Каляндарна-абрадавыя святы

План

1. Уступ.

2. Традыцыі, звычаі і абрады як форма перадачы сацыяльна-культурнага

вопыту.

3. Гадавое кола каляндарна-абрадавых свят.

Агульная характарыстыка.

Зімовы каляндарны цыкл.

Веснавы каляндарны цыкл.

 Летні каляндарны цыкл.

Восеньскі каляндарны цыкл.

4. Абрадавыя культы беларусаў.

5. Агульная характарыстыка сямейна-бытавой абраднасці.

Вяселле.

Хрэсьбіны.

Пахаванне.

6. Выкарыстанне народных традыцый у сучаснай абраднасці.

 

Дадатак:

1. Святы народнага каляндара (схемы).

2. Сцэнарый “Беларускі вясковы каляндар у гліняным гаршочку.

3. Праграма свята “Сонейка грала, на Вялікдзень запрашала”.

4. Абрадавыя стравы.

5. Сцэнарны план тэатралізаванага прадстаўлення

“Пакроўскае свята – шчыра, весела, багата”.

 

Уступ

Беларускі народ знаходзіцца ў наш час на крытычным пераломе у сваім гістарычным існаванні – сцвярджае і адраджае старажытнасць, непаўторнасць і самабытнасць сваёй нацыянальнай культуры. Зрабіць свой уклад у скарбонку сусветнай культуры і тым самым сапраўды заняць свой пачэсны пасад між народамі ці не – залежыць у большай ступені ад адукацыі і культуры.

У гэтых умовах стокраць узрастае роля традыцыйнай культуры, якая таіць у сваіх глыбінна-старажытных формах найбольш самабытныя нацыянальна-мастацкія з’явы, абрады, святы.

Важна усвядоміць, што ж робіць па сапраўднаму цікавым наша сучаснае культурна-нацыянальнае жыццё. Паўсядзённы попыт упрыгожыць не сам магічны у сваёй выснове рытуал, дзеянне, абрад, а выдатнае этэнтычнае векавое напаўненне яго песняй, музыкай, танцам, карагодам, гульнёй. Без апошніх не адбудзецца пераходу абрада у свята, пад якім разумеецца стан душы удзельніка святочнай дзеі.

Намнога ўзрастае значэнне такога погляду на свята ў дзіцячым асяроддзі, дзе яно ўспрымаецца толькі на ўзроўні эмацыянальнай існасці і на месца фальклору як сродку выхавання дзяцей свайго народу.

 


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: