Фарміраванне супольнасцей ранняга перыяду бронзавага веку

ГЛАВА 2 ПЛЯМЁНЫ БЕЛАРУСІ Ў БРОНЗАВЫМ ВЕКУ

Асаблівасці эпохі. Бронзавы век — эпоха ў гісторыі чалавецтва, калі ўзнікае i ак тыўна пашыраецца металургія, апрацоўка i выкарыстанне бронзы. Раннія металічныя вырабы, якія ўжываліся разам з каменнымі i крамянёвымі, уносілі прыкметныя змены ў жыццё тагачасных людзей i спрыялі асабліва паскоранаму развіццю грамадства. Наступленне новай эпохі ў першую чаргу адзначалася зрухамі ў гаспадарчай, сацыяльнай i духоўнай сферах жыцця.

На Беларусі першыя металічныя вырабы пачынаюць выкарыстоўвацца на Верхнім Падняпроўі з пачатку 2-га тысячагоддзя да н.э. насельніцтвам сярэднедняпроўскай культуры. Але яшчэ пэўны час на тэрыторыі нашай краіны ў значнай ступенi захоўваўся неалітычны уклад жыцця. У сувязі з гэтым некаторыя даследчыкі прапаноўваюць вылучаць адмысловы перыяд на пераломе неаліту i бронзавага веку, які адлюстроўвае працэс культурных змен у межах нізін Сярэдняй i У сходняй Еўропы.

Паводле традыцыйнай археалагічнай перыядызацыі, якая заснавана на вызначэнні агульных змснуразвіцці культуры, бронзавы век падзя ляецца на ранні, сярэдні i позні перыяды.

Ранйі перыяд на поўдні i паўднёвым усходзе Беларусі ахоплівае час ад першых стагоддзяў 2-га тысячагоддзя да н.э. да XVI/XV стст. да н.э. i найперш звязваецца з развіццём культур i груп шнуравой керамікі. Паводле Р.Рымантэне, культуры са шну­равой керамікай на тэрыторыі Беларусі і Усходняй Прыбалтыкі ўваходзілі ў сферы двух асноўных культурнавызначальных рэгіёнаў — прыбалтыйскага i падпяпроўскага. На аоўдні Беларусі (щупа палескай шнуравой ксрамікі i прыпяцкая група сярэднсдняпроўскай культуры) назіраліся сувязі з прыкарпацкім культурным кругам.

Побач з прышлым шнуравым культурным кампанентам у ранні перыяд бронзава­га веку назіраецца паралельнае існаванне i ўзаемапранікненне іншых культурных з'яў: перажыткавага неаліту (эпінеаліту) і, не выключала, трансфармаваных пад мясцовым уплывам позніх элементаў культуры шарападобных амфар.

Сярэдні нсрыяд бронзавага веку прыпадае на XVI/XV - XII/XI стст, да н.э. У гэты час на большай частцы поўдня і захаду Беларусі жыло йассльніцтва тшцінсцка-сосніцкай культурнай супольнасці. Магчыма, працэс яго ўзнікнення адбываўся

____________________

1Римантене Р.К. Культура шнуровой керамики в Прибалтике // Новое в археологии СССР и Финляндии. Л., 1984. С.34-40.

шляхам кансалідацыі розных культурных праяў часоў равняй бронзы на нізінах ад Вісла-Одэрскага міжрэчча да Падзясення i Падняпроўя1. Тшцінецка-сосніцкія культурныя ўплывы даходзілі да цэнтральных i нават йаўкочных раёнаў Беларусі, дзе адзначаецца кераміка з ружанцавым арнаментам. Аднак разам з тым паўйочны рэгіён Беларусі па-ранейшаму быў далучаны да культур Прыбалтыкі.

У позні перыяд (ХІІ/ХІ — VIIIстст. да н.э.) поўдзень Беларусі засяляла насельніцтва, археалагічныя помнікі якога адносяцца да познасосніцкага або лебядоўскага тыпу. Аднак пакуль што маладаследаванай застаецца праблема яго ролі ў генезісе культур ранняга жалезнага веку. На поўначы ж Беларусі ў канцы эпохі з'яўляецца тэкстыльная i штрыхаваная кераміка i пачынае, верагодна, складвацца рашіі этап днепра-дзвінскай культуры2.

3 усталяваннем культур ранняй бронзы вытвараючая гаспадарка на нашых землях пачынае займаць вядучае становішча. Аднак дынаміка i суадносіны форм гаспадараіпія ў гэты час на Беларусі пакуль не з'яўляліся прадметам спецыялыіых даследаванняў.

Актывізуецца абмен, найперш па пабыцці металу i вырабаў з яго, а таксама высакаякасным крэменем, бурштынам.

Тагачаснае грамадства, што асабліва бачна на падставе даследаванняў на суседніх тэрыторыях, перажывала бурныя гаспадарчыя, сацыяльныя i палітычйыя пераўтварэнні. Прынамсі, захоўваючы эгалітарызм (ураўняльнасць), асабліваў пачатку эпохі бронзы, супольнасці пачынаюць структурна надзяляцца паводле ўзроста-вых, палавых адзнак, далучанасці да асноўных матэрыяльных каштоўнасцсй, удзелу ў абменных аперацыях, адведзенай ролі пры выкананні абрадаў i г.д. Ужо ў раннім перыядзе бронзы вызначаецца вядучае становішча мужчыны ў грамадстве, прыкметна праяўляюцца патрыярхальныя адносіны.

Бурлівыя міграцыйныя працэсы, якія ахапілі большую частку Еўропы ў 3-м — пачатку 2-га тысячагоддзя да н.э., назіраліся i на тэрыторыі Беларусі. У гэты час на пашы землІ пранікае населыііцтва з выразнымі індаеўрапейскімі асаблівасцямі. Ад­нак трэба адзначыць, што мясцовы этнічны пласт — спрадвечныя неалітычныя насельнікі, мяркуючы па матэрыялах да- i раннетшцінецкага часу, актыўна ўключылі-ся ў этнакультурныя працэсы. Лесастэпавы паўднёвы этнічны элемент мог мець пэўнае дачыі іеп не да фармі раваш ія тагачаснага насельніцтва ў Верхнім П адпяпроўі i на Ніжняй Прыпяці. Сваё адмысловае месца ў этнаразвіцці на поўначы Беларусі заняў фіна-угорскі кампанент.

У эпоху бронзы ў духоўным жыцці вялікае значэнне набьшаюць культы агню, сонца, вады, што абумоўлсна найперш большай размеранасцю i рэгулярнасцю працы, якая цяпер засноўвалася на сезонна-гаспадарчай цыклічнасці пры развядзенні свойскіх жывёл i вырошчванні раслін. Фарміравайне культаў у многім залежала ад прытоку новых індаеўрапейскіх светапоглядных традыцый.

Старажытныя індаеўрапейцы. У 3-м тысячагоддзі да н.э. у Еўропе адбываюцца выключныя па сваім значэнні змены, важнейшым вынікам якіх стала з'яўленне на прасторах кантынента носьбітаў індаеўрапейскіх моў i складванне многіх еўрапейскіх супольнасцей, у тым ліку i тых, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі ў эпоху бронзы i ў наступныя часы.

У першапачатковай гісторыі індаеўрапейцаў яшчэ шмат нявысветленага. Спрэчкі навукоўцаў найбольш вядуцца вакол пошукаў ix першапачатко­вай лакалізацыі — аб "прарадзіме", а таксама аб вызначэнні шляхоў, часу i

__________________

lCzebreszuk J. Społeczności Kujaw w począntkach epoki brązu, Poznac,1996. S. 152—158.

2Зайковский Э.М. Неолит и бронзовый век Белорусского Подвинья: Автореф. дис.... канд. ист. наук. Вильнюс, 1985. С. 16.

механізму распаўсюджання індаеўрапейскіх дыялектаў i ix носьбітаў. У пачатку асваення Еўропы індаеўрапейцы верагодней за ўсё займалі паўночнапрычарнаморскія i прыволжскія стэпы або нават i шырэйшую прастору, куды яны, па меркаванні некаторых даследчыкаў, трапілі з Паўднёвага Каўказа, Усход-няй Анатоліі i Паўночнай Месапатаміі, дзе, магчыма, i знаходзілася ў 5 — 4-м тысячагоддзях да н.э. ix "прарадзіма.

Індаеўрапеізацыя нашага кантынента, верагодна, адбывалася шляхам пранікнення індаеўрапейскіх дыялектаў разам з нейкай часткай насельніцтва, якое змешвалася з мясцовымі этнічнымі групамі i перадавала ім з боль­шим або меншым поспехам сваю гаворку.

Існуе даволі распаўсюджанае меркаванне, што першапачатковыя імпульсы індаеўрапейскага пранікнення ў Еўропу маглі зыходзіць найперш з асяроддзя стэпавай ямнай культурнай сушльнасці. Аднак высвятляецца, што менавіта тэрыторыя ямнай супольнасці стала месцам абасаблення інда-іранскай дыялектнай групы, а таму "ямнікі" маглі толькі ўплываць на мясцовыя культуры Сярэдняй Еўропы2.

Якім бы чынам ні адбываліся працэсы індаеўрапеізацыі, зараз амаль не выклікае сумненняў, што ў 2-м тысячагоддзі да н.э. большасць Еўропы ўжо была заселена насельніцтвам, якое размаўляла на індаеўрапейскіх мовах.

3 адным з этапаў індаеўрапеізацыі значных прастораў Сярэдняй i Усходняй Еўропы звязваюць распаўсюджванне культур шнуравой керамікі, найбольш раннія праявы чаго заўважаюцца яшчэ ў 3-м тысячагоддзі да н.э. У канцы 3-га — першай палове 2-га тысячагоддзя да н.э. у перыяд свайго найбольшага пашырэння носьбіты "шнуравых" i вытворных з ix "эпішнуравых" культур асвоілі прасторы ад Рэйна на захадзе да Волгі на ўсходзе i ад Фінляндыі на поўначы да Сярэдняга Падняпроўя i Карпат на поўдні, Першапачатковыя эта­пы гісторыі шнуравікоў звязваюць з так званым "агульнаеўрапейскім гарызонтам", матэрыяльныя сведчанні якога сустракаюцца пры вывучэнні тагачасных паселішчаў і могільнікаў пераважна Сярэдняй Еўропы.

"Агульнаеўрапейскі гарызонт", на думку некаторых даследчыкаў, мог утварыцца ў выніку вельмі хуткага распаўсюджання пэўных груп насельніцтва ca старажытнымі "шнуравымі рысамі. Культуры пазнейшых шнуравікоў.паводле меркавання большасці навукоўцаў, сфарміраваліся ў выніку вельмі складаных працэсаў (акультурацыі, асіміляцыі, інфільтрацыі i інш.) з удзелам як нашчадкаў "агульнаеўрапейскага гарызонту", так i мясцовых груп насельніцтва i адзначаюцца на вялікіх прасторах Сярэдняй i Усходняй Еуропы, у тым ліку і на Беларусі.

Насельніцтва культур шнуравой керамікі на Беларусі. З'яўленне груп насельніцтва ca шнуравой керамікай на тэрыторыі Беларусі, верагодна, было адной з істотнейшых падзей індаеўрапеізацыі нашага краю. Якія ж шнуравікі праніклі ў межы Беларусі — звязаныя з культурай "агульнаеўрапейскага гары-

_____________________

1Гамкрелидзе Т, Иванов В. Индоевропейский язык и индоевропейцы. Тбилиси, 1984.

2История Европы. М., 1988. Т.1. С. 106.

зонту" або ix пазнейшыя нашчадкі "эпішнуравікі"? Паводле даследаванняў літоўскага навукоўца Р. Рымантэне, носьбіты "агульнаеўрапейскага гарызонту" мелі дачьшенне да фарміравання прыморскай супольнасці ca шнуравой керамікай ва Усходняй Прыбалтыцы. Вельмі верагодна, што яна ў сваю чаргу пашыралася i на заходнія раёны Беларусі, у прыватнасці на Панямонне, а таксама уплы­вала на генезіс плямён паўночнабеларускай культуры.

Цяжэй пакуль вызначыць, як складвалася супольнасць плямён падняпроўскай шнура­вой керамікі, культуру якіх называюць сярэднедняпрощскай.

Па меркаванні Я.Махніка, актыўнаму распаўсюджванню ранніх шнуравікоў ваўсходнім кірунку перашкаджалі групоўкі насельніцтва культуры шарападобных амфар. Таму генезіс раннябронзавай супольнасці Верхняга i Сярэдняга Падняпроўя мог адбыцца ў 'познашнуравым" асяроддзі пры значным удзеле ўсходніх груп культуры ша­рападобных амфар, пры ўплыве стэпавых культур i адначасова з вялікай роллю ў яе фарміраванні мясцовага познанеалітычнага насельніцтва.

Паводле заключэння I. Арцёменкі, першапачаткова сярэднедняпроўская супольнасць шнуравікоў пачала фарміравацца на невялікай тэрыторыі правабярэжжа Сярэдняга Падняпроўя. Гэты самы ранні этап яе існавання займаў XXVI—XXIV стст. да н.э. На сярэднім этапе (XXIV—XVIII стст. да н.э.) сярэднедняпроўцы рассяліліся на левабярэжжа Сярэдняга Дняпра, на Дзясну, Прыпяць, Верхняе Падняпроўе. Адначасоваадбываецца працэс асіміляцыі мясцовага насельніцтва, вынік чаго выразна праяўляецца на познім этапе (XVIII—XV стст. да н.э.)1.

На тэрыторыі Беларусі плямёны сярэднедняпроускаи культуры распаўсюджваліся па Верхнім Падняпроўі, у Прыпяцкім Палессі, верагодна, пры гэтым пашыраючы свой уплыў на суседнія рэгіёны Верхняга Панямоння i Пінскага Загароддзя. На Беларусі паселішчы і пахаванні сярэднедняпроўцаў адносяцца да сярэдняга i позняга этапаў развіцця ix культуры.

Насельніцтва сярэднедняпроускаи культуры звычайна сялілася на пясчаных пагорках сярод рачных i азёрных паплавоў, на краях рачных тэрас. Тут яно ўзводзіла (Ксяндзова Гара Выхаўскага, Завалле Рагачоўскага, Лоша-1 Кармянскага, Азярное-1 Любанскага раёнаў) наземнае жытло ел у па­вой канструкцыі з агнішчамі ў ямах, часам абкладзеных камянямі. Побач сустракаюцца i рэшткі гаспадарчых ям. Мясцовыя жыхары ўжывалі кухон-ны i сталовы ляпны посуд: вялікія шіаскадонныя пасудзіны з адагнутымі прамымі гарлавінамі, танкасценнае начынне з прамымі венцамі або ў вытлядзе слоікаў, звонападобнай i біканічнай форм, а таксама гаршкі з патаўшчэннямі-каўнерыкамі пад краем венца, чашы з плоскімі або акруглымі днамі. Посуд багата арнаментаваўся традыцыйнымі для сярэднедняпроўцаў радамi пракрэсленых трохвугольнікаў, ліній, насечак, адбіткамі шнура або па-

_____________________

1Артеменко И. И. Культуры раннего бронзового века южной полосы лесов Европейской части СССР // Эпоха бронзы лесной полосы СССР. М., 1987. С.38.

лачкі з накручанай ніткай. На больш стара-жытных гліняных вырабах арнаменты ўтваралі адну-дзве зоны, пазней распаўсюдзілася больш ускладненае шматзоннае аздабленне,

Жыхары паселішчаў таксама карысталіся крамянёвымі скрабкамі, нажамі, сякерамі, наканечнікамі стрэл, коп'яў, каменнымі свідраванымі сякерамі, зерняцёркамі, адбойнікамі, вырабамі з косці. Вядомы ім былі i металічныя вырабы — найперш зброя i ўпрыгожанні.

Знойдзены i могільнікі, якія адносяцца да сярэднедняпроўскай культуры (Ходасавічы Рагачоўскага, урочышча Страліца каля Рудні Шлягінай Веткаўскага, Сябровічы Чачэрскага раёнаў).

На месцы пахаванняў звычайнараспальвалі вогнішчы, мабыць, каб ачысціць ix магічнай сілай агню. Затым выкопвалі ямы даволі рознай арыентацыі, дно якіх пасыпалі вуголлем або попелам, пакрывалі падсцілкай. На падсцілку нябожчыкаў клалі ў скурчаным стане. Аднак у некаторых выпадках змяшчалі i спаленыя рэшткі памерлага. Пахавальныя ямы перакрываліся драўлянымі плашчакамі, зрэдку яны мелі павеці або агароджы. Затым над магіламі насыпалі курганы, якія абкопваліся раўкамі, часам абносіліся агароджай.

Аднак найчасцей сярэднедняпроўцы хавалі памерлых на бескурганных могільніках, пры гэтым па абрадзе як трупаспалення-крэмацыі, так i трупапалажэння-інгумацыі. Нябожчыка клалі бокам у скурчаным стане, зрэдку на спіне. Некаторыя магілы або ix групы мелі драўляныя агароджы, часам аддзяляліся ад астатняга могільніку раўкамі.

Памерлым клал i разнастайныя падарункі: гліняны посуд, каменныя, крамянёвыя, металічныя вырабы, упрыгожанні і іншыя рэчы з косці, бурштыну, фаянсу. Пры гэтым посуд з магіл звычайна адрозніваўся ад кухоннага i сталовага некаторымі тэхналагічнымі, арнаментальнымі і марфалагічнымі асаблівасцямі. Найчасцей гэта былі гаршкі, амфары, кубкі. Пахаваль­ныя гаршкі пераважна мелі акруглае ці плоскае дно, высокія або кароткія гарлавіны i акруглае тулава. Зрэдку ў пахаванне ставілі гаршкі складанага (S-падобнага) профілю з плоскімі днамі, а таксама кубкі — невялікія, з ак-руглым тулавам i высокай гарлавінай пасудзіны цыліндрычнай або звонападобнай формы. Жыхары Сярэдняга Падняпроўя i Падзясення таксама змяшчалі ў магілы біканічныя або з выцягнута акруглым тулавам амфары.

Акрамя керамікі ў пахаваннях маглі быць крамянёвыя нажы, лукі са стрэламі, коп'і або дроцікі з крамянёвымі наканечнікамі, крамянёвыя шліфаваныя сякеры. Звычайна памерлым клалі каменныя шліфаваныя сякеры са свідраванымі адтулінамі, а часам іншыя каменныя рэчы: шліфавальныя пліткі, булавы, матыкі, зерняцёркі, адбойнікі, грузілы i інш.

У некаторых выпадках на целе i вопратцы нябожчыкаў меліся розныя ўпрыгожанні: бурштынавыя падвескі, касцяныя пацеркі, каралі з ваўчыных i аленевых зубоў, медныя акулярападобныя падвескі i скроневыя кольцы, трубчастыя пранізкі, бранзалеты, грыўні i дыядэмы. Памерлым, якія пры жыцці займалі высокае сацыяльнае становішча, клалі медныя i бронзавыя прылады працы i зброю — нажы, шылы, сякеры, коп'і з металічнымі наканечнікамі.

Вельмі распаўсюджаным быў звычай змяшчаць у пахаванні ахвярных жывёлін або ix часткі.

Знамянальна, што на могільніках побач з надзвычай багатымі на рэчы пахаваннямі сустракаліся i безынвентарныя магілы.

Насельніцтва сярэднедняпроўскай культуры займалася жывёлагадоўляй іземляробствам. Гадавалі кароў, авечак i коз, свіней, коней. Значная роля належала паляванню, рыбалоўству i збіральніцтву.

Сярэднедняпроўскае грамадства мела прыкметы структурнага падзелу, найперш па палавой i ўзроставай адзнаках. Назіраюцца адрозненні ў наборы пахавалъных падарункаў, выбары месца для магілы, прызначанай для мужчыны, жанчыны або дзіцяці. Некаторыя мужчынскія пахаванні ўтрымлівалі багатыя наборы металічнай зброі, адмысловыя ўпрыгожанні, рэдкія прывазныя рэчы. Магчыма, такія нябожчыкі пры жыцці мелі высокі сацыяльны статус, асаблівыя вайсковыя абавязкі, што дазваляе канстатаваць развіццё патрыярхальных адносін. Асобныя ж пахаванні мужчын утрымлівалі самыя дасканалыя па тых часах, а значыць, вельмі дарагія наборы зброі (металічныя сякеры, коп'і), што можа сведчыць пра асабліва значную ролю, якую яны адыгрывалі ў грамадстве пры жыцці.

Верагодна, такіязмены ў грамадскай структуры ў пэўнай ступені маглі адбывацца не толькі ў выніку ўнутранага сацыяльнага развіцця, але i пад уздзеяннем паўднёвых суседзяў, напрыклад супольнасці катакомбнай культуры.

Большасць металічных рэчаў або сыравіну для ix вырабу сярэднедняпроўцы праз пасрэднікаў атрымлівалі з Балкана-Карпацкага i Каўказскага металургічных цэнтраў. Верагодна, мясцовае насельніцтва i само валодала сакрэтамі метал аапрацоўкі, на што ўказваюць некаторыя непаўторныя па сваёй форме рэчы, атаксамазнаходкі сасплаваў, у якіх прысутнічаюць металы з аддаленых між сабой рэгіёнаў1.

Пра развітыя абменныя сувязі сведчаць не толькі прывазныя металіч-ныя вырабы, але i ўпрыгожанні з бурштыну, фаянсавая шматсегментная пацерка. Бурштынавыя рэчы маглі трапіць на Верхняе Падняпроўе ад плямён Прыбалтыкі па дзвінскаму шляху, Вытворчасць фаянсавых пацерак у той час ужо існавала ў Цэнтральнай i Паўднёвай Еўропе2.

Сярод насельніцтва сярэднедняпроўскай культуры былі шырока распаўсюджаны культы агню i сонца, пра што сведчаць пахавальныя абрады крэмацыі, звычаі абпальвання месца пахавання i ўзвядзення курганных насыпаў, з'яўленне якіх, верагодна, адлюстроўвала ўяўленні пра сувязь зямнога жыцця з нябесным. Пашыраюцца анімістычныя вераванні, у якіх вялікае значэнне надаецца культу продкаў, Шмат увагі надаецца пахавальнай абраднасці. Могільнікі маглі функцыяніраваць на працягу некалькіх стагоддзяў, з'яўляючыся месцам апошняга спачыну не аднаго пакалення суродзічаў. Магчыма, культавае значэнне набываюць каменныя свідраваныя сякеры як неад'емны атрыбут i сімвал мужчыны-воіна. У пашане застаюцца некаторыя татэмныя жывёлы, пра што сведчаць, напрыклад, знаходкі ў пахаваннях звяроў або ix зубоў.

Праблемы ўзнікнення і распаўсюджання супольнасці сярэднедняпроўскай культуры застаюцца i да сённяшняга дня дыскусійнымі. Яе асноўны даследчык І.Арцёменка лічыў, што культура пачала складвацца на мясцовай аснове ў выніку складанага працэсу, у якім удзельнічалі носьбіты старажытнаямнай, сярэднястогаўскай i познатрыпольскай культур3. Аднак гэта меркаванне выклікае пярэчанні шэрагу навукоўцаў.

________________________

1Артеменхо И.И. Племена Верхнего и Среднего Поднепровья в эпоху бронзы, М.г 1967. С.39, 40.

2Kadrow S. Gospodarka i społeczeństwo. Wczesny okres epoki brązu w Małopolsce. Kraków, 1995. S. 86-89.

3Артеменко И.М. Культуры раннего бронзового века южной полосы лесов Европейской части СССР // Эпоха бронзы лесной полосы СССР. С.41,42.

На познім этапе развіцця ў культуры сярэднедняпроўцаў праявіліся вынікі асіміляцыі імі мясцовага неалітычнага насел ьніцтва. У яе складзе таксама выяўляецца прысутнасць кампанентаў культур шарападобных амфар i катакомбнай, вылучаецца i прыпяцкі варыянт.

У раннябронзавы час Заходняе Палессе i Панямонне займалі плямёны іншых культур ca шнуравой керамікай. Асобныя групы шнуравікоў траплялі i на Падзвінне.

Адмысловая група насельніцтваса шнуравой керамікай займала Заходняе Палессе. Мясцовая група шнуравікоў вылучалася багата аздобленым керамічным посудам, выраб якога засноўваўся на спалучэнні традыцый не толькі сярэднееўрапейскага шнуравога гарызонту, але i культуры шарапа­добных амфар i мясцовага насельніцтва нёманскай культуры. Паселішчы ix размяшчаліся на пясчаных узвышшах сярод забалочаных паплавоў, дзе, верагодна, узводзіліся паўзямлянкавыя жылыя збудаванні.

Паходжанне i развіццёшнуравікоў Панямоння, відаць, былі цесна звязаны не толькі з прыбалтыйскім насельніцтвам прыморскай культуры, але i з мясцовай нёманскай культурай. Тутэйшае насельніцтва раннябронзавага часу хавала сваіх памерлых на бескурганных могільніках. У пахавальныя ямы змяшчалі цела нябожчыка або яго спаленыя рэшткі, посуд з высокімі шыйкамі, арнаментаваны адбіткамі шнура, лінейнага штампа, пракрэсленымі рысамі. У магілу часта клалі каменныя свідраваныя сякеры, крамянёвыя i касцяныя вырабы. Панёманскія шнуравікі працягвалі шахтавую здабычу крэменю на вядомым Краснасельскім радовішчы. На дне аднаго з шахтавых калодзежаў выяўлена скурчанае пахаванне старажытнага шахцёра з тыло­вым для культуры шнуравой керамікі гаршком i касцяной іголкай.

Плямёны Паазер'я ў раннябронзавы час. Тыповы прыклад радыкальных этнакультурных змен, якія распачаліся ў самым канцы неаліту на ўсёй тэрыторыі Беларусі і былі звязаны з пранікненнем груп носьбітаў культур шарападобных амфар, а затым i плямён культур шнуравой керамікі, — лес жыхароў Беларускага Паазер'я.

Як ужо вядома, гэты рэгіён Беларусі ў канцы неаліту займала насельніцтва познанарвенскай культуры, аднак у пачатку 2-га тысячагоддзя да н.э., а можа, i некалькі раней сюды пачынаюць перасяляцца з Падняпроўя групы мігрантаў, што адступалі пад націскам ваяўнічых шнуравікоў. Яны прынеслі ў азёрны край некаторыя свае традыцыі, што найперш праявілася ў вырабе характэрнай керамікі. Неўзабаве на Паазер'е пранікаюць i самі носьбіты культур шнуравой керамікі як з Падняпроўя, так i з боку Прыбалтыкі. 3 імі ж сюды трапляюць i пэўныя элементы культуры шарапа-добнікаў. У выніку адбыўся сінтэз некалькіх этнакультурных кампанентаў — мясцовага познанарвенскага i прышлых, у выніку чаго тут сфарміравалася надзвычай самабытная паўночнабеларуская культура, што ўвабрала ў сябе самыя разнародныя пачаткі, стала мастом паміж эпохамі —

познакаменным і рання-бронзавым вякамі, паміж старажытнымі цывілізацыйнымі зонамі: цэнтральнаеўрапейскай — земляробаў i жывёлаводаў i лясной — паляўнічых, рыбаловаў i збіральнікаў.

Плямёны паўночнабела-рускай культуры з самага пачатку 2-га тысячагоддзя да н.э. i да яго другой паловы займалі амаль усё Беларускае Паазер'е ажио да Нарачанскіх азер на захадзе, поўдзень Пскоўшчыны i паўночны захад Смаленшчыны. Асобныя ix паселішчы сустракаліся нават на вярхоўях дняпроўскай Бярэзіны i Друці, г.зн. выходзілі на Падняпроўе.

Паўночнабеларуская культура прадстаўлена пераважна стаянкамі, часткова асобнымі выпадковымі знаходкамі, верагодных яе могільнікаў пакуль не выяўлена. Мясцовае насельніцтва найбольш ахвотна сялілася на невысокіх пясчаных узбярэжжах азёр пры вусцях або вытоках невялікіх рэк. Вядомы таксама стаянкі на астравах i пясчаных узвышэннях паплавоў. Заўважана, што людзей прыцягвала памежжа розных глеб, лясоў з адменным відавым складам. У такіх месцах быў значна багацейшы выбар фауны i флоры, a значыць, i багацейшыя запасы неабходнай чалавеку спажывы.

Найбольш значныя паселішчы насельніцтва паўночнабеларускай куль­туры выяўлены на Крывінскім тарфяніку на мяжы Бешанковіцкага i Сен-ненскага раёнаў, гэта стаянкі Крывіна-1,2,3, Асавец -2,5.

Жыхары крывінскіх стаянак будавалі наземнае жытло выцягнутай фор­мы з двухсхільным дахам. Ад яго захаваліся ніжнія завостраныя часткі жэр-дак, абкораных i з карой, якія былі пераважна нахільна ўвагнаныя ў мацярык або торф. У цэнтры жытла па падоўжнай восі размяшчаліся моцна заглыбленыя ў мацярык вертыкальныя завостраныя слупы з развілкамі-расохамі наверсе. Відавочна, што на расохі мацавалася гарызантальная кладзь, якая i трымала каркас даху. Пры раскопках стаянкі Крывіна-1 выяўлена, што жытло было выцягнутапрамавуголъным у плане. Я но магло накрывацца трыснягом, рэшткаў якога шмат траплялася пры раскопках. У інтэр'ер жытла ўваходзілі і нейкія элементы з расшчэпленых хваёвых дошак. Часам дошкі бы л i акуратна абчасаны з двух бакоў.

У жыллёвых збудаваннях на Асаўцы-2 знаходзідіся адкрытыя агнішчы, аснову якіх складалі пласты пяску на вымастках з яловай кары. Так было найбольш пажарабяспечна ва ўмовах тарфяніку. У агнішчах захаваліся скапленні попелу i вуголля, аднак каменных выкладак не знойдзена. Падобныя аб'екты з камянямі сустрэты ў самым верее напластаванняў, калі жыццё на стаянках Крывінскага тарфяніку набліжалася да завяршэння.

Лічыцца, што насельніцтва тарфянікавых стаянак паўночнабеларускай культуры на поўдні Пскоўшчыны ладзіла сваё жытло на палях'. Аднак на Крывінскіх паселішчах, пры наяўнасці шматлікіх драўнінных рэшткаў, усё ж дастатковых сведчанняў існавання палевых канструкцый не выяўлена.

__________________

1 Микляев A.M. Каменный — железный век в междуречье Западной Двины и Ловати // Пе­тербургский археологический вестник. СПб., 1995. № 9.

Беларуская поўнач бедная на крамянёвыя запасы, таму гэта сыравіна трапляла да мясцовых людзей пераважна з суседніх тэрыторый, часам нават далёкіх — не толькі з вярхоўяў Віліі або Немана, але i з Пасожжа i вярхоўяў Волгі. Крэмень бераглі i выкарыстоўвалі эканомна. Ды i саміх крамянёвых вырабаў на стаянках паўночнабеларускай культуры, калі параўнаць, напрыклад, з Панямоннем, мала. Паазерцы ўзбройвалі свае стрэлы i коп'і лістападобнымі наканечнікамі, мелі крамянёвыя кінжалы, нажы, праколкі,

Крэмнеапрацоўка вялася пераважна ў ранейшых неалітычных традыцыях.Аднакуёй ужо праяўлялася i тое новае, што было характэрна для бронзавага веку — струменістая рэтуш, шліфаванне. Адначасоваз мясцовымі неалітычнымі тыпамі наканечнікаў стрэл усё часцей выкарыстоўвалі трохвугольныя вастрыі, у тым ліку з шыпамі паабапал увагнутай асновы.

Мясцовае насельніцтва было знаёма i з каменнымі сякерамі, долатамі i цёсламі. 3 каменю былі таксама розныя паліравальныя пліты, некаторыя грузілы для рыбалоўных прыстасаванняў.

Недахоп крамянёвай сыравіны паспяхова кампенсаваўся рогам i косцю. 3 гэтых матэрыялаў вырабляліся самыя разнастайныя рэчы — паляўнічая зброя (наканечнікі стрэл, кінжалы), рыбацкія прыстасаванні (кручкі i гар­пуны), інструменты штодзённага ўжытку (сякеры, цёслы, долаты, шылы i іголкі, скрабкі для апрацоўкі скуры, рэтушоры для працы па крэменю, інструменты для апрацоўкі паверхні гліняных гаршкоў, лыжкі i т.д.).

Шырока выкарыстоўвалася i дрэва, з якога рабілі міскі, днішкі для расколвання арэхаў, муфты для насаджвання сякер, розныя побытавыя рэчы, а таксама чоўны і дошкі. У Асаўцы-2 нават знойдзена драўлянае кап'ё з адмыслова выразаным вастрыём.

У карыстанні жыхароў Паазер'я быў гліняны посуд значна больш разнастайны па формах i памерах, чым у папярэднюю эпоху. Найбольш распаўсюджанымі былі вялікія гаршкі ca зведзеным верхам i вострым дном. Яны ляпілі-ся з гліны, у якую па-ранейшаму дабаўляліся тоўчаныя ракавіны, аднак паверхня керамікі была не гладкая, як раней, а спрэе заштрыхаваная. Пачаў выкарыстоўвацца i пласкадонны посуд, асабліва ў пазнейшы час. Амаль усе гэтыя гаршкі, міскі, кубкі, у тым ліку і зусім мініяцюрныя, шчыльна, па ўсёй паверхні, аздабляліся насечкамі, адбіткамі тонкага грэбеня, ямкавымі i накольчатымі элементамі, адбіткамі тарца лапаткі — лінейным штампам. Быў вядомы i шнуравы арнамент. Некаторыя вырабы аздабляліся толькі ў верхняй частцы, у чым цалкам праявіліся ўплывы традыцыі культур шарападобных амфар i шнуравой ке-рамікі. Часам узоры на посудзе былі асабліва складанымі i адмысловымі i зашыфроўвалі нейкія магічныя паняцці. Характэрна, што гліняны посуд быў розным па прызначэнні — сталовым, кухонным, а таксама выкарыстоўваўся як начынне для захавання прадуктаў. Кухонныя гаршкі мелі нагар.

Жыхары паселішчаў паўночнабеларускай культуры карысталіся адмыслова арнаментаваным посудам, любілі ўпрыгожыць сваю вопратку рознымі аздобамі, тым ліку і з бурштыну, валодалі высокші мастацкімі здольнасцямі. Сведчанні гэта-

га — творы першабытнага мастацтва, сярод якіх сапраўднымі шэдэўрамі з'яўляюцца касцяныя статуэткі звяроў, птушак i асабліва чалавека. У Асаўцы-2 знойдзены i музыкальныя, падобныя да жалейкі інструменты з труочастых костак буйных птушак.

Заляганне рэшткаў шэрагу паселішчаў лаўночнабеларускай культуры пад торфам садзейнічала добрай захаванасці арганікі. Па гэтай прычыне тут мы маем, як нідзе на Беларусі, мноства рэчавых доказаў характару i асаблівасцей гаспадарчых заняткаў тагачаснага чалавека.

Асноўную ўвагу ў паўсядзённым жыцці мясцовае насельніцтва ўдзяляла традыцыйным неалітычным заняткам — паляванню, рыбалоўству i збіральніцтву. Гэтаму самым спрыяльным чынам садзейнічала акаляючае асяроддзе — лясы, шматлікія азёры, густая рачная сетка, неабсяжныя балоты. Аднак тут несумненна практыкаваліся i вытвараючыя формы гаспадарання — жывёлагадоўля i земляробства. I натуральна, што ix роля з цягам часу ўсё больш узрастала.

Каля сярэдзіны 2-га тысячагоддзя i ў трэцяй яго чвэрці, г. зн. у канцы існавання супольнасці плямён паўночнабеларускай культуры, мясцовае на­сельніцтва ўжо было знаёмае з некаторымі, хоць i нешматлікімі, меднымі i бронзавымі вырабамі. Так, на стаянцы каля Кастык Вілейскага раёна знойдзена плоская бронзавая сякера, a ў Асаўцы-2 — меднае шыла. У гэты ж час усё больш пачынае распаўсюджвацца пласкадонная гладкасценная, а таксама заштрыхаваная кераміка, якая к канцу бронзавага веку — у першых стагоддзях 1-га тысячагоддзя да н.э. стала дамінуючай.

Носьбіты паўночнабеларускай культуры валодалі складаным светалоглядам, у якім спалучаліся ўяўленні пра сябе i навакольны свет паляўнічых і збіральнікаў з уяўленнямі земляробаў i жывёлаводаў, дзе перакрыжоўвалася паляўнічая магія з рытуаламі, звязанымі з плоднасцю, моцай агню i нябеснымі свяціламі. Пра гэта сведчаць культавыя выявы ласёў, качак, змей, мужчын-паляўнічых i стылізаваныя фігуры ў арнаментах — трохвугольнікі, ромбы, кры-жы ў сонцападобных акружнасцях, дугападобныя кампазіцыі з кропкавымі запаўненнямі, якія маглі выяўляць нябесную сферу i дождж.

Мясцовае насельніцтва паступовапераадольвала ізаляванасць жыхарства, прывязанага да канкрэтньгх азёрных мікрарэгіёнаў. Яно уступала ў кантакты з блізкімі i далёкімі суседзямі — найперш шляхам абмену рэчамі, вытворчымі здабыткамі i асаблівасцямі ідэалогіі. Так, на наша Падзвінне трапляў бурштын з Прыбалтыкі, крэмень з Панямоння, Пасожжа i нават з Валдайскага ўзвышша, а медныя i бронзавыя вырабы, як вынікае, — з Сярэдняга Паволжа. У той жа час лішкі здабытага крэменю падзвінцы маглі перапраўляць ў Прыбалтыку, a бурштыну — на Падняпроўе. Мастацкі стыль пластычных i гравіраваных выяў, тыпы ўпрыгожанняў шмат чым блізкія аналагічным вырабам Паўднёва-Усходняй i Паўднёвай Прыбалтыкі i нават Паднядроўя. Toe ж можна гаварыць i пра рэчы, што адлюстроўваюць тагачасныя рэлігійныя вераванні. Такое значнае пашырэнне кантактаў, верагодна, найперш трэба звязваць з міграцыямі, якія ўзмацніліся ў канцы неаліту i ў пачатку бронзавага веку.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: