Х – 50-я гг. ХХ ст.)
Прозвішча | Назвы твораў, заўвагі |
Кузьма Чорны | Раман «Млечны шлях» |
Міхась Лынькоў | Раман «Векапомныя дні» (галоўны герой Канстанцін Заслонаў) |
Іван Шамякін | Раман «Глыбокая плынь» (Дзяржаўная прэмія СССР) |
Іван Мележ | Раман «Мінскі напрамак» (прысвечаны падзеям аперацыі «Баграціён», рэальная гістарычная асоба рамана – камандуючы 3-м Беларускім фронтам I. Д. Чарняхоўскі) |
Якуб Колас | Паэма «Рыбакова хата» (Дзяржаўная прэмія СССР), завяршэнне трылогіі «На ростанях» |
Заканчэнне
Аркадзь Куляшоў | За паэмы «Сцяг брыгады» і «Новае рэчышча» атрымаў дзяржаўныя прэміі СССР. Сааўтар сцэнарыя фільма «Першыя выпрабаванні» паводле трылогіі Я. Коласа «На ростанях» |
Пятрусь Броўка Максім Танк Пімен Панчанка | Вядомыя беларускія паэты пасляваеннай пары |
У 50 – 80-я гг. ХХ ст. у галіне літаратуры і мастацтва працягвалі дзейнічаць метад сацыялістычнага рэалізму і прынцып партыйнасці. У цэнтры ўвагі дзеячаў беларускай літаратуры і мастацтва доўгі час знаходзілася новая гістарычная супольнасць людзей – савецкі народ – будаўнік камунізму. Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця ў гады «адлігі» стварыла спрыяльныя ўмовы для адлюстравання творчай інтэлігенцыяй маральных праблем і ўнутранага свету чалавека-воіна і чалавека-працаўніка. Гераізм беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, жыццёвы лёс нашых далёкіх продкаў сталі асновай гістарычнай тэматыкі. Асаблівая ўвага надавалася адлюстраванню нацыянальна-культурных асаблівасцей беларускага народа і захаванню культурна-гістарычнай спадчыны.
|
|
Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў творах беларускіх пісьменнікаў
(другая палова 50-х – 80-я гг. ХХ ст.)
Прозвішча | Назвы твораў. Заўвагі |
Васіль Быкаў, народны пісь-меннік Беларусі, Герой Сацыя-лістычнай Пра-цы, лаўрэат Ле-нінскай прэміі | Аповесці «Жураўліны крык», «Здрада», «Трэцяя ракета», «Круглянскі мост», «Сотнікаў», «Абе-ліск», творы «Дажыць да світання», «Пайсці і не вярнуцца», «Знак бяды». Па яго творах пастаў-лены кінафільмы «Трэцяя ракета», «Альпійская балада», «Дажыць да світання», «Воўчая зграя», «Абеліск», опера «Сцежкаю жыцця». В. Быкаву прысвечаны фільм В. Дашука «Узыходжанне». Кнігі пісьменніка надрукаваны на 35 мовах свету, а іх агульны тыраж склаў звыш 3 млн. эк-зэмпляраў |
Заканчэнне
Іван Чыгрынаў | Раманы «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві» |
Янка Брыль | Раман «Птушкі і гнёзды» |
Іван Навуменка | Раманы «Сасна пры дарозе», «Вецер у соснах», «Сорак трэці» |
Алесь Адамовіч | Дылогія «Партызаны» і «Хатынская аповесць», дакументальная кніга «Я з вогненнай вёскі...» (разам з Я. Брылём і У. Калеснікам) |
|
|
Адлюстраванне сувязі сучаснасці з гістарычным мінулым
(другая палова 50-х–80-я гг. ХХ ст.)
Прозвішча | Назвы твораў. Заўвагі | |
Іван Мележ | Трылогія «Палеская хроніка» (раманы «Людзі на бало-це», «Подых навальніцы», «Завеі, снежань»), прысве-чана лёсу беларускага сялянства ў 20–30-я гг. ХХ ст. на Палессі | |
Уладзімір Караткевіч | Раман «Каласы пад сярпом тваім», прысвечаны падзеям 1863 – 1864 гг. Творы «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Зямля пад белымі крыламі», «Нельга забыць», п'есы «Званы Віцебска», «Маці ўрагану». За раман «Чорны замак Альшанскі» ўдастоены Дзяржаўнай прэміі БССР | |
Іван Шамякін | Раманы «Крыніцы», «Трывожнае шчасце», «Сэрца на далоні», «Снежныя зімы». Тэме Чарнобыля пры-свечаны раман «Злая зорка», гісторыка-рэвалю-цыйным падзеям – аповесць «Браняпоезд «Таварыш Ленін»» і раман «Петраград – Брэст» | |
Беларуская паэзія
(другая палова 50-х – 80-я гг. ХХ ст.)
Прозвішча | Назвы твораў. Заўвагі |
Пятрусь Броўка | Зборнікі вершаў «Пахне чабор», «Далёка ад дому», «А дні ідуць». За паэму «Заўсёды з Леніным» быў удастоены Дзяржаўнай прэміі БССР |
Заканчэнне
Максім Танк | Зборнікі вершаў «Нарачанскія сосны», «Прайсці праз вернасць» |
Пімен Панчанка | Зборнікі вершаў «Пры святле маланак», «Маўклівая малітва» |