Тэст № 10

А1. Адзначце выпадак(-і), у якім(-іх) дапушчана(-ы) памылка(-і) ў дапасаванні да роду назоўнікаў:

1) такі гарэза Міця; 4) цікавы ЛіМ;

2) гуллівая кацяня; 5) высокі насып.

3) будучая філолаг Пятрова;

А2. Адзначце адушаўлёны(-я) назоўнік(-і):

1) радавы; 4) д’ябал;

2) валет; 5) тапелец.

3) моладзь;

А3. Адзначце назоўнік(-і), які(-я) мае(-юць) форму толькі множнага ліку:

1) гантэлі; 4) апілкі;

2) гуслі; 5) грэнкі.

3) апенькі;

А4. Адзначце выпадкі правільнага чаргавання зычных у аснове слова:

1) чарапаха – чарапасе; 4) стог – у стозе

2) зорачка – зорачке; 5) паверх – на паверсе.

3) Пецярбург – у Пецярбурзе;

А5. Адзначце назоўнік(-і) з канчаткам –а (-я) ў форме роднага склону адзіночнага ліку:

1) батальён__; 4) класіцызм__;

2) лабарант__; 5) аазіс__.

3) маянэз__;

А6. Адзначце назоўнік(-і) з канчаткам –у (-ю) ў форме меснага склону адзіночнага ліку:

1) пры задавак__ Уладзік__; 4) у шампун__;

2) аб бярэм__; 5) аб інжынер__.

3) аб вераб’__;

А7. Адзначце памылкі ў склонавых формах назоўнікаў:

1) захапляцца Кракавам; 4) першай радасццю;

2) пры Міхасю Сароке; 5) Іванам Карпенкам.

3) сустракацца па вечарам;

А8. Адзначце правільна напісанае(-ыя) слова(-ы):

1) Полатчына; 4) спарцмен;

2) аб’ездчык; 5) перавозчык.

3) прыгоства;

А9. Адзначце складаны(-я) назоўнік(-і), які(-я) пішуцца разам:

1) арт __ снарад; 4) узаема __ павага;

2) жыцце __ апісанне; 5) унтэр __ афіцэр.

3) піяніст __ лаўрэат;

А10. Адзначце складаныя назоўнікі, якія пішуцца праз злучок:

1) ахвяра __ прынашэнне; 4) сацыял __ рэвалюцыянер;

2) паў __ краіны; 5) мангола__ татары.

3) лён __ даўгунец;

Тэст № 11

А1. Адзначце выпадкі, у якіх дапушчаны памылкі ў дапасаванні да роду назоўнікаў:

1) новы АТС; 4) круглы сірата Міця;

2) шэрая зайчаня; 5) густы цень.

3) вопытная суддзя Іванова;

А2. Адзначце неадушаўлёныя назоўнікі:

1) дэндзі; 4) аташэ;

2) нябожчык; 5) народ.

3) студэнцтва;

А3. Адзначце назоўнікі, якія маюць форму толькі адзіночнага ліку:

1) чалавек; 4) змрок;

2) накіп; 5) цеста.

3) смецце;

А4. Адзначце выпадкі правільнага чаргавання зычных у аснове слова:

1) задуха – у задусе; 4) малако – у малаке;

2) кладка – на кладке; 5) шклянка – у шклянцы.

3) шэраг – у шэразе;

А5. Адзначце назоўнік(-і) з канчаткам –у (-ю) ў форме роднага склону адзіночнага ліку:

1) катэдж__; 4) мароз__;

2) магні__; 5) аблёт__.

3) лесапарк__;

А6. Адзначце назоўнік(-і) з канчаткам –ы (-і) ў форме меснага склону адзіночнага ліку:

1) у полым__; 4) аб здароў__;

2) аб геро__; 5) аб шэдэўр__.

3) аб сон__ Васіл__;

А7. Адзначце памылкі ў склонавых формах назоўнікаў:

1) па знаёмым сцежкам; 4) паўнаводнай Об’ю;

2) аб Васілі Ганчары; 5) перадаць Косці.

3) аб Алесі Бандарэнцы;

А8. Адзначце правільна напісаныя словы:

1) Брэстчына; 4) батвінне;

2) мінамёччык; 5) грамадства.

3) перапісчык;

А9. Адзначце складаныя назоўнікі, якія пішуцца разам:

1) авія __ матор; 4) контр__ адмірал;

2) вода __ лячэбніца; 5) літаратура __ знаўца.

3) акцёр __ аматар;

А10. Адзначце складаныя назоўнікі, якія пішуцца праз злучок:

1) нацыянал __ ліберал; 4) шасці __ бор’е;

2) паў __ Францыі; 5) обер __ яфрэйтар.

3) рай __ цэнтр;


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: