Тэст № 6

А1. Адзначце слова(-ы), напісанне якога(-іх) не супадае з вымаўленнем:

1) зжынаць; 4) без ласкі;

2) скінуць; 5) з Іванам;

3) малацьба;

А2. Адзначце слова(-ы) з асіміляцыйнай мяккасцю зычных:

1) счарнець; 4) з бярозы;

2) зжаліцца; 5) сляпы.

3) усвядоміць;

А3. Адзначце слова(-ы) з падоўжанымі зычнымі:

1) асенні; 4) вяселле;

2) ссыпаць; 5) гадзіннік.

3) карэнне;

А4. Адзначце радкі, у якіх усе падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націскнымі:

1) аб’ін е лы, бр ы дкі; 4) за е чы, натр у дзіць;

2) г е незіс, вып а дак; 5) к а мбала, і кнуць.

3) дач ы ста, ж а льба;

А5. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара а:

1) вер__цяно; 4) ц__гельня;

2) поч__рк; 5) п’ед__стал.

3) выкр__сліць;

А6. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара э:

1) ас__нсаваць; 4) антр__соль;

2) ц__рымонія; 5) ач__рсцвелы.

3) р__кардсмен;

А7. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара ы:

1) скр__гатаць; 4) др__васек;

2) вод__р; 5) пр__зідэнт.

3) пр__вілея;

А8. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара е:

1) камп__нсацыя; 4) м__лагучны;

2) ім__ніны; 5) с__рата.

3) с__ржант;

А9. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара я:

1) с__мівугольнік; 4) земл__карыстанне;

2) камп__тэнтны; 5) алімпі__да.

3) г__рбарый;

А10. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара і:

1) зн__навідзець; 4) в__негрэт;

2) с__кунда; 5) акампан__мент.

3) в__льготны;

А11. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара а:

1) Н__ваполацк; 4) д__брасуседскі;

2) д__ўгалецце; 5) бр__немашына.

3) д__ўгатрывалы;

А12. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара мяккі знак:

1) жэн__шэнь; 4) Ул__яна;

2) ц__мяны; 5) бул__ён.

3) ледз__ве;

А13. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца апостраф:

1) павер__е; 4) жараб__ёўка;

2) трох__ярусны; 5) адмоў__е.

3) кампан__ён;

А14. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара ў:

1) натары__с; 4) выпукла-__вагнуты;

2) а__каць (у лесе); 5) мане__ры.

3) цікавае шо__;

А15. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца прыстаўная літара:

1) праезд __льготны; 4) па__мкнуцца;

2) па __указцы; 5) Матэ__уш.

3) __учылішча;

А16. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара і:

1) аб__мшэць; 4) звыш__мклівы;

2) пост__нфарктны; 5) аб__лгаць.

3) раз__ходзіцца;

А17. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара з:

1) бя__пройгрышны; 4) у__бегчы;

2) __чарнець; 5) ра__шпіліць.

3) ра__везці;

А18. Адзначце слова(-ы) з арфаграфічнымі памылкамі:

1) рашчышчаны; 4) рассада;

2) баллада; 5) міласэрдны.

3) паляшуцкі;

А19. Адзначце слова(-ы), якое(-ія) пішацца(-уцца) з вялікай літары:

1) (А, а)хілесава пята; 4) (М, м)урчыны кацяняты;

2) (Н, н)ародны паэт; 5) Нёман-(Ч, ч)арадзей.

3) ён такі (Д, д)онжуан;

А20. Адзначце назву (-ы), дзе ўсе словы пішуцца з вялікай літары:

1) (В, в)ялікае (К, к)няства (Л, л)ітоўскае;

2) (К, к)іеўская (Р, р)усь;

3) (Э, э)поха (А, а)светніцтва;

4) пасёлак (Ч, ч)ырвоная (С, с)лабада;

5) эпоха (В, в)ялікага (З,з)ледзянення.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: