Цырымонія Клятвы Вернасці

Абрад вельмі просты. Адбываецца на сходзе дружыны. Клятву можа прымаць толькі прызначаны кап’явы. Кандыдат прыходзіць пры поўным мундзіры з усімі нашыўкамі, без хусткі і стужак кап’я.

У першую чаргу дружыновы каротка тлумачыць значэнне абраду, і кап’явы прадстаўляе новага чальца свайго кап’я (Гэты ўступны дыялог толькі прыкладны, дружыновы і кап’явы кажуць уласнымі словамі).

ДРУЖЫНОВЫ: У нашай дружыне з’явілася некалькі новых хлопцаў, якія хочуць стаць

ахвотнікамі і падрыхтавацца да Прысягі.

КАП’ЯВЫ: Прадстаўляю вам... (імя), які хоча далучыцца да кап’я... (татэм кап’я).

 

Прадстаўлены навічок робіць крок наперад.

ДРУЖЫНОВЫ: Вельмі рады. Няхай сваё жаданне пацвердзіць Клятвай Вернасці свайму

              кап’явому.

 

Кап’явы выходзіць у цэнтр квадрату, ставіць перад сабой сцяжок і кладзе на яго сваю левую далонь. Навічок падыходзіць і становіцца насупраць кап’явога. Кладзе на далонь кап’явога сваю правую далонь. Кап’явы замыкае яе жэстам вернасці праз пакладанне сваёй правай далоні.

КАНДЫДАТ: Клянуся служыць табе як свайму шэфу, быць верным кап’явому...(татэм

кап’я) і працаваць з табой кожны дзень, каб лепш пазнаць Права скаўта, маю Айчыну і маю веру.

 

КАП’ЯВЫ: Можаш на мяне разлічваць.

 

Далей кап’явы чапляе ахвотніку стужку кап’я. Дружыновы падае хустку кап’явому, які завязвае яе ахвотніку. Пасля гэтага ахвотнік і кап’явы вяртаюцца на сваё месца. Кап’ё вітае новага чальца воклічам.

На заканчэнне кап’явыя і шэфы адмаўляюць Малітву кап’явога.

Калі Клятву вернасці прыносяць некалькі кандыдатаў разам, найперш адбываецца прадстаўленне ўсіх кандыдатаў. Уласцівы абрад праходзяць кандыдаты з аднаго кап’я разам, але тэкст Клятвы прамаўляе кожны паасобку. Далей наступнае кап’ё. Пасля заканчэння апошняга кап’я кап’явыя і шэфы адмаўляюць “Малітву кап’явога”.

Клятва вернасці адбываецца таксама пасля прызначэння новага кап’явога (канечне без прадстаўлення і без навязвання стужак).

Д

 

А Прысягі

“Можаш на мяне спадзявацца”  - гэтыя словы скажаш падчас цырымоніі Клятвы Вернасці, звяртаючыся да кожнага з хлопцаў. Цяпер на табе ляжыць абавязак дапамагчы ім у рэалізацыі абавязкаў, узятых на цырымоніі, такіх як:

“працаваць з табой кожны дзень, каб лепш пазнаць Права скаўта, маю Айчыну і маю веру”.

Гэта праграма падрыхтоўкі ахвотнікаў да Прысягі, змешчаная ў некалькіх словах.

 

Кап’явы – адказны за душы сваіх хлопцаў

 

Спадзяюся ты зразумеў, што твая місія не абмяжоўваецца толькі ў падрыхтоўцы сустрэч і выхадаў на прыроду, у правядзенні гульняў... хаця ж гэта ўсё вельмі важнае. Твая адказнасць сягае значна вышэй: размова ідзе пра тое, каб кожнаму хлопцу прапанаваць ідэал на ўсё жыццё. Размова ідзе пра тое, каб яму дапамагчы ў самым цяжкім выбары, які непараўнальна больш трывалыя, чым час, праведзены ў кап’і, у дружыне.

Першым сярод гэтых выбараў з’яўляецца Прысяга.

Працаваць з табой,... як?

 

       БЫЦЬ СКАЎЦКІМ БРАТАМ.

 

Кожны твой хлопец адзіны, выключны, мусіш прымаць яго такім, які ёсць, разам з яго недахопамі і станоўчымі рысамі. Прыглядайся да яго, назірай. Мусіш мець час, каб паразмаўляць з кожным з іх асобна, каб лепш пазнаць, лепш зразумець. Зрабі высілак, каб быць ім прыяцелем, а гэта значыць быць прыяцелем кожнага хлопца паасобку. Таму што толькі ў атмасферы праўды, сяброўства можаш даваць ім парады і дапамагаць ім рабіць крокі.

­­­­­­­­___________________________________________________________________

Я чуў пра аднаго скаўта, які жыў у сваёй цёці ад часу смерці сваіх бацькоў.     Паколькі меў дрэнныя поспехі ў хіміі, цёця забараніла яму выходзіць з      дому праз тры месяцы. Яго кап’явы сабраў пяць астатніх хлопцаў з кап’я

Воўк, каб паспрабавалі з ім пагаварыць і перадаць яму інфармацыю пра

жыццё кап’я. У выхадныя дні, калі “вязень” заставаўся дома, праз фортку ў каморы для мётлаў і шчотак атрымліваў лісткі са словамі суцяшэння і сяброўства... на якія ахвотна адказваў...

У адным з яго адказаў кап’явы знайшоў такое пытанне:

- Навошта робіце ўсё гэта робіце для мяне, замест таго, каб лётаць па лесе і караскацца на нашыя горкі...?

- А таму, што з моманту прынясення Клятвы Вернасці - адказаў кап’явы, - мне абяцалася паслужэнства, а я абяцаў, што можаш разлічваць на мяне. Таму не думаю, што збіраўся здраджваць Клятве і хацеў адмовіць мне ў паслушэнстве, не бачу прычыны, для якой ты не мог на мяне разлічваць... Акрамя таго, гульня ў цацачкі з тваёй цёцяй для нашага кап’я прыгожая “Вялікая Гульня”!


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: