Адрозненне аманіміі ад мнагазначнасці

Адрозніваюць аманімію і полісімію рознымі спосабамі: 1. адрозненне лексічных знач-яў:колькі бы знач-яў мнагазначнае слова не мела, усе яны маюць нешта агульнае паміж сабой. Амонімы такой сэнсавай сувязі не маюць. 2. адрозніваецца падстаноўкай сінонімаў да кожнага амоніма ці мнагазначнага слова: калі падстаўленыя словы семантычна блізкія па значэнню, то гэта мнагазначныя словы, а калі паміх імі нічога няма агульнага у семантыцы значыць гэта амонімы. (тушыць лямку, тушыць гнеў, тушыць мяса) 3.у некаторых выпадках выяўленню слоў амонімаў дапамагае працэс словаўтварэння (кулак-сціснутая кісць рукі, кулак-багаты чал-к) 4. для выяўлення амонімаў можна выкарыстаць спалучальнасць слова (байка) 5. значэнні мнагазначнага слова падаюцца у адным слоўнікавым артыкуле, а амонімы як асобныя слоўнікавыя артыкулы.

25. Шляхі узнікнення амонімаў у мове, выкарыстанне амонімаў у мове

Амонімы утвараюцца рознымі шляхамі. Некаторыя з іх узніклі у выніку распаду полісеміі, страты сувязі паміж значэннямі мнагазначнага ў мінулым слова, напрыклад страцілася старажытнае значэнне слова госць ‘купец’ – у выніку знікла унутраная сувязь паміж словамі гасцінец і шлях, шлях ‘дарога’ і гасцінец ‘падарунак’, таму яны і разглядаюцца у наш час як амонімы. Амонімы узнікаюць у выніку гукавога супадзення этымалагічна розных слоў: 1) спрадвечна беларускіх і запазычаных: бор ‘хваёвы лес’, бор ‘хімічны элемент’ 2) запазычаных з розных моў: акцыя ‘дзеянне, накіраванае на дасягненне мэты’, акцыя ‘каштоўная папера’ 3) запазычаных з адной і той жа мовы: крона ‘вянец, карона, вяршыня’, крона ‘грашовая адзінка Чэхіі, Швецыі, Нарвегіі’. У лексікаграфічных даведніках амонімы падаюцца асобнымі слоўнікавымі артыкуламі, нумаруюцца справа уверсе арабскімі лічбамі забяспечваюцца адпаведнымі тлумачэннямі і ілюстрацыйным матэрыялам. Амонімы выкарыст, як выразны стылістычны сродак для стварэння яркіх вобразаў, дасціпных шаржаў, жартаў, каламбураў, а таксама гумарыстычных і сатырычных твораў.

26. Сінонімы, разрады сінонімаў, сінанімічны рад

Адной з самых выразных форм праяўлення сістэмных адносін у лексіцы побач са з’явай мнагазначнасці з’яўл. сінанімія. Лексічная сінанімія- гэта семантычная з’ява, якая праяўл. у здольнасці розных па гучанню слоў абазн. адну і тую ж ролю, адно і тое ж паняцце. Сінанімія адваротны бок сінаніміі: калі пры мнагазначнасці адзін гукавы комплекс напаўняецца розным зместам то пры сінанеміі розныя словы выражаюць аднолькавы або блізкі змест. Сінонімамі наз. словы: 1)тоесныя па значэнню 2)блізкія па значэнню 3)тоесныя або блізкія па знач 4) здольныя абазн. адзін прадмет або адно і тое ж паняцце. У залежнасці ад х-ру семантыка-стылістычных суадносін паміж кампанентамі сінанімічнага рада выдзял. наступныя групы сінонімаў: семантычныя, стылістычныя, семантыка-стылістычныя, абсалютныя і кантэкстуальныя. Семантычныя сінонімы характ. тым, што абазн. адно і тое ж паняцце, але адрозніваюцца паміж сабой адценнямі значэнняў і дыферэнцыяльнымі прыметамі. Напрыклад, у пары слоў ісці-крочыць сінонімы маюць знач ‘перамяшчацца робячы шагі’, але у лексічным значэнні слова крочыць ёсць дадатковае адценне значэння ‘шырокія цвёрдыя шагі’. Гэтым значэннем ён і адрозніваецца ад дзеяслова ісці. Стылістычныя сінонімы – тоесныя або блізкія па знач. словы, якія маюць розную эмац.-экспрэс. афарбоўку і таму належаць да розных стыляў і сфер ужывання. Напрыклад, асілак-сілач-волат-здаравяк. Да семантыка-стыліст. адносяцца словы, якія адрозніваюцца і аб’емам семантыкі і стылістычнай прыналежнасцю. Напрыглад у пары слоў ісці-валачыся другі кампанент уключаючы у сябе знач. дзеяслова ‘ісці’ мае яшчэ дадатковае знач. ‘павольна, з цяжкасцю’ і мае выразную адзнаку размоўнасці. Абсалютныя або лексічныя дублеты не адрозніваюцца ні адценнямі ні стылістычнай афарбоўкай. Тут супалі са знач. запазычаныя і уласна бел. словы. Кантэкстуальныя сінонімы – словы, якія толькі у пэўным кантэксце набываюць новыя пераносн-вобразныя знач. і выступаюць сінонімамі да іншых слоў. Паза гэтага кантэксту яны не будуць сінонімамі. Эўфілізмы – гэта словы і выразы, якія служаць для замены такіх абазн., якія у пэўных сітуацыях з’яўл. гаворачаму занадта грубымі, непрыстойнымі. некалькі сінанімічных паміж сабой слоў утвараюць сінанім. рад. У сінанім. рад звычайна уваход. словы той самай часціны мовы, напрыклад назоўнікі: мяцеліца, пурга, завіруха. Розныя словы аб’ядноўваюцца у сінанімічны рад пры наяўнасці у іх адзінай сэнсавай асновы, агульнага для усіх знач., з’яўл. стылістычна нейтральным і можа замяніць любое слова свайго сінанім. рада (гігантскі, агромісты, вялікі, вялізны).

27. Антонімы, тыпы антонімаў

Яркім праяўленнем сістэмных адносін у лексіцы побач з полісеміяй і сінаніміяй з’яўл. антанімія. Словы адной часціны мовы, якія маюць процілеглыя знач. наз. антонімамі(добры-дрэнны, высокі-нізкі). Найчасцей антанімічная пара склад. з 2 антонімаў. Антонімы падзял. на рознакарэнныя і аднакарэнныя. Супрацьлегласць значэнняў у іх выражаецца рознымі асновамі або рознымі карнямі. У аднакарэнных антонімаў процілегласць значэння узнікае пры далуч. да аднаго і таго ж слова розных. У залежнасці ад х-ру семант. супрацьлегласці сярод антонімаў выдзял. некалькі груп:1)найбольш пашыраную групу складаюць антонімы якія выражаюць якасную супрацьлегласць (лёгкі-цяжкі, цёплы-халодны) 2)асобую групу складаюць комплементарныя антонімы. Яны абазн. супрацьлеглыя відавыя паняцці, якія дапаўняюць адзін аднаго і паасобнасці з’яўл. крайнімі бо паміж імі не можа быць прамежкавых членаў (жывы-мертвы, дзень-ноч) 3) шматлікую групу складаюць антонімы, якія выражаюць супрацьлеглую накірованасць дзеянняў, уласцівасцей, прымет(зачыніць-адчыніць) 4) асобую групу вылуч. антонімы – канверсівы. Гэта словы тыпу, муж-жонка, нявеста-жаніх. У тэксце антонімы размяшч. звычайна у непасрэднай блізасці адзін да другога. Гэта дазваляе рэалізаваць сваю асн. ф-ю – выразіць супрацьлегласць. На выкарыстанне антонімаў засвойваецца такі мастацкі прыем як антытэза-проціпастаўленне слоўных вобразаў, у якіх раскрываецца несумяшчальнасць прадметаў або паняццяў і узаемна выключаюць адзін аднаго (гарачы снег, жывы труп) Акрамя агульнамоўных антонімаў важную ролю у мове выражаюць кантэкстуальныя або індывідуальна аўтарскія, якія паза тэксту могуць і не быць антонімамі


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: