Тэст № 2

А1. Адзначце слова (-ы), у якім(-іх) усе зычныя гукі звонкія:

1) здароўе; 4) лічбы;

2) уюн; 5) адліў.

3) літара;

А2. Адзначце слова (-ы), у якім(-іх) літара і абазначае гук ы:

1) сын і дачка; 4) звышімкліваць;

2) заігрываць; 5) да Ільі.

3) санінструктар;

А3. Адзначце слова (-ы) з асіміляцыйнай мяккасцю гукаў:

1) раскіснуць; 4) шалясцяць;

2) дзейнасць; 5) спілаваць.

3) затрымлівацца;

А4. Адзначце слова (-ы), дзе колькасць гукаў і літар не супадае:

1) Свіслач; 4) уюць;

2) навучанне; 5) атэлье.

3) раён;

А5. Адзначце слова (-ы), дзе літары д, з абазначаюць адзін гук:

1) дзівак; 4) падзарабіць;

2) дзвесце; 5) надзвычайны.

3) пэндзаль;

А6. Адзначце слова (-ы), дзе няма мяккіх зычных гукаў:

1) вадакачка; 4) студэнцтва;

2) млынар; 5) тайм-аўт.

3) мнагабор’е;

А7. Адзначце слова (-ы), напісанне якога(-іх) не супадае з вымаўленнем:

1) футболка; 4) вокладка;

2) скарб; 5) расчасаць.

3) бескарысны;

А8. Адзначце слова (-ы), дзе галосныя абазначаюць два гукі:

1) Ядвіся; 4) дзянёк;

2) люблю; 5) салаўі.

3) павільён;

А9. Адзначце слова (-ы), у якім(-іх) адбываецца прыпадабненне свісцячых да шыпячых:

1) мантаж; 4) расчасаць;

2) носьбіт; 5) зжаваць.

3) расшыць;

А10. Адзначце радкі, дзе правільна паказана, як вымаўляюцца адпаведныя словы:

1) абступіць - [апступ’іц’]; 4) адказчык - [аткасчык];

2) усхваляць - [узхвал’аць]; 5) шчасце - [шчасцэ].

3) прамень - [прам’йэн’];

Тэст № 3

А1. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) галосныя абазначаюць два гукі:

1) опера; 4) ёрш;

2) дыялог; 5) клас.

3) поўнач;

А2. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) спалучэннем літар дз перадаецца адзін гук:

1) удзячны; 4) адзубіць;

2) дзень; 5) здзейсніць.

3) падзадорыць;

А3. Адзначце радкі, дзе ўсе падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націснымі:

1) агран о мія, падл о га; 4) з е рнетка, аўт о бус;

2) штодз ё нны, інстр у мент; 5) а лкаголь, гваздзік і.

3) мысл е нне, прыст у пка;

А4. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца прыстаўная літара:

1) татаў...ордэн; 4)...льняныя валасы;

2) чарговы...ўрок; 5) новы...ўдзельнік.

3) густая...мгла;

А5. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара ў:

1) до...жыць; 4) ва...ніверсітэце;

2) а...дыторыя; 5) ко...дра.

3) ро...нядзь;

А6. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара о:

1) ч...рнарабочы; 4) ст...гадовы;

2) п...ўнаводны; 5) м...награфія.

3) т...ўставаты;

А7. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара й:

1) абы...сці; 4) па...маць;

2) за...здросціць; 5) аб...мшэць.

3) за...нець;

А8. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) прапушчана літара:

1) зарэч...а; 4) ап...етыт;

2) поз...на; 5) балас...ны.

3) пос...ны;

А9. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца мяккі знак:

1) кін...це; 4) рамен...чык;

2) Радун...скі; 5) лаз...ня;

3) кал...е;

А10. Адзначце словы, у якіх пішацца вялікая літара:

1) (А, а)ленчын сшытак; 4) літаратурная (Г, г)родзеншчына;

2) (С, с)орасаўская прэмія; 5) (К, к)упалаўскія сцежкі.

3) (Б, б)рэсцкія вулачкі;


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: