Частка В

В1. Выпішыце слова, у якім пішацца й:

1) за__нтрыгаваць; 4) пабо__шча;

2) пады__сці; 5) адна__менны.

3) са__скальнік;

В2. Выпішыце слова, напісанае правільна:

1) помстлівы; 4) масштаб;

2) княскі; 5) вагзал.

3) казакскі;

В3. Выпішыце слова, дзе ёсць прыстаўны гук:

1) __угаманіцца; 4) __улей;

2) __участак; 5) __ужытак.

3) __оптам;

В4. Знайдзіце сказ з памылкай ва ўжыванні ступені параўнання прыметніка або прыслоўя. Запішыце правільны варыянт ужывання формы слова:

1) Я пайшоў у першы клас у восем гадоў, таму быў старэйшы за ўсіх аднакласнікаў.

2) Насця была для мяне самай прыгожай.

3) Да мяне адразу падышоў старэйшы лейтэнант.

4) Потым жанчыны заспявалі званчэй.

5) Я шмат бачыў дзіўных мясцін, але прыгажэйшых за беларускія лясы не сустракаў.

В5. Знайдзіце словазлучэнне, няправільна перакладзенае на беларускую мову. Запішыце правільны варыянт перакладу:

1) заведующий библиотекой - загадчык бібліятэкі;

2) у меня болит голова – у мяне баліць галава;

3) писать по адресу – пісаць на адрас;

4) судить по итогам – меркаваць па выніках;

5) поздравить друг друга – павіншаваць адзін аднаго.

В6. Выпішыце граматычную аснову з безасабовага сказа:

1) Дарогу засыпала залатое лісце.

2) Ад роднай мовы, ад роднай нацыі не адцураюся, не адракуся!

3) На лодцы можна дабрацца да самых недаступных мясцін.

4) За акном цёмная жнівеньская ноч.

5) У тыя гады рана браліся за работу.

В7. Знайдзіце сказ, у якім дапушчана памылка ў каардынацыі дзейніка і выказніка. Запішыце правільную форму ўжывання выказніка:

1) Пляскат ног і рыпенне дошак аддаваліся палахлівым рэхам у пустых пакоях.

2) Удзельнікаў семінара сустракала галоўны аграном камбіната Галіна Корзун.

3) Трое меншых дзяцей трывожна паглядала на бацьку.

4) З другога боку дарогі раслі некалькі кучаравых кустоў лазы.

5) Чуўся матчын голас і звонкія падгалоскі жанчын-суседак.

В8. Запішыце, якім членам сказа з’яўляецца выдзеленае слова:

Маці не дазваляла Васю доўга сядзець над кнігамі.

ТЭСТ № 18


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: