Гутарка «Следам за сонцам»

 

Чалавек – частка прыроды. Прырода дае ўсё неабходнае для жыцця. Людзi не могуць жыць без чыстага паветра, чыстай вады, свежай зелянiны, сонечных прамянёў.

Людзi любяць прыроду за прыгажосць, за загадкi, за мудрасць.

Ва ўсе часы з асаблiвай павагай чалавек ставiўся да Сонца: яно давала жыццё ўсяму жывому на Зямлi. Шматвяковыя назiраннi за станам прыроды дазволiлi нашым продкам заўважыць штогадовую паўтараемасць у жыццi Сонца i ўсёй прыроды: быццам кола паварочваецца (гадавы колазварот). Лада трымаў парадак на зямлi – лад, i пад яго апекай усе iшло парадкам, ладам, кругам: пасля дня наступала ноч, пасля зiмы – лета, i ўсё ў сваiм парадку, усё ў ладзе.

Год састауляў круг Лада.

Гэты прынцып паўтараемасцi стаў асновай календара беларусаў, па якiм яны планавалi сваю працу на зямлi, або адпачынак, святы або пасты (часы фiзiялагiчнага i духоўнага ачышчэння). Новы год пачынала свята Каляды. Яно было звязана з днём “адраджэння” Сонца: пасля зiмовага сну яно паварочвала на лета, доўжыла дзень, несла цяпло.

Шмат прыказак, прымавак, песень, загадак прысвечана Сонцу.

- Сонца ўстане, так i дзень настане.

- Усякаму чалавеку Сонца свецiць.

-

                        Загадкi.

Маленькае, гарачанькае, усё навокал асвецiць.

Свецiць i грэе, весялiць i ззяе, усю землю ажыўляе.

Усе яго любяць, чакаюць, а глянуць, убачуць – адразу заплачуць.

 

Год за годам,стагоддзе за стагоддзем чаргуюцца поры года, i ў кожнай ёсць свае асаблiвыя з’явы. Вясна з праталiнамi. Разлiвы рэк, зяленыя ўсходы азiмага збожжа. Лета з ягадамi i грыбамi, з сенакосамi  i  ўборкай збожжа. Восень з разнаколерным ўборам дрэў. Залаты дождж лiстападу, апошнiя работы на палях i на агародзе.

Хмурнае неба,адлёт птушак. Зiма з яе сумётамi. I нарэшце зноў вясна.

Такiм чынам, каляндар з явiўся ў нашых продкаў для размеркавання сельскагаспадарчых работ I святаў, якiя адпавядалi стану прыроды.

      

   Тыя пчолкi – усе святачкi, Збіраліся, рахаваліся,

   Перад Богам збiраемся,    Катораму святу ўперад стаці.

               

                                            

 

                 Загадка.

            Дванаццаць братоў

            Шмат тысяч гадоў

            Жывуць, памiраюць,

            Штогод ажываюць.

            Цi ведаеш ты,

            Хто тыя браты? (Месяцы).

  

Практычна ўсе беларускiя назвы месяцаў да нашага часу захавалi сваю спрадвечную аснову.

  Знаёмства дзяцей з казкай “Зiмовыя месяцы”.

Адгадванне загадак:

Як гэта называецца,

Калi ў небе сняжынкi збіраюцца?

Кружаць сняжынкі пухнатыя

Над палеткамі і над хатамі?

На лясы-верасы, на мяжы-мярэжы

Лег пасцілкаю белаю…(снежань).

Як гэта называецца,

Калі новы год пачынаецца?

Калі поле мяцеліцы студзяць,

Маразы траскатнёю будзяць,

Калі ў срэбры і свята, і будзень? (Студзень).

Як гэта называецца,

Што са студнем вечна братаецца?

Што куе ледзяныя путы

І пытае,ці добра абуты? (Люты).

 

Ужо ў глыбокай старажытнасці людзі пачалі сачыць за з явамі ў прыродзе, прыкмячаць сувязь паміж імі. А назіраючы за з явай, маглі прадказваць, што за ёй адбудзецца. Прадбачыць, што будзе далей, не толькі цікава,але і вельмі важна для ўсяго жыцця чалавека.

- Зіма на лета робіць, а лета на зіму.

- Зіма снежная – лета дажджлівае.

- Калі зімой цёпла, летам холадна будзе.

- Мала снегу – мала хлеба.

                        

 

 

                   Снежань.

- Снежань зямлю грудзіць, хаты студзіць.

- Снежань халодны і снежны абяцае багатае жніво.

-

                    Студзень.

- Беражы нос у студзеньскі мароз.

- У студзені і гаршчок у печы замярзае.

-

                     Люты.

- Люты – злосныя мяцеліцы,крывыя дарогі.

- Люты не дае моцна спаць: трэба плугі ладзіць ды калёсы папраўляць.

 

Вясною адраджаецца і абнаўляецца прырода пасля працяглай зімовай спячкі. Пачынае рухацца сок у дрэвах.Таму першы месяц вясны названы сакавік. Другі месяц вясны – красавік – таксама бярэ сваю назву ад стану прыроды.Зямля цалкам вызваляецца з-пад снегу і ўсцілаецца прыгожымі веснавымі кветкамі (краскамі). Трэці месяц прысвечаны багіні Маі. На Беларусі ён мае яшчэ і назву “травень”.

Багіня вясны (Лада, Лёля, Ляля) ва ўяўленні беларусаў маладзенькая, прыгожая, стройная, высокая дзяўчына, з залатой касою.

Яна была дачкою марскога цара і ездзіла па моры ў залатой лодцы, вяслуючы сярэбранымі вёсламі.Захавалася пагаворка адносна прыгожых і стройных дзяўчат: “Прыгожая, як Ляля”.

У лютым вясна з зімою змагаюцца. Халодныя мяцеліцы і завірухі змяняюцца адлігамі. Плачуць ледзяшы…

Сонейка ўзнімаецца вышэй. Дзень прыбывае на дзве гадзіны. У народзе гэты месяц называюць “бакагрэем”. Сонца прыгравае, а ў цяні мароз за нос хапае…

 

Інсцэніроўка дзецьмі казкі К. Каліны “Люты”.

Дзеючыя асобы: Дзед, Вавёрка, Мядзведзь, Ліс, Заяц, Снегір, Сарока, Дзяцел, Люты.

 

    Чытанне вершаў:

Хутка люты              Прыйшла вясна, ільды зламала,

Адлютуе,                   Паскорыла крынічак бег

Завітае                       І дужа хутка паздымала

Сакавік.                      Шапкі белыя са стрэх!

 

 

“Убачыў грака – вясну сустракай!” – кажа прымаўка. У палях паказаліся першыя праталіны. Узрадаваліся гракі, уміг прымчаліся да нас. Потым - шпакі і палявыя жаваранкі. У канцы сакавіка ўжо збіраецца шмат птушак. Розныя галасы поўняць паветра,усё спявае і радуецца.

 

   З народнай мудрасці:

- Жаваранак прылятае на праталіну, шпак – на прагаліну, журавель –  з цяплом, а ластаўка – з лістом.

- Пакармі птушак зімою, яны адплацяць вясною.

 

З назіранняў:

- На адной ферме ў шпакоўні пара шпакоў выкормлівала птушанят.

За гэты час птушкі прынеслі ў гняздо 8 000 хрушчоў і іх лічынак, не лічачы іншых шкодных насякомых. За суткі шпакі прылятаюць да гнязда 198 разоў. Іх працоўны дзень доўжыцца 17 гадзін.

Нашы людзі  здаўна робяць і развешваюць шпакоўні – домікі для шпакоў. Гэтыя домікі птушкам вельмі падабаюцца. За гэта шпакі стараюцца нам аддзячыць, зберагаюць нашы палі, агароды, сады.

     

У сакавіку народ святкуе “Саракі” (22 сакавіка) – дзень птушак, лічылася, што дадому вяртаецца 40 выраяў.

- На Саракі пайшоў снег да ракі.

- Дзень з ноччу сілай мераецца.

- Дзень зраўняўся з ноччу.

 

Народ аб вясне:

- Багата вясна кветкамі, а восень пірагамі.

- Вясной гадзіну упусціш, годам не дагоніш.

- Вясновы дзень год корміць.

     Загадка пра поры года:

Што за такія чатыры пары,

Што за такія чатыры сястры:

Першая – назбірае вады,

Другая – арэ і сее,

Трэцяя – росціць рупліва плады,

Чацвёртая – есці ўмее?

 

      Чытанне верша І.Муравейкі “Колеры года”.

 

 

 

    Гульня “Загадкавы рамонак”

(дзеці адгадваюць загадкі, якія запісаны на пялёстках папяровага рамонка).

 

1. Без рук расце, без зубоў кусае. (Мароз)

2. Шматкаляровае каромысла на небе павісла. (Вясёлка)

3. Сівыя авечкі ў небе плывуць. (Воблакі)

4. Усе яго чакаюць, а як прыйдзе – хавацца пачынаюць. (Дождж)

5. Ляжыць – маўчыць, як памрэ, то зараве. (Лёд)

6. Глянеш – заплачаш, а ўсе яму рады. (Сонца)

7. Бяскрылы, а лятае, безгалосы, а свішча. (Вецер)

8. Ён нарадзіўся на страсе,

Вялікім вырас пакрысе.

На сонцы грэцца ледзь пачаў,

Заплакаў моўчкі і прапаў. (Лядзяш)

9. Сее, вее, рассявае, зімой сляды замятае. (Снег)

10. Чорная карова ўвесь свет пабарола, белая ўстала – усіх пападымала. (Дзень і ноч)

 

 

Усе гучней трывога за зямлю,

За хлеб, і лес, і чыстую крыніцу,

I шчодрую асеннюю грыбніцу,

I тлустую вясновую раллю.

 

Нам зберагчы б увесь зямны абшар,

Каб не наклікаць новыя турботы.

Каб нам на навуковых віражах

Не стаць з прыродай вечнай на нажах.

 Каб у касмічных зоркавых прасторая

Зямля незагарэлася як порах.

А.Грачанікаў


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: