Традыцыі, звычаі і абрады як форма перадачы сацыяльна-культурнага вопыту

 

Традыцыі кожнага народа складаюцца вякамі, тысячагоддзямі і перадаюцца з пакалення ў пакаленне як неад’емная частка ўкладу жыцця чалавека, якая хутчэй у многім вызначае гэты ўклад.

На станаўленне і развіццё беларускай традыцыйнай беларускай абраднасці на працягу апошняга тысячагоддзя аказалі значны ўплыў розныя рэлігійныя вераванні. Народныя традыцыі нельга няўмысна ні выжыць, ні змяніць, ці забароніць, акрамя тых выпадкаў, калі яны свядома губляюцца і адыходзяць у нябыт культурнага жыцця.

Як вядома, у нашых продкаў месцамі правядзення рытуалаў і набажэнстваў з маленнямі былі рошчы і гаі, узвышэнні, рэкі, свяцілішчы, дзе рытуальныя святкаванні правадзіліся на працягу некалькіх дзён, а то і тыдняў.

Чаму ж так атрымалася, што на Беларусі захоўваліся і малазначныя язычныя традыцыі? Галоўная прычына, на гэтай зямлі ні адна навейшая рэлігія не мела трывалага і пастаяннага прыжывання.

 

У жыцці чалавека традыцыйныя абрады, звычаі і рытуалы маюць шматбаковыя значэнні. Яны ўяўляюць сабой пэўную існасць жыцця, светапогляд чалавека, прыроду, сусвет, адлюстроўваюць культурны ўзровень быту, накіроўваюць на захаванне і прадаўжэнне чалавечага роду. І потым, абраднасць – гэта традыцыйная норма паводзін, якая вынікае з гістарычнага вопыту жыцця, з першабытнага светапазнання акружаючага свету, прыроды. Чалавек адчуваў сваю пастаянную прыналежнасць ад уяўляемых ім Багоў, розных Духаў і іншых істот.

У беларускай абраднасці маецца некалькі рытуальных цыклаў, якія адлюстроўваюць спрадвечны ўклад жыцця людзей, культуру іх быту. Беларуская культура- гэта вялікі скарб нашага народа, які мы павінны шанаваць і любіць.

Святы – сукупнасць звычаяў і абрадаў. Узніклі ў першабытным грамадстве. Былі звязаны з каляндарным(гуканне вясны, грамніцы) ці зямельнымі цыкламі. Падзяляюцца на рэлігійныя, сінкрэтычныя і безрэлігійныя. Рэлігійныя святы – царкоўныя, у прыватнасці хрысціянскія (раство Хрыстова). Сінкрэтычнымі святамі (мелі рэлігійныя і безрэлігійныя элементы) былі традыцыйныя каляндарныя народныя святы (каляды, масленіца, купалле і інш.). Да безрэлігійнай часткі народных свят належылі шматлікія гульні, асабліва на каляды, масленіцу, купалле. У час народных свят спявалі народна-каляндарныя і сямейныя песні, выконвалі творы народнай харэаграфіі. У народна-каляндарных святах, асабліва ў Калядах, ёсць элемент Народнага тэатра, а рэлігійныя элементы звязаны са старажытна абрадавымі дзеяннямі. Значная частка рэлігійных элементаў з’явілася пад уплывам царквы, якая да народных свят прымыкоўвала хрысціянскія (да каляд раство Хрыстова, да валачобнага свята – Вялікдзень, да Купалля – свята Іаана Прадцеча). У другой палове 19 ст.- пачатку 20 ст. роля рэлігійных элементаў у народных святах паступова змяншалася. Некаторыя з іх, асабліва старыя абрадавыя дзеянні, сталі безрэлігійнымі тэатралізаванымі дзеяннямі, святочнай забавай.

Абрады – сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой, іх паводзіны ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца. Абрады – састаўная частка традыцыйна-бытавой культуры народа. Утрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зарадзіліся ў першабытным грамадстве, калі людзі імкнуліся заклінаннямі ўздзейнічаць на незразумелыя з’явы прыроды.

Абрады былі звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, бытавымі ўмовамі, грамадскімі адносінамі і падзяляліся на каляндарна-вытворчыя (земляробчыя, паляўнічыя, жывёлагадоўчыя, рыбалоўныя), сямейна-бытавыя (вясельныя, радзіныя, пахавальныя), грамадскія і царкоўныя.

Большасць беларускіх абрадаў старажытнага паходжання ўзніклі на агульнай усходне-славянскай глебе. Старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання, масленіцы, шчадравання, абрадаў купальскай ночы і інш. Многія абрады звязаны з культам продкаў (дзяды, радаўніца), расліннасці. Асаблівасць беларускіх абрадаў – перапляценне ў іх аграрна-бытавых, язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў. Царква імкнулася забараніць народныя абрады або прыстасаваць іх да патрэб рэлігійнага культу, асобным абрадам вяселля, радзін, пахавання і інш., надаць рэлігійны змест. Абрады у аснове сваёй захавалі народную спецыфіку і нацыянальны каларыт, суправаджаемыя песнямі, танцамі, замовамі, карагодамі, пераапрананнямі (каза, жораў, дзед і інш.). У іх прысутнічаюць элементы тэатральнага дзеяння. З імі звязана сялянска-абрадавая паэзія. З цягам часу абрады страцілі першапачатковае значэнне, роля рэлігійных элементаў у іх паступова змяншалася, яны пераходзілі ў разрад гульняў, святочных забаў і захоўваліся пераважна ў вёсцы. Абрады зямельныя. Цыкал замацаваных звычаямі ўмоўных сімвалічных дзеянняў, звязаных з працоўным годам земляробства. У сувязі з пастаяннай паўторнасцю сельскагаспадарчых работ і прыстасаванню іх да пэўных дат або перыядаў земляробчыя абрады прынята называць каляндарнымі. Падзяляюцца на зімовыя – звязаны са светкаваннем каляд, масленіцы, грамніц; вясновыя – гуканне вясны, першы выхад у поле; летнія – звязаны са светкаваннем купалля, зажынак, дажынак; восеньскія – са светкаваннем спаса, багача, пакроваў. Яны напоўнены песнямі, танцамі, шуткамі. Народныя традыцыі надавалі ім сваеасаблівы каларыт і нацыянальную спецыфіку.

Звычай - стэрэатыпныя спосабы паводзін у адпаведнасці з традыцыяй, якая склалася ў пэўным грамадстве або сацыяльна-этнічнай групе. Тэрмінам “звычаі” абазначаюцца упарадкаваныя сацыяльныя дзеянні або прынятыя правілы паводзін у штодзённым жыцці, якія рэгулююцца нефармальна і адносяцца да адметных рыс пэўнай культуры.

Традыцыя – гэта звычаі, парадкі, правілы паводзін у жыцці, якія склаліся ў гістарычным развіцці грамадства. Традыцыі нярэдка выступаюць як сукупнасць архетыпаў у міфалогіі, рэлігіі, абрадах, фальклоры, якія выступаюць у якасці узораў, норм паводзін і маральных імператываў.

Гадавое кола каляндарна-абрадавых свят


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: