Эканамічныя уклады — факты і меркаванні

ЭКАНАМІЧНЫЯ УКЛАДЫ, ГРАМАДСКІ ЛАД, ГАСПАДАРКА УІХ-ХІІІ стст.

ГЛАВА 3

У навуцы даўно ўжываецца тэрмін "эканамічны уклад". Звычайна пад ім разумеюць галіну гаспадаркі (эканомікі), уласцівай грамадству на пэўным этапе яго існавання. Эканамічны (гаспадарчы) уклад уяўляе сабой тып ад-носін паміж людзьмі, які мае ў сваёй аснове тую ці іннгую форму ўласнасці1. Сукупнасць эканамічных укладаў і суадносіны паміж імі характарызуюць грамадскі лад і ступень яго развіцця2.

У чыстым выглядзе немагчыма вылучыць рабаўладальніцкі, феадальны ці капіталістычны лад як сістэму грамадства, таму што эканоміка кожнага грамадства амаль заўсёды шматукладная. Аднак можна гаварыць пра пэўную форму грамадскіх адносін, якая з'яўляецца пераважаючай, ас-ноўнай. Эканамічныя уклады ўплываюць на ўстоі грамадскага ладу, у якім больш прагрэсіўны уклад можа стаць пануючым і ў значнай ступені вызна-чыць сутнасць самога ладу.

Трансфармацыя родавай абшчыны ў суседскую. Першабытнае гра­мадства прайшло некалькі працяглых перыядаў. Пры родавым ладзе прыла-ды працы і зброя для палявання, розныя іншыя вырабы і прыручаная жы-вёла — усе багацці роду — знаходзіліся ў агульным карыстанні. Прадукты агульнай працы падзяляліся пароўну, а члены роду былі раўнапраўнымі лю-дзьмі.

Надзвычай нізкі ўзровень вытворчых сіл абумовіў зусім простую пачат-ковую грамадскую арганізацыю — праабшчыну ці першабытны статак. За-тым у познім палеаліце, мезаліце і неаліце існавала родавае грамадства. Ро­ды ао'ядноўваліся ў плямёны. Асноўным вытворчым калектывам з'яўляла-ся ранняя родавая абшчына, якая складалася з некалькіх дзесяткаў чалавек. Людзі, якія ўваходзілі ў родавую абшчыну, былі звязаны сваёй роднасцю,

___________________

1 Краткий экономический словарь. М., 1958. С. 384.

2 Беларускі тэрмін "лад" (рускі "строй") азначае сістэму грамадскага парадку, яго ўладкаванне.

сваяцтвам і з'яўляліся блізкімі родзічамі. У родавай абшчыне існавала па-чуццё згуртаванасці і ўзаемнай дапамогі. Сумесная праца асноўвалася на агульнай уласнасці на большасць сродкаў вядзення гаспадаркі. Такі тып ад-носін паміж людзьмі з'яўляецца першабытнаабшчынным ці родаплемян-ным укладам. Ён быў пануючым у грамадстве на працягу многіх тысячагод-дзяў.

3 узнікненнем земляробства зямля вакол паселішча належала ўсяму ро­ду і гаспадарка вялася сумесна ўсімі яго членамі. Рэгламентаваць форму ўласнасці на зямлю і ўгоддзі ў родаплемянной гаспадарцы не было неабход-насці. Усё вызначалася звычаем, агульнапрызнанымі пачаткамі. Дакладных меж племянных уладанняў не існавала. Род і племя ахоўвалі сваю тэрыто-рыю ад усялякага іншапляменніка.

У кожным племені карыстанне зямлёй вызначалася зробленай раней расчысткай, выкарьістаннем яе для палявання ці бортніцтва. На бортным дрэве патрабавалася зрабіць знак — прыкмету прыналежнасці яго каму-не-будзь. Усе такія заімкі і знакі маглі падтрымлівацца толькі самімі суплямен-нікамі. Тэрыторыя паміж асобнымі родавымі паселішчамі складалася са свабоднай зямлі, якая з рознымі яе ўгоддзямі (лугі, выганы, вадаёмы) магла служыць для новых заімак — зямельных участкаў, што займаліся па праву першага валодання1.

Важнай умовай фарміравання сельскай (суседскай) абшчыны было ўзнікненне гаспадаркі, якая вялася адной вялікай або малой сям'ёй, тран-сфармацыя родавай абшчыны ў новую сялянскую ячэйку і аддзяленне ра-мяства ад сельскай гаспадаркі. Разам з тым неабходнай перадумовай і пра-мым вынікам станаўлення сельскай абшчыны было з'яўленне і замацаванне ў звычаёвым праве паняцця прыватнай уласнасці на ўласную маёмасць, сельскагаспадарчы інвентар, жывёлу, прадукты земляробства. Асноуным напрамкам развіцця стаў пераход ад родавай уласнасці да ўласнасці болын дробных, магчыма, патранімічных калектываў, а потым прыватнасямейнай і індывідуальнай уласнасці.

Існуюць розныя меркаванні аб узроўні развіцця абшчыны ва ўсходніх славян. Адны даследчыкі гавораць аб наяўнасці ў другой палове 1 -га тысяча-годдзя н.э. суседскай (сялянскай) абшчыны, другія сцвярджаюць, што існа-вала родавая абшчына, трэція разглядаюць час VI—VIII стст. як пераходны ад родавай да суседскай абшчыны. 1-е тысячагоддзе н.э. было перыядам, ка-лі ў славян у пераходных формах абшчыны перапляталіся розныя родавыя і суседскія сувязі. У працяглым і неадназначным працэсе важнае эканамічнае значэнне належала суседскай абшчыне і вялікай сям'і, у якіх на розных уз-роўнях ішло станаўленне прыватнаўласніцкіх пачаткаў пазнейшых класа-вых (саслоўных) грамадстваў2.

У навуцы вядзецца пошук падыходаў, методык, крытэрыяў для выву-чэння працэсаў пераходу славян ад родавай абшчыны да суседскай. Архе-олагі вылучылі тэзіс, што абшчына знайшла свае адлюстраванне ў ком­плексе помнікаў — гняздзе паселішчаў. На аснове аналізу археалагічных даных вылучаюцца з пэўнай умоўнасцю тыпы ўсходнеславянскай абшчы­ны: вялікасямейная VI—VII стст., земляробчая (суседска-вялікасямей-ная) VIII—IX стст. і суседская X—XI стст.3

У вялікасямейнай абшчыне VI—VII стст., якая налічвала прыкладна 150—200 чалавек, спалучаліся калектыўная ўласнасць на зямлю і прыватная

__________________

1 Гісторыя сялянства Беларусі: У 3 т. Мн., 1997. Т. 1. С. 27—28.

2 Бромлей Ю.В., ПершицА.И. Энгельс и проблемы первобытной истории // Проблемы эт­нографии и антропологии в свете научного наследия Ф.Энгельса. М., 1972. С. 31.

3 ТимощукБА. Восточнославянская община VI—X вв. н.э. М., 1990. С. 141.

на жытло і гаспадарчыя пабудовы. Гэта пераходны тып ад родавай да сусед-скай абшчыны. Яна складалася з вялікіх патрыярхальных сем'яў, якія су-месна апрацоўвалі зямлю і збіралі ўраджай, а затым размяркоўвалі яго па сем'ях. Этнолагі прапаноўваюць называць такую абшчыну суседска-рода-вай. Кожная патрыярхальная сям'я мела сваю калектыўную сядзібу з агуль-ным дваром. Структура ўсходнеславянскага грамадства была тады прыста-савана для вядзення ляднай сістэмы земляробства1.

Уяўленне аб існаванні вялікасямейнай абшчыны ў VI—VII стст. пацвяр-джаюць даследаванні на тэрыторыі Беларусі. Паводле назіранняў А. Мітра-фанава, знікненне патрыярхальных пасёлкаў з вялікімі абшчыннымі дамамі і хуткае распаўсюджанне паселішчаў з невялікімі жылымі збудаваннямі, якія былі разлічаны на малую індывідуальную сям'ю, — пераканаўчае таму сведчанне. Верагодна, кожная малая сям'я, якая мела асобнае жытло, увахо-дзіла ў вялікую сямейную абшчыну, што вяла на калектыўных пачатках сваю гаспадарку2.

Гнёзды славянскіх паселішчаў VIII—IX стст. археолагі вызначаюць як тэрытарыяльныя (суседскія) абшчыны і адзначаюць больш складаную іх структуру ў параўнанні з вялікасямейнай абшчынай VI—VII стст. Асноўнай гаспадарчай адзінкай заставалася вялікая патрыярхальная сям'я, нягледзя-чы на тое што ў VIII—IX стст. пачаўся працэс вылучэння малых сем'яў. Доўгі час вялікія і малыя сем'і суіснавалі, што пацвярджаецца данымі археа-лагічных даследаванняў і этналогіі (этнаграфіі).

Селішчы патрыярхальных сем'яў знаходзіліся на зямлі абшчыны на значнай адлегласці адно ад другога. Гэта тлумачыцца тым, што патрыяр-хальныя сем'і пачалі карыстацца новаўзаранымі ўчасткамі. Праходзіў пра­цэс фарміравання адасобленай уласнасці сем'яў. Такія сем'і мелі права спад-чыннасці ўчасткаў зямлі, якія апрацоўваліся і з часам ператвараліся ў іх уласнасць. Са з'яўленнем адасобленай уласнасці сярод патрыярхальных сем'яў вылучаліся найбольш уплывовыя і багатыя.

Гісторыкі абгрунтавана лічаць, што асновай грамадства ў пераддзяр-жаўны час з'яўляўся не род, а вялікая сям'я, і ў абшчыне складваліся сусед-скія адносіны. Земляробчай (суседска-вялікасямейнай) абшчыне VIII—IX стст. адпавядае тэрмін "верв", які неаднаразова выкарыстоўваецца ў стара-жытных пісьмовых крыніцах. Першапачаткова гэта назва магла адносіцца да адасобленай патрыярхальнай сям'і, затым так пачалі называць сялян-скую абшчыну. У тэндэнцыях развіцця земляробчай абшчыны апошняй чвэрці X ст. усё больш выяўляліся пачаткі фарміравання індывідуальных сялянскіх гаспадарак3.

Устойлівы прыбавачны прадукт пры меншай колькасці вытворцаў даз-валяў атрымліваць болын высокі ўзровень агракулыуры. Такі працэс, якім адзначаецца пераход да ўласна суседскай абшчыны, назіраўся ў канцы VIII — пачатку IX ст. "Верв", ці "мір", — гэта ўжо не патрыярхальная, а сусед-ская абшчына, у якой паяўляюцца прыватная ўласнасць і індывідуальная гаспадарка. Такія абшчыны складаліся з асобных сем'яў — вялікіх і малых, генетычна звязаных паміж сабой, але стадыяльна розных, якія храналагічна зрэдку суіснавалі.

Эвалюцыя сельскай (суседскай) абшчыны ішла ў двух напрамках. Назі-раўся працяглы працэс эканамічнай дыферэнцыяцыі абшчыннікаў, расла прыватная сялянская ўласнасць, а затым феадальная ўласнасць на зямлю,

___________________

1 Маретин ЮЗ. Опыт стадиально-генетической типологии общины // Проблемы аграр­ной истории. Мн., 1978. Ч. 1. С. 113.

2 Митрофанов АХ. Железный век средней Белоруссии (VII—VI вв. до н.э. — VIII в. н.э.). Мн., 1978. С. 117.

3 Тимошук Б А. Восточнославянская община VI—X вв. н.э. С. 100,103.

адбываліся захоп абшчыннай зямлі і падпарадкаванне свабодных абшчын-нікаў дзяржаўнай уладзе. Гэтыя працэсы праходзілі адначасова і ўзаемна пе-рапляталіся.

У X—XI стст. сяляне-земляробы, якія ўваходзілі ў склад абшчыны, вялі сваю індывідуальную гаспадарку і падпарадкоўваліся толькі дзяржаве пры выкананні павіннасцей. Ворыўная зямля абшчыны (верві) была ва ўладанні сялян і перадавалася па спадчыне. Абшчыне належала права карыстання ўгоддзямі (лясамі, вадаёмамі і інш.) і права агульнага ўласніка на ўсю зям-лю. Верв, якая склалася на аснове земляробчай (суседска-вялікасямейнай) абшчыны, у многім паўтарала свой прататып, і ёй былі ўласцівыя таксама са-макіраванне, кругавая парука, калектыўная адказнасць за злачынства на сваёй тэрыторыі і т.д.

Сем'і аб'ядноўваліся ў сельскія абшчыны, мелі сваёй сацыяльнай асно-вай калектыўную ўласнасць на зямлю. Апрацоўка зямлі праводзілася сіламі сям'і, якой належала атрыманая прадукцыя. Калектыўная ўласнасць ажыц-цяўлялася на раллю, поплавы, воды. Абшчына характарызавалася агуль-ным уладаннем сродкамі вытворчасці.

Такім чынам, першым гаспадарчым укладам быў першабытнаабшчын-ны ці родаплемянны, заснаваны на агульнай (калектыўнай) уласнасці, які потым трансфармаваўся ў абшчынна-сялянскі ўклад.

Вытокі рабаўладальніцкага укладу. Падзел працы і павелічэнне яе выт-ворчасці, распаўоюджанне жывёлагадоўлі, земляробства, металічных пры-лад працы мелі ўжо ў бронзавым веку важны вынік. Чалавек як рабочая сіла быў у стане цяпер вырабляць не толькі неабходную для яго жыцця коль-касць прадуктаў, але і нейкі лішак. Ваеннапалонных было нявыгадна забі-ваць, як рабілі раней. Іх прымушалі працаваць, ператваралі ў рабоў. Так, яшчэ ў родаплемянным грамадстве з'яўляецца патрыярхальнае рабства. Асноўнай яго крыніцай была вайна. Спачатку рабоў выкарыстоўвалі для пат-рэб усёй родавай абшчыны. Са з'яўленнем прыватнай уласнасці асобныя сем'і пачынаюць выкарыстоўваць працу рабоў для сваіх патрэб. Пакуль ро-даплемянное грамадства канчаткова не распалася, ператварыць у раба сва-боднага супляменніка было немагчыма. Таму рабоў было нямнога, а іх ста-новішча не такім цяжкім, як пазней у эпоху класічнага рабаўладальніцкага грамадства.

Першапачаткова рабства па сваім характары было патрыярхальным. Аб-шчыннікі працавалі разам з рабамі, якія з'яўляліся памочнікамі ў складзе патрыярхальнай сям'і. Фактычны матэрыял пацвярджае, што патрыярхальнае рабства было ўсеагульна распаўсюджанай з'явай і прайшло шэраг эта-паў, ад выпадковага і пажыццёвага да спадчыннага як вышэйшай стадыі ў сваім развіцці. Патрыярхальнае рабства засведчана ў народаў Еўропы, Азіі, Амерыкі, Афрыкі, Аўстраліі. Яно нараджалася на базе жывёлагадоўлі, земляробства, рыбалавецкіх і паляўнічых гаспадарак. Для зараджэння рабства была патрэбна не пэўная галіна гаспадаркі, а надежны ўзровень яе развіцця. Першапачаткова занявольвалі жанчын і дзяцей, таму што воіны-мужчыны былі больш небяспечнымі. Перавага аддавалася тым рабам, якія выраслі ў няволі.

Пры разглядзе грамадскіх адносін у насельніцтва, якое жыло ў старажыт-насці на розных кантынентах па прычыне нераўнамернасці гістарычнага раз-віцця, разлажэнне родавага ладу адбывалася не ўсюды з аднолькавай хуткасцю. У часы распаду родаплемяннога ладу, калі ўзнікла імкненне да захопу новых багаццяў і новых рабоў, сталі больш частымі ваенныя сутыкненні1.

__________________

1 РедерД.Г., Черкасова ЕА. История древнего мира. М., 1979. Ч. 1. С. 71—78.

Візуальна гэта адлюстроўвалася ў тым, што з'яўляюцца гарадзішчы, умацаваныя равамі і валамі, якія будаваліся для абароны ў час нападзення. У сувязі з гэтым неабходна нагадаць, што ў Беларусі налічваецца некалькі сотняў гарадзішчаў ранняга жалезнага веку — нямых сведак сутычак і вой-наў, якія адбываліся паміж асобнымі абшчынамі, родамі і плямёнамі, а зна-чыць, маёмаснай няроўнасці ў тагачасным грамадстве.

Войны, у час якіх захопліваліся палонныя, былі сродкамі ўзбагачэння племянной знаці, правадыроў родаў і плямён, якія са слуг грамадства пера-твараліся ў паноў над ім. Наибольшая колькасць гарадзішчаў ранняга жа­лезнага веку на тэрыторыі Беларусі выяўлена археолагамі ў Віцебскай, Го-мельскай і Мінскай абласцях.

3 улікам матэрыялаў археалагічных даследаванняў у Беларусі выказва-ецца погляд, што ў зарубінецкіх плямён з агульнай масы насельніцтва вылу-чылася ваенная знаць, якая мела рабоў. Відаць, рабства ў зарубінцаў, як і ў старажытных германцаў, насіла патрыярхальны характар і пры пахаванні гаспадара разам з ім змяшчалі ў магілу адну з яго рабынь-наложніц1.

Такім быў пачатак з'яўлення рабаўладальніцкага укладу ў грамадстве, якое станавілася шматукладным, таму што акрамя абшчыннага укладу з'я-віўся яшчэ іншы тып адносін паміж людзьмі. Рабаўладальніцкі уклад харак-тарызуецца прыватнай уласнасцю рабаўладальніка на сродкі вытворчасці і на асноўнага вытворцу матэрыяльных даброт — раба. Рабаўладал ьніцтва да-сягнула асаблівага росквіту ў антычных дзяржавах — Грэцыі і Рыме.

Сінтэзны і бяссінтэзны шляхі развіцця феадалізму. У VI—IX стст. у не-каторых краінах Заходняй Еўропы, асабліва ў франкаў, пачаўся працэс складвання новага феадальнага укладу і новай формы залежнасці. У X— XIII стст. ён атрымаў сваё лагічнае завяршэнне і ў грамадстве ўсталяваўся феадальны лад. Сфарміраваўся слой буйных землеўладальнікаў. Імі сталі каралі, герцагі, графы, бароны. Яны атрымалі юрыдычнае права на ўладанне зямлёй. Умацаваласяіерархія, паслядоўнаеразмяшчэннеслужбовыхчыноў ад ніжэйшых да вышэйшых у парадку іх падначалення.

Аснову феадальнай іерархіі складаў бенефіцый — зямельнае ўладанне, якое даваў кароль ці які-небудзь іншы буйны феадал у пажыццёвае карыс-танне васалу разам з сялянамі на ўмовах выканання ваеннай службы. Пасту-пова бенефіцый ператвараўся ў феод — землі, якія разам з сялянамі аддаваў у спадчыннае ўладанне сеньёр свайму васалу. Васал абавязаны быў за гэта несці ваенную ці адміністрацыйную службу.

Феадал — гэта ўладальнік феода (лена). Феадалізм — уклад, які заснава-ны на ўмоўнай прыватнай уласнасці на зямлю разам з сялянамі. Для феада-лізму характэрна прысваенне феадаламі працы сялян у форме зямельнай рэнты. Феадалізму ўласцівы тры яе формы: 1) адработачная рэнта, ці пан-шчына; 2) рэнта прадуктамі, ці аброк; 3) грашовая рэнта.

У Заходняй Еўропе склалася іерархічная структура феадальнай зя­мельнай уласнасці, характэрны васалітэт. Кожны феадал валодаў зямлёю (феодам, ленам), атрыманай ад другога феадала на пэўных умовах. Най-важнейшай з іх было выкананне вайсковай службы, пераважна рыцар-скай, г.зн. у поўным узбраенні і вярхом на кані. Такія пазямельныя адносі-ны суправаджаліся асабістай залежнасцю падапечнага феадала (васала) ад таго, хто яго апякаў (сеньёра). Так складвалася "феадальная іерархія" (кароль, герцагі і графы, бароны, рыцары). Сяляне не адносіліся да феа­дальнай іерархіі, але знаходзіліся ў яе аснове і за іх кошт жылі прадстаўні-кі ўсёй іерархіі. У пісьмовых крыніцах тых часоў гаворыцца аб падзеле

________________

1 Пьянков АЛ. Происхождение общественного и государственного строя Древней Руси. С. 51.,

грамадства на тых, хто моліцца (святароў, манахаў), тых, хто ваюе (рыца-раў), і тых, хто працуе (сялян)1.

Утварэнне буйнога феадальнага землеўладання, з'яўленне залежных ся­лян у розных краінах мелі свае асаблівасці. У шэрагу абласцей Заходняй Еўропы феадалізм развіваўся ў выніку сінтэзу германскіх родаплемянных і познарымскіх рабаўладальніцкіх адносін. Тэта так званы сінтэзны шлях раз-віцця ранняга феадалізму. Ён быў характэрны для франкдкага і іншых кара-леўстваў. Германцы запазычвалі некаторыя дасягненні рымскай тэхнікі і аг-ракультуры: двухполле і трохполле, добрае ўгнаенне глебы, стойлавае ўтры-манне жывёлы. У заваяваных краінах германцы са свайго боку аказвалі ўплыў на развіццё вытворчых сіл. За кошт германскіх абшчыннікаў, што сю-ды перасяліліся, значна вырас слой свабоднага сялянства і атрымала развіц-цё дробная вытворчасць, якая тады была прагрэсіўнай формай гаспадаркі.

Ад сінтэзнага шляху развіцця феадальных адносін адрозніваўся працэс феадалізацыі, які гісторыкі называюць бяссінтэзным і пры якім феадаліза-цыя ішла болыы марудна2. Ён праходзіў у краінах, дзе ўзаемадзеянне з рым-скім грамадствам было менш значным ці адсутнічала наогул (англасаксон-скія каралеўствы і ўсе вобласці ўнутранай Германіі)3. Без усялякага ўзаема-дзеяння з„познарымскімі адносінамі адбывалася разлажэнне родавага ладу і станаўленне феадальных адносін у Скандынаўскіх краінах, а таксама ў краі-нах лясной паласы Усходняй Еўропы, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі.

Феадалізацыя сярэднявечнага грамадства была ў сваёй аснове закана-мерным гістарычным працэсам узнікнення буйнога землеўладання і феа-дальнай залежнасці сялян, але развівалася яна ў асноўным двума шляхамі — сінтэзным і бяссінтэзным, прычым яны мелі свае рэгіянальныя асаблівасці ў кожнай краіне. Таму гісторыкі вылучаюць у Еўропе лакальныя мадэлі цыві-лізацыі (заходнееўрапейская, цэнтральнаеўрапейская, усходнееўрапей-ская) і рэгіёны з рознымі формамі і тэмпамі грамадскага развіцця4.

Разлажэнне родаплемянных адносін і станаўленне феадалізму ва ўсход-ніх славян адбывалася без узаемадзеяння з познарымскімі адносінамі. Тут адбываўся бяссінтэзны, болыіі замаруджаны працэс зараджэння феадаль­ных адносін, чым, напрыклад, у некаторых абласцях Заходняй Еўропы, дзе ён праходзіў прыкладна на тры стагоддзі раней.

Меркаванні гісторыкаў. У гістарыяграфіі ўсходніх славян у пасляваен-ныя гады ўсталяваўся шаблон, паводле якога сацыяльна-эканамічныя адно-сіны ў X—XIIIстст. былі феадальнымі, а феадалізм як фармацыя (ступень гістарычнага развіцця) пачаўся ў Беларусі з IXст. У "Псторыі Беларускай ССР" (1954), прызначанай для шырокіх колаў грамадскасці, сцвярджалася, што яшчэ "да IXст, феадальныя адносіны на Русі ўмацаваліся і сталі паную-чымі". Пра раскол грамадства на антаганістычныя класы і фарміраванне фе­адальных адносін ва ўсходніх славян у IXст. гаварылася ва ўсіх выданнях "Псторыі БССР" (1962,1972,1977).

Аднак у работах В. Гарамыкінай сцвярджаецца, што ў Кіеўскай Русі, як і ў іншых краінах, спачатку існавала рабаўладальніцкая фармацыя, а затым у XI—XIIIстст. яе змяніў феадалізм. Яна піша: "У старажытнарускім грамад-стве афармляліся класы-саслоўі рабаўладальнікаў і рабоў, а не феадалаў і прыгонных сялян"5. Пецярбургскі гісторык I. Фраянаў разглядае даніну ў

___________________

1 Гуревич АЯ., ХаритоновичД.Э. История средних веков. М., 1995. С. 86—89.

2 Уоалъцова З.В. Генезис и типология феодализма// Средние века. 1974. № 34. С. 14.

3 История средних веков. М., 1966. Т. 1. С. 99,107.

4 Риер Я.Г. Очерки истории средневековых цивилизаций. Могилев, 1997. С. 7,53.

5 Горемыкина В.И. К проблеме истории докапиталистических обществ (на материале Древней Руси). С. 22,31,47,76.

IX—XI стст. выключна ў якасці кантрыбуцыі, якую накладвалі кіеўскія кня-зі на заваяваныя імі плямёны, і адхіляе меркаванне аб магчымых у ей эле­ментах феадальнай рэнты. На яго думку, невялікая вотчына грунтавалася ў асноўным на рабскай і паўсвабоднай працы і толькі пазней з'явіліся элемен­ты феадальнай залежнасці. Васалітэт (княжацкі, баярскі) меў дафеадальны характар, паколысі ён быў пазбаўлены пазямельнай асновы. "У такім васалі-тэце няма і грана феадалізму", — канстатуе аўтар1. А. Дварнічэнка піша, што ў Верхнім Падняпроўі і Падзвінні ў Полацкай і Смаленскай землях феада-лізм раней XIV—XV стст. наогул не склаўся. У цэнтр увагі пытання аб гене-зісе феадалізму ён ставіць лёс гарадской абшчыны2. Як бачна, той стэрэа-тып, які паўтараўся ў выданнях гісторыі СССР і гісторыі БССР, грунтоўна аспрэчваўся шэрагам гісторыкаў.

У Рускай Праўдзе як у кароткай, так і ў падрабязнай рэдакцыях гаворка ідзе пра чэлядзь і халопаў. Чэлядзь упамінаецца ў Менску і яго акрузе ў сувязі з падзеямі 1084 г., калі Уладзімір Манамах разбурыў горад і не пакінуў тут "ні чалядзіна, ні скаціны". У сучаснай гістарыяграфіі няма адзінства думкі наконт пытання аб чэлядзі і халопах. Найбольш распаўсюджана меркаванне, што чэ­лядзь і халопы ў X—XII стст. — гэта рабы. Чэлядзь фарміравалася з палонных, якіх захоплівалі ў час войнаў, а халопы — з мясцовага люду3. Напэўна, "чэля­дзь" — тэрмін болып ранні, які некаторы час суіснаваў з новай назвай "халоп".

У падрабязнай рэдакцыі Рускай Праўды шэраг артыкулаў (110—121) прысвечаны становішчу халопаў. Яны прадугледжваюць тры крыніцы ха-лопства: 1) дабрачынны пераход свабоднага чалавека ў рабства; 2) жаніцьба свабоднага на рабе; 3) халопства па цівунству ці па ключу, г.зн. уступленне на пасады, якія звычайна выконвалі халопы. На мяжы свабоднага чалавека і раба знаходзіліся закупы4.

Буйнейшы расійскі гісторык В. Ключэўскі быў перакананы ў тым^што "эканамічны дабрабыт Кіеўскай Русі трымаўся на рабаўладанні нават у XII ст."5. Аднак асноўнай масай насельніцтва ва ўсходніх славян тады з'яўляліся свабодныя абшчыннікі — "людзі", як яны названы ў крыніцах. На працягу доўгага часу ў славян і балтаў існавала вольнае сялянства, былі значныя рэшткі родаплемяннога ладу. Разам з гэтым у IX—XI стст. пачаў развівацца працэс феадалізацыі.

__________________

1 Фроянов И. Я.. Киевская Русь. Очерки социально-политической истории. Л., 1980. С. 87.

2 Дворниченко А.Ю. Эволюция городской общины и генезис феодализма на Руси // Вопросы истории. 1988. № 1. С. 73; Ён жа. Русские земли Великого княжества Литовского: Очерки истории общины, сословий, государственности. СПб., 1993.

3 Фроянов ИЯ. Киевская Русь. Очерки отечественной историографии. Л., 1990. С. 132.

4 Памятники права Киевского государства X—XII вв. М., 1952. С. 119—120.

5 Ключевский В.О. Сочинения. М., 1956. Т. 1. С. 274.

Такім чынам, ва ўсходніх славян у IX—XI стст. суіснавалі тры эканаміч-ныя уклады: абшчынна-сялянскі, рабаўладальніцкі і феадальны, г.зн. экано-міка і грамадскі лад былі шматукладнымі1.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: