Тэст №31

А1. Адзначце складаны(-я) сказ(-ы):

1) Неба крыху злінялае, як паркалёвая хустка, і вецер ласкавы.

2) Спатыкаўся на камні, збіваў аб іх калені, калоў рукі дзікай травой.

3) А колькі кветак на лясной палянцы: блакітныя званочкі, белыя рамонкі, жоўтыя дзьмухаўцы.

4) У сярэдзіне ж доміка было чыста і ўтульна, на ўсім ляжалі сляды клапатлівых рук гаспадыні.

5) Дні цягнуліся доўгай ніткай, намотваліся на шпулю пражытых Хадосяй трыццаці з лішкам гадоў і ніклі ў змроку доўгіх зімовых вечароў.

А2. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

1) Вада ў лодцы ўсё прыбывала __ і ніякая сіла ўжо не магла зараз спыніць яе.

2) Худы мышасты конік падбадзёрыўся, весела фыркнуў __ і сам пабег, па сваёй ахвоце.

3) Няхай шумяць вятры __ і непагода вые.

4) У аголеных кустах пашумліваў вецер __ і маркотна шуршэлі белыя струмені снегу ў парыжэлай траве.

5) З дзён складаюцца тыдні, тыдні сплятаюцца ў месяцы, месяцы ў гады __ і год за годам знікае ў цёмнай бяздоннасці.

А3. Адзначце складаназалежны(-я) сказ(-ы), у якім(-іх) даданая частка звязана з галоўнай пры дапамозе злучальнага слова:

1) На Навагрудчыне шмат мясцін, дзе быў паэт А.Міцкевіч.

2) І стала прасіць маладое насенне, каб вецер узяў яго з сабой.

3) З маленства ў сэрца мне запалі мудрыя словы, што ішлі ад Коласа, Купалы, ад Глебкі.

4) Людзі кажуць, што птушкам Млечны Шлях служыць сцежкай-пуцінай у вырай.

5) Той дружбай вернай можа даражыць, хто сам прайшоў дарогай камяністай.

А4. Адзначце складаназалежны(-я) сказ(-ы) з паслядоўным падпарадкаваннем даданых частак:

1) Жняя турбуецца, каб дзіця не плакала, каб яно спала, каб яму не дапякала сонца.

2) Мабыць, на пэўным жыццёвым рубяжы чалавек прыспешвае сябе, каб паспець сказаць тое, чаго не скажа ніхто іншы.

3) І я брыду, куды вядуць мяне вуліцы.

4) Гаспадыня паставіла на стол міску са смажанай бульбай, ад якой ішоў такі смачны пах, што цяжка было ўтрымаццца.

5) Разважалі, што ім давядзецца ўбачыць у горадзе, як лепш жыццё там наладжваць.

А5. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

1) Складанасць тэарэмы была ў тым, што __ каб даказаць яе, трэба было ведаць доказ яшчэ адной тэарэмы.

2) На Навагрудчыне шмат мясцін, дзе быў паэт __ і якія ён любіў.

3) Іван быў спакойны, бо __ калі Кавалёў пачне пярэчыць, то ў яго ў запасе ёсць яшчэ аргументы.

4) Нічога не бачачы вакол, іду я __ куды ногі нясуць.

5) Яны корпаліся ў рухавіку, і дзядька Ігнат тлумачыў хлопцу, навошта патрэбны шатуны і поршні __ і як яны круцяць каленчаты вал.

А6. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца двукроп’е:

1) Далёка ў вёсцы рыпаў гармонік __ аднастайна і нудна нылі камары.

2) Па батарэі разнеслася чутка __ нас будуць пасылаць малодшымі камандзірамі ў іншыя дывізіі, батальёны.

3) Ідзеш у дарогу на дзень __ хлеба вазьмі на два.

4) Ганна пачула __ ззаду яе нехта даганяе.

5) Грыбы лепш за ўсё збіраць зранку __ вільготная шапачка зіхаціць на сонцы і добра відаць здалёк.

А7. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца працяжнік:

1) У лесе гнілі пры самай дарозе сыраежкі, бабкі __ іх не было каму збіраць.

2) Дождж мочыць __ сонца сушыць.

3) На тым беразе рэчкі запішчалі нейкія нябачныя птушкі, трывожна закаркалі вароны, асцярожна пачаў выстукваць дзяцел __ усё гэта злівалася ў адзін нястрымны хор жыцця.

4) Вакол спакойна дрэмле поле __ блішчыць у росах сенажаць.

5) Выхад адзін __ трэба любой цаной прабівацца да сваіх.

А8. Адзначце складаны(-я) сказ(-ы) з рознымі відамі сувязі (камбінаваныя сказы):

1) Паветра такое крыштальна-чыстае, якім бывае толькі ў асобныя дні верасня, калі восень робіць першыя крокі, пасылаючы на зямлю лёгкі, бадзёры халадок.

2) Паўната адчування жыцця з яго радасцю і трывогамі, клопатамі і спадзяваннямі, жывая сувязь з людзьмі, пачуццё адказнасці перад народам, перад давераным табе словам роднай мовы – усё гэта складае змест паэтычных кніг Панчанкі.

3) За сваё доўгае жыццё ён пражыў шмат вёсен, і кожная, якая б цяжкая яна ні была, прыходзіла святам, кожную памятаў па днях і падзеях, кожная была непаўторнай, са сваімі фарбамі, галасамі.

4) Свеціць вышчарблены месяц, бледнае святло яго прабіваецца праз лісце, цень ад якога кладзецца на зямлю.

5) На ўзгорках стаяць дубы, а ў зарэчнай далечы сінее лес, злева з-за хмызнякоў выглядаюць стрэхі хат.

А9. Адзначце сказ(-ы) з пунктуацыйнымі памылкамі:

1) У лазняку свістаў пералётны вецер і недзе задуменна плёскалі ў бераг маркотныя хвалі.

2) Ішоў Пятро змрочным ельнікам, які так пераплёўся галінамі, што, каб прайсці, даводзілася ламаць іх рукамі.

3) Спадчына – гэта і калыханка, якую спявала табе маці, і казка, якую расказвала бабка, і твая першая кніга, з якою ты прыйшоў у школу і кніга, якую каля пяцісот гадоў таму назад надрукаваў Францыск Скарына.

4) Там, дзе зайшло сонца і дзе былі відаць рэдкія сосны, пачынала цяпер бялець у цемнаце новымі стрэхамі Лонва.

5) Ведаў Архіп – жонка часам пырхне, скажа што і калючае, а пасля хутка адыходзіць.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: