Этнакультурная гісторыя насельніцтва Беларусі ў жалезным веку

Жалезны век у гісторыі Еўропы — гэта перыяд складаных працэсаў фарміравання розных племянных i этнічных груповак, частка якіх у далейшым склала аснову пазнейшыхсярэднявечных народнасцей — продкаў сучасных народаў. Удзел у ix брала i насельніцтва тэрыторыі Беларусі.

Сучасны стан даследаванняў дазваляе выдзеліць на Беларусі каля 10 куль­тур1. Сярод вывучаных можна адзначыць наступныя: мілаградская, культура ішрыхаванай керамікі, днепра-дзвінская, паморская, зарубінецкая, вельбарская, кіеўская i інш. Выяўлены i іншыя лакальныя i храналагічныя комплексы помнікаў эпохі жалеза: старажытнасці заходніх балтаў V ст. да н.э. — VIII ст. н.э. (грунтавыя могільнікі тыпу Начы, каменныя курганы), лужыцкая культура, але ўсе яны да аиошняга часу не разглядаліся ў абагульняючых публікацыях.

__________________

1 Археалогія Беларусі: У 4 т. Т. 2. Жалезиы век i ранняе сярэднявечча. Мн., 1999.

Неглыбокая распрацоўка праблем этнакультурнага развіцця i пытанняў датавання прывяла да таго, што храналагічны падзел на ранні жалезны век (VIII ст. да н.э. — V ст. н.э.) i ранняе сярэднявечча (ці, як лічылася раней, проста жалезны век (V—VIII стст.)) недастатковы i вельмі недакладны. Так, пачатак перыяду звязваюць з пачаткам выкарыстання насельніцтвам вырабаў з жалеза. Але ў гэты час пачалі вырабляць жалеза пля-мёны толькі мілаградскай культуры, а шырокае распаўсюджванне вырабаў з жалеза ў Цэнтральнай i Паўночнай Беларусі мела месца толькі ў час каля рубяжа н.э.

У Цэнтральнай Еўропе падзел на перыяды жалезнага веку больш дробны i дакладны. Таму, разглядаючы пытанні развіцця насельніцтва Беларусі, знешніх кантактаў i ўдзелу насельніцтва ў гістарычных падзеях, якія ахоплівалі значныя часткі Еўропы, i мы будзем прытрымлівацца больш дробнай храналогіі.

Першая палова 1-га тысячагоддзя да н.э. Тэрыторыю Беларусі ў гэты час засялялі плямёны трох асноўных археалагічных культур. Значныя аб-шары поўначы i ўсходу займала насельніцтва днепра-дзвінскай культуры. Арэал распаўсюджання плямён культуры штрыхаванай керамікі ахоплівае Усходнюю Літву i значную частку Заходняй i Сярэдняй Беларусі.

Паводле многіх рыс (паселішчы, жытло, прылады працы i ўзбраенне), матэрыяльная культура насельніцтва культуры штрыхаванай керамікі падобная да культуры днепра-дзвінскай i іншых балцкіх плямён лясной паласы Усходняй Еўропы. Для абедзвюх культур невядомы пахавальныя помнікі. Адрозненні выяўлены ў кераміцы. Штрыхавікі выраблялі посуд слоіка-падобнай ці слабапрафіляванай формы ca штрыхаванай паверхняй, колькасць якога значна большая за колькасць іншых тыпаў керамікі — гладкасценнай, глянцаванай i шурпатай.

Плямёны мілаградскай культуры займалі Паўднёва-Усходнюю Бела­русь i паўночную частку Украіны.

У заходняй частцы Беларусі (Наваградак, Здзітаў і інш.) былі знойдзеныя рэчы, якія могуць сведчыць аб сувязях з насельніцтвам лужыцкай культурай. Але тэта выпадковыя знаходкі, якія не дазваляюць дакладна мерка-ваць аб пранікненні носьбітаў гэтай культуры на Беларусь.

Паводле этнічнай прыналежнасці балцкім можна лічыць насельніцтва трох асноўных культур Беларусі гэтага часу: днепра-дзвінскай, мілаградскай i культуры штрыхаванай керамікі. Усе яны ўзнікаюць як вынік развіцця культуры насельніцтва бронзавага веку. Асаолівасці складання i розны напрамак кантактаў абумовілі ix узаемаадрозненні.

Мілаградская культура ўзнікла на аснове развіцця старажытнасцей лебядоўскай культуры i з самага пачатку існавання мела значныя кантакты з больш паўднёвымі арэаламі. Гэта можна бачыць як у асаблівасцях абарончых умацаванняў, так i ў знаходках. Так, частка рэчаў з курганоў каля в. Ду­бай мае сувязі з галыптацкай (наканечнікі дзід) i высоцкай культурамі (ляпныя гаршкі). На паселішчах гэтай культуры знойдзены некаторыя рэчы (наканечнікі стрэл, люстэркі), якія датуюцца ў межах VII—V стст. да н.э. i адно-сяцца да скіфскіх вырабаў1. Аднак неабходна адзначыць, што размова тут можа ісці аб гандлёвых кантактах ці запазычаннях ад суседніх культур (па­чатак апрацоўкі жалеза), якІя не выклікалі змены этнасу мілаградскай куль­туры, хоць надавалі ёй адметныя рысы. Існавалі сувязі i з культурамі балцкага тыпу (днепра-дзвінскай i юхнаўскай), пра што сведчыць распаўсюджванне рэчаў (падвесак, галовак шпілек), выкананых у ажурным стылі.

_____________________

1Рассадин С. О. О находках из Белоруссии — свидетельствах контактов ее жителей с ле­состепью скифской эпохи // Гомельщина: археология, история, памятники. Гомель, i 991. С.13-І5.

Культуры днепра-дзвінская і штрыхаванай керамікі з'явіліся на аснове развіцця культур бронзавага веку, якія адрозніваюцца ад старажытнасцей Паўднёвай Беларусі. Так, насельніцтва днепра-дзвінскай культуры паходзіць ад носьбітаў узменьскай культуры1, якія з'яўляюцца нашчадкамі шнуравікоў. Паходжанне культуры штрыхаванай керамікі таксама выводзяць з арэала шну-равікоў. Але ў яе рэчавым інвентары адчувальныя традыцыі яшчэ познанеалі-тычнай нарвенскай культуры2. Такім чынам, i днепра-дзвінцы, i штрыхавікі з'яўляюцца нашчадкамі культуры шнуравой керамікі: да стварэння розных культур прывяла наяўнасць рознага субстрату. Трэба адзначыць таксама, што для насельніцтва днепра-дзвінскай культуры характэрныя знаходкі ўпрыго-жанняў, выкананых у ажурным стылі; ёсць таксама знаходкі, якія маюць анало­ги на помніках чарналескай, лужыцкай i скіфскай культур, у той час як на помніках культуры штрыхаванай керамікі падобныя знаходкі невядомыя.

I днепра-дзвінцы, і штрыхавікі таксама мелі сувязі з іншым культурным асяроддзем, Кантакты адбываліся дзякуючы размяшчэнню ix паселішчаў уздоўж гандлёвага шляху, што звязваў Паволжа па Дзвіне з Прыбалтыкай i далей ca Швецыяй. Гэты шлях можна вызначыць па знаходках розных пры-лад працы, асабліва кельтаў меларскага ці акозінска-меларскага тыпу, якія датуюцца 900—700 гг. да н.э. Такія кельты знойдзены на помніках Днеп­ра-дзвінскай культуры (Наквасіна, Жарынь) i, магчыма, культуры штрыха­ванай керамікі ў Беларусі (Мінск, Смалявіцкі раён) i Усходняй Літве (Варкунай, Вазгеляй), прычым на апошніх былі выяўлены i майстэрні па вырабу гэтых прылад (абломкі ліцейных форм).

Для насельніцтва культуры штрыхаванай керамікі ў тэты час прасочваюцца сувязі з паўднёва-заходнімі суседзямі, з мазурска-вармінскай групай лужыцкай культуры (продкі заходніх балтаў). Так, на гарадзішчы Тарлаўкі Сувалкскага ваяводства знойдзены ліцейныя формы сякер-кельтаў тыпу Мелар.

Такім чынам, асаблівасці балцкіх культур Беларусі першай паловы 1-га тысячагоддзя да н.э. з'явіліся ў выніку як развіцця мясцовых традыцый папярэдняга часу, так i дзякуючы розным кірункам ix сувязяў.

Трэцяя чвэрць 1-га тысячагоддзя да н.э. (перыяд да ўзнікнення зарубінецкай культуры). Сярэдзіна 1-га тысячагоддзя да н.э. зяўляецца значнай мяжой у гісторыі насельніцтва Еўропы. Наступае пагаршэнне клімату, звязанае з павелічэннем вільготнасці і зніжэннем тэмпэратуры, у выніку ча-го павысіўся ўзровень вады i значка пагоршыліся ўмовы апрацоўкі зямлі. Пачынаецца суоатлантычны заняпад земляробства. У Цэнтральнай Еўропе знікае лужыцкая культура, змяняюцца напрамкі культурных сувязяў. З'яўляюцца новыя культуры (паморская, заходнебалтыйскіх курганоў), новыя этнічныя супольнасці — латэнскія (кельцкія) культуры. Адну з узнік-лых тады культур можна адносіць да плямён заходніх балтаў. Гэта культура заходнебалтыйскіх курганоў у Паўднёвай Прыбалтыцы (Паўночна-Усходняя Польшча, Калінінградская вооласць, Заходняя Літва), якая падзяляецца на лакальныя групы: заходнемазурская (галінды), усходнемазурская (яцвягі), самбійская (прусы), заходнелітоўская (куршы). Усе астатнія балцкія культуры можна аднесці да ўсходніх балтаў.

Значныя эканамічныя змены праявіліся i ў развіцці культур Беларусі. Так, на помніках днепра-дзвінскай культуры фіксуюцца перамены ў матэрыяльнай сферы (трансфармацыя керамікі, з'яўленне жалезных вырабаў ва ўсходняй част-

______________

1Короткевич В. С, Мазуркевич А. М. Пять вариантов днепро-двинской культуры // Пе­тербургский археологический вестник. СПб., 1992. Вып. 2, С. 75—78.

2Гиришнкас А. К вопросу о формировании культуры штрихованной керамики в Литве // Археология и история Пскова и Псковской земли. Псков, 1992. С. 91—93.

цы арэала). Сярод старажытнасцей насельніцтва мілаградскай культуры моле­на выдзеліць дзве лакальныя групы (Усходняе Палессе i Верхняе Падняпроўе), якія адрозніваюцца па тыпу паселішчаў i жытла. Адбылося скарачэнне арэала гэтай культуры (далей на захад, у раёне Пінска яе помнікі адсутнічаюць).

У заходняй частцы Палесся з'яўляюцца помнікі (грунтавыя могільнікі і селішчы) насельніцтва паморскай культуры, якое існавала тут да IІІ/ІІ стст. да н.э. — да з'яўлення першых зарубінцаў.

У паўночна-заходніх раёнах Беларусі і Паўднёвай Літве (Занямонне), г. зн. у паўночна-заходняй частцы арэала культуры штрыхаванай керамікі, з'яўляюцца грунтавыя пахаванні (Нача, Павейснінкай і інш.), якія адлюстроўваюць міграцыю насельніцтва заходнябалцкіх курганоў i змяншэнне арэала культуры штрыхаванай керамікі.

У гэты час змяняюцца напрамкі кантактаў насельніцтва Беларусі з нава-кольным светам. У матэрыяльнай культуры мілаградскіх i днепра-дзвінскіх (ва ўсходняй частцы) плямён зноў фіксуюцца гандлёвыя сувязі са скіфамі. Узмацняюцца кантакты з латэнскім светам (латэнскія бранзалеты)1. У вы­ніку днепра-дзвінская культура падзяляецца на дзве групы: заходнюю — дзвінскую, больш кансерватыўную, і ўсходнюю — дняпроўскую.

Насельніцтва культуры штрыхаванай керамікі было больш замкнёнае ў сваіх сувязях. Яно мела кантакты толькі з заходнімі балтамі, ад якіх у заход­нюю частку арэала (Усходняя Літва з сумежнымі помнікамі Веларусі, напрыклад, Гарані Смаргонскага раена) пераходзяць некаторыя рысы матэры­яльнай культуры (з'яўленне шурпатай керамікі).

Аднак усе гэтыя кантакты i частковае скарачэнне арэалаў некаторых культур не вялі да змен у этнічных адносінах. На тэрыторыі Беларусі дамі-навалі ўсходнія балты. Значныя перамены ў культурным складзе насельніцтва Беларусі адбыліся ў наступны перыяд.

III—II стст. да н.э. — пачатак I ст. н.э. У гэты час пры эвалюцыйным раз-віцці большасці культур (штрыхаванай керамікі, днепра-дзвінскай, помнікаў тыпу Начы) дайшло да знікнення старажытнасцей мілаградскай куль­туры i з'яўлення зарубінецкай.

Зарубінецкія плямёны займалі тэрыторыю Паўднёвай Беларусі (сучаснае Палессе i частка Верхняга Падняпроўя) i Паўночнай Украіны. На дадзены момант ix старажытнасці падзяляюцца на пяць лакальных рэгіёнаў, тры з якіх (Прыпяцкае Палессе, Верхняе i Сярэдняе Падняйроўе) з'явіліся ў пачатку існавання культуры. На тэрыторыі сучаснай Беларусі размяшчаюцца дзве групы: палеская — правы бераг сярэдняга цячэння Прыпяці i нізоўі прытокаў Гарыні i Стыры i верхнедняпроўская басейн Дняпра ад вусця Бярэзіны да ўпадзення Прыпяці i частка цячэння Сожа.

Зарубінецкая культура мае складанае паходжанне. Узнікла яна амаль адначасова ў трох трупах на мяжы III—II стст. да н.э. Некаторыя даследчыкі (Л.Побаль, Я.Максімаў) лічаць яе носьбітаў славянамі. Але ў складзе гэтай культуры выяўляюцца рысы шэрагу рознаэтнічных кампанентаў: ястор-фскай (германцы), паморскай культур пры сувязях з культурай Паянешты—Лукашоўка (дакі або ілірыйцы) i значным уплыве кельцкіх традыцый. Гэта не дазваляе прыняць гіпотэзу аб славянскай прыналежнасці носьбітаў дадзенай культуры. Ix можна атаясаміць з бастарнамі2. Да таго ж розныя ла­кальныя групы зарубінцаў асімілявалі носьбітаў розных культур, што унес­ла дадатковыя асаблівасці ў ix старажытнасці. Так, уплыў мілаградскай

______________________

1 Шмидт Е. А. Племена верховьев Днепра до образования Древнерусского государства. М., 1992 (табл. 9:8-20; 10:3-4; 32).

2Каспарова К. В. К вопросу о происхождении и этнической принадлежности зарубинец-кой культуры // Гомельщина: археология, история, памятники. Гомель, 1991. С. 22—25.

культуры (балты) на насельніцтва верхнедняпроўскай трупы быў вельмі грунтоўны. Менавіта ад ix зарубінцы ўспрынялі тыпы жытла (наземныя слупавыя дамы, паўзямлянкі з апорным слупам), тэхналогію вырабу посуду (з дамешкай жарствы) i інш.

Асіміляцыя мясцовага насельніцтва была складаным працэсам. Ва Усходнім Палессі помнікі мілаградскай культуры існавалі яшчэ ў II — першай палове I ст. да н.э., кал i побач (па даліне Дняпра) размяшчаліся ўжо зарубінецкія гарадзішчы. I тэта насельніцтва не дало магчымасці носьбітам зарубінецкай культуры прасоўвацца на поўнач, па правым беразе Дняпра i па Бярэзіне. Насельніцтва верхнедняпроўскай трупы мела сувязі i з носьбітамі культуры штрыхаванай керамікі, што прывяло да фарміравання змешанай фупы помнікаў тыпу Чачэрск—Кісцяні. Падобная трупа (але з перавагай штрыхавікоў) знаходзілася ў нізоўях Бярэзіны (Шчаткава, Пятровічы)1.

Рубеж н.э. — трэцяя чвэрць I ст. н.э. У тэты час у матэрыяльнай культу­ры Цэнтральнай i Паўночнай Бел ару ci ад бывал іся значныя змены, зноў жа эвалюцыйнага характеру — з'явіліся добра ўмацаваныя гарадзішчы, новы тып жытла (слупавыя дамы па краі пляцоўкі), паўсюдна ўжываліся вырабы з жалеза. Для носьбітаў культуры штрыхаванай керамікі асноўнай формай посуду сталі рабрыстыя гаршкі. Вынікам знешняга уплыву з захаду на штрыхавікоў можна лічыць з'яўленне невялікай колькасці посуду з аблітай паверхняй (з I ст. н.э.).

Значныя перамены адбыліся на поўдні Беларусі, дзе жылі носьбіты зарубінецкай культуры. Помнікі зарубінцаў знікаюць амаль што адначасова (40—70-я гады н.э.) на ўсёй тэрыторыі. Верагодна, гэта былЬ вынікам палітычных падзей (разгром сарматамі бастарнаў i адыход апошніх да меж Рымскай імперыі, да Мезіі). У гэтых падзеях прыняло ўдзел i насельніцтва культуры штрыхаванай керамікі. Пад яго ціскам частка зарубінцаў пайшла на поўдзень, у Падзясенне, дзе дала пачатак новым культурным трупам. У той жа час помні-кі позназарубінецкага гарызонту на тэрыторыі Беларусі невядомы.

На рэштках былой зарубінецкай культуры пры ўдзеле носьбітаў пшэворскай i вельбарскай культур фарміруецца новы культурны гарызонт — помнікі тыпу Рахны—Почап. Напрацягу амаль што цэлага стагоддзя (да сярэдзіны II ст. н.э.) гэта насельніцтва знаходзілася ў нестабільнай сітуацыі, у рухомым стане, што дазваляла яму быць звяном для перадачы культурных імпульсаў з Сярэдняй Еўропы. Этнас гэтага ўтварэння немагчыма вызна-

___________________

1Лашанкоў М. I. Помнікі ранняга жалезнага веку на ніжняй Бярэзіне // Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў. Мк., 1993. С 12—14.

чыць, таму што яго носьбіты сталі кампанентам фарміравання розных куль­тур (кіеўскай i мошчьшскай — праз почапскую групу) ці былі нават асіміляваны мясцовым насельніцтвам.

Шляхі міграцыі носьбітаў гарызонту Рахны—ІІочап праз Палессе i ўздоўж Бярэзіны былі перакрыты насельніцтвам культуры штрыхаванай керамікі (пра тэта сведчыць адсутнасць уплыву ў масавым матэрыяле i толькi імпарт гатовых рэчаў, што было вынікам ці гандлёвых сувязяў, ці ваеннай здабычы). Таму асноўныя напрамкі ўплыву з поўдня можна пракласці ўздоўж Дняпра i Дзясны ў кірунку ix вярхоўяў1. У матэрыяльнай культуры днепра-дзвінскіх плямён гэты працэс адлюстроўваецца ў распаўсюджванні ў невялікай колькасці керамікі з расчосамі. Пры гэтым у міграцыі прынялі ўдзел носьбіты культуры штрыхаванай керамікі з усходняй часткі арэала (Падняпроўе), абчым сведчыць адначасовае распаўсюджванне штрыхаванага посуду. Прыход новага насельніцтва не прывёў да змены культуры i з цягам часу яно было асімілявана мясцовым асяроддзем.

Другая палова II ст.IV ст. н.э. У гэты час склалася стабільная сітуацыя. Працягвалася эвалюцыйнае развіццё шэрагу мясцовых культур (штрыхаванай керамікі, днепра-дзвінскай, помнікаў тыпу Начы). Штрыхавікі адчувалі моцны ўціск з захаду толькі ў III—IV стст., што прывяло да знікнення ix культуры i з'яўлення помнікаў усходнелітоўскіх курганоў (выкарыстоўвалі посуд з аблітай паверхняй) ва Усходняй Літве2. Але насельніцтва Беларуci да рубяжа IV—V стст. не адчула гэтых перамен, хоць заходні ўшіыў праяўляўся i тут (новыя тыпы ўзбраення, упрыгожанняў, павелічэнне колькасці шурпатай керамікі). Днепра-дзвінская культура Смаленшчыны паступова трансфармавалася ў культуру тыпу Акатава, Тушамля3, фарміраванне завяршылася ў IV ст. н.э. Не выключана, што адным са знешніх штуршкоў да гэтага было ўздзеянне з поўдня. Так, паводле пісьмовых кры-ніц (Іардан), маюцца звесткі пра паход караля готаў Германарыха на эсціяў (старажытных балтаў), што пражывалі ў Верхнім Падняпроўі.

3 сярэдзіны II ст. н.э. у Заходнім Палессі адзначаны помнікі вельбарскай культуры (Брэст-Трышын i інш,), якія належалі готам i адлюстроўвалі ix міграцыю з нізоўяў Віслы ў Пабужжа, Падняпроўе i Падунаўе. Тады ж наас-нове часткі помнікаў гарызонту Рахны— Почап фарміруецца новая культу­ра — кіеўская, адна з лакальных груп якой заняла Верхняе Падняпроўе (Абідня, Тайманава). Міграцыя была выклікана моцным культурным уп-лывам з Цэнтральнай Еўропы, штуршком да якога i было перамяшчэнне готаў. На гэтых помніках выяўлены шэраг рэчаў, якія маюць аналогіі ў Цэн­тральнай Еўропе (два тыпы крэсіваў, паясны набор — спражкі, накладкі i наканечнікі паясоў), правінцыяльна-рымскія рэчы i ўпрыгожанні з выёмістай эмаллю (лунніцы). Частка ix (крэсівы, наканечнікі паясоў, лунніцы) вядомая на помніках дзякаўскай культуры i нават у Паволжы, але не сустрэта на паселішчах балцкіх культур Беларусі, якія не былі пад уплывам гэтага паўднёвага імпульсу. Такім чынам, змены мелі месца толькі для невялікай часткі Беларусі (частка Верхняга Падняпроўя). У той жа час на помніках Абідня і Тайманава можна адзначыць асаолівасці матэрыяльнай культуры (сумеснае выкарыстанне паўзямлянак і наземных слупавых жылых збудаванняў, посахападобныя шпількі з рамбічным сячэннем верхняй часткі, шпоры з адагнутымі кручкамі), якія сведчаць пра ўплыў на тэта насельніцт-

_______________________

1Шмидт Е. А. Племена верховьев Днепра до образования Древнерусского государства. С. 134.

2Лухтан А. Селище в Кярнаве на берегу р. Нярис // Научные труды вузов ЛитС С Р. Исто­рия. Вильнюс, 1987. С. 3-21.

3Шмидт Е.Л. Племена верховьев Днепра до образования Древнерусского государства. С. 137-138.

ва балцкага асяроддзя. Усё гэта, з улікам складанага працэсу фарміравання кіеўскай культуры, пярэчыць версіі аб славянскай этнічнай прыналежнасці яе носьбітаў, асабліва яе паўночных лакальных груп.

Эпоха стабільнасці ў развіцці насельніцтва Беларусі хутка скончылася, i з рубяжа IV—V стст. яно было ўцягнута ў гістарычныя працэсы Вялікага перасялення народаў. Спачатку гэта адчулі носьбіты культуры штрыхаванай керамікі, на якіх адбіліся тры хвалі міграцыі: з захаду, з Паўночна-Усходняй Польшчы (старажытныя яцвягі). Першая хваля, якая прывяла да знікнення гэтай культуры ва Усходняй Літве і з'яўлення там помнікаў культуры ўсходнелітоўскіх курганоў (пахаванні па абрадзе трупапалажэння), мела месца ў III—IV стст. н.э. На рубяжы IV—V стст. н.э. другая хваля міграцыі прывяла да знікнення культуры штрыхаванай керамікі і з'яўлення помнікаў новай культуры (селішчы i курганы з паха-ваннямі паводле абраду трупаспалення) у частцы басейна Віліі i каля возера Свір1. Трэцяя хваля захапіла першую палову V ст. н.э. У яе выніку сфарміравалася культура пскоўскіх доўгіх курганоў, якую лічаць славян­скай культурай i адносяць дастаражытных крывічоў2. Апошніяпадзеі мо-гуць быць ахарактарызаваны напрамкам распаўсюджвання жалезных В-падобных спражак з рыфлёнай рамкай (германскія культуры Сярэдняй Еўропы — Паўночна-Усходняя Польшча (яцвягі) — Усходняя Літва (заходнія балты з субстратам усходніх балтаў— Пскоўшчына)3. Аднак этніч-ная прыналежнасць культур, праз якія праходзіла дадзеная міграцыя, не дазваляе адносіць носьбітаў культуры доўгіх курганоў да славян. Даныя мовазнаўства i антрапалогіі (балцкі пласт у гідраніміі Пскоўшчыны4, антрапалагічная еднасць крывічоў i латгалаў5) даюць падставы ідэнтыфіка-ваць яе носьбітаў з балтамі.

У астатняй частцы арэала культуры штрыхаванай керамікі, днепра-дзвінскай, кіеўскай i вельбарскай культур жыццё працягвалася да сярэдзіны V ст. н.э., кал i ў выніку палітычных падзей (міграцыі розных груп насельніцтва пасля навалы качэўнікаў на поўдні Усходняй Еўропы) помнікі гэтыхплямён знікаюць. Аб ваенных сутыкненнях сведчаць знаходкі трохло-пасцевых чаранковых наканечнікаў стрэл (узбраенне качэўнікаў са стэпу) i вырабаў, аздобленых выявамі галавы арла (спражка з Дзямідаўкі, накладкі да пояса з Хотышча). Аналогіі апошнім вядомыя сярод гоцкіх старажытнас-цей Крыма (тып Суук-Су) V—VII стст. У наступе качэунікаў бралі ўдзел, відаць, i готы.

Аналагічныя падзеі адбываліся ў балцкіх культурах Польшчы, Калінінградскай вобласці Расіі i ў Літве. Але на тэрыторыі апошняй маштаб нашэс-ця быў значна меншы, чым у Беларуси

Такім чынам, развіццё насельніцтва Беларусі ў жалезным веку трэба разглядаць як развіццё культур, што ў этнічных адносінах належалі да ўсходніх балтаў (культура штрыхаванай керамікі, днепра-дзвінская i мілаградская). 3 V ст. да н.э. з'яўляюццапомнікі заходніх балтаў (могільнікі тыпу Начы, якія пазней трансфармаваліся ў культуру каменных курганоў V—XIII стст.). Апрача таго, прыйшло насельніцтва, якое належала да гер-манскага этнасу (вельбарская культура — готы) або асяроддзяў, этнас якіх

____________________

1Зверуго Я. Г. Верхнее Понёманье в IX—XIII вв. М, 1989. С. 21-29, 54-57.

2Седов В. В. Восточные славяне в VI-XIII вв. М., 1982. С. 52-53.

3Бажан И. А., Каргополъцев С. В. В-образные рифленые пряжки как хронологический ин­дикатор синхронизации // КСИА. 1989. Вып. 198. С. 28 -35.

4Агеева Р. А. Гидронимия Русского Северо-Запада как источник культурно-исторической информации. М., 1989.

5Беневоленская Ю. О кранио-серологическом параллелизме на территории Псковщины и Прибалтики // Проблемы этнической истории балтов. Рига, 1985.

пры сучасным стане вывучэння цяжка вызначыць з неабходнай дакладнасцю (зарубінецкая культура — бастарны, кіеўская культура).

Плямёны жалезнага веку натэрыторыі Беларусі ўспрымалі культурныя ўплывы, якія зыходзілі з суседніх рэгіёнаў: мілаградцы — з поўдня са Скіфіі i паўднёвага захаду з гальштацкага свету, зарубінцы — з захаду ад супольнасцей латэнскіх культур Сярэдияй Еўропы. Тыяж мілаградцы, а таксама носьбіты днепра-дзвінскай культуры Падняпроўя адчувалі ўплывы з усходу, а насельніцтва культуры штрыхаванай керамікі — з захаду. У выніку культу­ры дзяліліся на драбнейщыя лакальныя трупы, якія, магчыма, адпавядалі канкрэтным плямёнам, Падзеі Вялікага перасялення народаў (перамяшчэнні насельніцтва пасля навалы на поўдні, міграцыя з захаду) прывялі да значных змен у развіцці мясцовых грамадстваў (фарміраванне на большай частцы тэрыторыі Беларусі банцараўскай культуры, a таксама падобных ёй культур — тушамлянскай, калочынскай). I толькі ў V — VI стст. у Заходнім Палессі з'яўляецца насельніцтва пражскай культуры, у славянскай прына-лежнасці якога навукоўцы не сумняваюцца.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: