Генезіс феадальных адносін на беларускіх землях

Ва Усходняй Еўропе ў развіцці форм уласнасці на зямлю і фарміраванні розных катэгорый феадальна-залежнага насельніцтва вылучаюцца два эта­пы. Першы этап ахоплівае IX—XI стст. і характарызуецца пераважна дзяр-жаўнай формай маёмасці. Яна была вынікам абкладання свабодных аб-шчыннікаў суседніх зямель данінай, якая пазней ператваралася ў феадаль-ную рэнту2.

Першы этап генезісу феадальных адносін даследчыкі называюць "давот-чынным" і на аснове шэрагу матэрыялаў падзяляюць дзяржаўную зямель-ную ўласнасць на княжацка-дзяржаўную і дзяржаўна-карпаратыўную3. У першым выпадку распараджальнікам дзяржаўнага зямельнага фонду быў князь, у другім — яго саўдзельнікамі ў гэтай справе з'яўляліся баяры. Пер-шапачатковая сістэма зоору даніны праз "палюддзе" ў сярэдзіне X ст. была заменена "павозам", г.зн. даніна дастаўлялася ў асобныя цэнтры — пагосты. Збіралі яе з асобных сялянскіх гаспадарак ("двара", "дыма", "рала"). Кня-жацкі суд абкладваў смердаў і даннікаў сістэмай штрафаў ("прадаж") у каз­ну. Абшчыннікі-сяляне страчвалі магчымасць свабоднага карыстання дахо-дамі са сваіх зямель, якія сталі вярхоўнай уласнасцю дзяржавы. Гэтыя землі разам з сялянамі маглі па загадзе князя перадавацца ў карыстанне прад-стаўнікам вярхушкі грамадства.

Знаходкі княжацкіх віслых пячатак пры археалагічных раскопках, на думку даследчыкаў, указваюць на прыярытэт князя ў размеркаванні зя­мельнага фонду. Гэтыя пячаткі замацоўвалі пазямельныя дакументы. Пя-чатка Ізяслава Уладзіміравіча, князя полацкага, датаваная канцом X ст., сведчыць аб паўнамоцтвах полацкага князя ў сферы выканаўча-распарад-чай дзейнасці з моманту аднаўлення ўлады дынастыі Рагвалодавічаў. Але адначасова з князем дзейнічаў дарадчы, відаць, у пэўнай ступені закана-даўчы орган — рада, якая складалася з "мужоў". Адказ полацкага князя Бра-чыслава скандынаўскім наёмнікам, што, перш чым вырашыць справу аб найме дружыны, ён павінен параіцца са сваімі мужамі, сведчыць аб наяўнас-ці такога дарадчага органа ў Полацкай дзяржаве. Менавіта мужы даюць кня­зю грошы, а ён іх толькі траціць. Тэты факт пацвярджае, што ў Полацкай зямлі дзяржаўная ўласнасць мела форму дзяржаўна-карпаратыўнай. Пры такім становішчы ўсе даходы былі падкантрольнымі радзе, і дзяржаўны на­лог, даніна (рэнта) у значнай ступені з'яўляліся прадметам падзелу паміж членамі землеўласніцкай карпарацыі.

У X—XI стст. меў распаўсюджанне так званы "васалітэт без ленаў", калі вышэйшая знаць магла надзяляцца князем правам збору на сваю карысць даніны з той ці іншай тэрыторыі. Прадстаўнікі служылай знаці не былі зем-леўладальнікамі. Зямля з'яўлялася дзяржаўнай маёмасцю. Слушнай з'яўляецца думка, што баярства, якое вядзе свой пачатак з племянной знаці,

__________________

1 Штыхаў Г.В. Шматукладнае грамадства IX—XI стст. і пытанні перыядызацыі раннеся-рэдневяковай гісторыі Беларусі // Актуальный пытанні гісторыі Беларусі ад старажытных ча-соў да нашых дзён. Мн., 1992. С 41—53.

2 История крестьянства в Европе. Эпоха феодализма. Т. I. Формирование феодально-за­висимого крестьянства. М, 1985. С. 327.

3 Янин ВЛ. Новгородская феодальная вотчина. М., 1981. С. 273,279.

магло мець уласныя зямельныя надзелы раней, чым іх атрымалі князі, якія ўзначалілі дзяржаву1. Верагодна, менавіта баярства, якое выйшла з племян-ной знаці, запрасіла на княжацкі стол у Полацк намесніка кіеўскага князя Ізяслава і склада з ім "рад". Яно дало згоду і на выдзяленне зямель з абшчын-нага фонду ў якасці асабістага ўладання полацкага княжацкага роду. Гэтыя землі разам з Ізяслаўлем, пабудаваным у Полацкай зямлі па загадзе Уладзі-міра Святаславіча, сталі ядром будучага дамена полацкіх нашчадкаў Рагва-лода. Такім чынам, можна лічыць, што ў Полацкай зямлі як дзяржаве ішло паралельнае развіццё княжацкага і баярскага землеўладання. Пачатак яму быў пакладзены з моманту аднаўлення дынастыі Рагвалодавічаў на полац-кім прастоле.

3 даменіяльных уладанняў полацкіх князёў ішло выдзяленне зямель-ных надзелаў царкве. Пад будаўніцтва гарадскіх храмаў магла выдзяляцца і дзяржаўная зямля. Гарадскія храмы як цэнтры хрысціянізацыі насельніц-тва знаходзіліся на ўтрыманні дзяржавы за кошт "дзесяціны" ад даніны, суда і гандлю. Яны не маглі быць значнымі землеўладальнікамі не толькі ў ран-нім сярэднявеччы, але існавалі за кошт "дзесяціны" і ў болын позні час. Да-кументы 1516 г. сведчаць аб тым, што віцебскія саборы Успення і архангела Міхаіла, таксама як і іншыя пяць храмаў, знаходзіліся на харчовым і грашо-вым утрыманні "гаспадарскіх" валасцей2. Аб царкоўным землеўладанні ў раннім сярэднявеччы магчыма гаварыць толькі з таго часу, калі побач з кня-жацкай "дзесяцінай" на ўтрыманне царкоўных устаноў (епіскапій) пачалі выдзяляцца зямельныя надзелы. Перш за ўсё гэта былі землі з асабістай ма-ёмасці князёў. Так, жонка менскага князя Глеба Усяславіча ў 1158 г. падара-вала Пячэрскаму манастыру пяць сёл з чэляддзю3. Першы зямельны надзел гэтаму манастыру непадалёк ад сяла Берастова ў 1061—1062 гг. падараваў дзед Анастасіі — князь Ізяслаў Яраславіч4.

Княжацкі дамен. 3 XII ст. пачынаецца другі этап у генезісе феадалізму, калі існуюць такія формы землеўладання, як княжацкае (даменіяльнае), ба-ярскае, царкоўнае. Даменамі даследчыкі лічаць асабістыя ўладанні князя, якія застаюцца за ім незалежна ад знаходжання на княжацкім прастоле і з'яўляюцца спадчыннымі5. На землях сучаснай Беларусі ў раннім сярэдня­веччы знаходзіліся адначасова некалькі дзяржаўных структур рознага ўзроўню (Полацкая зямля, Тураўская воласць, частка Смаленскага княс-тва). На поўнач ад Полацкай зямлі былі размешчаны Наўгародская, на поўдзень — Кіеўская, Чарнігаўская землі. Бліжэйшая акруга Кіева складала дамен кіеўскага княжацкага дому Рурыкавічаў — "Рускую зямлю", які ўтрымлівалі ў сваіх руках найболын уплывовыя галіны гэтага роду ў выгля-дзе "частак" ці "прычасця"6.

Княжацкія дамены Смаленскага княства і Наўгародскай зямлі пачалі ўтварацца таксама, калі ў гэтых дзяржаўных структурах акрэсліліся самас-тойныя дынастыі ці склаліся адпаведныя ўмовы. Рознастадыяльнасць раз-віцця дадзеных дзяржаўных структур адлюстравана ў храналагічных рам­ках утварэння княжацкага дамена. Кіеўскі дамен "Руская зямля!' пачаў складвацца і набьгў выразныя рысы ўжо ў X ст., дамен полацкіх князёў фар-

_________________

1 Ловмяньскш Г. О происхождении русского боярства // Восточная Европа в древности и средневековье. М., 1978. С. 95.

2 Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России. СПб., 1863. Т. I. С. 65.

3 ПСРЛ.Т.2.С.492,493.

4 ПВЛ. Ч. 1. С. 106.

5 Алексеев ЛЛ. Смоленская земля в IX—XIII вв. Очерки истории Смоленщины и Восточ­ной Белоруссии. М., 1980. С. 125.

6 Котляр Н.Ф. Отражение в "Слове о полку Игореве" госструктуры Руси эпохи феодаль­ной раздробленности // Древнейшие государства на территории СССР. М., 1985. С. 66—67.

міруецца з канца X — пачатку XI ст., у Смаленскім княстве ён бярэ пачатак у другой палове X ст., актыўна развіваецца пры Расціславе і яго нашчадках. Пра княжацкі дамен Наўгародчыны магчыма гаварыць з XII ст. і ён існаваў на працягу ўсяго перыяду незалежнасці Ноўгарада1. Нягледзячы на храна-лагічныя разбежкі ўтварэння княжацкага дамена ў асобных частках Усход-няй Еўропы, такая форма феадальнага землеўладання мае аднолькавыя ха-рактэрныя рысы.

Як ужо адзначалася, князь, уступаючы ў правы валодання ці ўпраўлення дзяржаўнай адзінкай, заключаў "рад" з мясцовай знаццю, што вяла свой па­чатак ад племяннога ладу. Наваколле племянных цэнтраў у выглядзе леп-шых зямельных надзелаў было занята мясцовай знаццю. Таму князь мог уціснуцца паміж імі цераспалосна на невялікіх плошчах. У Ноўгарадзе кня-жацкай рэзідэнцыяй становіцца гарадзішча, дзе будуецца каменная царква Благавешчання. На супрацьлеглым баку Волхава ў княжацкі дамен увахо-дзіць той зямельны ўчастак, дзе ў 1119 г. закладзены княжацкі Юр'еў манас-тыр.

У Смаленскай зямлі княжацкая рэзідэнцыя размешчана на тэрыторыі сучаснага Смаленска і першапачаткова княжацкія ўладанні былі зусім невя-лікімі, аб чым, на думку Л. Аляксеева, сведчыць "Устав" Расціслава, князя смаленскага. Даследчык называё самымі аддаленымі часткамі княжацкага дамена ў цэнтры Смаленскага княства воласць Мірацічы, "уезды княжыя", г.зн. розныя ўгоддзі2. Да першаасновы княжацкага дамена ў Полацкай зямлі адносіцца рэзідэнцыя ў Ізяслаўлі (канец X ст.), дзядзінец пачатку XI ст. на Верхнім замку ў Полацку.

. Да першапачатковых зямельных надзелаў полацкіх князёў магчыма ад-нёсці таксама Бельчыцу (Бельчыцы) у бліжэйшай акрузе Полацка. Гэта мясцовасць размешчана на левым беразе Заходняй Дзвіны пры ўпадзенні ў яе р. Бельчанкі. У XII ст. тут знаходзілася загарадная рэзідэнцыя полацкіх князёў, а таксама княжацкі манастыр з чатырма храмамі. Адзін з храмаў Бельчыцкага манастыра даследчыкі вылучаюць у якасці пахавальні полац-кіх князёў3. Усе даследаваныя ў Бельчыцах пабудовы каменныя. Цяжка ўявіць, што толькі ў XII ст. полацкія князі змаглі атрымаць гэтыя землі ў аса-бістую маёмасць. Хутчэй за ўсё яны нейкі час выкарыстоўваліся княжацкай сям'ёй як сельскагаспадарчыя ўгоддзі ў непасрэднай блізкасці да горада.

У склад княжацкага дамена ў раннім сярэднявеччы ўваходзілі двары, га-рады, сёлы, неўмацаваныя паселішчы — "места", лясы, ралля, азёры і інш. Яны маглі быць раскіданы па розных кутках дзяржавы, з'яўляліся асноўнай крыніцай даходаў на ўтрыманне князя і яго двара, а таксама фондам зямель­ных надзелаў васалаў:

Летапісы, а таксама "Слова пра паход Ігаравы" ўпамінаюць у дачыненні да полацкіх князёў тэрмін "жизнь" у сэнсе "маёмасць". У Іпацьеўскім летапі-се пад 1159 г. гаворыцца, што ў Рагвалода Барысавіча "братья его вземше под ним волость его и жизнь его всю". А палачане раскайваюцца перад князем: "и жизнь твою всю разграбихом и твоея дружины". У "Жыціі..." найпадобнай Ефрасінні Полацкай названы "дамы" князёў і баяр (XII ст.). Пад Полацкам было паселішча, якое ў раннім сярэднявеччы вядома пад назвай "Сяльцо". Усе гэтыя кампаненты ўваходзілі ў склад дамена полацкіх князёў. "Жизнь Всеславля" (Чарадзея полацкага) згадваецца ў "Слове пра паход Ігаравы". Асабістая маёмасць — "жизнь" прадстаўнікоў княжацкага дому вядома на

__________________

1 Янин ВЛ. Новгородская феодальная вотчина. М., 1981. С. 242—243.

2 Алексеев Л.В. Смоленская земля в IX—XIII вв. Очерки истории Смоленщины и Восточ­ной Белоруссии.С. 128.

3 ТрусаўА. Бельчыцкі манастыр // Беларускі гістарычны часопіс. 1993. № 1. С. 50.

Полаччыне ўжо ў XI ст. Крыніцы не раскрываюць сутнасці дадзенага тэрміна. Г. Штыхаў лічыць, што ў па-няцце "жизнь" уваходзяць таксама сёлы і нівы. Пад домам ён разумев комплекс двара з пабудовамі і гаспа-дарчымі ўгоддзямі1. Як па-казалі археалагічныя дасле-даванні, у Друцку двор князя размяшчаўся ў дзядзін-цы2. У Полацку ў другой палове XII ст. быў пабудаваны каменны княжацкі церам, які знаходзіўся на Верхнім замку3. У Кіеве таксама вядомы "двор Брячиславль". У княжацкі дамен увахо-дзілі гарады, пабудаваныя па загадзе князя. Цэнтры пэўных тэрытарыяль-ных акруг, што адносіліся да дамена, называліся па імені князя. У Полацкай зямлі вядомы гарады Браслаў (магчыма, пабудаваны Брачыславам), Бары-саў (1102), пабудаваны князем Барысам.

Даследчыкі вылучаюць два этапы ў фарміраванні княжацкага дамена ў Смаленскай і Наўгародскай землях. Першы звязаны з уступленнем прад-стаўніка княжацкага дому Рурыкавічаў ва ўпраўленне дзяржаўнай адзінкай і выдзяленнем яму для ўласнага карыстання часткі абшчынных зямель. Другі этап адзначаны захопам і падпарадкаваннем князю зямель, на якія не распаўсюджвалася ўлада родаплемянной знаці, тэрыторыі, дзе кіраваў князь — прадстаўнік дзяржаўнай улады.

У Смаленскім княстве такімі землямі былі паўночныя тэрыторыі радзі-мічаў, якія адышлі да князя ў выніку паходаў Расціслава Мсціславіча (1127, 1142). На гэтых землях па княжацкім загадзе будуецца шэраг адміністра-цыйных цэнтраў. Сярод іх на тэрыторыі Беларусі даследчыкі выдзяляюць Мсціслаўль, Ізяслаўль (?) (гарадзішча каля в. Горы) і інш.4

Пашырэнне дамена полацкіх князёў адбывалася такім жа чынам, як і на суседніх тэрыторыях. Па-першае, у дамен уваходзяць землі, аддаленыя ад цэнтра дзяржаўнай структуры, але густа заселеныя, размешчаныя на волаках (Браслаўская воласць, Лукомльская воласць). Па-другое, нягле-дзячы на аддаленасць ад цэнтра, яны зручна з ім злучаюцца воднымі шля­хам!.

3 усталяваннем даменіяльных княжацкіх уладанняў даходы князя па-дзяляюцца на дзве часткі: 1) даходы з валасцей выплачваюцца князю да таго часу, пакуль ён знаходзіцца на чале дзяржавы; 2) даходы з даменіяльных зя­мель пераходзяць да княжацкага роду назаўсёды5.

___________________

1Щтыхау ГВ. Шматукладнае грамадства IX—XI стст. і пытанні перыядызацыі раннеся-рэдневяковай гісторыі Беларусі// Актуальный пытанні гісторыі Беларусі. Мн., 1992. С. 46,51.

2АлексеевЛЛ. Полоцкая земля в IX—XIII вв. Очерки истории Смоленщины и Восточной Белоруссии. С. 155—157.

3 Раппопорт ПА., Шолохова ЕЛ Дворец в Полоцке // КСИА. Вып. 164.1981. С. 91-99.

4 ШетельскийАА. Становление Посожских городов Смоленской земли // Пстарычна-ар-хеалагічны зборнік. Мн., 1997. № 12. С. 181-186.

5Новосельцев АЛ., Пашуто В.Т., Черепнин Л.В. Пути развития феодализма. М., 1972. С. 153-155.

Невядома, як падзяляліся даходы з даменіяльных уладанняў паміж асобнымі прадстаўнікамі княжацкай сям'і ў Полацкай зямлі. У Кіеўскай дзяржаве" Руская зямля" была замацавана ў выглядзе "частак" за некалькімі галінамі княжацкага роду. Гэта адбылося тады, калі ўжо набыло сілу вот-чьшнае права. Нездарма Іпацьеўскі летапіс пад 1142 г. паведамляе: "Посла Всеволод ис Киева на Вячьслава (князя Тураўскага) река седеши во Киев­ской волости, а мне достоить, а ты пойди в ГІереяславль отцину свою..." П. Лысенка слушна заўважыў, што Тураў, які не з'яўляўся "воласцю" Кіева, не мог належаць Ольгавічам1. Аднак, як бачна, яны хацелі ўзнавіць паруша-ную чаргу валодання валасцямі. Яшчэ Яраслаў аддаў Пераяслаў Усевала-ду — дзеду Вячаслава. Тураў, пасля таго як быў страчаны Ізяславічамі, паві-нен быў перайсці да Святаславічаў, прадстаўніком якіх з'яўляўся Усевалад Ольгавіч — князь кіеўскі. У Смаленскім княстве з даменіяльных уладанняў у 1165 г. былі выдзелены Краен і Васілеў унуку Вячаслава смаленскага Ра-ману. Магчыма, што ў Полацкай зямлі з даменіяльных уладанняў полацкага княжацкага дому рабіліся некаторыя вылучэнні асобным яго прадстаўні-кам. Напрыклад, у другой палове XIIст. мог быць выдзелены Лагожск з во­ласцю.

Баярская вотчына. Баярства як саслоўная групоўка прайшло доўгі і ма-рудны шлях аб'яднання прадстаўнікоў служылай эліты з родавай знаццю. Тэрмін "балярын" ці "баярын" зафіксаваны ў лексіцы старажытнаславян-скай пісьменнасці XIст. На матэрыялах Усходняй Еўропы прасочваецца яго ўжыванне ў якасці збіральнага тэрміна да XIIст. Гэта сведчыць аб адсут-насці рэальна існуючага ў старажытным грамадстве той пары адзшкавага паняцця "баярын" для вызначэння прадстаўніка асобнай сацыяльнай гру-поўкі. Толькі з пачатку XIIст. яно ўсё часцей з'яўляецца на старонках стара-жытных летапісаў, грамат, царкоўных уставаў. Даследчыкі лічаць, што ў першапачатковай форме тэрмін "боляре" меў значэнне літаратурнага (X—XIстст.) і толькі з XIIст. суадносіцца з канкрэтнай групоўкай грамад-ства2. Гаварыць аб баярах як групоўцы землеўладальнікаў магчыма толькі з моманту ўтварэння сацыяльна аднароднай часткі грамадства, абазначанай гэтым тэрмінам.

Сапраўды, у пазнейшай рэдакцыі Рускай Праўды (канец XI—XIIст.) сустракаюцца звесткі аб "баярскім цівуне", "баярскім радовічы", "баярскіх халопах", вымарачнай вотчыне3. Да маёмасці баяр адносілася таксама "жизнь", аб чым гаворыцца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1159 г. у дачыненні да дружыны друцкага князя Рагвалода Барысавіча. Вядомы таксама "село", "дом", штоналежалі баярам. Узнікненне менавіта ў XIIст. шэрагу невялікіх умацаваных "гарадкоў", вакол якіх існавалі адкрытыя паселішчы, дазваляе адносіць іх да баярскіх маёнткаў, якія кантралявалі пэўную акругу ці вало-далі ёю. Сярод баярскіх родаў выдзяляліся найболып старажытныя і замож-ныя. Сціплыя пісьмовыя звесткі не дазваляюць прасачыць развіццё гэтых родаў на тэрыторыі Беларусь

Сярод тураўскіх баяр вядомы тысяцкі Іванка, які ўдзельнічаў у паходзе 1127 г. у Полацкую зямлю. У Іпацьеўскім летапісе пад 1146 г. названы бая­рын Жыраслаў Іванкавіч — пасаднік тураўскі, які потым стаў пасаднікам у Ноўгарадзе. У гэтым жа летапісе згадваецца і баярын Васіль Палачанін4. Ад­нак больш поўныя звесткі аб баярскіх родах адносяцца да канца XIV ст.

_________________

1 Лысенко П.Ф. Города Туровской земли. С. 27.

2 3авадская СВ. "Болярин" — "боярин" в древнерусских письменных источниках //Древ­нейшие государства на территории СССР. М., 1985. С. 89—94.

3 Русская Правда Пространной редакции. Ст. 1,14,46,66,91.

4 ПРСЛ. Т. 2. С. 325;

Асобнае месца сярод полацкіх баяр займаў род Корсакаў. Браты Фёдар і Вярціла ўпамінаюцца ў полацкіх граматах у 1385 г. Зямельны абшар на р. Дзісне на паўднёвым захадзе Полаччыны склаў галоўную вотчыну Корса-каў. На Меншчыне галіной гэтага роду былі Савічы (Совічы). У першай па-лове XVI ст. род Корсакаў уваходзіў у дзесятак найбагацейшых родаў Вялікага княства Літоўскага1.

Царкоўнае землеўладанне. Яно набывае развіццё з XII ст. Як вядома, першыя храмы на тэрыторыі Беларусі былі ўзведзены ў імя св. Багародзіцы і названы ў крыніцах 1001 г. (Друцк), 1007 г. (Полацк). Яны непасрэдна мо-гуць быць звязаны з узведзенай у Кіеве (989—996) манументальнай царквой св. Багародзіцы (Дзесяціннай), дзе знаходзілася мітраполія. Найстаражыт-нейшыя храмы былі ў асноўным драўлянымі (рэшткі царквы св. Багародзі-цы выяўлены ў пласце XII ст. у Мсціславе). Існавалі царкоўныя установке канца X—XI ст. за кошт дзесяціны, прынцып фарміравання якой упершыню быў вызначаны Уставам Уладзіміра Святаславіча на Дзесяцінную царкву ў Кіеве (995)2. 3 цягам часу да дзесяціны царкве пачынаюць дадавацца зя-мельныя ўгоддзі, іншыя княжацкія наданні з улікам значнасці царкоўнага аб'екта. Уяўленне пра іх дае дакумент па Друцкай царкве св. Багародзіцы (XIV ст.): "Да дал святей Богородице село Моравьиничи и с людьми и со всеми пошлинами и с медовою данью и с селищи и с пожьнями, что ис того села зачедають. А что ис той дани пошлина шла ключнику, та пошлина пона-марю, который служить у святыи Богородици. Да дал еемь... ис своего села из Видиничь десятину ис жита"3. У XI—XII стст. у розных дзяржаўных структурах Усходняй Еўропы будуюцца каменныя храмы, усталёўваюцца епіскапіі (епархіі). У 50—60-х гадах XI ст. пабудаваны кафедральны Сафій-скі сабор у Полацку, дзе знаходзілася рэзідэнцыя полацкіх епіскапаў. У 80-я гады XI ст. пачалося ўзвядзенне каменнага храма ў Менску. XII ст. датуюцца каменныя храмы Віцебска, Турава. Пабудова каменных храмаў звязана з развіццём удзельнай сістэмы, таксама як і з'яўленне шэрагу епіскапій (у тым ліку Тураўскай, Смаленскай), што падкрэслівала ўзмацненне ўлады асоб-ных галін княжацкіх дынастый Кіеўскай і Полацкай дзяржаў.

Як сведчаць крыніцы, першапачатковыя зямельныя надзелы епархій былі невялікімі. Так, пры ўтварэнні Смаленскай епархіі яе зямельнае за-беспячэнне складалася з двух сёл, зямлі "в Погановичах Мощиньской", некалькіх азёр і сенажацей. Усе гэтыя аб'екты не ўтваралі кампактнай тэ-рыторыі. Верагодна, што і зямельныя ўгоддзі Полацкай епархіі першапа-чаткова былі невялікімі. Калі ўлічваць, што ў Сяльцы пад Полацкам зна-ходзіўся храм-пахавальня полацкіх епіскапаў, то можна лічыць, што, маг-чыма, яно адышло ад епіскапіі з княжацкага дамена пры яе ўтварэнні. Важным момантам пры разглядзе пытання аб зямельных уладаннях епіс-капій, а таксама асобных храмаў — сакральных цэнтраў удзелаў з'яўляец-ца наяўнасць у даравальных граматах імунітэту феадальнага землеўла-дання. Так, у грамаце Смаленскай епіскапіі (30-я гады XII ст.) гаворыцца аб перадачы ей "прощенников... с медом, и с кунами, и с вирами, и с прода­жами", г.зн. з поўным падатковым і судовым імунітэтам. Перадачу судо­вых і падатковых правоў вотчынніка падкрэсліваюць запісы ў дакумен-тах: "А по моем животе не надобе вьступатися ни моимь детемь, ни моим

__________________

1Насевич ВЛ. Род Корсакаў — адзін са старажытных баярскіх родаў Полаччыны // Псто-рыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі. Полацк, 1992. С. 45—47.

2Щапов Я.Н. Княжеские уставы и церковь в Древней Руси XI—XIV вв. М., 1972. С. 121-126.

3Рогов А.И., Покровский Н.Н. Собрание рукописей академика М. Н. Тихомирова, переданное Сибирскому отделению АН СССР // Археографический ежегодник за 1965 год: М., 1966. С. 162.

тивуном, ни иному которому насилнику"1. Аналагічна магчыма расцэнь-ваць словы полацкага епіскапа Іллі, калі ён у прысутнасці князёў Барыса і Георгія перадаў Сяльцо пад Полацкам Ефрасінні: "Се отдаваю Еуфроси-нии место Святого Спаса при вас, да по моем животе никтоже не посудит моего даниа"2.

На тэрыторыі Беларусі добра вядомыя комплексы Спаса-Ефрасін-неўскага і Барысаглебскага (Бельчыцкага) манастыроў пад Полацкам. Ак-тывізавалася царкоўнае будаўніцтва ў другой палове XII ст. у Тураўскай во-ласці. Яшчэ раней жонка Святаполка Ізяславіча заснавала ў Тураве жаночы Варварынскі манастыр. Узнікненне ў XII ст. значнай колькасці манастыроў сведчыць аб паспяховым развіцці царкоўнага землеўладання.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: