Якія вызначаюць чарговыя этапы бегу

    ВЫКАНАННЕ НАСТУПНЫХ ЗАДАННЯЎ МОЖНА ПАРАЎНАЦЬ З БЕГАМ НА АРЫЕНТАВАННЕ. КОЖНЫ СКАЎТ ЯК БЯГУН, ЯКІ ПАВІНЕН ДАБЕГЧЫ ЯК МАГА ХУТЧЭЙ ДА НАСТУПНЫХ ПУНКТАЎ НА ТРАСЕ.

ДАСЯГНЕННЕ НЕКАТОРЫХ ПУНКТАЎ АБАВЯЗКОВАЕ /АБАВЯЗКОВЫЯ ВЫМАГАННІ/, ДАСЯГНЕННЕ ІНШЫХ ЗАЛЕЖЫЦЬ АД НАШАГА ВЫБАРУ /ДАДАТКОВЫЯ ВЫМАГАННІ/.

 

Заахвоціць да бегу

Першым тваім заданнем з’яўляецца заахвочванне скаўтаў да ўдзелу ў спаборніцтвах:

 

 усвядоміць, што для служэння трэба пастаянна развівацца так, як абяцалі падчас сваёй Прысягі,

 ахопліваць вядзенне ў гэтым бегу – праходзячы заданні на ступень цвіка, здабываючы ўменні і майстэрскія ўменні.

 

Дапамога ў выбары шляху

Кожнаму хлопцу ты павінен дапамагчы вырашыць, якія дадатковыя заданні выбраць, гледзячы на яго перавагі, здольнасці, часовыя магчымасці і высілкі, якія павінен укласці, каб узбагаціць сваю асобу. Твой дружыновы дапаможа табе парадай у гэтым выбары.

 

Вызначыць этапы

На кожнай сустрэчы ці выйсці ў мясцовасць вырашы з хлопцам, якія абавязковыя і дадатковыя заданні ён павінен падрыхтаваць на наступным сходзе, пачынаючы, наколькі гэта магчыма, з жоўтых заданняў, пераходзячы да зялёных і чырвоных (гэтая чарговасць пажаданая, але яе можна змяніць, гледзячы на праграму сходу і перавагі хлопца). Важна, каб хлопец выконваў праходзіў наступныя этапы і каб кожнае выйсце было выпадкам для дасягнення поспехаў.

 

Будзь уважлівы, каб заданні не залічваліся па правілах школьных заняткаў ці школьных адказаў – вы не ў школе, а ты не настаўнік.

Рыхтуючы план спаткання, выхаду ці стаянкі (гл. раздзел “Жыццё кап’я”), пастарайся запланаваць кожнаму хлопцу заданні, якія б адпавядалі заданням на ступень: распаліць агонь, правесці кап’ё з дапамогай карты і компасу, вывучыць песні і г.д.

 

Такім спосабам хлопцы пройдуць чарговыя задані, нават не ведаючы пра гэта. Проста ўдзельнічаючы ў скаўцкім жыцці. Маючы на ўвазе схему поспехаў, размешчаных у падраздзеле “Этапы развіцця” (гл. малюнак), трэба памятаць, што кожны з хлопцаў павінен выканаць 3-4 катэгорыі заданняў за квартал (абавязковыя вымаганні + дадатковыя вымаганні). Як ведаем, кожная ступень складаецца з 15 катэгорый заданняў. Ведаючы, колькі будзе спатканняў, выхадаў, двухдзённых выездаў (стаянак), уключаючы летнік, можна без праблем здабыць разведчыка на працягу года. Ідучы ў такім тэмпе, трэба залічваць адну катэгорыю ў месяц, што цалкам магчыма, ва ўсякім разе з умовай, што добра падрыхтуеш і арганізуеш спатканні, выхады і стаянкі кап’я.

 

Выкананне заданняў

Добра выкананае заданне ахвотніка, а таксама заданне на ступень разведчыка залічвае (падпісвае) кап’явы. Выкананне заданняў на цвіка правярае дружыновы ці яго намеснік, калі сам кап’явы яшчэ не здабыў ступені цвіка.

 

Кап’явы залічвае ўсе заданні, нават духоўныя і рэлігійныя. Таму што ты адказваеш за поспехі хлопцаў ва ўсіх галінах. Душпастыр, твой дружыновы і намеснікі для таго, каб дапамагчы табе ў выпадку, калі ты ў якой-небудзь карэгорыі будзеш адчуваць сябе няўпэўнена. Таму не саромейся прасіць іх аб дапамозе і парадзе.

 

Калі хтосьці з тваіх хлопцаў падчас якога-небудзь выезду дакажа свае ўменні, то адразу ж пасля вяртання дадому занатуй гэта ў дзённіку кап’явога, ці ў адпаведнай рубрыцы табліц, якія знойдзеш у наступнай частцы раздзелу.

 

Час ад часу ты павінен падсумаваць з кожным хлопцам іх вынікі, каб поўнасцю арыентавацца, на якім яны этапе, на якім месцы на шляху поспехаў. Запоўні і падпішы яго картку заданняў, карыстаючыся нататкамі са свайго дзённіка. Такім чынам, будзе ведаць, на якім ён этапе цяпер.

 

Ганаровы Суд

З моманту, калі даведаешся, што скаўт гатовы, ты павінен прапанаваць Ганароваму Суду прысвоіць яму ступень. Трэба ўзяць пад увагу не толькі яго тэхнічную падрыхтоўку, а таксама актыўнасць і скаўцкі дух. Ступень скаўту можна прызнаць нават тад, калі ў тэхнічным сэнсе не ўсё яму ўдалося, але паказаў добрую волю і запал. Гэта можна зрабіць для таго, каб не пагасіць гэты запал. Таксама можна ступень і не прызнаць хлопцу, выдатны ў тэхнічным плане, але мае, напрыклад, пагардлівыя адносіны да Скаўцкага Права! Памятай, што кожны хлопец іншы і патрабуе іншых сродкаў, каб яго развіццё ў кап’і было правільным. Аднаго крытыка знеахвоціць, а другога матывуе. Ключом з’яўляецца знаёмства хлопцаў з твайго кап’я.

 

Р

 

Азвіццё кап’я

                                 ІМЯ

ЗАДАННІ

       

Падрыхтаваная ступень*

     

 

 

Ж

О

Ў

Т

Ы

Фізічныя ўменні

н. абав.      
н.дад.      

Артыстычныя здольнасці і назіранне

н. абав.      
н.дад.      

Штодзённае жыццё

н. абав.      
н.дад.      

Паходнае жыццё

н. абав.      
н.дад.      

Рэлігійнае жыццё

н. абав.      
н.дад.      

З

Я

Л

Ё

Н

Ы

 

 

Арыентаванне ў мясцовасці і паходы

н. абав.      
н.дад.      

Камунікацыя і сігналізацыя

н. абав.      
н.дад.      

Чалавек і яго гісторыя

н. абав.      
н.дад.      

Прыродазнаўства

н. абав.      
н.дад.      

Узрастанне ў веры

н. абав.      
н.дад.      

Ч

Ы

Р

В

О

Н

Ы

 

Служба

н. абав.      
н.дад.      

Экспрэсія

н. абав.      
н.дад.      

Вузлы і піянерка

н. абав.      
н.дад.      

Рэйд і прыгода

н. абав.      
н.дад.      

Апостальства

н. абав.      
н.дад.      

* ахвотнік, разведчык, ці цвік

 

           
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         
         

 

У

 

Менні

 Адзнака ўменняў з’яўляецца доказам здабытых навыкаў у пэўнай тэхніцы. У пэўным сэнсе гэта сведчыць пра тое, што хлопец – спецыяліст у дадзенай тэніцы.

 Калі ў ступені (разведчык, цвік) паводзіны і скаўцкі дух аднолькава важныя, як і набытыя тэхнічныя навыкі (гэта тлумачыць факт, што можна прызнаць ступень нават калі авалоданне тэхнікай не самае лепшае), то ва ўменнях справа выглядае інакш: тут дасягненне пэўнага тэхнічнага ўзроўню неабходна (і недастаткова “больш менш”), таму што носячы значок якога-небудзь умення, з’яўляешся спецыялістам у гэтай галіне, на яго можна разлічваць.

А потым скаўцкая ступень дастаецца перад усім за высілак, укладзены ў яго здабытак, а ўменне дастаецца з умовай, што будзе дасягнены пэўны ўзровень тэхнічны і кампетэнцыі. Калі хтосьці спадзе з гэтага ўзроўню, то можа страціць значок (але перш за ўсё трэба даць яму шанс, напрыклад, на Ганаровым Судзе, каб зноў дасягнуў яго).

 

     ФУНКЦЫЯ АДЛЮСТРОЎВАЕ ВЫСІЛАК

     УМЕННЕ АДЛЮСТРОЎВАЕ КАМПЕТЭНЦЫЮ

 

 Існуе два спосабы падрыхтоўкі ўмення:

 Выконваючы сваю функцыю ў кап’і і рыхтуючы адпаведнае ёй адно ці некалькі ўменняў (гл. раздзел “Рыштунак і арганізацыя кап’я”).

Паколькі хлопцы з кап’я маюць якуюсьці функцыю, таму кожны з іх рыхтуецца да здабывання не менш за адно ўменне, нават калі яшчэ не мае ступені разведчыка. Тым не менш уменне можа залічыцца менавіта пасля прызнання разведчыка, але перад гэтым хлопец павінен даказаць тое, што зможа развівацца на ўсіх этапах скаўцкага жыцця, бо тэхнічная дасканаласць сыдзе на нуль, калі не хапае скаўцкага духу.

 Спецыялізуючыся ў якой-небудзь тэхнічнай галіне, прыдатнай для дзейнасці кап’я (напрыклад, сігнальшчык семафорам, майстар арыентавання, аўдыя-відэааператар, веласіпедыст і г.д.). Аднак хлопец можа падрыхтавацца да вышуку ўмення, якая не вельмі патрэбная ў жыцці кап’я, але з’яўляецца выражэннем яго жывых асабістых цікаўнасцяў. Часта здараецца, што хлопцы ўдзельнічаюць у розных сферах інтарэсаў (мадэліраванне, тэатр, спорт). Пастарайся, каб іх талент развіваўся таксама і падчас сходаў кап’я і каб яны здабывалі ўменні, звязаныя з ім.

 

У кніжачцы “Значкі-скаўцкія ўменні” знойдзеш звыш 150 уменняў, якія адпавядаюць найбольш разнабаковым навыкам, кампетэнцыям і перавагам. Памятай, што гэта дасканалае заахвочванне да таго, каб твае хлопцы пастаянна рабілі поспехі і пастаянна ішлі наперад.

 

Майстэрскія ўменні

Гэтыя ўменні больш патрабавальныя, іх могуць здабыць толькі тыя скаўты, якія ўжо атрымалі ступень цвіка.

 

П

 

Оспехі кап’я

Ніжэй змешчана таблічка поспехаў твайго кап’я. Яе запаўненне пакажа табе, на якім этапе з’яўляецца тваё кап’ё.

    АХВОТНІК ПРЫСЯГА РАЗВЕДЧЫК ЦВІК УМЕННІ*
Кап’явы          
Вядучы          
Трэці          
Чацвёрты          
Пяты          
Шосты          
Сёмы          
Восьмы          

 

* Колькасць здабытых уменняў можаш абазначаць рыскамі. У астатніх рубрыках можаш проста ставіць крыжыкі.

 

раздзел 4

Жыццё кап’я

 

П

 

Раграма

Жывучасць кап’я залежыць ад яго пастаянных заняткаў. Каб пазнаёміцца і пасябраваць трэба сустракацца не менш, чым 3 разы ў месяц. Гэта абсалютны мінімум, а лепей сустракацца раз на тыдзень, можна выбраць адны выхадныя ў месяц, які добра правесці іх з уласнай сям’ёй. Сходы кап’я могуць мець розныя формы: ад сустрэчы, да паходу і двухдзённай паездкі. Сустрэча, як паказвае назва, некалькігадзіннае спатканне кап’я, напрыклад, паблізу святліцы. Сустрэч павінна быць адносна мала. Таму кап’ё павінна жыць перад усім паходамі, а калі так, то двухдзённымі выездамі (стаянкамі)!

 

Паход – гэта аднадзённае выхад у мясцовасць. Паездка аднак – гэта высшая школа язды.

 

Не кожнае кап’ё можа ездзіць у паездкі (двухдзённыя выезды). Бо гэта патрабуе ад кап’я добрай арганізацыі, дысцыпліны, адказнасці і спрыту, а дружыновы павінен быць перакананым, што кап’ё дапаможа сабе, нават у небяспечнай сітуацыі.

 

Акрамя таго двухдзённы выезд не з’яўляецца належным правам, гэта доказ даверу твайго дружыновага.

Паходаў павінна быць у кап’я як мага больш.

 

У кожнай нармальнай дружыне сходы ў кап’і павінны пераплятацца са сходамі ўсёй дружыны. Таму сходы кап’я таксама служаць для таго, каб падрыхтавацца да другіх. Дзякуючы гэтаму тваё кап’ё не выпадзе з гульні і заўсёды будзе ўтрымліваць сваё месца.

 

Увесь год працы дружыны падзелены на цыклы. Адзін цыкл працягваецца 7-8 тыдняў. Наогул працоўны год пачынаецца Ганаровым Судом у канцы летняга лагера. Ганаровы Суд замыкае працоўны год і адразу адкрывае наступны.

 

 На Ганаровым Судзе дружыновы разам з кап’явымі акрэсліваюць мэты, якія б хацелі дасягнуць асобныя коп’і.

 Наступным крокам з’яўляецца Рада Дружыны, падчас якой аналізуюцца спосабы рэалізацыі мэтаў (напрыклад, як праводзіць сустрэчы і паходы ў мясцовасць, каб пад канец цыклу пабудаваць драўляную вежу).

 Далей адбываюцца сходы коп’яў, заканчэннем якіх з’яўляецца выезд дружыны ў канцы цыклу. Летам коп’і выязджаюць на летнік, які з’яўляецца падсумаваннем усяго года.

 

Я

 


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: