А28. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) набраныя курсівам словы адасабляюцца

1) Усмешка не то гарэзлівая, не то засмучаная застыла на яе твары.

2) Хутка дзяцел вярнуўся назад трымаючы нешта ў дзюбе паклаў сваю ношку на пень і праз хвіліну зноў узляцеў на арэшыну.

3) Яшчэ не так даўно чвэрць стагоддзя назад на запрудзе сажалкі быў млын.

4) Туман слупамі стаяў над поўнымі празрыстай вады ямамі.

5) Кожную раніцу прачнуўшыся Біруля выходзіў у яблыневы сад.

А29. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

1) Над вымытымі вадой палямі засінела чыстае неба __ і зазіхацела яркае жнівеньскае сонца.

2) Цёмныя ночы тояць нейкі ўрачысты спакой __ і неба ніжэй нахіляецца да зямлі.

3) Пераганялі адна адну свінцовыя хмары, і __ калі выглядала сонца, цені дрэваў адбіваліся ў лясным возеры.

4) Мы ідзём і размаўляем пра салдацкую службу, пра тэхніку __ без якой цяпер не ступіць ні кроку.

5) Клён памятаў, як гарэла вёска __ і ў начным чарноцці хаты цвілі велізарнымі і жудаснымі чырвонымі кветкамі.

А30. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца двукроп’е:

1) Адно для Сцёпкі было ясна __ цяпер ён за парогам бацькавай хаты.

2) Мы ўжо даўно не просім міласці ў прыроды __ прырода моліць літасці ў нас.

3) Жураўлі ляцяць высока __ зіма яшчэ далёка.

4) Раніца першага верасня выдалася хмурая і халодная __ уначы ішоў дождж.

5) Трава ўсюды была скошана чыста, роўна __ нават паабкошана была дарога.

А31. Адзначце складаназалежны(-я) сказ(-ы), у якім(-іх) даданая частка звязана з галоўнай пры дапамозе злучальнага слова:

1) І былі ў гэтым лесе такія пушчы і нетры, аб якіх не ведаў ніхто на свеце.

2) Назад не прыйдзе хваля тая, што з быстрай рэчкай уплывае.

3) Каб сонца засланіць, вушэй асліных мала.

4) Ён не ведаў стомы і страху, бо яго вучыла і гартавала вайна.

5) Пад густой навіссю лістоты, праз якую ледзьве прабіваліся сонечныя промні, я вырашыў трохі адпачыць.

А32. Адзначце сказ(-ы), які(-я) адпавядае(-юць) схеме “П, - а. – П”.

1) Вы, напэўна, думаеце, што я скрытная і не ўмею дзякаваць за шчырасць загаварыла раптам яна выпытала ў вас, што хацела, а сама маўчу.

2) Сынку ціха і радасна прамовіла старая адкуль жа ты прыляцеў, галубок.

3) Часта пытаюць кінуў на Малініна цікаўны позірк Макараў калі пачнецца наступленне.

4) У цябе, Ясь, добрая галава сказаў яму неяк настаўнік калі ты вырасцеш, ты будзеш вялікім чалавекам.

5) Вы тут не сумуеце вінавата запыталася Вера Антонаўна мы зараз будзем гатовы.



Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: