Духоўная культура ў каменным веку

У эпоху палеаліту ўзровень інтэлектуальнага развіцця старажытных людзей дасягнуў такой ступені, калі ўзнікае патрэбнасць як у пэўных эстэтычных адчуваннях, так i ў поглядах, якія б давалі ўяўленне пра агульную

карціну свету i тлумачылі месца чалавека ў ім. Так узніклі першабытнае мастацтва i рэлігійныя вераванні. Паколькі на тэрыторыі Беларусі адсутнічаюць выхады горных парод, то не маглі стварацца i наскальныя роспісы накшталт сустрэтых у іншых краінах або выявы на сценах пячор. Даступнымі спосабамі адлюстравання акаляючага асяроддзя, змяшчэння магічных выяў, перадачы праз матэрыяльныя вырабы тагачасных міфалагічных поглядаў для палеалітычных паляўнічых Г збіральнікаў з'яўляліся выраб упрыгожанняў, нанясенне выяў на такі распаўсюджаны ў той час матэрыял, як косці здабытых на паляванні мамантаў, стварэнне касцяных статуэтак.

Шырока вядомыя на многіх палеалітычных стаянках Еўропы вырабленыя з косці фігуркі жанчын, празваных "палеалітычнымі Венерамі". Адна такая змайстраваная з біўня маманта статуэтка знойдзена непадалёку ад тэрыторыі Беларусі на стаянцы Елісеевічы ў Бранскай вобласці. Яна адрозніваецца ад аналагічных знаходак Усходняй Еўропы больш дасканалай прапорцыяй форм. Галава ў елісеевіцкай статуэткі была, магчыма, адбітая або адсутнічалаз самага пачатку. Намногіх іншых палеалітычных статуэтках галовы, асабліва твар, выяўлены вельмі схематична.

Наконт прызначэння "палеалітычных Венер" існуе некалькі гіпотэз. Многія лічаць, што гэта характэрныя для часоў мацярынскай родавай абшчыны (матрыярхату) выявы мацярынскіх продкаў, сімвалы адзінства i кроўнай сувязі членаў роду, увасабленне плоднасці. Іншыя сцвярджаюць, што статуэткі адлюстроўваюць веру ў ix магічную здольнасць садзейнічаць поспеху палявання або з'яўляюцца сведчаннем грамадскай павагі да жанчын. Аднак найбольш пераканаўчай выглядае думка, што "палеалітычныя Венеры" — помнікі культу звышна-туральнай усемагутнай істоты, погляду якой баяліся, таму i паказвалі без твару. Гэтыя істоты маглі адначасова ўвасабляць паняцці нараджэння i смерці, спрыялі як размнажэнню дзікіх звяроў, так i паляванню на ix. Яны — маці-парадзіхі i ў той жа час злосныя, жорсткія, каварныя, не адрозніваюць дабра ад зла, як сляпая сіла прыроды, погляд ix забівае. Гэта правобраз міфалагічнага персанажу, вядомага ў некаторых пазнейшых народаў як Вялікая багіня.

Цела i вопратку людзі каменнага веку яшчэ з часоў позняга палеаліту ўпрыгожвалі рознымі амулетамі з зубоў ваўка, лісіцы, пясца i іншых звяроў. Пра існаванне ўжо ў старажытным каменным веку культу ваўка сведчаць выяўленыя на некаторых тэрыторыях яго рытуальныя пахаванні i экспанаванне ваўчыных чарапоў. Я к паказана многімі даследчыкамі, пазней воўк увасабляў хтанічнае (падземнае) бажаство. Такая повязь міфалагічных персанажаў з жывёламі мае вытокі ў татэмных уяўленнях, надзвычай характэрных для палеаліту i мезаліту. Як мяркуюць даследчыкі па матэрыялах з суседняй Літвы, у тыя эпохі ў рэлігійных уяўленнях дамінаваў вобраз “Гаспадара звяроў", які ўяўляўся ў вобразе лася i іншых дзікіх жывёлін.

Вядома, у дачыненні да палеаліту яшчэ завельмі рана ўжываць тэрміны "бог" або "бажаство". Міфалагічныя персанажы таго часу былі толькі ix правобразамі.

Старажытныя жыхары тых жа Елісеевіч на Браншчыне ў магічных мэтах выкарыстоўвалі так званыя чурынгі — пласціны з біўняў маманта, аздобленыя геаметрычнымі арйаментамі, сярод якіх вядомы паралельныя лініі, зігзагі, шасцівугольнікі. На адной пласціне сярод геаметрычнага арнаменту маюцца дзве схематычныя выявы канічных чумаў, на іншай пласціне "жытло" паказана з паўкруглым дахам.

На мезалітычных стаянках Беларусі амаль не маецца знаходак pora i косці, якія был i адпаведным матэрыялам для арнаментавання i дробнай пластыкі. Па гэтай прычыне цяжка што-небудзь сказаць пра рэлігію i мастацтва таго часу. Толькі пад Смаргонню ў жвіровым кар'еры знойдзены масіўны выраб з рога, пакрыты нарэзкавым i кропкавым узорам.

На падставе археалагічных раскопак, асабліва тарфянікавых стаянак, значна больш можна даведацца пра духоўную культуру неалітычнага насельніцтва Беларусі. Мяркуючы па касцяных (фiгурках жывёл, ушаноўваліся лось, качкі, чайлі, змеі. Існаваў i культ лася, які, верагодна, паходзіў яшчэ з фінальнага палеаліту — мезаліту. Выявы качак маглі быць адлюстраваннем як хтанічных вераванняў, так i культу сонца. Па-ранейшаму шырока былі вядомыя амулеты, у тым ліку i з прасвідраваньгх зубоў мядзведзя i дзіка. Хутчэй за ўсё яны павінны былі перадаць людзям сілу i спрыт адпаведных звяроў. Невыключана, што амулетамі маглі быць i зубы звяроў—татэмаў роду.

У новакаменны час пашыраюцца выявы антрапаморфных істот. Такая выява знойдзена на адной з пасудзін з паселішча Юравічы ў Калінкавіцкім раёне ("мужчына з качкай"). На косці з возера Вячэра ў Любанскім раёне былі выгравіраваны мужчьшскія, таксама схематычныя выявы, адна з ix трымае ў руцэ рэч, падобную на сякеру.

Майстэрства старажытных скульптараў найболыл праявілася ў антра­паморфных выявах з Асаўца Бешанковіцкага раёна, дзе знойдзены дзве вы­явы людзей — драўляная i касцяная. Абедзве скульптуркі ўяўляюць еўрапе-оідны антрапалагічны тып. Звязана гэта з тым, што старажытныя майстры стваралі абагульненыя вобразы сваіх супляменнікаў.

Калі ў мастацтве палеаліту антрапаморфныя выявы прысвечаны пераважна жанчынам, то ў неаліце Беларусі сустракаліся толькі мужчынскія вы­явы — вобразы нейкіх шфічных герояў i духаў. Гэта было выклікана складваннем патрыярхальных родавых калектываў, дамінаваннем у гаспадарцы паляўнічых i пастухоў. У той час як палеалітычныя жаночыя статуэткі адлюстроўвалі перш за ўсё біялагічны пачатак у чалавеку пры схематычным паказе галавы i твару, то неалітычныя мастакі асноўную ўвагу надавалі твару з індывідуальным i асаблівасцямі. Чалавек у гэты час усё больш асэн-соўваў сябе мыслячай істотай.

Такія адносіны ў выяўленчым мастацтве да чалавека звязаны са зменамі ў рэлігійных вераваннях. Побач з захаваннем міфалагічных уяўленняў пра хтанічныя (падземныя) персанажы ўзнікае вера ў апекуна (валадара) грому i маланкі. У досыць зачаткавай форме, мабыць, існавалі вераванні i ў апекуна сонца.

У неаліце або нават некалькі раней пачалі ўшаноўваць некаторыя крыніцы. Пра гэта сведчаць назіранні латвійскіх археолагаў, якія выявілі, што з

адной з крыніц бралі вохру для рытуальнага пасыпання нябожчыкаў, каля другой знаходзіліся каменныя сякеры. Не выключана, што ў каменным веку ўжо ўшаноўваліся і некаторыя асаоліва вялікія валуны.

Гліняны посуд, што з'явіўся ў неаліце, пакрываўся разнастайнымі арнаментамі, якія мелі магічны сэнс, а таксама задавальнялі эстэтычныя патрэбы чалавека. Элементамі арнаментаў былі адбіткі грабеньчатага i лінейнага штампа, наколы, насечкі, ямкі, пракрэсленыя рысы, якія ўтваралі паясы, вертыкальныя лініі, касыя i рамбічныя кампазіцыі. Асабліва насычанымі арнаменты на посудзе становяцца ў познім неаліце.

На тэрыторыі Беларусі знойдзены толькі адзінкавыя пахаванні каменнага веку. Таму мы не ведаем тагачасных пахавальных абрадаў i не можам рэканструяваць вераванні, звязаныя з культамі мёртвых. Толькі з позняга неаліту паходзіць некалькі пахаванняў на Poci ў Ваўкавыскім раёне, пакінутых носьбітамі культуры шарападобных амфар. Мяркуючы па канструкцыі магіл i тым, што ў ix змяшчалася, шарападобнікі практыкавалі як культы памерлых, так i плоднасці. Як мяркуецца, рэшткі свіпей у магілах сімвалізавалі багіню зерня, урадлівасці, жыцця i смерці. Буйная рагатая жывёла звязвалася з месяцам, месяцавым бажаством жыцця i смерці, была гарантам уваскрашэння.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: