А. У галіне арганізацыі рабоча-сялянскай міліцыі

а) арганізацыя органаўрабоча-сялянскай міліцыі і кіраваньне іх дзейнасьцю;

б) устанаўленне дыслёкацыі органаў рабоча-сялянскай міліцыі і распрацоўка структуры і штатаў гэтых органаў;

в) устанаўленьне і рэгуляваньне парадку праходжаньня службы работнікамі рабоча-сялянскай міліцыі;

г) распрацоўка і ажыцьцяўленьне мерапрыемстваў па палітрабоце і ўзмац­неньні дысцыпліны сярод аса­бо­вага складу рабоча-сялянскай міліцыі;

д) арганізацыя і кіраваньне міліцэйскаю, страявою і баявою падрыхтоўкаю органаў рабоча-сялянскай міліцыі, а таксама правядзеньне мерапрыемстваў па матарызацыі і мэхані­зацыі гэтых органаў;

е) кіраваньне фармаваньнем ведамсьцьвеннай міліцыі і заключэньне генеральных дагаво­раў з дзяр­жаў­нымі і грамадзкімі органамі агульнасаюзнага і рэспубліканскага значэньня на арганізацыю аховы прад­прыем­стваў, пабудоў і іншай маемасьці гэтых органаў;

ж) арганізацыя і кіраваньне работаю па ўцягненьні шырокіх працоўных мас у бес­пас­рэднае выкананьне імі асобных, ускладзеных на органы рабоча-сялянскай міліцыі, задач; арга­нізацыя з гэтаю мэтаю дабравольных таварыстваў дапамогі міліцыі і кіраваньне іх дзейнасьцю;

з) распрацоўка і ажыцьцяўленьне мерапрыемстваў, накіраваных на палеп­шаньне праўнага і матарыяльна-бытавога становішча работнікаў рабоча-сялян­скай міліцыі.

Б. У галіне аховы рэвалюцыйнага парадку і грамадзкай бясьпекі

а) кіраваньне дзейнасьцю органаў рабоча-сялянскай міліцыі ў галіне аховы рэвалюцыйнага парадку і грамадзкай бясьпекі, а таксама асабістай бясьпекі гра­мадзян, іх правоў і маемасьці;

б) кіраваньне ўзброенаю аховай дзяржаўнай і грамадзкай маемасьці спэ­цыяльнага прыз­на­чэньня;

в) кіраваньне правядзеньнем органамі рабоча-сялянскай міліцыі мерапрыем­ст­ваў па змаганьні са стыхій­нымі бедамі;

г) нагляд за выкананьнем абавязковых пастаноў па пытаньнях, якія ўва­хо­дзяць у задачы рабоча-сялянскай міліцыі;

д) кіраваньне органамі рабоча-сялянскай міліцыі па ажыцьцяўленьні нагляду за выканань­нем адміністрацыйных правіл аб парадку адчыненьня і вядзеньня гандлю і промыслаў;

е) кіраваньне ажыцьцяўленьнем нагляду за выкананьнем правіл ўпарадкаваня паселі­шчаў, грамадзкай бясьпекі пры вядзеньні будаўнічых, дарожных і іншых работ, грамадзкай санітарыі, а таксама ажыцьцяўленьнем мерапрыемстваў па рэгуляваньні вулічнага руху;

ж) кіраваньне ажыцьцяўленьнем органамі рабоча-сялянскай міліцыі нагляду за выканань­нем устаноўленых правіл па арганізацыі працэсій і дэманстрацый;

з) кіраваньне ажыцьцяўленьнем нагляду за выкананьнем правіл аб дабра­вольных таварыствах, масавых відовішчах, гульнях і забавах;

і) кіраваньне ажыцьцяўленьнем нагляду за выкананьнем правіл аб сходах веруючых;

к) рэгуляваньне парадку выдачы органамі рабоча-сялянскай міліцыі дазволаў на права гандлю спэцыяльныміпрадметамі (паляўнічая зброя, баявыя прыпасы г. д.) і вырабу гэтых прадметаў у выпадках, прадугледжаных адпаведнымі законамі;

л) кіраваньне работаю па выдачы грамадзянам пасьведчаньняў асобы, прыпіскаю і выпіскаю насельніцтва і работаю адрэсных бюро і сталоў;

м) кіраваньне работаю па дапамозе вайсковым органам па ўжыванні захадаў супроць ухіленьня ад абавяз­ковай вайсковай службы, па правядзеньні падліку вайскоўцаў і вайско­вапавінных, па правядзеньні падліку і ін­шых мерапрыемстваў па вайскова-конскай, вайскова-павозачнай, вайскова-суднавой, вайскова-аўтатранс­парт­най і іншых павіннасьцях.

В. У галіне змаганьня з злачыннасьцю

а) арганізацыя і беспасрэднае змаганьне з злачыннасьцю;

б) падлік стану і аналіз дынамікі злачыннасьці і фактараў, якія ўплываюць на яе рух; вывучэньнё злачыннага кантынгенту і яго сацыяльнай базы; адшуканьне і ўжываньне прафіляктычных мерапрыемстваў у галіне змаганьня з злачыняасьцю;

в) распрацоўка і ўжываньне навукова-тэхнічньіх мэтадаў, кіраваньне і інструктаж па іх ажыць­цяўленьні органамі рабоча-сялянскай міліцыі ў галіне змаганьня з злачыннасьцю, а таксама вядзеньне навукова-тэхнічных экспэртыз;

г) арганізацыя і кіраваньне работаю па адшуканьні асоб, якія схаваліся ад расьледваньня, суда і выка­наньня прысудаў, і па адшукпньні пакрадзенай маёмасьці;

д) кіраваньне выкананьнем органамі рабоча-сялянскай міліцыі прысудаў аб вы­сыл­цы і ссылцы асоб, засуджаных без прыймусовых работ, падлік і спэ­цыяль­ны нагляд за імі.

Г. У галіне палітычнай работы

а) арганізацыя палітычнага апарату ўорганах рабоча-сялянскай міліцыі, кіраваньне яго дзейнасьцю, а так­сама падрыхтоўкаю кадраў палітычных работнікаў і палітычным выхаваньнем у навучальных установах рабоча-сялянскай міліцыі;

б) арганізацыя і кіраваньне ўсёю палітычнаю работаю, спэцыяльным выхаваньнем і падвышэньнем агульнакультурнага асабовага складу рабоча-сялянскай міліцыі;

в) вывучэньнё і рэгуляваньне палітычна-маральнага стану, дысцыплінарнай палітыкі і практыкі ў органах рабоча-сялянскай міліцыі і пытаньняў злачыннасьці ў гэтых органах;

г) арганізацыя, накіраваньне і вывучэньне ўсіх відаў і форм грамадзкай работы і арганізацыя сама­дзейнасьці ў органах рабоча-сялянскай міліцыі;

д) арганізацыя і кіраваньне нізавым друкам у органах рабоча-сялянскай міліцыі;

Д. У галіне забясьпячэння кадрамі

а) падбор, падлік і разьмеркаваньне кадраў рабоча-сялянскай міліцыі і кіраваньне камплектаваньнем мясцовых органаў;

б) распрацоўка плянаў падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў рабоча-сялян­скай міліцыі і ўстанаўленьне тыпу, сеткі і штатаў навучальных устаноў;

в) укамлектаваньне навучальных устаноў Галоўнага Кіраўніцтва рабоча-ся­лян­скай міліцыі і кіраваньне ўкамплектаваньнем навучальных устаноў, якія зна­ходзяц­ца пад ведамам мясцовых органаў рабоча-сялянскай міліцыі;

г) распрацоўка навучальных плянаў і праграм і кіраваньне праграмна-мэта­дычнаю работаю навучальных устаноў рабоча-сялянскай міліцыі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: