ТЭСТ №6

А1. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара Э:

1) кр_пасны; 4) д_манстрацыя;

2) інж_нер; 5) д_бют.

3) ац_нка;

А2. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара Я:

1) дал_гляд; 4) мал_ўнічы;

2) л_снічоўка; 5) жыцц_радасны.

3) кул_мёт;

А3. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара А:

1) н_вагодні; 4) н_вабудоўля;

2) д_браўпарадкаваны; 5) ст_годдзе.

3) в_данос;

А4. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца Ў:

1) а_дыторыя; 4) ма_клівы;

2) па_станне; 5) ідзе _рач.

3) дзядзька _ладзіслаў;

А5. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца Ь:

1) мен_шы; 4) здароў_е;

2) з_еў; 5) сем_.

3) вішан_ка;

А6. Адзначце слова(-ы) з трэцім націскным складам:

1) абутковы; 4) ідэалогія;

2) арандатар; 5) галантарэя.

3) дэпеша;

А7. Адзначце выпадкі, калі пры ўтварэнні пэўнай формы назоўніка адбываецца чаргаванне зычных гукаў:

1) трымаць у (шклянка); 4) упасці з (страха);

2) даць (брат); 5) цацка з (дрот).

3) мядзведзь у (бярлога);

А8. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца Ы:

1) ад_сці; 4) над_шла;

2) пед_нстытут; 5) па_шоў.

3) без_ніцыятыўны;

А9. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) прапушчана літара:

1) ціс_нуць; 4) сэр_ца;

2) разве_чык; 5) кіргі_скі.

3) рас_ыпаць;

А10. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца –н-:

1) чырвон_ы; 4) дрэн_ы;

2) абедзен_ы; 5) вераб’ін_ы.

3) драўлян_ы;

А11. Адзначце слова(-ы), утворанае(-ыя) бяссуфіксным спосабам:

1) бель; 4) цяжка;

2) узвышша; 5) ніякі.

3) павольна;

А12. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца вялікая літара:

1) (І, і)гнатаў сын; 4) (М, і)інчане;

2) планета (В, в)енера; 5) (Б,б)еларускія тэлевізары.

3) (У, у)ральскія горы;

А13. Адзначце словазлучэнне(-і), у якім(-іх) выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні:

1) залаты пярсцёнак; 4) драўляныя ногі;

2) залатая моладзь; 5) цвёрдая зямля.

3) драўляны ложак;

А14. Адзначце радкі, у якіх усе словы з’яўляюцца сінанімічнымі:

1) мініяцюрны, мікраскапічны; 4) агідны, нецікавы;

2) ісці, калдыбаць; 5) разам, заўсёды.

3) вялікі, цяжкі;

А15. Адзначце словазлучэнне(-і), у якім(-іх) выдзеленыя словы ўжыты няправільна:

1) цагляная сцяна; 4) грыбныя лясы;

2) падпісаць кантакт; 5) адказнае мерапрыемства.

3) ступні лесвіцы

А16. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-ой асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу ўжываюцца з канчаткам -ЕШ (-ЭШ):

1) маляваць; 4) браць;

2) жыць; 5) верыць.

3) казаць;

А17. Адзначце слова(-ы), ад якога(-іх) утвараюцца формы ступеняў параўнання:

1) жалезны; 4) гваздзіковы;

2) глыбокі; 5) стомлены.

3) лёгкі;

А18. Адзначце лічэбнік(-і), у якім(-іх) пішацца літара Е:

1) тыс_ча; 4) вос_м;

2) ш_сць; 5) пяцьдз_сят.

3) дз_вяноста;

А19. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) ужываецца займеннік ЦЯБЕ:

1) Сёння нехта тэлефанаваў да ___.

2) Можа, ___прапанаваць кубачак кавы?

3) Ну хто яшчэ так паклапоціцца аб ___?

4) ___цяжка нават пазнаць.

5) Усё робіцца выключна для ___.

А20. Адзначце словазлучэнне(-і) з няправільным ужываннем дзеепрыметніка:

1) непаспяваючы вучань; 4) апалае лісце;

2) напрацаваўшыяся калгаснікі; 5) замеценая дарога.

3) размаляваны плот;

А21. Адзначце словы, якія пішуцца разам:

1) шырока_вядомы; 4) жоўта_блакітны;

2) мала_забяспечаны; 5) сельска_гаспадарчы.

3) плашч_палатка;

А22. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) НЕ (НЯ) пішацца разам:

1) Не(ня)_прыемныя падзеі напаткалі мяне ўжо ў нядзелю.

2) Ні(ня)_хто не хацеў пакідаць пляцоўку.

3) Не(ня)_думаючы, Алег кінуўся ў ваду.

4) Даўно не(ня)_фарбаваны плот выглядаў жахліва.

5) Гэта быў сапраўдны не(ня)_ўмека.

А23. Адзначце лічбы, на месцы якіх пішацца НЕ:

Як ты н_1 старайся, лёс н_2 падманеш, н_3 правядзеш.

А24. Адзначце словы, якія пішуцца разам:

1) разламаць да_шчэнту; 4) глянулі с_падылба;

2) па_святочных вуліцах; 5) апраналіся па_юнацку.

3) пабеглі ў_гору;

А25. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца працяжнік:

1. Вось і прыйшло лета _ сонечнае, цёплае.

2. Кніга _ лепшы падарунак сябру.

3. Я сабраў усё _ кнігі, цацкі, старыя сшыткі.

4. І імя твае _ чалавек.

А26. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

1. Мароз бярэцца, націскае, па лесе лускае, гуляе _ і хусткі тчэ на беражку.

2. У жыцці маім даводзілася сеяць _ і веяць, і араць, і касіць.

3. Ілья нядрэнна разбіраўся _ як у класічнай, так і ў сучаснай музыцы.

4. Пасмы снегавога пылу плылі па шэрым бетоне _ і нагадвалі белыя ручаіны.

А27. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы трэба выдзеліць коскамі:

1. У самым канцы ленты раптам пачынае чырванець.

2. Нарэшце птах перастаў дзічыцца.

3. Ты здаецца за снеданне думаў сесці?

4. У месяцавай ночы асіну відаць здалёк.

А28. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1. Паабапал стаялі пустыя і прасторныя лясы.

2. У астуджаным дажджом паветры трывожна кігікнула кнігаўка.

3. Абкружаная лесам дарога ўвесь час пятляла.

4. Абяззброены ён ішоў дамоў і бурчаў.

А29. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1. Дзяўчына прыслухоўвалася ўзіраючыся ў цёмнае прадонне.

2. Пайшоў Амелька нос павесіўшы.

3. Бліснуў недзе агеньчык і сарамліва паміргаўшы згас.

4. Ажываючы Беражкі пачыналі жыць сваімі звычайнымі перадвячэрнімі клопатамі.

А30. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1. Купалу мы ведаем як паэта і драматурга.

2. Вецер свішча так як звер.

3. Пасля канцэрта ён спаў як пшаніцу прадаўшы.

4. Наша нявеста прыгожая як птушка па вясне.

А31. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

1. Ноўгарад не вытрымаў удару _ і войскі полацкага князя захапілі яго.

2. Часам чуваць тут стрэлы _ ды выбухі адзінокай гарматы.

3. Салавей сам не пайшоў ад яе _ і яна не праганяла.

4. Прайшоў невялікі дождж _ і зноў стала суха.

А32. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

1. Я прыйшоў _ каб дапамагчы вам.

2. Пайшла б Ганна _ куды вочы глядзяць.

3. Неабходна ўлічваць _ што ён сказаў.

4. Люблю зіму з яе марозамі _ калі трашчаць на світанку дрэвы.

А33. Вызначыць, якая з пералічаных ніжэй памылак дапушчана ў сказе:

Я выразна бачыў у яе глазах роспач і трывогу.

1. граматычная; 3. пунктуацыйная;

2. арфаграфічная; 4. моўная.

А34. Адзначце сказ(-ы) з граматычнымі памылкамі:

1. На стале ляжала прыгожае яблыка.

2. Чарговы перапіс насельніцтва адбудзецца вясной.

3. Чытальная зала практычна пуставала.

4. Зямля здавалася мёртвай і пустой.

А35.Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца двукроп’е:

1. Не стала Міхала _ асірацела хата.

2. Ты скажы мне, цьма глухая _ доўга будзеш ты ляжаць?

3. Пад вялізным месяцам чынілася справа жыцця _ буслы рыхтаваліся ў вечна новы палёт.

4. Дрэвы, стагі, будынкі _ ўсё злівалася з гарызонтам.

А36. Колькі і якіх знакаў прыпынку павінна быць у сказе? Адзначце нумар правільнага адказу:

Яшчэ ў маленстве Віця зразумеў каб быць добрым музыкам трэба шмат працаваць удасканальваць самога сябе.

1. 1 двукроп'е, 2 коскі;

2. 3 коскі;

3. 1 працяжнік, 2 коскі;

4. 1 двукроп'е, 1 коска, 1 працяжнік.

А37. Адзначце схему, якая адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў наступным сказе:

Турсевіч нахіліўся над сябрам (В, в)ось цяпер ты шчаслівы, бо ні аб чым не думаеш.

1. А: «П».

2. А – «П».

3. А – П.

4. А: «П»

А38. Адзначыць слова(-ы), лексічнае значэнне якога(-іх) вызначана няправільна:

1. Асака – шматгаловая балотная трава з вузкім лісцем;

2. Багна – вечназялёны балотны зараснік з рэзкім дурманным пахам;

3. Гапак – украінскі народны танец;

4. Ігліца – іголкападобнае лісце хвойных дрэў і кустоў.

А39. Адзначыць сказ(-ы) з моўнымі памылкамі:

1. Жылі яны тады ў шматпавярховай хаце.

2. Наступае вечар, засвяціліся вокны інтэрната.

3. Людзі доўга дзівіліся і не разыходзіліся.

4. На ранку лугі заўсёды высцілаў густы туман.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: