа, аудыторыя) 2. назва дзеяння на яго вынік (праца пачынаецца 9 гадзін і курсавая праца) 3. назва матэрыялу на выраб з яго (спарцмены зваваявалі золата) 4. назва дзеяння на месца дзе адбывалася гэта дзеянне (пераезд у іншую мясцовасць і чыгуначны пераезд) 5. імя аўтара на яго творы (я люблю чытаць Мележа). Сінекдаха – ужыванне слова, як назвы цэлага і часткі гэтага цэлага. Можна адзначыць 3 асн. віды гэтага пераносу: 1)адзь лік можа жывацца замест мн. і наадварот 2)назвы частак цела чал-ка ужываецца са…

23. Амонімы. Тыпы амонімаў. Паронімы

Два або некалькі слоў, якія пішуцца і вымаўляюцца аднолькава, але маюць розныя лексіч. знач-і наз. амонімамі (дзявочая каса і каса, якой косяць) аснову класіфікацыі амонімаў на узроўні слоўнікавых форм кладуцца 2 асн. крытэрыі: 1. адносіцца да адной часціны мовы ці да розных часцін мовы, розных лексіка граматычных класаў. 2. супадаюць ва ўсіх граматычных формах (родзе, ліку і склоне) ці толькі у частцы гэтых форм. У сувязі з гэтым выдзяляюць наступныя тыпы амонімаў: лексічныя, марфалагічныя амаформы, фанетычныя (амафоны), амографы. Лексічныя амонімы – словы адной часціны мовы, яны падзяляюцца на поўныя і няпоўныя. Словы якія адносяцца да адной часціны мовы і супадаюць ва ўсіх граматыч. формах наз. поўнымі (каса), а словы, якія адносяцца да адной часціны мовы, але не супадаюць ва усіх граматычных формах наз. няпоўнымі. (байка як мастацкі твор і байка як тканіна). Марфалагічныя амонімы (амаформы) – словы, якія адносяцца да розных часцін мовы (ліпкі маладыя, ліст ліпкі). Фанетычныя амонімы (амафоны) словы, якія аднолькава гучаць, але пішуццца па-рознаму (грыб і грып). Да амафонаў адносяцца і такія словы, якія могуць пісацца то з вял., то з малой літары (колас і Я. Колас) Амографы- словы, і формы слоў, якія адрозніваюцца пастаноўкай націску (каса-каса). Паронімамі наз. словы са структурным і гукавым падабенствам, але з розным лексічным знач-ем. Паранімічныя адносіны найбольш часта узнікаюць паміж назоўнікамі і прым. радзей паміж дзеясловамі. Паранімічныя групы складаюцца рознымі шляхамі. Важнейшымі з іх з’яўл.: марфалагічны, змяненне семантыкі і запазычванне іншамоўных слоў. Пры марфалагічным спосабе утвар. паронімаў адбываецца шляхам далучэння да аднаго кораня розных прыставак і суф-аў у выніку чаго атрымліваюцца новыя аднакараневыя словы падобныя па гучанню, але розныя па значэнню (чытач-чытальнік, надзвычайны-незвычайны). Адным са шляхоў утвар. паронімаў з’яўл. пераасэнсаванне семантыкі аднаго са словаўтваральных варыянтаў і набыцце ім новага знач-я (дрэўка – дрэўца). Сярод аднакарэнных паронімаў у суч. бел. мове нямала запазычаных з інш. моў. Паронімы запазычання – словы спецыяльнага тэрміналагічнага характару (дыпламат-дыпламант).


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: