Музейны фонд Рэспублікі Беларусь

                                    

Артыкул 21. Агульныя палажэнні аб Музейным фондзе Рэспублікі                Беларусь

            

1. Музейны фонд Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой сукупнасць музейных фондаў дзяржаўных музеяў і асобных музейных прадметаў і музейных калекцый прыватных музеяў, уключаных у Музейны  фонд Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з часткай другой пункта 1

артыкула 22 гэтага Закона.

2. Музейныя прадметы і музейныя калекцыі, уключаныя ў Музейны

фонд Рэспублікі Беларусь, з’яўляюцца неад’емнай часткай культурнай

спадчыны Рэспублікі Беларусь.

3. Палажэнне аб Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

  

Артыкул 22. Уключэнне музейных прадметаў і музейных калекцый у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь і іх выключэнне з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь

1. Парадак уключэння музейных прадметаў і музейных калекцый у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь і іх выключэння з Музейнага фонду

Рэспублікі Беларусь устанаўліваецца Палажэннем аб Музейным  фондзе Рэспублікі Беларусь.

Музейныя прадметы і музейныя калекцыі прыватных музеяў уключаюцца ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь на падставе  пісьмова аформленых заяў або згоды ўласнікаў гэтых музейных прадметаў і музейных калекцый.

2. Музейны прадмет і музейная калекцыя выключаюцца з Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь, калі яны:

2.1. пашкоджаны ў такой ступені, што немагчыма іх рэстаўрыраваць;

2.2. страцілі сваю культурную, гістарычную, навуковую і (або) мастацкую вартасць;

2.3. страчаны ці знішчаны ў выніку ўздзеяння прыродных фактараў;

2.4. выкрадзены, што пацвярджаецца адпаведнымі дзяржаўнымі органамі;

2.5. знаходзяцца ў музейным фондзе прыватнага музея (на падставе пісьмова аформленых заяў уласнікаў гэтых музейных прадметаў і музейных калекцый);

2.6. абменьваюцца згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адпаведна на іншы музейны прадмет, які знаходзіцца ў замежным музеі, або прадмет музейнага значэння і на іншую музейную калекцыю, якая

знаходзіцца ў замежным музеі.

3. Музейнаму прадмету і музейнай калекцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

  

Артыкул 23. Цэнтралізаваны ўлік музейных прадметаў і музейных              калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь

            

1. Музейныя прадметы і музейныя калекцыі, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, падлягаюць цэнтралізаванаму ўліку.

2. Цэнтралізаваны ўлік музейных прадметаў і музейных калекцый ажыццяўляецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь праз вядзенне Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь, у якім змяшчаюцца асноўныя звесткі аб кожным музейным прадмеце і

кожнай музейнай калекцыі, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь.

3. Уласнікі музейных прадметаў і музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь, абавязаны забяспечыць прадстаўленне ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь дакладнай

інфармацыі аб гэтых музейных прадметах і музейных калекцыях для

ўнясення яе ў Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь.

4. Парадак вядзення Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь і парадак прадстаўлення ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь інфармацыі для ўнясення яе ў Дзяржаўны каталог Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь устанаўліваюцца Палажэннем  аб Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь.

  

Артыкул 24. Дзяржаўны кантроль за станам Музейнага фонду              Рэспублікі Беларусь

1. Дзяржаўны кантроль за станам Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, іншымі дзяржаўнымі органамі ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.

2. Дзяржаўны кантроль за станам Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў формах:

2.1. праверкі цэласнасці і захаванасці музейных прадметаў і музейных калекцый;

2.2. праверкі ўліковых дакументаў музейных прадметаў і музейных калекцый;

2.3. у іншых формах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

3. Парадак ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю за станам Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь устанаўліваецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

                                 

ГЛАВА 6

МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ І ФІНАНСАВАЕ АБЕСПЯЧЭННЕ МУЗЕЯЎ

                                    

Артыкул 25. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне музеяў

1. Заснавальнік музея павінен забяспечыць музей будынкам (памяшканнем), які адпавядае профілю музея і патрабаванням па захоўванню музейных прадметаў і музейных калекцый, а таксама абсталяваннем і фінансавымі, тэхнічнымі і іншымі сродкамі, неабходнымі для ажыццяўлення музейнай дзейнасці.

2. Размяшчэнне музеяў у будынках (памяшканнях), якія не адпавядаюць патрабаванням па захоўванню музейных прадметаў і музейных калекцый, і перавод музеяў у будынкі (памяшканні), якія пагаршаюць умовы іх дзейнасці, не дапускаюцца.

3. У выпадку перадачы іншым арганізацыям будынка (памяшкання), у якім размешчаны дзяржаўны музей, дзяржаўныя органы, якія ажыццяўляюць перадачу, прадастаўляюць дзяржаўнаму музею раўнацэнны будынак (памяшканне) і забяспечваюць за свой кошт перамяшчэнне музейнага фонду і абсталявання музея.

  

Артыкул 26. Фінансаванне музеяў

Фінансаванне музеяў ажыццяўляецца за кошт:

сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў (для дзяржаўных музеяў);

сродкаў заснавальніка (для прыватных музеяў);

прыбытку ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці музеяў, якая прыносіць даход, у тым ліку сродкаў, атрыманых ад продажу білетаў, экскурсійнага абслугоўвання, выставачнай дзейнасці, вырабу і рэалізацыі выяўленчай, друкаванай, сувенірнай і іншай тыражаванай прадукцыі, іншых відаў паслуг, аказанне якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

ахвяраванняў музеям;

іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

                                 

ГЛАВА 7

ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

                                    

Артыкул 27. Уступленне ў сілу гэтага Закона

 Гэты Закон уступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 28, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

  

Артыкул 28. Прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь              у адпаведнасць з гэтым Законам

Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона:

прывесці нарматыўныя прававыя акты Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць перагляд і адмену рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў, якія супярэчаць гэтаму Закону;

прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

  

Артыкул 29. Прызнанне заканадаўчага акта Рэспублікі Беларусь страціўшым сілу

У сувязі з прыняццем гэтага Закона прызнаць страціўшым сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 5 верасня 1996 года «Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., № 28, арт. 512).

    

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь                       А.Лукашэнка

 

 


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: