Развіццё грамадства ў жалезным веку

ГЛАВА 3

Агульная характарыстыка эпохі. Заключным перыядам першабытнай гісторыі стаў жалезны век (з VIII—VII стст. да н.э. па IV—V стст. н.э.), які найперш характарызаваўся з'яўленнем i шырокім распаўсюджаннем металургіі жалеза, вырабам з яго прылад працы i зброі. Навыкамі вытворчасці i апрацоўкі жалезаў Беларусі першымі ў другой чвэрці 1-га тысячагоддзя да н.э. авалодалі плямёны мілаградскай культуры, якія засялялі поўдзень ішшай краіны, a ў другой палове гэтага ж тысяча­годдзя з сакрэтамі яго здабычы i кавальства пазнаёмілася насельніцтва культур штрыхаванай керамікі i днепра-дзвінскай, якое засяляла цэнтральную i паўночную частку Беларусі. Нямногія дасягненні адной эпохі змаглі ў такой ступені паскорыць нрагрэс ваўсіх сферах чалавечай дзейнасці, як атрыманнс i выкарыстанне жалеза. У Еўропе вытворчасць жалеза пачалася каля рубяжа 2-га i 1 -га тысячагоддзяў да н.э. у Грэцыі i на Эгейскіх астравах, а на больш паўночных тэрыторыях — у XI—VIII стст. да н.э. Насельніцтва Паўднёвай Бсларусі авалодала навыкам i жалезаробчай вытворчасці амаль адначасова з многімі іншымі еўрапейскімі народамі.

Пашырэнню чорнай металургіі спрыялі дастуішасць сыравіны i адносна нескладаная тэхналогія варкі жалеза, якое атрымлівалі з балотных i азёрньгх руд (бурых жалезнякоў), адклады якіх маюцца па ўсёй тэрыторыі краіны. Старажытныя майстры ў адной асобе сумяшчалі прафесію металурга i каваля, а ix сацыяльны статус быў даволі высокім i абумоўліваўся ўстойлівай патрэбай грамадства ў прадуктах ix вытворчасці.

З'яўленне жалеза стала важнай вяхой у гісторыі старажытных плямён. Яго выкарыстанне значна паўплывала на характар матэрыяльнай культуры i гаспадаркі,

стварыла вялікія магчымасці для новых тэхналагічных ідэй, практычна зраўняла шанцы ўсіх рэгіёнаў Еўропы на прагрэс у галіне вытворчасці. Аснову гаспадаркі насельніцтва эпохі жалеза складалі земляробства i жывёлагадоўля, якія дапаўняліся рыбалоўствам, паляваннем, збіральніцтвам i інш, Пераважала падсечнае зем­ляробства. Жалезная сякераі сахазжалезнымйарогам, ралаз наральнікам, сярпы i косы дазволілі значна павялічыць плошчы, занятыя пасевамі, забяспечыць прадуктамі харчавання людзей i грамадскі статак і, акрамя таго, стварыць пэўныя за­пасы. Удасканальваліся i іншыя заняткі насельніцтва, з'явіліся неабходныя ў вытворчасці i побыце такія рэчы, як нажніцы, абцугі, нанільнікі, пілы i інш. Палспшы-лася апрацоўка дрэва для мэт домабудаўніцтва, вытворчасці сродкаў транспарту, розных прыстасаванняў i начыння, з'явіўся новы больш дасканалы інструментарый, пашырыўся тавараабмен. 3 ростам прадукцыйнасці працы ў асобных родаў i плямён назапашвалася маёмасць, што вяло да войнаў з мэтаю грабежніцтва i заня-волення. Каб абараніць жыццё суродзічаў i накопленае дабро, насельніцтва пачало сяліцца ў цяжка даступных месцах, сярод балот i лясоў, умацоўваючы свае паселішчы штучньші абарончымі збудаваннямі — равамі i землянымі ааламі. Так узнікалі гарадзішчы, якія сталі асноўным тыпам паселішчаў на працягу амаль усёй эпохі жалеза.

Жыццё чалавека эпохі жалеза адбывалася ў цесным узаемадзеянні з навакольным асяроддзем. На ўсіх этапах сваёй гісторыі чалавецтва залежала ад прыродных умоў, не зважаючы на тос што развіццс прыроды i грамадства адбывалася сваімі шляхамі. Па меры ўдасканалення сацыяльнай арганізацыі грамадства непасрэдны ўплыў прыродных умоў на яго змяншаўся. Будуючы жытло, шыючы адзенне, удас-канальваючы вытвараючыя формы гаспадарання i сацыяльнае асяроддзе пражывання, чалавек эпохі жалеза дасягнуў значна большых поспехаў у параўнанні з папярэднікамі ў адаптацыі да фізіка-геаграфічных i кліматычных умоў існавання.

Рэльеф Беларусі мае раўнінны характар. Захад i поўнач яе вышэйшыя, з няроўным узгорыстым ландшафтам, на поўдні распасціраецца роўная балоцістая Палеская нізіна. Найбольш высокім месцам краіны з'яўляецца Беларуская града, якая пачынаецца каля Гродна i цягнецца на ўсход за Оршу. Беларусь, якая знаходзіцца на водападзеле Балтыйскага i Чорнага мораў, займае верхнія часткі водазбораў вялікіх рэк Еўропы — Дняпра, Нёмана, Дзвіны, праз Бугадкрываецца шлях у басейн Віслы. У цэлым гідраграфічная сетка краіны налічвае звьші 20 тыс. рэк i 10 тыс. азёраў. Рэкі мелі всльмі важнае значэнне ў жыцці старажытнага насельніцтва. Па ix прасоўваліся групы людзей, асвойваючы новыя тэрыторыі, тут пралягалі асноўныя кірункі ўнутрыплемянных i знешніх кантактаў. На берагавых тэрасах i надпоймавых узвышшах размяшчалі палі i будавалі паселішчы. Ix прымеркаванасць да рэк i азёраў — яскравы прыклад асэнсаванага выбару найбольш спрыяльнага ландшафту. На багатых травамі абалонных наплавах пасвілі жывёлу i нарыхтоўвалі сена. У вадаёмах лавілі рыбу, а на ix берагах палявалі на баброў, вадаплаўных птушак i іншую дзічыну. На тэрасах i паплавах звычайна расце шмат дзікарослых дрэў i кустоў з пладамі (яблыні, рабіны, парэчкі, маліны, ажыны i інш.).

У межах Беларусі вылучаюць дзярнова-падзолістыя глебы, пашыраныя на ўзвышшах i плоскіх водападзелах. У ніжэйшых мясцінах, дзе назіраецца скаплснне атмасферных ападкаў i блізка залягаюць грунтавыя воды, сфармаваліся дзярнова-падзолістыя забалочаныя i тарфяна-балотныя глебы. У далінах рэк, асабліва ў цэнтры i на поўдні краіны, пашыраны паплаўныя глебы. Па механічным складзе яны раздзяляюцца на гліністыя, суглінкавыя, пясчалыя І супясчаныя. Болын высокай прыроднай урадлівасцю адзначаюцца гліністыя i суглінкавыя глебы, а больш лёгкімі для апрацоўкі з'яўляюцца пясчаныя i супясчаныя. У цэлым глебы Беларусі не вельмі ўрадлівыя i патрабуюць адпаведных захадаў пры ix выкарыстанні.

Вялікае ўздзеянйе на рассяленне старажытных людзей i характар ix гаспадаркі заўсёды мелі кліматычныя ўмовы. Клімат Беларусі ўмерана кантынентальны пры значным уздзеянні паветраных мае Атлантыкі, даволі цёплы i вільготны. Цеплавы

рэжым характарызуецца паступовым зніжэннем сярэднегадавой тэмпературы з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Вегетацыйны псрыяд доўжыцца ад 180 сутак на поўначы да 208 сутак на поўдні. Такім чынам, клімат Беларусі дастаткова спрыяльны для гаспадарчай дзейласці чалавека. Аднак вызначана, што прыродныя ўмовы краіны ў эпоху жалеза пэўным чынам змяніліся1. Па распрацаванай даследчыкамі схеме кліматычных вагаішяў жалезнаму веку адпавядае канец другога, заключнага этапу суббарэальнага перыяду (SB-2 — XX-V стст. да н.э.) i першы этап субатлантычнага перыяду (SA-1 - V ст. да н.э. — IV ст. н.э.). У SB-2 клімат быў цёплым i крыху больш вільготным, чым зараз, а сярэднегадавыя тэмпературы практычна нагадвалі сучасныя. Сярэднегадавая тэмпература SA-1 была меншай за сучасную на 0,5—1,5 °С, клімат быў умерана прахладны і вільготны, у спора-пылковых спектрах пастаянна адзначаюцца хлебныя злакі і элементы расліннасці, якая спадарожнічала чалавеку (трыпутнік, крапіва i інш.). Напераломе паміж этапамі SA-1 i SA-2 (абсалютная дата 1440 ±70 гадоў назад) фіксуецца пахаладанне, калі сярэднегадавая тэм­пература знізілася на 1,5—1° С, a ападкаў выпадала на 50—75 мм менш, чым у сучасны перыяд. 3 другога этапу субатлантычнага перыяду ў паліналагічных комплексах узрастае колькасць нылку травяністых раслін. Гэта можна растлумачыць скарачэннем лясных масіваў і пашырэннем плошчаў вьшасаў і палсў.

Вывучэние археалагічных даных дазваляе сцвярджаць, што старажытнае грамадства ў жалезным веку знаходзілася на стадыі разлажэння родавага ладу. Рост вытворчых магчымасцей комплекснай гаспадаркі, павелічэнне абмепу, ваенная здабыча садзейнічалі ўзмацненню ролі асобных сем'яў i адасабленню родаплемянной знаці. Нарастаючыя працэсы расслаення грамадства прыводзілі да ўскладнення са-цыяльных адносін i сувязяў. Эпоха жалеза характарызуецца таксама складанымі этнакультурнымі працэсамі, якія выявіліся ў значных нерамяшчэннях плямён, узаемадзеяннях розных этнічных груповак, знікненпі адных i з'яўленні іншых археалагічных культур. Тагачаснае насельніцтва не жыло ізалявана, мела прамыя i апасрэдаваныя кантакты i сувязі з блізкімі i далёкімі народамі, адчувала i ўспрымала культурныя імпульсы, якія надыходзілі з боку Прычарнамор'я i Скіфіі, Прыбалтыкі, Волга-Окскага рэгіёна, гальштацка-латэнскіх i правінцыяльна-рымскіх культур Сярэдняй Еўропы.

__________________

1Еловичева Я. Л. Палитология позднеледниковья и голоцена Беларуси. Мн., 1993.

Гістарычнае жыццё асобных груп плямён на тэрыторыі Беларусі, ix культурныя лакальныя i храналагічныя асаблівасці прасочваюцца перш за ўсё па матэрыялах старажытных паселішчаў i могільнікаў, таму што пісьмовыя крыніцы па перыядзе эпохі жалеза практычна адсутнічаюць. Аднак рэчавыя археалагічныя крыніцы маюць сваю спецыфіку i ix магчымасці абмежаваныя ў асвятленні праблем этнічнага i духоўнага жыцця, дэталёвай структуры грамадскіх адносін старажытнага нассльніцтва, алс даюць добрыя вынікі для вывучэння асаблівасцей яго матэрыяльнай культуры, будаўнічых традыцый, характару i ўзроўню гаспадаркі ў цэлым i асобных яе галін.

Пры распрацоўцы перыядызацыі жалезнага веку Беларусі сустракаюцца пэўныя цяжкасці, звязаныя з малой колькасцю датаваных рэчаў, знойдзеных на тагачасных номніках. Таму для вызначэння абсалютнай i адноснай храналогіі з'яў i падзей часта выкарыстоўваюцца схемы, распрацаваныя для Сярэдняй i Заходняй Еўропы.

Самы ранні перыяд эпохі жалеза ў Еўропе, які доўжыўся з VIII ст. i прыкладна да 400 гадоў да н.э., атрымаў назву гальштацкага (ад назвы паселішча Гальштат у Аўстрыі). Ён вызначаўся ўплывамі з усходнеальпійскіх тэрыторый, дзе знаходзіліся цэнтры жалезаапрацоўчай металургіі i солездабычы.

Другі перыяд, які датуецца прыкладна ад 400 гадоў да н.э. i па рубеж эр, называецца латэнскім (ад назвы вядомага асяродка старажытных кельтаў, што размяшчаўся непадалёку ад сучаснага паселішча Ла Тэн у Швейцарыі). Гэты перыяд характарызусцца модным уплывам кельцкіх традыцый у розных галінах культуры i гаспадаркі старажытнага насельніцтва Еўропы. У навуковай літаратуры сустракаецца i іншая назва гэтага перыяду — перадрымскі.

Трэці перыяд эпохі жалеза, які расначаўся на рубяжы эр i працягваўся прыклад­на да 476 года н.э. (да падзення Рымскай імперыі), атрымаў назву рымскага, або пе­рыяд рымскіх уплываў. Ён вызначаецца моцнымі ўплывамі Рыма i яго еўрапейскіх правінцый на культурнае, сацыялыіа-эканамічнае і палітычнае становішча народаў, што жылі гіа поўнач ад імперыі.

Канец жалезнага веку i пачатак ранняга сярэднявечча, якія прыпадаюць на IV— VI стст., вылучаюцца ў асобны перыяд — эпоху Вялікага перасялешш народаў. Гэты перыяд иачьшаецца ca з'яўлення ў Еўроне ў канцы IV ст. азіяцкіх плямсн гунаў i доўжыцца да сярэдзіны або нават i канца VI ст. Канец гэтага перыяду звычайна звязваюць з нашэсцем авараў i ix асяданнем у Карпацкай катлавіне ў 567—568 гт.

Усе надзеі i працэсы, якія ў эпоху жалеза адбываліся ў Паўднёва-Усходняй i Сярэдняй Еўропе, у рознай ступені ўплывалі i на лес плямён, якія засялялі тэрыторыю Беларусі, што i ўлічваецца пры асвятленні ix гісторыі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: