Рэлігійна-асветніцкія дзеячы XII ст

УВОДЗІНЫ

 

«Родныя гукі

З гукаў – родныя словы…

Са слова – песні,

Казкі, паэмы, драмы,

Жыццё, Радзіма, Народ».

(Н. Гілевіч).

Нацыянальная культура фарміруе нацыю, узвышае яе, надае ёй непаўторнае аблічча ў сваеасаблівым групавым партрэце сусветнай цывілізацыі. Культура нацыі – адзнака цывілізаванасці народа, свае-асаблівая генетычная сувязь пакаленняў. З аднаго боку, яна адлюст-роўвае характар, гісторыю, імкненні народа, з другога – сама ўдзейні-чае на народ, фарміруе нацыянальную самасвядомасць, з’яўляецца не-ад’емнай часткай суверэнітэту і агульнасусветнай культурнай палітры.

Культура – адзін з важнейшых элементаў чалавечай дзейнасці. Яна ўздзейнічае на працу, быт, мысленне. Толькі высокаадукаваны чала-век можа знайсці новыя нетрадыцыйныя рашэнні розных праблем.

Мэтай дадзенай вучэбна-метадычнай распрацоўкі з’яўляецца аказанне студэнтам дапамогі ў прадметным засваенні курсаў «Гісто-рыя Беларусі» і «Культуралогія», фарміраванне інтарэса да культурнай спадчыны, выхаванне гонару за Радзіму і яе дасягненні. Выданне падрыхтавана з улікам вопыту выкладання курсаў «Гісторыя Беларусі» і «Культуралогія» у БДСГА. Яно прызвана вылучыць ролю культуры ў гістарычным працэсе, вызначыць асноўныя этапы яе станаўлення і развіцця са старажытных часоў да сучаснасці, паказаць уклад у сусветны культурна-цывілізацыйны працэс; вызначыць месца культу-ры ў сучасным жыцці. Пры гэтым акцэнт зроблены на абагульненні фактычнага матэрыялу, фарміраванні цэласнага ўяўлення аб вузлавых праблемах культурнага развіцця.

Метадычнае выданне змяшчае пералік асноўных паняццяў і тэрмі-наў, яе дзеячаў ў пэўны гістарычны перыяд, структурна-лагічныя схе-мы, гістарычныя даведкі, што дапамагае вызначыць этапы станаўлення культуры, сканцэнтраваць увагу на галоўных дасягненнях эпохі.

Да кожнай тэмы прадстаўлены цікавы даведачна-інфармацыйны матэрыял, гістарычныя дакументы, а таксама пытанні для самакантро-лю і тэмы паведамленняў. Матэрыял паданы сістэмна. Ён можа быць выкарастаны як дапаўненне да лекцый, а таксама пры падрыхтоўцы да семінарскіх заняткаў, модуляў, заліку і экзамену.

1. Духоўнае жыццё ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча. Прыняцце хрысціянства

І развіццё культуры на беларускіх землях

У IХ–ХIII стст.

План для самастойнай падрыхтоўкі

1. Язычніцкія вераванні.

2. Прыняцце і распаўсюджванне хрысціянства на землях усходніх славян і яго ўплыў на развіццё беларускай культуры.

3. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы XII ст.

4. Культавыя пабудовы. Помнікі прыкладнога мастацтва.

 

Паняцці і тэрміны

 

Абраз – ікона, малюнак Бога або святога ў выглядзе партрэта як прадмет рэлігійнага пакланення.

Берасцяныя граматы –пісьмы, запіскі, дакументы, выкананыя на кары бярозы.

Біблія – гістарычны помнік пісьменнасці, зборнік твораў іудзей-скай і хрысціянскай рэлігій, дзе выкладзены асновы веравучэння.

«Віслыя пячаткі» –пячаткі, адціснутыя на пласцінах са свінцу, зо-лата, серабра ці воску, прывешваліся да дакументаў на шнурках. Былі распаўсюджаны ў Візантыі, а потым ва ўсходнеславянскіх землях.

Галаснікі – гліняныя збаны, якія ўмуроўваліся ў сцены, каб палепшыць чутнасць гукаў (акустыку) у памяшканні храма.

Дзесяціна –падатак насельніцтва на карысць царквы.

Жыціе – біяграфіі людей, кананізаваных (прылічаных да ліку свя-тых) хрысціянскай царквой.

Ідалы –вобразныя выявы багоў, якім пакланяліся язычнікі. Рабілі-ся з дрэва, каменю, гліны, косці ў выглядзе розных фігур багоў.

Капішча (свяцілішча) –месца, дзе язычнікі ўшаноўвалі сваіх багоў і прыносілі ім ахвяры.

Кірыліца –старажытная славянская азбука, якая лягла ў аснову беларускага, рускага, украінскага і іншых алфавітаў. Назва паходзіць ад імя славянскага асветніка IX ст. Кірылы, які склаў гэту азбуку.

Крыжова-купальны тып храмаў –тып культавага збудавання, які сфарміраваўся ў Візантыі ў VI–XII стст. Канструкцыйна ўяўляе сабой чатыры вертыкальныя апоры, на якія абапіраюцца барабан і купал.

Летапіс –гістарычнае апавяданне, у якім звесткі размяшчаюцца пад пэўнымі гадамі.

Мазаіка –карціна, узор, арнамент з кавалачкаў аднолькавых ці розных матэрыялаў (шкла, каменьчыкаў, керамічных плітак), шчыльна падагнаных адзін да аднаго.

Мініяцюра – мастацкі твор малых памераў. Асноўным відам з’яўляецца кніжная мініяцюра – малюнкі, шматколерныя ілюстрацыі, а таксама выяўленча-дэкаратыўныя элементы афармлення кніг – ініцыя-лы, застаўкі, канцоўкі, зробленыя ад рукі. Вылучаюць таксама мінія-цюру ў жывапісе (партрэтная мініяцюра). На Беларусі вядома з Х ст.

Мураванае дойлідства –будаўніцтва з камянёў і цэглы, змаца-ваных вапнавым растворам.

Пантэон –сукупнасць усіх багоў таго ці іншага культу.

Пергамент – спецыяльна вырабленая тонкая скура маладых жывел, на якой пісалі кнігі і дакументы.

Плінфа – шырокая і плоская абпаленая цагліна, асноўны будаўнічы матэрыял на Беларусі ў Х–ХІІІ стст.

Праваслаўе –адзін з асноўных кірункаў у хрысціянстве (разам з каталіцтвам і пратэстантызмам). Аформіўся ў 1054 г. пасля падзелу хрысціянства на заходнюю (каталіцкую) і ўсходнюю (праваслаўную) цэрквы. Праваслаўе як дзяржаўная рэлігія ўводзілася на беларускіх землях з канца X ст. Пачаткам гісторыі праваслаўнай царквы на тэры-торыі Беларусі лічыцца заснаванне Полацкай епархіі ў 992 г.

Прытча – невялікі рэлігійны твор, які мае павучальны характар.

Рэлігія –светапогляд і светаадчуванне чалавека, выкліканыя верай у бога (багоў) і яго (іх) звышнатуральныя магчымасці.

Сафія (грэч. – мудрасць) – у хрысціянскім мастацтве сімвал мудрасці, празорлівасці Бога. У яе гонар узводзіліся храмы, а выяву, у выглядзе жанчыны, змяшчалі на творах жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Стоўпніцтва –назва рэлігійнага подзвігу Кірылы Тураўскага, які зачыніўся ў манастырскай вежы і доўгі час жыў у ізаляцыі, чытаў кнігі і пісаў свае павучанні. Унутраная планіроўка нагадвае крыж. На Беларусі крыжова-купальныя храмы вядомы з XI ст.

Фальклор –мастацкая калектыўная творчая дзейнасць працоўнага народа, якая адлюстроўвае яго жыццё, погляды, ідэалы: вусная народная творчасць, музыка, тэатр, танец, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Фрэскі –жывапіс вадзянымі фарбамі па вільготнай тынкоўцы.

Храм –культавы будынак для выканання рэлігійных абрадаў (царква, касцёл, мячэць, сінагога).

Хроніка – гістарычнае апавяданне, дзе летапісец адступаў ад запісу па гадах.

Хрысціянства –рэлігія, у аснове якой ляжыць вучэнне Хрыста. Зарадзілася на тэрыторыі Рымскай імперыі (у Палесціне) у I ст. н. э.

Царква –1) рэлігійная арганізацыя, якая аб’ядноўвае паслядоў-нікаў хрысціянскай веры; 2) будынак, у якім ажыццяўляюцца хры-сціянскія набажэнствы.

Язычніцтва (паганства) –рэлігійныя вераванні старажытных народаў. Назва паходзіць ад царкоўнаславянскага слова «языцы», пад якім разумеліся народы. Тэрмін «паганства» паходзіць ад лацінскага «паганус» (язычнік). Язычніцтва ўключае ў сябе рэлігійныя ўяўленні: анімізм, фетышызм, татэмізм, магію. Язычнікамі ўшаноўваліся агонь, сонца, месяц, зоркі, гром, птушкі, жывёлы. Асаблівасць язычніцтва – многабожжа – вера ў многіх багоў.

 

Язычніцкія багі

Пярун – вярхоўны бог ва ўсходніх славян у VI–X стст., бог грому, маланкі, дажджу, вайсковых спраў.

Валос (Вялес) –бог жывёлагадоўлі і багацця.

Ярыла –бог веснавой урадлівасці і плоднасці жывёлы.

Сварог –бог неба.

Дажбог –бог сонечнага святла.

Хорс – бог сонца.

Стрыбог –бог ветру.

Цёця – багіня дабрабыту і сямейнага жыцця.

Лёля (Лада) –багіня вясны, кахання, дзявочай прыгажосці, апя-кунка шлюбу і сям’і.

Мокаш –жаночае бажаство ўрадлівасці і хатняга ачага.

Ярыла, Купала, Аўсень, Каляда –багі пэўнай пары года (вясны, лета, восені і зімы).

Храналогія

863 г. –складанне кірылічнай азбукі.

988 г. –пачатак распаўсюджвання хрысціянства вялікім князем Уладзімірам Святаславічам.

992 г. –заснаванне Полацкай епархіі. Першым епіскапам быў пры-значаны Міна.

1005 г. –заснаванне Тураўскай епархіі. Першым епіскапам быў прызначаны Фама.

XI ст. –створана рукапісная царкоўная кніга – Тураўскае евангел-ле.

1037 г. –будаўніцтва ў Кіеве Сафійскага сабора.

1055 –1060 гг. –будаўніцтва ў Полацку Сафійскага сабора.

Сярэдзіна XII ст. – будаўніцтва Спаскай царквы ў Полацку.

1113 г. –манахам Нестарам складзены летапісны звод «Аповесцъ мінулых гадоў» у Кіева-Пячэрскім манастыры.

1161 г. –майстар-ювелір Лазар Богша зрабіў крыж па заказу Еўфрасінні Полацкай.

Канец XII ст. –невядомым аўтарам напісаны мастацкі твор «Слова аб палку Ігаравым».

Месцазнаходжанне першых манастыроў на беларускіх землях

 

Каля Пінска (Тураўская зямля) –першы на беларускіх землях Лешчанскі мужчынскі манастыр (X ст.), заснаваны кіеўскім князем Уладзімірам.

Тураў – Барысаглебскі мужчынскі манастыр (епіскапская рэзідэнцыя).

Каля Турава – Варварынскі жаночы манастыр, заснаваны жонкай князя Святаслава Ізяславіча.

Каля Полацка на беразе р. Бельчыца – Барысаглебскі мужчынскі манастыр (XII ст.).

Каля Полацка в. Сяльцо на беразе р. Палаты – жаночы манастыр (XII ст.), заснаваны Еўфрасінняй Полацкай.

Каля Полацка на беразе р. Палаты – Багародзіцкі мужчынскі манастыр (XII ст.), заснаваны Еўфрасінняй Полацкай.

 

Язычніцкія вераванні старажытных грэкаў,

рымлян і беларусаў

Народы, функцыя Грэкі Рымляне Беларусы
Вышэйшы бог Зеўс Юпіцер Белбог (Бялун)
Неба Зеўс Юпіцер Сварог
Гром Зеўс Юпіцер Пярун
Вайна Арэс Марс Пярун
Царская (княжацкая) улада Зеўс Юпіцер Пярун
Маці-зямля Гея Тэлус (Terra, Mater) Маці-зямля
Плоднасць Дыметра, Дыяніс Цырэра, Бахус Ярыла
Каханне, прыгажосць Афрадзіта Купідон, Венера Ляля
Шлюб, сям’я Гера Юнона Лада
Лес, жывёла Пан Сільван, Дзіяна Вялес
Свет памерлых Аід Дыспатэр, Плутон Вялес
Агонь Гефест, Гесція Веста Сварожыч
Сонца Геліяс, Апалон Фэб, Сол Дажбог

Рэлігійна-асветніцкія дзеячы XII ст.

  Еўфрасіння Полацкая (каля 1104–1167) Дачка полацкага князя Святаслава Усяславіча (унучка У. Чарадзея). Калі даведалася пра намер бацькі выдаць яе замуж, тайна збегла ў манастыр, дзе пастрыглася ў манашкі і атрымала імя Еўфрасіння (першае імя Прадслава). Перапісвала царкоўныя кні-гі, заснавала жаночы і мужчынскі манастыры. У кан-цы жыцця здзейсніла падарожжа ў Палесціну да «труны гасподняй», дзе і памерла. Першая жанчына з усходніх славян, якая была кананізавана ў святыя. Мошчы Еўфрасінні знаходзяцца ў Спаса-Еўфра-сіннеўскім манастыры з 1910 г.
Кірыла Тураўскі (каля 1130–1182) Нарадзіўся ў Тураве ў багатай сям’і. Пайшоў у мана-стыр, дзе стаў манахам. Здзейсніў подзвіг стоўп-ніцтва.Каля 1158 г. па просьбе князя і гараджан быў прызначаны епіскапам Турава. Выдатны пісьменнік, прамоўца, пры жыцці яго празвалі Златавустам
Клімент Смаляціч Нарадзіўся ў Смаленску. З’яўляўся кіеўскім мітра-палітам і пісьменнікам. Захаваўся толькі адзін яго твор «Пасланне Фаме прасвітару»
  Аўрамій Смаленскі Нарадзіўся ў Смаленску ў багатай сям’і. Пасля смер-ці бацькоў раздаў маёмасць манастырам, цэрквам, бедным, а сам пайшоў у манастыр, дзе пражыў каля 50 гадоў. Яго вучань Яфрэм напісаў «Жыціе Аўрамія Смаленскага»


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: