Жалезны век – 2 700 – 1 500 назад

У сваю чаргу, названыя вякі падзяляюцца на перыяды, якіяадлюстроўваць асаблівасці і этапы іх развіцця – звычайна: ранні (ці ніжні),сярэдні і поздні (верхні) перыяды.

10-11. Пачатак засяленне людзьмі тэрыторыі Беларусі.Уплыў кліматычных умоў на засяленне тэрыторыі Беларусі

Чалавек вылучыўся з жівѐльнагна свету каля 3 млн. гадоў назад. Ягопрарадзімай з'яўляецца тэррыторыі з больш спрыяльным дзя жыцця кліматам– Усходняя Афрыка, а магчыма, і Паўднѐвая Азія. Каля 1 млн. гадоў таму'чалавек пачаў засяляць поўдзень Усходняй Еўропы – Міжземнаморье, азатым Каўказ і поўдзень сучаснай Украіны.

Толькі каля 100 тыс. гадоў назад ѐн трапіў на тэрыторыю Беларусі.

Старажытны чалавек ва ўсім – ў побыце, здабыванні ежы,умовах жыцця, сваіх занятках і іншым – цалкам залежыў ад навакольнагаассяродзя, ад прыродных, у першаю чаргу – кліматычных, умоў. А яныпрацяглы час былі вельмі неспрыяльнымі і нестабільнымі.

Фарміраванне чалавека як біялагічнага віду адбывалася ва ўмовахпрыкметнага пахаладання клімату, а яго распаўсюджанне на тэрыторыіЕўропы прыпадае і ўвогуле на ледавіковую эпоху.Максімальныя пахаладанні доўжыліся сотні тысяч гадоў. Разам з тым,зацяжныя халады змяняліся пацяпленнямі, калі усталѐўваўся большспрыяльны для існавання чалавека клімат. Гэтыя кліматычныя ўмовыспрыялі эвалюцыі чалавека, вучылі яго прыстасоўвацца да розныхэкалагічных ўмоў, развівалі інталект, удасканальваць прылады для дабывання ежы, шукаць новыя крыніцы існавання, спосабы захавання жыцця.

Геалагічная перыядызацыя вылучае на тэрыторыі сучаснай Беларусі напрацягу апошняга мільѐна гадоў 5 ледавіковых эпох:

Беларуская ледавіковая эпоха,якая змянілася белавежскім межледавіковымперыядам;

Бярэзінская ледавіковая поха,(ахоплівае перыяд ад 500 да 350 тыс гадоўда н.э, т. ч. – цягнулася 150 тыс гадоў).

На змену Бярэзінскай ледавіковай эпохі прыйшоў александрыйскімежледавіковы перыяд, які цягнуўся каля 50 тыс гадоў. Тэрыторыяпакрылася лясамі, у якіх вадзіліся маманты, насарогі, алені і іншыя жывѐлы.

Дняпроўская ледавіковая эпоха,(320 – 250 тыс. гадоў назад)за якой прышоў шклоўскі межледавіковы перыяд

Сожская ледавіковая эпоха, (220 – 110 тыс. гадоў назад)якую змяніў муравінскі межледавіковы перыяд

Паазерская ледавіковая эпоха. (100 – 14 тыс. гадоў назад)Апошні Паазерскі ледавік каля 100 тыс. гадоў таму пачаў рухацца збоку Скандынаўскага паўвострава, распачаўшы тым самым перыядапошняга, самага халоднага паазерскага абледзянення. На працягуПаазерскага ледавіковага перыяду меліся 3 фазы пацяплення і пахаладання.Ваганні клімату прыводзілі да змен у раслінным ассяродзі. Знаступленнем ледавікоў паступова знікаюць шыракалістыя лясы. Іх змяняюць хваѐва лясы, а з наступленнем большых халадоў пераважалібярозвыя рэдкалессі, ўласцівыя тундры.

Адпаведным клімату і расліннасці ў час паазерскага абледзянення быў іжывѐльны свет, які складаўся з прадстаўнікоў тундры (паўночныя алені, пясцы, белыя курапаткі), стэпу (зубры, коні, зайцы, лісы, суслікі), лесу (алені, бурыя мядзведзі, казулі). Характэрнымі прадстаўнікаміпрыледавіковай фаўны былі маманты і валасатыя насарогі.

Максімальнае пахаладанне апошняга ледавіковага перыяда пачалося каля20 тыс. гадоў назад. Да 18 тысячагоддзя да н.э. ледавік дасягнуўмаксімальнай мяжы, якая на тэрыторыі Беларусі пралягала ад раѐна Гродна, на поўнач ад Вілейкі і на усход да Оршы. На поўдзень ад гэтаймяжы існаваў шырокі пас прыледніковай пустыні, непрыгоднай для жыцця. На поўдні Беларусі была тундра. Землю Беларусі у гэты час скавала вечнаямерзлата. У выніку наш край стаў цалкам непрыгодным для існавання тутчалавека.

Толькі ў 15-тым тысячагоддзі пачалося прыкметнае пацяпленне, ледавікпачаў адступаць на поўдзень. Да 14-га тысячагоддзя да н.э. ледавік цалкампакінул тэрыторыю Беларусі. Наступае позналедавіковы перыяд, калі яшчэздараліся зацяжныя пахаладанні, але ўсе часцей назіраліся хвалі пацяплення.Паступова сталі змяняцца кліматычныя умовы, раслінны і жывѐльны свет.

На тэрыторыі Беларусі зноў вяртаюцца лясы,, знікаюць холадалюбівыяжывѐлы – валасаты насарог, маманты. У поздналедавіковым перыядзе ўжывѐльным свеце пануюць поўночныя алені.

Толькі ў 10-м тысячагоддзі да н.э. канчаткова заканчваецца апошняя Паазерская ледавіковая эпоха.Найбольшая пацяпленне адбываецца 6-тым тысячагоддзі да н.э..

Менавіта з гэтага часу ствараюцца найбольш спрыяльныя ўмовы для сталагапражывання ўсяго жывога, ў тым ліку і людзей, на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Ад гэтага часу у асноўным было завершана фарміраванне сучаснагарэльефу Беларусі.

У цэлым рэльеф Беларусі мае раўнінны характар. Захад і поўнач яевышэйшыя, з няроўным узрогістым ладшафтам. На поўдні распасціраеццароўная балоцістая Палеская нізіна. На тэрыторыі Беларусі знаходзіццаводападзел паміж Балтыйскім і Чорным марамі – тут пачынаюцца вялікіярэкі Еўропы – Днепр, Прыпяць (да Чорнага мора) і Нѐман, Дзвіна, Буг – даБалтыйскага мора. У цэлым на Беларусі налічваецца каля 20 тыс. рэк і каля10 тыс. азѐраў. Рэкі у старажытнасці мелі вельмі важнае месца у жыццічалавека: - па іх прасоўваліся групы людзей, засвоўваючы новыя тэрыторыі(іншых дарог не было); - рэкі былі асноўнымі шляхамі зносін з іншыміплеменамі;- на берагах рэк і у іх поймах будаваліся паселішчы; - наберагавых тэрасах і надпорймавых узвышшах размяшчалісчя палі, пасвіліжывѐлу, нарыхтоўвалі сена; - у вадаѐмах лавілі рыбу, палявалі навадаплаўную птушку і іншую жывѐлу.

Засяленне і асваенне людзьмі тэрыторыі Беларусі патрэбнаразглядаць як працяглы і вельмі складаны перыяд, у якім вызначальнаемесца належала кліматычным умовам. Толькі з ўсведамленнем працэсаўзмены кліматычных умоў, дакладным ў‗яўленнем іх працягласці па часу ітэрыторыі, магчыма зразумець старажытную гісторыю Беларусі.

12 Перыядызацыя каменнага веку ў гісторыі чалавецтва

Самы старажытны перыяд у гісторыі чалавецтва – каменны век. Ён пачаўся каля 2 –х млн. гадоў назад, калі чалавек выдзеліўся з жывотнагасвету, і завершыўся каля 8 – 4 тыс гадоў назад са з‘яўленнем металічныхвырабаў.

Каменны век – найбольш працяглы па часу. На тэрыторыі Беларусі на яго прыпадае некалькі

перыядаў ледавіковага пахаладання а таксама з‘яўленны прыдатных для пражывання жывѐлы і людзей перыядаў пацяпленняў.

Галоўнай вызначальнай рысай гэтага перяда з‘яўляецца вырабычалавекам прылад працы з каменю.

Гэта быў першы прыродны матэрыял, які чалавек навучыўсяапрацоўваць і выкарыстоўваць у сваіх разнастайных мэтах. Разам з тым, напрацягу часу старажытны чалавек пастаянна ўдасканальваў тэхнікуапрацоўкі камню, узнікаюць новыя заняткі людзей, пашыраўся дыапазонвыкарыстання прылад працы, з‘яўляюцца новыя асаблівасці у сацыяльнайарганізацыі першабытнага грамадства, назіраліся адметнасці і ў іншыхпраявах матэрыяльнай і духоўнай культуры.

Навукоўцы падзяляюць каменны век на наступныя перыяды:

1. Палеаліт (з грэч. мовы: палеа старажытны, літас – камень)старажытны каменны век. Ён мае агульныя межы ад 3 млн. гадоў да н.э да10 тысячагаддзя да н.э. У сваю чаргу палеаліт падзяляют на:

 - ранні (ніжні) палеаліт Ніжні (ранні)палеаліт (3 – 2,5 млн. – 100тыс. г.). У гэты час назіраецца біялагічная эвалюцыя чалавека.

 - сярэдні палеаліт(т.зв. эпоха мусцье, ці мустьерская эпоха паагульнаеўрапейскай перыядызацыі), на тэррыторыі Беларусі ѐн адпавядаеранняму, ці ніжнему пелеаліту, датуецца перыядам ад 100 тыс гадоў да 40 –35 тысячы гадоў да н.э.

 - поздні (верхні) палеаліт (т.зв. фінальны) датуецца на тэрыторыіБеларусі ад 40 тыс. гадоў да 10 – 9 тыс. да н.э.

2. Мезаліт (меза – сярэдні) сярэдні каменны век датуецца на Беларусі9 – 5 тыс. да н.э. У сваю чаргу мезаліт частка даследчыкаў падзяляюцьтаксама на ранні, сэрэдні і поздні.

3. Неаліт (неа – новы) новы каменны век, заключны этап каменнагавеку. На Беларусі – перыяд 5 – 3 тысячагоддзяў да н.э. У межах названагачасу ў навуковых даследаваннях сустракаюцца вызначэнні таксама ранняга,сэрэдняга і поздняга неаліту.

13 Ранні і сярэдні палеаліт на тэрыторыі Беларусі

Перыяд да 100 тысяч гадоў да н.э. быў часам, каліледавікі перыядачна пакрываалі усю тэрыторыю Беларусі. Прыдатнымі дляжыцця расліннага і жывельнага свету былі толькі асобныя перыядыпацяпленняў.

Каля Жытоміра (на Валыні), недалека ад тэрыторыі Беларусі,знойдзены прылады працы найстаражытнага чалавека.У Віцебскай вобласці знойдзены рэшткі паўднѐвага слана. Гэтахарактарызуе сабой фаўністычны комплекс, што звычайна суправаджаецца знаходкамі прылад працы ашэльскай эпохі раняга палеаліта. Але ледавікізнішчылі рэшткі чалавечай культуры таго часу.

Сярэдні палеаліт.

Больш верагодныя сведчанні аб першапачатковым засяленні паўднѐва-усходняй часткі тэрыторыі сучаснай Беларусі маюць дачыненне толькі да сярэдняга палеаліта (ці мусцьерскай эпохі), які пачынаецца ад 100 тыс. гадоў да н.э.

У той час у Еўропе з‘явіліся і панавалі палеаантрапы – неандартальцы.Аб пранікненні людзей таго тіпу на тэрыторыю Беларусі сведчацьзнойдзеныя археолагамі каменныя, зробленыя з крэмня прылады працы на левым беразе Дняпр, каля вѐсак Абідавічы (Быхаўскага раѐна) – знайдзена скрэбла Свяцілавічы (Веткаўскага раѐна) – востраканечнік Клеявічы (Касцюковічскі раѐн) Падлужжа (Чачэрскі раѐн) (у навуцы атрымала назву Бердыжская стаянка) – скрэбла, нож. Беларускія археолагі выказваюць думку, што гэтыя знаходкі можна аднесці да мусцьерскай эпохі., датуюцца яны прыкладна 40 – 30 тысячагоддзямі да н.э.

Калі гэта так, то неандарталец прадстаўляў сабой першых насельнікаўБеларусі.

У сацыяльным стане неандартальцы аб'ядноўваліся ў невялікія (ў20-30 дарослых асоб) групы – т.зв. ―праабшчыны‖ і сумеснымі намаганнямішукалі харчаванне і бараніліся ад звяроў.

Прылады працы першымі пачалі вырабляць менавіта неандартальцы,за што набылі назву ―чалавек умелы‖. З крэмню рознымі тыпамі апрацоўкі,ў асноўным адколамі, рэтушаваннем выраблялі крамянѐвыявостраканечнікі для дзідаў (коп‘яў) Для разбірання дзічыны – ручныярубілы, скрэблы, нажы. Для вырабу адзення -скрабкі, шылы, праколкі.

Асноўнымі заняткамі з'яўлялася паляванне і збіральніцтваядомых раслін і карэнняў. Палявалі на мамантаў, валасатых насарогаў,аўцабыкоў, аленяў, пясцоў і іншых жывѐл, якія існавалі ў прыледавіковайзоне.

Гаспадарка людзей гэтага перыяда мела прысвойваючы характар – людзіжылі толькі кошт таго, што бралі, атрымлівалі (прысвойвалі) з навакольнагаассяродзя.

Існаванне прысвойваючай гаспадаркі абумоўлівала яго вандроўны ладжыцця. Каб жыць ва ўмовах халоднага клімату, чалавек навучыўся карыстац-ца агнѐм, вырабляць адзенне са скуры і меху забітых звяроў, будавацьжытло з касцей і рагоў буйных жывѐл, пакрытае скурамі.

 

14 Поздні палеаліт на тэрыторыі Беларусі

Прыкладна да 40-35 тысячагоддзяў таму пачынаецца поздні, ці верхніпалеаліту. На змену неандартальцу прыйшоў чалавек сучаснага фізічнагатыпу - краманьенец, або «чалавек разумны».

Маюцца больш несумненныя сведчанні, што краманьѐнцы працяглы час,падчас пацяпленняў у перыяд паазерскага ледавікой эпохі, засялялі паўднѐвыусход Беларусі. Сведчаннеі таму з‘яўляюцца адкрытыя беларускіміархеолагамі рэшкі пасельшчаў – стаянак людзей таго часу.Самые старажытнае паселішча краманьѐнцаў на Беларусі адкрыта калявѐскі Юравічы Калінкавіцкага раѐна, на р. Прыпяці (датавана каля 26 тыс. гадоў таму)). Да краманьѐнцаў археолагі адносяць і найбольшдаследаванную і вядомую стаянку каля вѐскі Падлужжа (Чачэрскі раѐн) на р. Сожы. У навуцы яна атрымала назву Бердыжская стаянка, якае датуеццачасам каля 23 тыс. гадоў да н.э.. Прыкладна да таго перыяду адносяцца істаянкі Берасценава (Аршанскі раѐн) і каля в. Лудчыцы (Быхаўскі раѐн)

15 Прылады працы і гаспадарчыя заняткі людзей у познім палеаліце

Прылады працы з крэменю гэтага перыяда вызначаліся большайдасканаласцю, а ў ліку іншых матэрыялаў з'явіліся косць і рог. Сяродзнаходак - рэшткі каркасаў жытла, крамянѐвыя востраканечнікі, нажы розных тыпаў, кінжалы, скрабкі, праколкі, наканечнікі коп'яў і інш. З‘яўляюцца ісякерападобныя інструменты. Асобныя касцяныя вырабы былі аздобленыарнаментам у выглядзе шасцікутнікаў і зігзагападобных рысак. У сацыяльных адносінах адбываецца пераход ад першабытнайабшчыны да радавога ладу. Паляванне на буйных жывѐл – мамантаў,насарога, мядведзѐў, зубраў, а таксама пражыванне ў прыледавіковых ўмовахпатрабавалі сумесных дзеянняў шматлікой колькасці людзей. Таму асноўнайсацыяльна-гаспадарчай адзінкай позняга палеаліту з'яўляўся калектыўродзічаў, які атрымаў у навуцы вызначэнне “радавая абшчына”. Янаскладаўся з некалькіх радоў, размешчаных на асобных стаянках. Маѐмасць,тэрыторыя для палявання, збіральніцтва і лоўлі рыбы, здабытае харчаванненалежала ўсяму роду. Пры гэтым жанчына мела асаблівы статус: менавіта паяе лініі вялася роднасць, а шлюбныя адносіны паміж блізкімі родзічамізабараняліся (экзагамія). 3 гэтай нагоды дарослыя мужчыны мусілі шукацьпару ў іншай родавай абшчыне. Насельніцтва таго часу не было шматлікім.Семьі, якія жылі у асобным жытле, збудаваным з жэрдак і касцѐў, пакрытыхкарой ці скурамі, налічвалі 5 – 7 чалавек. Некалькі такіх семьяў складаліабшчыну колькасцю ад 25 да 50 чалавек.

Гаспадарчыя заняткі людзей гэтага перыяда засталіся ранейшымі– паляванне, збіральніцтва, лоўля рыбы. 15 тысячагоддзяў таму апошні ледавік пачаў адступаць на поўнач, а праз 1тыс. гадоў ледавіковая эпоха скончылася. 10 тьіс. гадоў таму ўсталяваліся сучасныя ўмерана кантынентальны клімат, флора і фаўна. Пачаўся перыядфінальнага палеаліту.Ранейшыя аб'екты палявання - мамант і калматы насарог вымерлі або адступілі на поўнач. З'яўленне лясных масіваў, шматлікіх рэк, азѐр, балот, аразам з імі прадуктаў палявання, збіральніцтва і рыбалоўства значна павялічылася. У першабытных людзей значна павялічылася магчымасць для засваенняновых зямель. Паўсюдна тэрыторыя Беларусі стала засяляцца людзьмі.Пачынаючы з эпохі фінальнагапалеліта (14 – 10 тыс. гадаў назад) можнаказаць аб пастаянныі мэтанакіраваным засяленні тэрыторыі Беларусірознымі племенамі паляўнічых на паўночнага аленя. Менавіта паляванне напаўночнага аленя прывяло да з‘яўлення новай прылады, больш эфектыўнайзброі – лука і стрэл. Насельніцтва фінальнапалеатычнага часу на тэрыторыі Беларусіскладалася з розных прышлых плямен, таму і адносілася да розных культурных супольнасцяў. Археолагі вызначаюць шэраг археалагічныхкультур:

- грэсская культура (правабярэжжы Дняпра, у Падняпроў‘і);

- свідэрская культура (паўднѐвы захад і захад Беларусі, у верхняўПрыпяці, на сярэднім і ніжнім Панямонні);

- лінгбійская культура і

- арэнсбурская культура на захадзе Беларусі.

Кожная з іх мела свае асаблівасці у формах наканечнікаў копій і стрэл,разнастайных нажоў, разцоў, скрабкоў, іншага крамяневага інвентару. Гаспадарчыя заняткі людзей, удасканаленне сацыяльных адносін,назапашванне ведаў аб навакольным асяроддзі фармавалі адпаведны светапогляд. З‘яўляюцца і першыя вераванні людзей, якія былі цесназвязаны з іх штодзенным побытам. Спробы чалавека растлумачыцьзначнасць тых ці іншых прыродных з'яў, а таксама фізіялагічных працэсаў (сон, дыханне, смерць) трансфармаваліся ў рэлігійныя ўяўленні: веру ў існаванне душы (анімізм), духаў (аніматызм), звышнатуральныя ўласцівасці прадметаў (фетышызм), звышнатуральную значнасць для роду той ці іншай жывѐлы ці расліны (татэмізм). Язычники. Каб задаволіць душыпродкаў, а паляванне або лоўлю рыбы зрабіць удалымі, людзі здзяйснялі пэўныя магічныя абрады. 3 цягам часу функцыя іх арганізатара засяродзіласяў руках аднаго з суродзічаў - мага (вешчуна, калдуна і г. д.).

16 Сярэдні каменны век(мезаліт)на тэрыторыі Беларусі

Мезаліт - сярэдні каменны век, эпоха паміж палеалітам і неалітам. Натэрыторыі Беларусі вылучаецца ранні (9 – 7е тысячагоддзі на д.э.) і поздні (6– 5-е тысячагоддзі да н.э.) Мезаліт.

У першым перядзе Мезаліта адбываецца засяленне берагоў рэк і азѐр уадноўленнай пасля ледавіковай эпохі лясной зоне.

Эпохаі мезаліта была больш сапрыяльнай для жыцця чалавека. Каля 10тьіс. гадоў таму ўсталяваліся сучасныя ўмерана кантынентальны клімат,флора і фаўна. З'яўленне лясных масіваў, шматлікіх рэк, азѐр, балот прывялода з‘яўлення новых відаў жывѐлы - лісаў, мядзвядзѐў, дзікоў, зайцаў ііншых, паляванне на якіх было больш лѐгкім. У вадаѐмах значнапавялічылася колькасць рыбы, а таксама птушак, асабліва вадаплаўных(качкі, гусі, цяцеркі). Вынікам стала значнае павялічэнне колькасціпрадуктаў палявання, збіральніцтва і рыбалоўства. Гэта давала магчымасцьхарчавацца больш значнай колькасці людзей, зрабіла існаванне людзейбольш трывалым

17 Гаспадарка і сацыяльныя адносіны ў перыяд мезаліта

Асновай гаспадаркі насельніцтва перыяда мезаліта заставалісяпрысвойваючыя яе формы.

Вядучаю ролю, як і раней адыгравала паляванне. Але яно набыло новыярысы. Пры паляванні ў лясной зоне і на адносна невялікіх жывѐл большэфектыўным стала выкарыстанне лука са стрэламі. Шырокаераспаўсюджанне набывае вырабы каменных наканечнікаў для стрэл розныхформаў. Па ранейшыму эфектыўным было выкарыстанне капья.

Спосабы палявання на буйных жывѐл у мезаліце былі разнастайныя:

Гон - (праследаванне жывѐлы да яе знясілення)

Высочванне (каб падабрацца бліжэй да здабычы выкарыстоўваліся маскі)

Загон на лоўчыя ямы

У поздні перыяд мезаліта, пры распаўсюджанні палявання на дробнуюлясную дзічыну загонае паляванне паступова саступіла месца большпрагрэсіўнаму метаду - паляванню індывідуальнаму. Значным чынам тамупаспрыяла вынаходніцтва лука і стрэл.У гэты ж час чалавек прыручыў сабаку, які дапамагаў у паляванні назвяроў і птушак, а таксама ў ахове чалавечага жытла.

У перыяд мезаліту значна павялічваецца роля рыбалоўства, якоестановіцца не менш важным заняткам, чым паляванне. Менавіта у мезаліцез‘явіліся першыя спецыялізаваныя для рыбалоўства прылады – кручкі злескай. Здабывалася рыба таксама з дапамогай касцяных гарпуноў ікручкоў, плеценых кашоў і сетак.Вялікім вынаходніцтвам чалавека зрабіліся плыты і выдзябаныя з камлядрэва чаўны. Яны сталі выкарыстоўвацца для лоўлі рыбы і ў якасцітранспартнага сродку.

Такім чынам, максімальна спрыяльныя кліматычныя ўмовы удасканаленне прылад працы і спосабаў здабычы даюць магчымасць лічыць перыяд мезаліта часам росквіту прысвоўваючай гаспадаркі.

У перыяд мезаліта адбылісяважныя змены у сацыяльных адносінах.

Галоўнае з іх была тая, што людзі сталі весці больш аседлы вобраз жыцця,месца жыхарства людзей становяцца больш пастаяннымі.

Наяўнасць дастатковай колькасці сродкаў харчавання ў параўнаўчалакальнай (кампактнай, невялікай тэрыторыі) прасторы адкідвала патрэбучалавека ў перамене месца жыхарства. Людзям ужо не было патрэбы частазмяняць месца свайго абітання, пастаянна рухацца ў пошуках сродкаўхарчавання. Цяпер насельніцтва, як правіла, рабілася пастаянным(аўтахтонным), будавала паселішчы (больш-менш працяглыя месцажыхарства, а не каротка часовыя стаянкі), асвойвала, абжывалатэрыторыю, (а не проста прахадзіла праз яе). Будаваліся паселішчы паблізувадаѐмаў, на ўзвышшы берагоў рэк. Галоўным патрабаванням пры выбарыпастаяннага месца жыхарства была, як правіла, блізасць да багатага рыбайвадаѐма, а таксама радовішчаў (залежаў) крэмлю.

Таму помнікамі эпохі мезаліта з‘яўляюцца адкрытыя археолагамімезалітычныя стаянкі, якіх налічваецца каля 120-ці., што сведчыць аб тым,што насельніцтва на тэрыторыі у параўнанні з перыядам палеаліта значнапавялічылася. Большасць іх знайдзена ўздолж Дняпра, Прыпяці і Нѐмана.Родавыя абшчыны больш цесна кантактавалі паміж сабой, утвараючысваяцкія супольнасці — плямѐны, якія пражывалі на адной тэрыторыі, мелі агульныя рысы матэрыяльнай і духоўнай культуры.

18.Археалагічныя культуры плямён парыяда мезаліта на тэрыторыі Беларусі

У перыяд мезаліту працягвалі існаваць плямены грэсскай культуры (у Падняпроў‘і);

- у Падняпроў‘і і ва Усходнім Палессі жілі плямены днепра

- дзяснінскай (сожскай) культуры;

- на поўначы Беларусі у мезаліце былі плямены кундскай культуры;- захад Беларусі засялялі плямены нѐманскай культуры;

- на поўдні Беларусі археолагі знаходзяць помнікі плямен кудлаеўскай,яніславіцкай культур.

Назвы культур даны сучаснымі археалагамі, як правіла, ў залежнасці адтэрыторыі, ці па назвах насельных пунктаў, дзе былі адкрыты стаянкі,пасельшчы з тыповымі для іншых рысамі матэрыяльнай культуры –спосабамі апрацоўкі камню, асаблівасцямі вырабу прылад працы, іхупрыгожванняў і г.д.

19 Насельніцтва Беларусі ў позднім каменным веку (неаліце)

Неаліт – (новы каменны век) – апошні (поздні) перыяд каменнага веку. Натэрыторыи Беларуси пачаўся з канца 5-га тысячагоддзя да н.э. і скончыўся2000 – 1800 гады да н.э. Прыроднае ассяродзе: Кліматычныя умовы на працягу неаліту не быліаднолькавым. Ранненеалітычны перыяд характэрызаваўся вельмікліматычным оптымом, калі сэрэднегадавая тэмпература была на 1,5 – 2градуса вышэй за сучасную. У подненеалітычны час назіралася некатороепаніжэнне тэмпературы ассородзя, клімат быў блізкі да сучаснага натэрыторыі Беларусі. Гэта знаходзіла свае адлюстраванні у распаўсюджаннілясоў, іншага расліннага міру, складзе жывѐльнага ассородзя. У прынцыпе,яно заставалася такім жа, як і у эпоху поздняга мезаліту.

20 Змены ў гаспадарчы жыцці насельніытва ў перыяд неаліта

Яно якасна змянялася на працягу неаліта адбываецца ― неалітычная рэвалюцыя ”.

У раннім неаліце праця працягвала дамініраваць прысвойваючаягаспадарка – паляванне, рыбацтва і збіральніцтва. Паляпшалася паляўнічаязброя, росквіту дасягнула рыбная лоўля – выкарыстоўваліся кручкі, гарпуны, грузілы, паплаўкі, сеткі і інш. Прыкментае месца працягвала займацьзбіральніцтва (збіралі не толькі зерня, але і лясныя і вадзяныя арэхі, жалуды, карані і іншыя часткі раслін, грыбы, ягады).

Прысвойваючая гаспадарка, заснаваная на збіральніцтве, паляванні ірыбнай лоўлі, абапіралася на ўдасканаленыя прылады працы і спосабыздабычы прадуктаў. На якасна новы ўзровень узнялася апрацоўка каменю,дрэва, косці, скуры. З'явіліся інструменты для шліхтавання і наватсвідравання каменю. Попыт на крэмень абумовіў яго здабычу ровым, шахтавым метадам.Крэменю, што залягалі на паверхні зямлі, было шмат, але ѐн быў высахлы і падыходзіў для вырабу дробных прылад працы. Для вырабу такіх вялікіхрэчаў, як сякеры і цеслы, боль падыходзіла сыравіна, што залягала ў зямноў толшчы. Таму і з‘явілася дабыча крэмню зпачатку ў невялікіх ямах ітраншэях, а потым і ў калодзежах і нават шахтах. такім чынам, адбываецца пераход ад пошуку і збіральніцтва крэмню да мэтанакіраванай працы па яго здабычы.

21 З’яўленне вытворчых форм гаспадаркі ў перыяд неаліта

Галоўным здабыткам і прынцыпова новым у гаспадарчых занятках людзей перыяда сярэдняга поздняга неаліта быў пераход ад прысвойваючай гаспадаркі да вытворчых формаў гаспадаркі. Мэтанакіраваная вытворчаядзейнннасць павінна была зменьшыть залежнасць людзей у задавальненнісваіх патрэб ад навакольнага ассяродзя, выпадковасці ў паляўніцтве, рыбнай лоўлі і збіральніцтве.Гісторыкі звязваюць з неалітам узнікненне чатырох формаў такой вытворчай дзейнасці:

1. земляробства, якое узнікла на падставе збіральніцтва

2. жывѐлагадоўля, якое вырасла з паляўніцтва

3. крэмняздабыча, (а таксама шліфаванне і свідраванне каменныхвырабаў;

4. выраб глінянага посуду.

Аднак патрэбна разумець, што з‘яўленне гэтых новых формай дзейнасцічалавека не прывяло да адказу ад ранейшых формай здабычы харчавання. Паляўніцтва, рыбалоўства, збіральніцтва заставаліся як і раней важнай крыніцай задавальнення патрэб чалавека, але гэтыя формы паступова (не адразу) страчвалілі сваѐ першынство, дамініруючае становішча, пераходзілі ў разрад дапаможных заняткаў. Новыя формы вытворчай гаспадаркі з цягамчасу даказвалі сваю больш высокую эфектыўнасць ва устойлівым забяспячэнні патрэб людзей.

Зараджэнне земляробства на тэрыторыі Беларусі адносіцца даперыяда паміж 4 і 3-м тысячагоддзямі да н. э.. На паўднѐвым захадзеБеларусі ў плямѐн нѐманскай і днепраданецкіх культур збіральніцтвазлакавых раслін абумовіла вынаходніцтва прымітыўнага (матычнага абоагароднага) земляробства. Амаль на кожным неалетычным паселішчы поўдняБеларусі знойдзены крамянѐвыя сярпы (асновы сярпоў былі зроблены з рогаабо дрэва, у пазы якіх укладваліся крэмянѐвыя лезы), таксама і масіўныяжніўныя нажы. Пад прыдатныя пад пасевы злакавых раслін землірасчышчаліся невялікія кавалмкі зямлі, як правіла, паблізу ад паселішчаў.Для вырубкі лесу выкарыстоўваліся больш масіўныя крэмневыя сякеры сазвужаным абушком і пашыраным выпуклым лязом, якія пастаянна удасканальваліся і набывалі падобны на сучасны выгляд. Жывѐлагадоўля зарадзілася і распаўсюджвалася на тэрыторыі Беларусіпрыкладна адначасова з земляробстваму сярэднім і позднім неаліце. Археалагічныя раскопкі стаянак таго часу даюць падстапы сцвярджаць, штопаступова людзі прыручылі, пачалі разводзіць і гадаваць кароў, свіней, коз і авечак, а таксама коней. Гэта зрабіла забяспячэнне мясам людзей больштрывалым, знаходзілі прыямяненні таксама скура жывѐлы, якая ішла на адзенне, косткі і рогі. Крэмнездабыча. Пашырэнне попыту на прылады працы, якія у неаліце,як і раней, вырабляліся перш з крэменю, абумовіў яго здабычу новым,шахтавым метадам. Крэменю, што залягалі на паверхні зямлі, было шмат,але ѐн быў высахлы і падыходзіў для вырабу дробных прылад працы. Длявырабу такіх вялікіх рэчаў, як сякеры і цеслы, больш падыходзіла сыравіна,што залягала ў зямноў толшчы. Таму і з‘явілася дабыча крэмню зпачатку ўневялікіх ямах і траншэях, а потым і ў калодзежах і нават шахтах. Такімчынам, адбываецца пераход ад пошуку і збіральніцтва крэмню дамэтанакіраванай працы па яго здабычы.

Выраб глінянага посуду. 3 пачаткам вытвараючай і ўдасканаленнемпрысвойваючай гаспадарак колькасць прадуктаў харчавання значна павялічылася, што дало магчымасць стварэння запасаў. Патрэба ў іхзахаванні прывяла да вырабу з гліны адмысловых ѐмістасцей з іх далейшым абпальваннем у агні. Такім чынам адбылося вынаходніцтва керамікі - першага ў свеце штучнага матэрыялу, які значна палепшыў жыццѐ чалавека. Неалітычны посуд на тэрыторыі Беларусі з‘яўляецца сваеасаблівымадлюстраваннем змен у гаспадарчых занятках, умовах быту, а таксамаразвіцця культуры і этнічных змен. Менавіта па форме посуду, спосабах ягоапрацоўкі, асаблівых рысах упрыгожвання археолагі вызначаюць нават класіфікацыю культур пляменаў, што насялялі тэрыторыю Беларусі.У раннім неаліце пераважалі яйцападобныя гаршкі, з вострым дном, ціпрыкругленным. Такая форма была абумоўлена тым, што гаршкі ставілі(утыкалі) у вогнішчы. Краі вянцоў маглі быць простымі ці крыху зведзеныміда сярэдзіны, а таксама злѐгку адагнутымі.У позднім неаліце з‘яўляюцца новыя формы гаршкоў – з‘яўляюццапласкадонныя гаршкі (іх можна было ставіць на роўны под на агнішчы, атаксама на стол і паліцу), з‘яўляюцца гаршкі з выдзеленай шыйкай іалдагнутым вянцом (выкарыстоўваліся для малочных страў і напояў), атаксама выраб місак, амфараў, кубкаў (выкарыстоўваліся для прыему ежы).Усѐ гэта з‘явілася вынікам больш разнастайнага харчавання, з‘яўленнемновых спосабаў прыгатавання ежы, а таксама пранікненнем на нашутэрыторыю іншакультурных людзей, якія прыносілі свае керамічныятрадыцыі.

Такім жа значным вынаходніцтвамзрабілася ткацтва, якое дазволілавырабляць адзенне на цѐплы час года. Чалавек навучыўся з валокнаўдзікарослых раслін рабіць ніткі, якія выкарыстоўваліся для шыцця і ткацтваУ канцы неаліту ніткі пачалі рабіць і з воўны свойскай дробнай рагатайжывѐлы – авечак і коз.

 Такім чынам, новыя занятки людзей у неаліце, асабліва сярэднім іпозднім, сведчылі аб паступовым пераходзе ад прысвойваючай гаспадаркда вытвараючай. Гэты якасна новы этап у гісторыі чалавецтва прынятаназываць «неалітычнай рэвалюцыяй».

22 Сацыяльныя адносіны насельніцтва Беларусіперыяда неаліта

Пад уздеяннем вялікіх гаспадарчых ідухоўных перамен родавая арганізацыя дасягнула свайго росквіту.Узмацненне сувязей паміж родавымі абшчынамі і павелічэнне ліку родзічаўсталі падставай перахода да эндагаміі - звычаю абавязковага для мужчын шлюбу толькі з жанчынамі свайго племені. Развіццѐ ўсіх форм прысвойваючай і вытвараючай гаспадарак станоўчаадбівалася на дэмаграфічнай сітуацыі, аб чым, у прыватнасці, сведчыць больш за 600 знойдзеных археолагамі неалітычных паселішчаў, дзе маглі пражываць каля 5-6 тыс. чалавек. Вытворчы характар гаспадаркі абумовіў размяшчэнне паселішчаў, зручнае для жывѐлагадоўлі і падсечнага земляробства. Жытло мела напаловузямлянкавую і слупавую канструкцыю і аздаблялася ачагом. Павелічэнне прадукцыйнасці працы вяло да яе індывідуалізацыі. Прызахаванні агульнародавай уласнасці працэс накаплення прылад працы і атрыманых прадуктаў набыў тэндэнцыю да канцэнтравання ў распараджэнне асобных сем'яў на чале з мужчынам, сацыяльная роля якога ў гэты час значна ўзрасла. Новыя заняткі – земляробства і жывѐлагадоўля, а таксама дабыча крэменю, патрабавалізначнай фізічнай сілы. Выраб жа посуду з керамікі, як і рыбалоўства ізбіральніцтва заставаліся пераважна заняткамі жанчын. Таму цяпер жанчына, ўступаючы у шлюб, павінна была пераходзіць у чужы род. 3 гэтага часу роднасць пачала весціся па мужчынскай лініі. Вялікая патрыярхальная сям'я складалася з яе галавы (бацькі), жонкі, а таксама жанатых сыноў і іх дзяцей. Імкненне мужчыны як галавы сям'і абмежаваць колькасць карыстальнікаўі спажыўцоў сямейнай маѐмасцю толькі дзецьмі і іншымі бліжэйшымі родзічамі прымушала яго весці асобную ад іншых членаў рода гаспадарку. Распад родавых абшчын на вялікія патрыярхальныя сем'і паслужыў першамэтапам яе разлажэння.

Акрамя таго, сталі разбурацца існаваўшыя тэрытарыяльныя межы пражывання родаў. Для кіравання новай тэрытарыяльнай абшчынай спатрэбілася вылучэнне адмысловай групы людзей - патрыярхальнай знаці. У гэты ж час назіраецца рост ваенных сутыкненняў паміж родамі і плямѐнамі за перадзел агульнай і захоп чужой маѐмасці. Адпаведна ўзрасла роля мужчын- воінаў. 3 іх удзелам адбывалася абмеркаванне родавых спраў, абраннестарэйшын, вызначэнне адносін з суседнімі абшчынамі(ладваеннай дэмакратыі).Павелічэнне ваенных сутыкненняўі абумовілаз'яўленне адмысловых паселішчаў, умацаваных абарончымі пабудовамі, -гарадзішчаў.

23 Культуры плямён насельніцта Беларусі перыяда неаліта

У перыяд неаліту на тэрыторыі Беларусі археолагі вызначаюць сваеасаблівыя рысы матэрыяльнай і духоўнай культуры розных плямен, якіснаваўшых тут раней, у перыяд мезаліту, так і з‘яўвіўшыхся зноў.Выдзяляюцца яны і па геаграфічнаму прынцыпу, звязаннаму з буйшейшімірэкамі і іх прытокамі.

- На Усходнім Палессі жылі плямѐны днепра-данецкай культуры.

- Неалітычнае насельніцтва Падняпроў’я засялялі плямѐны верхнедняпроўскай культуры, якая сфарміравалася ў выніку развіццямясцовай познамезалітычнай культуры. Выяўлена не менш 500 стаянакверхнеднепроўцаў.

- На тэрыторыя Заходняй Беларусі, што была населена плямѐнамі з грабеньчата-накольчатай керамікай, выдзяляюцца плямѐны нѐманскайархеалагічнай культуры.

 - Тэрыторю Паўночнай Беларусі ў неаліце засялялі плямѐны нарвенскайкультуры, якая вела свае паходжанне ад мясцовага насельніцтва кундскаймезалітычнай культуры.

24.Характарыстыка бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі

Бронзавы век, які пачаўся на большай частцы Еўрапейскагакантыненту ў канцы 3-га – пачатку 2-га тысячагоддзя да н.э. і працягваўся да пачатку 1-га тысячагоддзя да н.э. – адна з найважнейшых эпох у гісторыі першабытнага грамадства. Звязана гэта з узнікненнем і пачаткамраспаўсюджання металургіі. Людзі пачалі дабываці і плавіць з пачатку легкасплаўныя матэрыялы – медзь і бронзу (бронза – сплаў медзі с волавам, свінцом, цынкам, з дабаўленнем мышьяку), якія не патрабавалі высокай тэмпературы.Так, бронза плавіцца пры адносна невысокай тэмпературы ў700 - 900 градусаў. Сярод зноўдзеных на Паўднѐвай Беларусі бронзавыхвырабаў большасць складалась з алавяна-свінцовай бронзы, затым ішла алавяна-свінцова-мышьяковая бронза, потым – алавянная і алавяна- мышьяковай бронзы. Аднак у параўнанні з крэмянем, металы, хаця ізаступалі яму у цвѐрдасці, лѐгка набывалі неабходную форму – наканечнікі стрэлаў і копій, сякеры, упрыгожванні. Зноўдзены тыглі – невялікія керамічныя пасудзіны для плаўкі металу,льячак – невялікія керамічныя лыжачкі для разліўкі металу, абломкі ліцейных форм. Формы рабіліся зкаменю або гліны, былі аднастворкавымі, састаўнымі з некалькіт створак, было ліццѐ па васковай мадэлі.

Засваенне металаў адыграла важную ролю ў гаспадарчым ісацыяльным жыцці людзей. Выкарыстанне бронзавых прылад:- павысіла прадукцыйнасць працы; - што у сваю чаргу прывяло да з‘яўлення лішкаў прадуктаў; - як вынік – ўзнікае маѐмасная няроўнасць людзей; - пашыраецца абмен (таргоўля) паміж рознымі рэгіѐнамі; -узнікаюць войны за захоп маѐмасці і людзей;- пачынае вылучацца рамяство. Бронза з‘явілася напачатку ў краінах Цэнтральнай Азіі, Егіпце, Індыі, Кітаі. Паздней з‘яўляецца дабыча сыравіны для бронзы ў некаторых краінахЗаходняй і Цэнральнай Еўропы, а таксама ў Закаўказзі, Казахстане, Сібіры. Вядома, што Усходняя Еўропа ў бронзавым веку не ўваходзіла ўкола старажытных цэнтраў станаўлення і развіцця металургіі. На тэрыторыісучаснай Беларусі выкапняў неабходных рудаў для вырабу медзі і бронзы небыло.

Медных і бронзавых вырабаў у карыстанні насельніцтвамбыло вельмі мала.. Гэта тлумачыцца адсутнасцю рудных радовішчаў іаддаленнасцю ад старажытных металургічных цэнтраў, такіх як Альпы,Картпаты, Каўказ. Мясцовая вытворчасць некаторых бронзавых рэчаў натэрыторыі не была распаўсюджана шырока. Яна грунтавалася на прывазнойсыравіне, а таксама на пераплаўцы узначнай цэннасці было, ў большасці выпадкаў, паказальнікам значнага статуса іх уладальнікаў. Металічныя вырабы распаўсюджваліся на тэрыторыі Беларусіпавольна, гэты працэс займаў даволі працяглы час.

25 Культуры плямён насельніцтва Беларусі бронзавага веку

Першыя металічныяпрылады з‘явіліся сярод плямѐнаў сярэднеднепроўскай культуры ў канцы 3- га – пачатку 2-га тысячагоддзя. У археалагічных помніках гэтай культурызнойдзена вялікая колькасць металічных вырабаў, такіх як шылы, нажы сякеры, дыядэмы, грыўны, бранзалеты, наканечнікі копьяў і інш. Большасцьз іх зроблена з чыстай медзі і мыш’яковістай бронзы. Для вырабаў нажа ібранзалеты выкарыстоўвалася алавяністая бронза.Таму толькі ад гэтагачасу і толькі на тэрыторыі Паўднѐва-Усходняй Беларусі магчыма казаць аб пачатку бронзаваа веку. У астатніх рэгіѐнах Беларусі пачатак бронзавага веку адносіцца дапершай паловы 2-га тысячагоддзя да н.э., калі на Заходняй Беларусі, наПрыпяцкім палессі, а паздней і на цэнтральнай Беларусі, у Паазер‘і і на Аршанска-Магілѐўскай раўніне рассяляюцца плямѐны тшцінецкай культуры. Колькасць металлічных вырабаў, знойдзеных у цэнтральных іпаўночных раѐнах Беларусі дазваляе меркаваць, што вялікае значэнне ў поздні перыяд эпохі бронзы мелі так званыя кельты – сякеры з алавяністай бронзы, ў якіх утулка размяшчалася ў абушковай частцы перпендыкулярна лязу (лезвію.). Ёсць звесткі таксама пра знаходкі бронзавых мячоў,наканечнікі стрэлаў, меднае плоскае цесла і інш. Перыяд поздняга бронзавага веку Беларусі – канец 2-га тысячагоддзяда н.э. – 800-700 гады да н.э. – з‘яўляецца найменьш даследаваным. У гэтычас у Верхнім Падняпроў‘і Усходнім Палессі пачынаюць распаўсюджваццастаражытнасці культуры лебядоўскага тыпу, на Захадзе Беларуси адбываеццазараджэнне штрыхаванай керамікі і назіраецца пранікненне лужіцкайкультуры. Плямены названых культурных ассяродзяў валодалі навыкаміеталургіі, паступова распаўсюджвалі іх на іншае насельніцтва, з‘яўлялісяносьбітамі характэрных традыцый і асаблівасцяў, уласцівых бронзавамувеку.

Разам з тым, і ў эпоху бронзавега веку большая частка прылад працы ізброі выраблялася з каменню, апрацоўка якога стала больш дасканалай. З‘явіліся новыя прыѐмы крэмнеапрацоўкі. Краі некаторых рэжучых іколючых вырабаў пачалі пакрывааць струменчатай або пільчатай рэтушшу. Распаўсюджвалася шліфаванне крэмянѐвых сякер, асабліва на лѐзах. Пачалірабіць трохвугольныя наканечнікі стрэл з шыпамі паабапал увогнутай асновы. Пачалося майстраванне сякер і булавоў з прасвідраваныміадтулінамі для рукаятак. Большасць матык таксама мелі такія ж адтуліны.Свідраванне праводзілася з дапамогай свідравальнага станка, асноўнайрабочвй часткай якого з‘яшлялася трубчатая костка з пяском.Людзі бронзавай эпохі па-ранейшаму выкарыстоўвалі для сваіх патрэб ііншыя матэрыялы, асабліва косці, рогі і дрэва. У некаторых выпадках,каменныя і касцяныя прылады імітыравалі асаблівасці формаў бронзавых вырабаў, асабліва сякер і наканечнікаў коп‘яў.

26. Гаспадарчае жыццё насельніцтва Беларусі перыяда бронзавага веку.

У эпоху бронзавага веку працягваўся працэс актыўнага авалоданнянасельніцтвам Беларусі вытворчымі формамі гаспадаркі – земляробствам і жывѐлагадоўляй. Носьбітамі гэтых форм гаспадарання на тэрыторыі Беларусі з‘явілісяпрышлыя яшчэ у перыяд поздняга неаліта плямѐны шнуравой керамікі (шнуравікі). Менавіта плямѐны шнуравікоў былі аселымі жывѐлаводамі і земляробамі. Але і ранейшае насельтніцтва, асабліва плямѐнысярэднедняпроўскай культуры, паспяхова авалодвалі гэтымі формамі гаспадаркі. У жывѐлагадоўлі стадкі складаліся з буйной рагатай жывѐлы, свіней іконей. Менш разводзілі коз і авечак. Памочнікам чалавека ў выпасе жывѐлыбыў сабака. Археалагічныя даследаванні сведчаць, што каля чвэрці мясногахарчавання насельніцтва паўночнабеларускіх культур атрымлівала ужо не зпалявання, а з жывѐлагадоўлі.У земляробстве вырошчвалі пшаніцу, ячмень, авѐс, сачавіцу і іншкультуры. У лясной зоне беларускай тэрыторіі земляробства вялося напалях, якія адваѐўвалі ў лясоў – т.зв. падсечна-агнявое (ляднае) земляробства. У бронзавым веку як у мясцовага позненеалітычнага насельніцтва,так і прышлага насельніцтва шнуравікоў важную ролю працягвалі адыграваць прысвойваючыя формы гаспадаркі – паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва. Найбольш распаўсюджаным аб‘ектам палявання ў лясной зоне быўлось, на другім месце – дзік, на трэцім – мядзведь. Палявалі, але менш,таксама на тура, казулю, зубра. Каб здабыць пушніну, палявалі на куніц,барсукоў, лісіц, выдраў, бабра.

У балотна-азерным краі поўдня Беларусі важным аб‘ектам палявання з‘яўляліся вадаплаўваючыя птушкі – краква, гусі, качкі, чыркі, гагары і інш. На паселішчах бронзавага веку археолагі знаходзяць шмат сведчанняўаб рыбалоўстве. Гэта гарпуны і кручкі, грузілы і паплаўкі да сетак, рэшкіпастак з прутоў і лучынак, пешні для падлѐднай лоўлі з масіўных трубчатых костак, фрагменты чоўнаў. Важнейшыя сведчанні рыбалоўстве – косткі рыбыі луска. Калі меркаваць па іх, то найбольш лавілі акунѐў, крыху менш -шчупакоў. Лавілі таксама ляшчоў, плоткі, лінѐў, а вось рэшкаў костак сама,карася і ярша выя‘ўлена зусім мала. Важнай галіной гаспадарчай дзейнасці чалавека, асабліва у ляной зоне,, заставалася збіральніцтва. У напластаванняхкрывіцкіх стаянак даволі шмат рэшкаў лясных і вадзяных арэхаў, жалудоў,карнявішчаў раслін, якія таксама ішлі на харч. Сустракаюцца і ракавіныперлавіцы, якія выкарыстоўваліся у якасці посуду, спажывалася чалавекам імяса малюскаў.У гаспадарчай дзейнасці працягвалі шырока выкарыстоўвалісякрэмянѐвыя сякеры, асабліва з прышліфаваным, альбо запаліраваным лѐзам, для высечкі лясоў выкарыстоўваліся зашліфаваныя каменныя сякеры-клінны. У якасці зброі выкарыстошўваліся каменныя сякеры са свідраваныміадтулінымі. Землю рыхлілі каменнымі, рагавымі і нават драўляныміматыкамі. Для жніва служылі масіўныя крэмянѐвыя пласціны зрэтушаваным краем, а таксама серпападобныя нажы, з‘явіліся масіўныякрэмянѐвыя сярпы з двухбаковай буйной рэтушшу ляза. У канцы бронзавагавеку значна больш сталі выкарыстоўвацца металлічныя вырабы, алекаменнымі сякерамі, асабліва пры вырубцы лясоў пад пашню, карысталіся і ўнаступным, жалезным веку.Па-ранейшаму важнае месца і ў бронзавым веку працягваў займацьвыраб керамікі. Жыхары бронзавага веку Беларусі ляпілі ўжо пераважнаплоскадонны посуд – гаршкі з выдзеленай шыйкай, а таксама розныя слоікі,місы, кубкі. З‘явіліся раней зусім не вядомыя друшлакі. Удасканаленнепрцэсу вырабу керамікі прывяло да таго, што кераміка перыяду бронзавагавек была звычайна тонкасценнай і добра выпаленая. Змяняўся і стыльаздаблення керамікі – узоры пераважна канцэнтруюцца ў версе пасудзін,з‘яўляюцца невядомыя раней наляпныя валікі і вушкі.Эканамічнае развіццѐ ў эпоху бронзы прыводзіла да фарміраваннянекаторай спецыялізацыі асобных рэгіѐнаў і груп насельніцтва на вытворчасць тых ці іншых відаў прадукцыі. Адсюдь з‘явілася развіццѐ абмену паміж рознымі групамі насельніцтва і плямѐнамі розных культур. Прадметамі абмену з‘яўляліся: сыравіна і матэрыялы (крэмень, медзь,іншыя кампаненты для атрымання бронзы), прадметы апрацоўкі і вырабы з металаў, прадукцыя жывѐлагадоўлі, кераміка. Як сведчаць вынікі археалагічных даследванняў, насельніцтва Беларусібронзавым веку мела даволі шырокую геаграфію абменных сувязей. Металічныя вырабы траплялі у межы нашага краю зКаўказа, Украіны іЦэнтральнай Еўропы, са Скандынавіі, Прыбалтыкі, цэнтральных раѐнаўРасіі. Напрыклад, на паселішчах бронзавага веку на тэрыторыі Беларусізноўдзены бурштынавыя (янтарныя) упрыгожванні з Прыбалтыкі, фаянсавыя вырабы з Цэнтральнай Еўропы. Попытам сярод насельніцтваіншых тэрыторый карысталіся матэрыялы шахтавай крэмнездабычы наКраснасельскіх радовішчах пад Ваўкавыскам.

27 Этнічны склад насельніцтва Беларусі перыяду бронзавага веку

У канцы 3-га тысячагоддзя да н.э., у раннім перыядзе бронзавага веку, пачынаюцца выключныя па сваіх значэнні змены этнічнага складу насельніцтва Беларусі. На тэрыторыі усѐй Еўропы пачынаецца перыяд індаеўрапеізацыі. У глубокай старажытнасці індаеўрапейцы прышлі з Цэнтральнай Азіі і рассяліліся на Балканскім паўвостраве, у Малой Азіі і заходнім Прычарнаморьі. На рубяжы 3 і 2 тысячагоддзяй да н.э. у сувязі з развіццѐм жывѐлагадоўлі (пастаяннае павялічэнне пагалоўя жывѐлы патрабавала новых выпасаў), ростам насельніцтва індаеўрапейцы пакідаюць сваю тэрыторыю і пачынаюць засяляць вялікія прасторы Цэнтральнай і Усходняў Еўропы, засвоўваюць тэрыторыю ад Рэйна на захадзе да Волгі на усходе, ад Фінляндыі на поўначы да Сярэдняга Падняпроў‘я і Карпат на поўдні. Індаеўрапейцы змешываліся з мясцовым насельніцтвам, перадавалі ім сваю гаворку і культуры, навыкі працы, апрацоўкі металаў. Індаеўрапеізацыя паклала пачатак утварэнні многіх сучасных еўрапейскіх народаў – галаў, грэкаў, кельтаў, германцаў, балтаў, славян і іншых. У выніку ў 2-мтысячагоддзі да н.э. большасць Еўропыужо была заселена насельніцтвам,якое размаўляла на індаеўрапейскіх мовах. На тэрыторыі Беларусі першымі прадстаўнікамі індаеўрапейцаў зрабіліся плямѐныя так званай «шнуравой керамікі». Назву яны атрымалі адхарактэрнага арнаменту ў выглядзе адбіткаў шнура на гліняным посудзе. Уадрозненне ад абарыгенаў, яны валодалі вырабамі з бронзы (наканечнікістрэл, кінжалы, сякеры, упрыгожанні і інш.), а таксама майстэрствам яеапрацоўкі. Адначасоваадбываецца працэс асіміляцыі мясцовагадаіндаеўрапейскага насельніцтва. Мяркуюць, што менавіта шнуравікіадыгралі важную ролю ў фарміраванні балцкай, германскай іславянскайкультрных супольнасцяў.

На тэрыторыі Беларусі археолагі выдзяляюць некалькі культур шнуравой керамікі:

Сярэднедняпроўская культура (Верхняе Падняпро‘е, Усх. Палессе)

Шнуравой керамікі Палесся (у межах тшцінецка-сосніцкай культуры)

Вісла-неманскай культуры шнуравой керамікі

Паўночнабеларускай культуры шнуравой керамікі.

Асаблівасці названых культур на працягу бронзавага веку – тыппаселішчаў, прылады працы,асаблівасці керамікі і посуду, пахавальныяабрады, вераванні – будзем разглядаць на семінарскіх занятках.

28.Агульнаяхарактарыстыкажалезнагавека на тэрыторыі Беларусі.

Заключнымперыядампершабытнайгісторыістаўжалезнывек, які датуецца перыядам з 8 – 7 стагоддзяў да г.э. па 4 – 5 стагоддзе нашай эры. Ёнхарактаразуеццаз‘ўленнемішырокімраспаўсюджаннемметаллургііжалеза, вырабамзягопрыладпрацыізброі, штокарэннымчынампаскорылапрагрэсваўсіхсферахчалавечайдзейнасці, істотнапаўплываланасацыяльнуюягоарганізацыю. Фактычнаісѐннявырабызметаллу – жалезазаймаюцьгалоўнаемесцаўвытворчайдзейнасцілюдзей. У Еўропе вытворчасць жалеза пачалася на рубяжы 2-га і 1-га тысячагоддзяў да н.э. уГрэцыі, анабольшпаўночныхтэрыторыяхупершайпалове 1-гатысячагоддзядан.э.– у 9 – 8 стагоддзяхдан.э. Длянасельніцтватагочасупрацэссавалоданнявырабамжалезабыўдоўгім, ѐнрасцягнуйсянанекалькістагоддзяў. НатэрыторыіПаўдневайБеларусінасельніцтваавалодаланавыкаміжалезнаробчайвытворчасціамальадначасовазмногімііншыміеўрапейскімі

народамі, прыкладна 7 – 6 стагоддзяхдан.э. Удругойпаловетагожтысячагоддзя, прыблізнада 2 – 1-гастагддзяўдан.э., здабычаіапрацоўкажалезабылазасвоенаінасельніцтвамцэнтральнайіпаўночнайчастакБеларусі. Спрыяла таму наяўнасць на тэрыторыі Беларусі мясцовай сыравіны для выраба жалеза (у адрозненні ад вырабу бронзы).Выключнае значэнне для атрымання і распаўсюджання жалеза натэрыторыі Беларусі мелі прыродныя ўмовы. Сыравінай для жалеза былі балотная і азѐрная руда (т.зв. бурыжалязняк, вокіснае жалеза), што меліся практычна па ўсѐй тэрыторыіБеларусі. Шмат яе было у нізінах узбярэжжаў рэк, азер і балот, залягала янаблізка адпаверхні, што рабіла лѐгкадаступнымі радовішчы сыравіны.Адносна нескладанай была і тэхналогія варкі жалеза. Звычайна дляметалургіі жалеза у той час рабіліся спецыяльныя печы домніцы. Шахту печызагружалі пластамі драўніннага вуглю, сушанай і здробленай балотнай руды,вапнай у якасцю флюсу (прысадкі). У ніжняй частцы домны меліся адтуліныдля нагнятанняпаветра. Паветра ўдзімалі ў домніцу праз гліняныя трубкі –соплы. Ў камеры згарання стваралася тэмпература да 1200 градусаў. У выніку атрымлівалася жалеза, якое мела выгляд дробных размякчаныхзярнят, якія спякаліся паміж сабой і асядалі на дно печы. Такім чынам,фактычна жалеза не плавілася, а толькі выдзялялася з руды і размягчалася.Такі спосаб атрымання жалезу мае назву ―сырадутны‖. Калі печ астывала, яеразбуралі, каб узяць атрыманую порыстую масу (крыцу). Атрыманае жалеза было яшчэ не прыгодным, каб з яго вырабляць рэчы.Патрэбна былаяго далейшая апрацоўка. Таму старажытныя майстры-металургі з‘яўляліся адначасова і кавалямі. Атрыманую з домніцы порыстуюкрыцу зноў разагравалі, а потым пракоўвалі, каб выдзяліць з яе шлакі ізрабіць кавалак больш шчыльным. Такім чынам стваралася нарыхтоўка зжалеза, пазбаўленага ад прымясяў гарэння (шлакаў) і порыстасці. Далейатрыманую жалезную масу зноў разагравалі і ў размягчаным станеапрацоўвалі коўкай, надаючы неабходныя формы рэчаў. Молаты і накавальні у старажытных металургаў – кавалѐў былі каменнымі. Такі прасцейшытэхналагічны спосаб апрацоўкі метала называецца гарачай коўкаў. Існуюць археалагічныя сведчанні, што некотрыя культуры насельніцтваБеларусі паступолва авалодвалі і больш складанымі працэсамі апрацоўкіжалеза. Сустракаюцца прадметы, вырабленыя з сырцоваў (нізкаякаснай)сталі, і нават з высокавугляродзістай сталі. Прымяняліся больш складаныятэхналагічныя схемы і пры апрацоўкі метала – кавалі навучыліся зварцыжалеза са сталлю, прымянялі загартоўку метала, што паляпшала якасцьвырабаў.Старажытныя металургі і кавалі мелі ў грамадстве асобны, даволівысокі статус, бо вынікі іх працы мелі устоўлівыя патрэбы. Яны выраблялі зжалеза прылады працы (сякеры, сярпы, нажы, цѐсла і інш.), узбраенне (коп‘і, дроцікі, наканечнікі стрэл і г.д.), упрыгожванні (шпількі, бранзалеты, кольцы і інш), прадметы побыту (шылі, іголкі).

30 Вытворчыя формы гаспадаркаі ў перыяд жалезным веку.

 У гаспадарцы насельніцтва Беларусі ў жалезным веку працягвалаўзрастаць роля вытворчых галін – земляробства і жывѐлагадоўлі. Аднакпатрэбна адзначыць, што на іх стан і развіццѐ вялікі ўплыў аказвалі знешныяумовы (рэльеф, змены клімата), удасканаленне прылад працы, знешнія сувязііэтнаграфічныя умовы. Таму значэнне і развіццѐ земляробства іжывѐлагадоўлі ў разныя перыяды часу і на канкрэтных тэрыторыяхБеларусі у перыяд жалезнага веку было розным.Напрыклад, у Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі ў гаспадарцынасельніцтва значную ролю адыгравала падсечнае (ляднае) земляробства, асноўнай зернавой культурай была пшаніца. Вяліся вялікія высечкі івыпальванні лясоў вакол гарадзішчаў. На поўдні ж Беларусі, ва ўмовахвялікай забалочанасці тэрыторыі у гаспадарцы вядучую ролю адыгравала жывѐлагадоўля.

У сярэдзіне Першага тысячагоддзя да н.э. адбылося пагаршэнне клімата – пахаладанне, вялікая вільготнасць. Таму назіраецца заняпад земляробства,пры яго вядзенні насельніцтва было вымушана выкарыстоўваць землі не ўнізінах, як раней, а на узвышшах і водападзелах. Глебы там былі не меншурадлівыя, але патрабавалі больш намаганняў для падрыхтоўкі поля для

пасеву. Таму і паселішчы людзей пачынаюць стварацца каля участкаў з

распрацаванай глебай. Глебу апрацоўвалі драўлянымі ворнымі прыладамі – драўлянымі раламі,

з‘яўляліся і жалезныя наканечнікі на іх. Распаўсюджанне іншых прыладпрацы земляробаў з выкарыстаннем жалеза дазваляла зрабіць працу большпрадукцыйнай. З‘яўляецца ворнае(пашенное) земляробства – калі землю непроста узрыхлялі, а параварочвалі., што давала больш высокія ураджаі.Выкарыстанне землі мела экстэнсіўны характар. Поле апрацоўвалі ізасявалі да таго часу, пакуль глеба радзіла. Потым яно зарастала, яго невыкарыстоўвалі, яно адпачывала дааднаўлення сваѐй урадлівасці. Людзі жраспрацоўвалі новыя дзялянкі. Акрамя пшаніцывырошчвалі таксама проса,ячмень, пачыналася распаўсюджанне жыта (рожь), якое было больш

прыстасавана для вырошчвання у лясной зоне.Адбывалася і інтенсіфікацыя жывѐлагадоўлі. Асноўным відам былабуйная рагатая жывѐла, аднак і іншыя віды жывѐлы мелі не меншае

значэнне. У шэрагу плямѐнай на другім месце быў конь, потым свіння і дробная рагатая жывѐла – авечкі і козы. У некаторай частцы насельніцтва надругім месце была свіння, а потым дробная рагатая жывѐла і конь. У часыпагаршэння клімату перавага нават была на баку стадкаў коз і авечак, якбольш непатрабавальных для знешніх умоў (іх было лягчэй пракарміць, яныбольш былі устоўлівы да пахаладанняў). Рагатую жывѐлу і конейутрымлівалі на пасьвішчах паблізу селішча. Зімой жывѐлу трымалі ўабароненых ад непагоды месцах, падкармлівалі сенам.Бліжэй да поўначы і захаду Беларусі вызначаліся плямѐны, што аддаваліперавагу ў стадку жывѐлы свінням, якія стаялі на першым месце і пераважалі нават над буйной рагатай жывѐлай. Інтенсіфікацыя іудасканаленне вытворчай гаспадаркі давала большстабільнае павялічэнне колькасці прадуктаў. Зараз гаспадарку магліпаспяхова весці асобна адносна невялікія сем’і, таму асноўнымі тыпамі пасельшчаў становяцца невялікія неўмацаваныя селішчы, у наваколлі якіх знаходзіліся апрацаваныя землі і пастбішча для жывѐлы.

31 Прысвойваючыя формы гаспадаркі насельніцтва Беларусі жалезнага веку

На працягу жалезнага веку прысвоўваючыя (ці забываючыя) формыгаспадаркі працягвалі адыграваць значную ролю ў жыцці старажытнага насельніцтва. Як сведчаць вынікі археалагічных даследаванняў, прыкладна ад 13% да паловы і больш мяснога харчавання складала мяса, дабытае ў выніку палявання. Гэта таму, што вага такіх жывѐл была даволі значнай: зубр – 700-900 кг, лось – 400-500 кг., дзік – да 300 кг, алень – да 200 кг. Сярод аб‘ектаў палявання жыхароў Беларусі таго часу было каля 12 відаў жывѐлы. Адбывалася нават пэўная спецыялізацыя палявання насельніцтва розных рэгіѐнаў ў залежнасці ад распаўсюджання тыпаў жывѐлы і яе прадназначэння. Можна выдзяліць два напрамкі: паляванне длязадавальнення патрэб у мясе і патрэб у футры. Для большасці плямѐнаў жалезнага веку асноўным было паляванне змэтай здабычы мяса. Асноўныміаб‘ектамі такога палявання былі лось, зубр,алень, дзік і мядзведь. У той жа час, на поўначы Беларусі важным было паляванне на жывѐл з-за іх футры, якая часта выступала сродкам менавага гандлю з іншымінародамі. Для гэтых мэтаў палявалі на бабра, лісіцу, зайца, барсука. У гаспадарцы жалезнага веку зменшылася роля рыбалоўства ізбіральніцтва, але гэтыя заняткі працягвалі заставацца істотнай крыніцай існавання чалавека. Новым з‘яўлялася стала здабыча мѐду і воскулясныхпчол.

33 Побыт, абмен і гандаль насельніцтва Беларусі ў перыяда жалезнага веку

Да хатніх гаспадарчых заняткаў жыхароў жалезнага веку ўласцівы лепка посуду, апрацоўка дрэва, каменю, косці, а таксама прадзенне і ткацтва.Выраб керамікі ў жалезным веку стаў больш дасканалым, ѐй пераймаўнекаторую тэхналогію апрацоўкі металаў. Выраб посуду ўя‘ляў складаныпрацэс, які уключаў падрыхтоўку сыравіны, фармоўку вырабаў, абпрацоўку паверхні і абпальванне.

Майстры-ганчары звычайна карысталіся глінай з мясцовых радовішчаў,што знаходзіліся паблізу. Яны сталі падчас прыгатаўлення сыравіныдасыпаць пэўную колькасць дамешак (валунны камень, бітую кераміку, балотныя руды) каб зменшыць дэфарімацыю і растрэскаванне вырабу. Посуд

ляпілі звычайна стужкавым метадам, месца злучэння стужак заглажвалі,потым апрацоўвалі ўсю паверхнасць вырабу, аздабляючы яе упрыгожваннямі у выглядзе узораў з ямкавых уцісканняў, а таксамы штрыхамі. Абпальвалі посуд пры даволі высокай тэмпературы ад 500 да 750 градусаў. З‘явіласянекаторая колькасць посуду з глянцавай паверхнасцю.Архалагічныя звесткі даюць ўяўленне аб стане абмена і гандлю, перш за ўсѐ знешняга, насельніцтва Беларусі жалезнага веку. Узровень  развіцця гандля быў нізкім, бо Беларусь знаходзілася ў баку ад асноўных старажытных гандлѐвых шляхоў. Таму паступленне рэчаў з іншых тэрыторый не было стабільным, яно было вынікам толькі межплемянных кантактаў. Найбольш цікавымі знаходкамі прадметаўіншаземнага паходжання на тэрыторыі Беларусі з‘яўляюцца:- шкляныя пацеркі (выраб шкла на Беларусе не ведалі), зноўдзеныя наПоўдні Беларусі, датуюцца 2 стагоддзям да н.э.;- правінцыяльна-рымскія рэчы і рымскія сярэбраныя манеты, якіядатуюцца 1-3 стагоддзямі н.э., больш 30 месцазнаходжанняў,найбольш значны – скарб з Клімавічаў уключае 1815 манет;-знаходкі залатых рімскіх манет 4-5 стагоддзяў н.э. на паўночнымзахадзе Беларусі;-знаходкі рэчаў, упрыгожаных выемістымі эмалямі.Знойдзеныя прадметы даюць падставы казаць, што у пачатку нашай эры,напрыканцы жалезнага веку існавалі два асноўныя напрамкі – з Захаду і Паўднѐвага Усходу – кантактаў насельніцтва Беларусі з іншымі народамі.

34Змены ў сацыяльных адносінаху перыяд жалезнага веку

У перыяд жалезнага веку колькасць насельніцтва на тэрыторыі сучаснай Беларусі значна павялічылася. Па падліках археолагаў у канцы 1-га тысячагоддзя да н.э. на гэтай тэрыторыі існавала прыблізна ад 800 да 1200 паселішчаў-гарадзішчаў. У кожным з іх пражывала ад 50 да 70 чалавек. Таму можна сцвярджаць, што агульная колькасць насельніцтва складала прыблізна 50-70 тысяч чалавек. Тэрыторыя была адносна слаба заселена. Змены ў вытворчай дзейнасці чалавека ў жалезным веку выклікалі і змены ў сацыяльных адносінах і, адпаведна, у грамадскім уладкаванні. Развіццѐ вытворчасці прывяло да з‘яўлення падстаў да супярэчнасцяў, якія набывалі формы ўзброеных сутычак, войнаў. Па-першае, падставай для іх стала накапленне плямѐнамі пэўных каштоўнасцяў, калі людзі пачалі атрымліваць прадуктаў боьш, чым было патрэбна для іх уласнага спажыфвання. Адсюль з‘явілася жаданне з боку іншых плямѐн прысвоўваць сябе гэтыя каштоўнасці (жывѐлу, вынікі земляробства, металургіі і інш.) шлягам гвалтоўнага захопу, ізымання. Па-другое, пашырэнне вытворчасці патрабавала новых земляў, тэрыторый, што знаходзіла ўвасабленне таксама шляхам захопу ўжо асвоеных іншымі племенамі зямель. Па-трэцяе, для далейшага развіцця вытворчай гаспадаркі патрабавалася новая рабочая сіла. Задавальнялася гэта патрэба шляхам захопа пленых, якіх ужо не забівалі, а выкарыстоўвалі як рабоў. Ва ўмовах Беларусі колькасць такіх рабоў (някроўнікаў) была не вялікай, рабства насіла хатні характар. Такім чынам, войны і ваенныя набегі ў жалезны век былі распаўсюджанай і звыклай з‘явай у жыцці грамадства. Усе плямѐны, што насялялі тэрыторыю Беларусі, жылі ва умовах патрыярхату, пераход да якога пачаўся яшчэ ў бронзавым веку. Роля мужчынам ў жыцці плямѐн узрастала. Звязана гэта было і з развіццѐм металургіі, заняткі якой патрабавалі значнай фізічнай сілы. Ва умовах ваеннай небяспекі узрастала адказнасць мужчы-воінаў зза захаванне жыцця роду. Таму на апошняй стадыі першабытнаабшчыннага ладу вярхоўнай уладай у родзе і племені становіцца агульны сход мужчын-воінаў, які вырашаў першажыццѐвыя пытанні вайны і міру, а таксама выбіраў старэйшын роду і правадыра племені. Такі грамадска-палітычны лад атрымаў назву ваеннай дэмакратыі. у ваеннай дэмакратыі.

Знаходзілася на этапе разлажэння (распаду) першаабшчыннага ладу. Радавая абшчына распадаецца на вялікія патрыархальныя сем’і. Гэта было вынікам змен у вытворчасці, калі не стала неабходнасці агульнага вядзення гаспадаркі разам усімі радамі – часткамі радавой абшчыны. Кожнаясямья была ўжо ў стане сама, паасобку забяспечваць свае патрэбы. Таму ўэпоху жалезнага веку менавіта вялікая патрыярхальная сям’я стала асноўнайгаспадарчай і сацыяльнай адзінкай.Такая вялікая патрыярхальная сямья, якая налічвала прыблізна 50 – 70чалавек, пражывала на сваім паселішчы. Першапачаткова такія паселішчы немелі ўмацаванняў і абгарожваліся толькі драўлянай сцяной. Але з ростампагрозы ваенных набегаў з боку іншых радоў плямѐн, узнікла патрэба ваабарончых ўмацаваннях, якімі сталі штучныя валы, рвы. Таму узнікаюць іумацаваныя селішчы, і больш умацаваныя гарадзішчы-сховішчы, дзе маглізнайсці прытулак у час небяспекі жыхары навакольных селішчаў. Некалькі такіх кроўных семьяў што жылі побач, іх гарадзішчы знаходзіліся разам, стваралі гнѐзды па два, тры, чатыры гарадзішчы. Яны мелі агульную тэрыторыю для пражывання і гаспадарання. Археолагі лічаць, што на тэрыторыі Беларусі ў жалезным веку налічвалася каля 500 родаў. Некалькі родаў, якія мелі цесныя эканамічныя сувязі, аднолькавыя рысы ў вырабах прылад працы, падобныя культурныя рысы аб‘ядноўваліся ў племя, а некалькі плямѐн утваралі саюзы, аб’яднанні плямѐн. У пачатку нашай эры адбываецца паступавая трансфармацыя радавой абшчыны (у аснове якой былі крэўныя, кроўнароднасныя сувязі) у тэрытарыяльную абшчыну, якая аб‘ядноўвала сем‘і, што пражывалі на сумеснай тэрыторыі і не абавязкова былі звязаны родам. Падставай дляраспада радавой абшчыны з‘явілася і ўзнікненне маѐмасной няроўнасці. З‘яўляюцца багатыя і бедныя семьі. Яны панычаюць пражываць і весці гаспадарку на адной тэрыторыі побач з семьямі з іншых радоў. Такім чынам ўзнікае суседская абшчына. Паступова ў межах суседскай абшчыны выдзяляецца асобная група ўзброеных людзей, што складалі узброеную дружыну, асновай якой былі воіны-коннікі. Дружынікі ўжо амаль не займаліся вядзеннем гаспадаркі, знаходзіліся на утрыманні абшчыны, выконвалі функцыі яе абароны ад ворагаў, але таксама і самі прымалі удзел у ваеных набегах, рабаванні суседніх плямѐн. Такім чынам, узнікненне маѐмаснай няроўнасці, распад радавой абшчыны, пераход да патрыярхальнай сям’і, узнікненне суседскай абшчыны, выдзяленне у яе складзе прафесійнай ваеннай групы дружінікаў, стварэнне плямѐн і іх саюзаў – гэта важнейшыя моманты ў развіцці сацыяльных адносін на тэрыторыі Беларусі на працягу жалезнага веку.

35 Этнакультурныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў жалезным веку

Жалезны век – гэта перыяд складаных этнакультурных працэсаў нарыі тэрыторыі Беларусі. Менавіта у гэты час адбывалася фарміраванне розныхплемянных і этнічных груповак, частка якіх у далейшым склала асновународнасцей – продкаў сучасных народаў. На тэрыторыі Беларусі на працягу названага перыяду фіксуецца шэраг археалагічных культур, якія змянялі адзін аднаго. Сучасныя археолагі выдзяляюць каля 10-ці такіх культур:

1. Днепра-дзвінская (8 ст. да н.э. – 3-4 стст. н.э.) Арэал рассялення –Поўнач і усход Беларусі. Склалася на падставе развіцця культуры шнуравойкерамікі.

2. Штрыхаванай керамікі(8 ст. да н.э. – 4-5 стст. н.э.) Арэалрассялення - Усходняя Літва і значная частка Заходняй і Сярэдняй Беларусі.Таксама паходжаннем звязана з культурай шнуравікоў.

3. Мілаградская (8 ст. да н.э. – 2 ст. н.э.) Займала Паўднѐва-усходнюючастку Беларусі і паўночную частку Украіны. Узнікла на аснове развіццялебядоўскай культуры.

Паводле этнічнай прынадлежнасці насельніцтва трох названых культур – Днепра-дзвінскай, Штрыхавой керамікі і Мілаградскай адносіліся да балцкага насельніцтва. На тэрыторыі Беларусі у сярдзіне і першай палове 1га тысячагоддзя да ін.э. дамініравалі ўсходнія балты. Названыя культуры размяшчаліся уздолж гандлѐвагу шляху, што звязваў Паволжа па Дзвіне з Прыбалтыкай і Швецыяй.

4. Паморская культура(4 – 2 ст. да.н.э.) культура плямѐн, якія насялялітэр. Польшчы, Паўднѐва-заходняю чатку Беларусі, паўночна-заходняючастку Украіны. На тэрыторыі Беларусі знаходзілася перыфірыйная часткапрадстаўнікоў названай культуры.

5. Зарубінецкая культура (2 ст. да н.э. – 1 ст.н.э). Займала тэрыторыюПаўднѐвай Беларусі (сучаснае Палессе і чеастка Верхняга Падняпроўя) іПаўночнай Украіны. Узнікае на падставе эвалюцыі мілаградскай культуры,якая цалкам знікае. Праіснавала да сярэдзіны 1-ша стагоддзя н.э.

6. Кіеўская культура (2 – 5 ст. н.э.) Сфарміравалася на падставепозднезарубенецкай культуры. На тэрыторыі Беларусі займала ВерхнееПадняпроўе.

7. Вельбарская культура


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: