Образец свидетельства о признании и установлении соответствия периодов обучения, курсов высшего образования в организациях иностранных государств

 

                                                   

   Лицевая сторона

 

Дзяржаўны герб Рэспублiкi Беларусь    
                       

 

Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

 

Пасведчанне аб прызнаннi i ўстанаўленнi адпаведнасцi перыядаў навучання,

курсаў вышэйшай адукацыi ў арганiзацыях замежных дзяржаў

 

Рэгiстрацыйны нумар пасведчання _______

 

Сапраўдным пацвярджаецца, што _____________________________________________

___________________________________________________________________________

якi выдадзены _____________________________________________________________

___________________________________________________________________________

на iмя ____________________________________________________________________

__________________________________________________________________________,

прызнаны ў Рэспублiцы Беларусь  у якасцi дакумента аб навучаннi,

эквiвалентнага (адпаведнага) ______________________________________________

___________________________________________________________________________

___________________________________________________________________________

__________________________________________________________________________.

Дадзенае пасведчанне сапраўднае толькi разам з арыгiналам дакумента аб

навучаннi.

 

  Фота    
                                               Месца i дата выдачы _______________

                                               ___________________________________

                                               ___________________________________

                                                               (подпiс упаўнаважанай асобы)

                                                  М.П.

 

                                                     Оборотная сторона

Государственный герб Республики Беларусь    
                                            

 

 

Министерство образования Республики Беларусь

 

Свидетельство о признании и установлении соответствия периодов обучения, курсов высшего образования в организациях иностранных государств

 

Регистрационный номер свидетельства _______

 

Настоящим удостоверяется, что _____________________________________________

___________________________________________________________________________

выданный __________________________________________________________________

___________________________________________________________________________

на имя ____________________________________________________________________

__________________________________________________________________________,

признан в Республике Беларусь в качестве документа об обучении,

эквивалентного (соответствующего) _________________________________________

___________________________________________________________________________

___________________________________________________________________________

___________________________________________________________________________

Настоящее свидетельство действительно только вместе с оригиналом документа

об обучении.

 

  Фото    
                                     Место и дата выдачи _______________

                                  ___________________________________

                                  ___________________________________

                                      (подпись уполномоченного лица)

                                   М.П.

 

ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
13.06.2011 № 28

Iнструкцыя
аб парадку вывучэння беларускай i рускай моў замежнымi грамадзянамi i асобамi без грамадзянства, якiя часова знаходзяцца
або часова пражываюць у Рэспублiцы Беларусь

 

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак вывучэння беларускай i рускай моў замежнымi грамадзянамi i асобамi без грамадзянства, якiя часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспублiцы Беларусь (далей – замежныя грамадзяне), пры атрыманнi агульнай сярэдняй адукацыi, а таксама прафесiйна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi з адначасовым атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыi.

2. Беларуская i руская мовы вывучаюцца замежнымi грамадзянамi на вучэбных занятках па адпаведным вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыплiне) "Беларуская мова" цi "Русский язык".

3. Вывучэнне беларускай i рускай моў замежнымi грамадзянамi з лiку асоб з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

 

ГЛАВА 2

ПАРАДАК ВЫВУЧЭННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ЗАМЕЖНЫМI ГРАМАДЗЯНАМI ПРЫ АТРЫМАННI АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI, А ТАКСАМА ПРАФЕСIЙНА-ТЭХНIЧНАЙ I СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АДУКАЦЫI З АДНАЧАСОВЫМ АТРЫМАННЕМ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI

 

4. Замежныя грамадзяне, якiя залiчаны ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi з рускай мовай навучання пры атрыманнi агульнай сярэдняй адукацыi, а таксама ва ўстановы прафесiйна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi з адначасовым атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыi, вызваляюцца ад вывучэння вучэбнага прадмета (вучэбнай дысцыплiны) "Беларуская мова" тэрмiнам не больш за два гады, калi яны:

4.1. не вывучалi раней вучэбны прадмет "Беларуская мова" i залiчаны ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi;

4.2. не атэставаны па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" па завяршэннi навучання i выхавання на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i залiчаны ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi для прадаўжэння адукацыi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi;

4.3. не вывучалi вучэбны прадмет "Беларуская мова" на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i залiчаны ва ўстановы прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi;

4.4. не вывучалi вучэбны прадмет "Беларуская мова" на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i залiчаны ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыi.

5. Замежныя грамадзяне, якiя не вывучалi вучэбны прадмет "Беларуская мова" на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i залiчаны ва ўстановы вышэйшай адукацыi, якiя рэалiзуюць адукацыйную праграму сярэдняй адукацыi, вызваляюцца ад вывучэння вучэбнага прадмета "Беларуская мова" на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi.

6. Замежныя грамадзяне, якiя вызваляюцца ад вывучэння беларускай мовы, прысутнiчаюць на вучэбных занятках па вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыплiне) "Беларуская мова".

7. Замежныя грамадзяне, што навучаюцца ва ўстановах адукацыi з рускай мовай навучання i выхавання, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыi, больш за два гады, вывучаюць вучэбны прадмет (вучэбную дысцыплiну) "Беларуская мова", праходзяць атэстацыю па вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыплiне) "Беларуская мова" i здаюць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце па завяршэннi навучання i выхавання на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў якасцi абавязковага экзамену i на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў якасцi выпускнога экзамену па выбары.

8. Прамежкавая атэстацыя па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" можа не праводзiцца па рашэннi педагагiчнага савета на працягу I паўгоддзя, калi замежныя грамадзяне, пералiчаныя ў пункце 7 дадзенай Iнструкцыi, не змаглi ў поўным аб'ёме засвоiць вучэбную праграму.

9. Замежныя грамадзяне, пералiчаныя ў падпунктах 4.1 – 4.4 пункта 4 i ў пункце 5 дадзенай Iнструкцыi, i тыя, хто самастойна або з дапамогай педагагiчнага работнiка засвоiў змест вучэбнага прадмета (вучэбнай дысцыплiны) "Беларуская мова", маюць права здаваць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыплiне) у форме, прадугледжанай заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

 

ГЛАВА 3

ПАРАДАК ВЫВУЧЭННЯ РУСКАЙ МОВЫ ЗАМЕЖНЫМI ГРАМАДЗЯНАМI ПРЫ АТРЫМАННI АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI, А ТАКСАМА ПРАФЕСIЙНА-ТЭХНIЧНАЙ I СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АДУКАЦЫI З АДНАЧАСОВЫМ АТРЫМАННЕМ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI

10. Замежныя грамадзяне, якiя залiчаны ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi з беларускай мовай навучання пры атрыманнi агульнай сярэдняй адукацыi, а таксама ва ўстановы прафесiйна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi з адначасовым атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыi, вызваляюцца ад вывучэння вучэбнага прадмета (вучэбнай дысцыплiны) "Русский язык" тэрмiнам не больш за два гады, калi яны:

10.1. не вывучалi раней вучэбны прадмет "Русский язык" i залiчаны ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi;

10.2. не атэставаны па вучэбным прадмеце "Русский язык" па завяршэннi навучання i выхавання на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i залiчаны ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi для прадаўжэння адукацыi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi;

10.3. не вывучалi вучэбны прадмет "Русский язык" на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i залiчаны ва ўстановы прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi;

10.4. не вывучалi вучэбны прадмет "Русский язык" на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i залiчаны ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыi.

11. Замежныя грамадзяне, якiя не вывучалi вучэбны прадмет "Русский язык" на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i залiчаны ва ўстановы вышэйшай адукацыi, якiя рэалiзуюць адукацыйную праграму сярэдняй адукацыi, вызваляюцца ад вывучэння вучэбнага прадмета "Русский язык" на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi.

12. Замежныя грамадзяне, якiя вызваляюцца ад вывучэння рускай мовы, прысутнiчаюць на вучэбных занятках па вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыплiне) "Русский язык".

13. Замежныя грамадзяне, што навучаюцца ва ўстановах адукацыi з беларускай мовай навучання i выхавання, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыi, больш за два гады, вывучаюць вучэбны прадмет (вучэбную дысцыплiну) "Русский язык", праходзяць атэстацыю па вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыплiне) "Русский язык" i здаюць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце па завяршэннi навучання i выхавання на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў якасцi абавязковага экзамену i на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў якасцi выпускнога экзамену па выбары.

14. Прамежкавая атэстацыя па вучэбным прадмеце "Русский язык" можа не праводзiцца па рашэннi педагагiчнага савета на працягу I паўгоддзя, калi замежныя грамадзяне, пералiчаныя ў пункце 13 дадзенай Iнструкцыi, не змаглi ў поўным аб'ёме засвоiць вучэбную праграму.

15. Замежныя грамадзяне, пералiчаныя ў падпунктах 10.1 – 10.4 пункта 10 i ў пункце 11 дадзенай Iнструкцыi, i тыя, хто самастойна або з дапамогай педагагiчнага работнiка засвоiў змест вучэбнага прадмета (вучэбнай дысцыплiны) "Русский язык", маюць права здаваць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыплiне) у форме, прадугледжанай заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

 

 

     
 
 
 

 


[1] ПТО – профессионально-техническое образование


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: