Архітэктура і скульптура

 

Архітэктар Назвы помнікаў
   
  І. Лангбард У Мінску – Дом Урада, Дом Чырвонай Арміі, галоўны корпус Акадэміі навук БССР, Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета. У Магілёве – Дом Саветаў
Г. Лаўроў Беларускі політэхнічны інстытут
З. Азгур Скульптар, помнік У. Леніну побач з Домам Урада ў Мінску

 

Першыя ў Беларусі

Першы прэзідэнт АН БССР – У. Ігнатоўскі.

Першы рэктар БДУ – У. Пічэта.

Першы беларускі прафесар геаграфіі – А. Смоліч.

Першы заслужаны артыст БССР – Я. Міровіч.

Першы народны артыст БССР – У. Галубок.

Першая беларуская савецкая опера «Вызваленне працы» – кампазітар М. Чуркін (1924 г.).

Першы нацыянальны балет «Салавей» М. Крошнера (па аднайменнай аповесці З. Бядулі).

Першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль» – рэжысёр Ю. Тарыч.

 

Цікавыя факты

1. Першым рэктарам БДУ быў У. Пічэта. Даволі хутка ён авалодаў беларускай мовай і карыстаўся ёю. У 1926 г. яму надалі ганаровае званне заслужанага прафесара БССР. Але на жыццёвым шляху з’яві-ліся перашкоды. Спачатку ён быў вызвалены ад пасады рэктара, потым арыштаваны і на 5 год адпраўлены ў ссылку ў Вятку. Пасля працаваў у Варонежы, Маскве, быў абраны членам-карэспандэнтам АН БССР. У. Пічэта быў таленавітым даследчыкам, выдатным вучоным, гісто-рыкам-славістам, мудрым педагогам, умелым арганізатарам. Сам ён пісаў: «Я аддаў свае сілы і сваю энергію працоўным масам Беларусі».

(Беларускі гістарычны часопіс, 2004. № 4. С.74.).

2. Напярэдадні прыхода Гітлера да ўлады вялікі фізік А. Эйнштэйн (лаўрэат Нобелеўскай прэміі, аўтар тэорыі адноснасці) звярнуўся да афіцыйных улад БССР з прапановай звязаць свой лёс з Беларускім дзяржаўным універсітэтам. Беларускія вучоныя прынялі гэта з задавальненнем. Першы сакратар ЦК КПБ(б) М. Гікала сам не мог самастойна прыняць рашэнне і тэрмінова звязаўся з Масквою. Сталін адказаў фразай, якая перарасла ў анекдот: «Пусть этот сионист продолжает играть на скрипке у себя дома».

Атрымаўшы адказ, А. Эйнштэйн пераехаў у Амерыку, дзе прадоўжыў сваю працу. Пазней ад імя Акадэміі навук БССР вучонаму было прапанавана выбраць яго ганаровым акадэмікам. Тэкст пісьма быў накіраваны ў ЦК ЦПБ(б). Рашэння па гэтаму пытанню не знойдзена. Так Эйнштэйн мог стаць беларускім акадэмікам двойчы.

(Комсомольская правда, 2004. 29 октября. С. 14.).

3. Рэпрэсіі супраць так званага нацыянал-дэмакратызма прывялі да вялікіх ахвяр. За 1917–1939 гг. у Акадэміі навук БССР было арыш-тавана 57 чалавек. У акадэмічным інстытуце эканомікі ў азначаны пе-рыяд з 44 тэм надрукавана 24, з якіх забаронена 17. У інстытуце гісто-рыі з запланаваных 97 навуковых работ выдадзена 10, з якіх 7 – кан-фіскавана. Масавым рэпрэсіям падвергнуліся М. Гарэцкі, А. Аляксанд-ровіч, С. Грахоўскі, У. Галубок і інш.

(Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т.4. Мінск: БелЭн, 1997. С. 168).

Гістарычны дакумент

1. Распараджэнне ЦВК БССР (люты 1921 г.):

«Наркамасветы (Народнаму камісарыяту асветы) зрабіць захады да ўзмацнення працы на мове пераважнай большасці працоўнага сялянства Беларусі – мове беларускай. Наркамасветы павінен у сваёй працы зыходзіць з няўхільнай перспектывы планамернага і паступова-га пераходу ўстаноў, у якіх навучаюцца і выхоўваюцца дзеці-белару-сы, на іх матчыну беларускую мову выкладання».

(Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мінск, 1993. С.349).

2. Жыццё закон нязломны мае:

ніколі праўда не ўмірае.

Адно хоць зернетка малое

ды застанецца пра былое.

Цудоўны скарб у творчасці народнай

для нас сабраны мудрымі дзядамі.

Яго адкінуць – значыць без пашаны

паставіцца да продкаў працавітых.

(У. Дубоўка. «Ніколі праўда не ўмірае»).

3. – Адкуль сіла такая ў дуба? – пытаецца чароціна.

Ясны волат-дуб адказвае:

– Ты баішся жыцця, затым ты і слабая. Ты выбіраеш мяккі грунт, каб няцяжка было бараздзіць зямлю сваім караннём. Усім ты хочаш унаравіць, ка ўсякаму ты падыходзіш хітрасцю, і змалку ты прывыкла гнуцца. А калі хто гнецца, тым ён паказвае сваю слабасць і поўнае непаважанне к сабе. А хто не паважае сябе, таго і другія не паважаюць, папіхваюць ім, як хочуць. Ты прывыкла да лёгкага жыцця і ўсю надзею кладзеш на іншых. А хто не надзеецца на сябе, той цягам бывае слабым. А я змалку надзеяўся толькі на сябе і на сілы зямлі і сонца. Змалку навучыўся сам памагаць сабе. Нікому я не гнуўся. Лепей зламацца зусім, чым гнуцца ўсякай сіле. Мы, дубы, так і робім: або ломімся або выжываем.

(Я. Колас «Дуб і чароціна»).

Пытанні

1. Якія матывы пераважалі ў творчасці У. Дубоўкі ў 20-я гады ХХ ст. і чаму?

2. У чым сутнасць коласаўскага разумення чалавечай мары (на прыкладзе апавядання «Дуб і чароціна»)?

 

Прыкладныя тэмы паведамленняў

1. Нацдэмы і іх лёс.

2. Дзмітрый Жылуновіч – кіраўнік, паэт, грамадзянін.

 

(Дз. Жылуновіч (Цішка Гартны) –

паэт, пісьменнік)

 

(У. Пічэта – гісторык, першы рэктар БДУ)

 

(У. Галубок – заснавальнік 1-га беларускага

вандроўнага тэатра)

 

(Дом Урада ў Мінску (архітэктар І. Лангбард))

 

 

(Беларускі тэатр оперы і балета (архітэктар І. Лангбард))

6. асноўныя дасягненні беларускай савецкай культуры ў другой палове 40-х – 80-я гг. хх ст.

План для самастойнай падрыхтоўкі

 

1. Развіццё адукацыі і навукі ў БССР.

2. Беларуская літаратура.

3. Тэатральнае, музычнае і выяўленчае мастацтва.

 

Паняцці і тэрміны

Дэсталінізацыя – працэс пераадолення культу асобы І. Сталіна, звязаны з дэмакратызацыяй грамадска-палітычнага жыцця і рэабіліта-цыяй нявінна пацярпелых ад палітычных рэпрэсій.

Прынцып партыйнасці – патрабаванне да дзеячаў культуры прытрымлівацца ідэалогіі, якую праводзіць камуністычная партыя, зыходзіць з патрабаванняў і прадвызначэнняў гэтай ідэалогіі.

Савецкі народ – новая гістарычная супольнасць людзей, аб узнікненні якой было заяўлена на ХХIV з’едзе КПСС у 1971 г.

Храналогія

 

1945 г., 30 чэрвеня – СНК СССР прымае рашэнне аб аднаўленні дзейнасці Беларускага сельскагаспадарчага інстытута ў Горках.

1946 г. – пастанова ЦК ВКП(Б) «Аб часопісах «Звязда» і «Ленінград»». Па ініцыятыве I. Сталіна М. Зошчанка і Г. Ахматава былі абвінавачаны ў прапагандзе безыдэйнасці і апалітычнасці. У 1947 г. была прынята пастанова ЦК ВКП(б) «Аб рабоце ЦК КП(б) Беларусі», у якой абвінавачваліся ў безыдэйнасці і буржуазным нацыяналізме некаторыя беларускія пісьменнікі і паэты. Былі рэпрэсіраваны У. Дубоўка, С. Грахоўскі, А. Александровіч, А. Звонак і інш. Ад пісьменнікаў патрабавалася прытрымлівацца ў сваёй дзейнасці метаду сацыялістычнага рэалізму і прынцыпу партыйнасці.

Першая палова 50-х гг. – адкрыццё новых ВНУ: Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі, педагагічныя інстытуты ў Мінску, Брэсце, Мазыры і Полацку.

1951 г. – прыняцце новага Дзяржаўнага сцяга БССР.

1954 г. – узвядзенне манумента Перамогі ў Мінску.

1955 г. – зацвержаны Дзяржаўны гімн БССР – песня «Мы – беларусы» на словы М. Клімковіча і музыку Н. Сакалоўскага.

1959 г. – пераход да політэхнічнага навучання і працоўнага выхавання ў сістэме народнай адукацыі, увядзенне абавязковай 8-гадовай школьнай адукацыі ў БССР.

Пачатак 60-х гг. – пачатак стварэння прафесійна-тэхнічных ву-чылішчаў (ПТВ);

1961 г. – ХХII з’езд КПСС, прыняцце праграмы пабудовы каму-нізму ў СССР.

1969 г. – 1) адкрыццё мемарыяльнага архітэктурна-скульптурнага комплексу «Хатынь» (Лагойскі раён); 2) адкрыццё Кургана Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Беларусі (Смалявіцкі раён).

1974 г. – Беларуская рэспубліканская студыя тэлебачання пачала трансліраваць каляровыя перадачы; адкрыццё Рэспубліканскага спар-тыўнага комплекса «Раўбічы».

1977 г. – увядзенне ўсеагульнай сярэдняй адукацыі.

1977 г. – прыняцце новай Канстытуцыі СССР, у якой была зама-цавана кіруючая роля КПСС у грамадстве. Неафіцыйная назва – «Канстытуцыя развітога сацыялізму»; 1978 г.– прыняцце Канстытуцыі БССР.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: