Пыт.№ 3. Полацкая дзяржава ў ХІ ст

ХІ ст. у гісторыі Беларусі час росквіту першай беларускай дзяржаўнасці. Да ХІ ст. ішло ўмацаванне феадальных адносін (на працягу VІІІ - ХІ ст.). З ХІІ ст. пачынаецца феадальная раздробленнасць, на яе базе росквіт і ўмацаванне эканамічнага ладу.

Умацаванне дзяржаўнай палітычнай сістэмы (доказ – наяўнасць мясцовай дынастыі Рагвалодавічаў, якія кіравалі ў ХІ ст., перадаючы уладу ад бацькі да сына). Ізяслаў (988 - 1001гг.); Брачыслаў (1003 - 1044гг.); Усяслаў Чарадзей (1044 - 1101гг.).

Развіцце культуры і рэлігіі:

- канец Х ст. - пач. ХІ ст. - прыняцце хрысціянства;

- будаўніцтва кафедральнага Сафійскага сабора 50 гг XI ст., дзе знаходзілася епіскапская кафедра;

- з'явіліся архітэктурныя школы;

- першыя помнікі пісьменства (сасуд з Гнездава, пячатка Ізяслава); знаходкі наяўнасці пісьменства ў палітычным і ў гаспадарчым жыцці;

- узнікаюць манастыры (у якіх перапісваюць кнігі: майстэрні па перапісванню кніг - скрыпторыі);

- першыя рукапісныя кнігі (Тураўскае Евангелле);

- змены ў архітэктуры, у ХІ ст. пабудаваны Менскі замак, у Гродне стары замак і г.д.

Князь Ізяслаў (988-1001) быў сынам Рагнеды, бацька па афіцыйнай версіі Уладзімір (згвалціў Рагнеду ў 980 г.). На сённяшні дзень даказана: Сятаполк сын Яраполка і есць меркаванне, што Ізяслаў таксама сын Яраполка (у той час спачатку праводзіліся заручыны - Яраполка і Рагнеды - яны ўжо лічыліся мужам і жонкай, а вяселле праводзілі заўсёды пазней – восенню, звычайна пасля закачэння збору ураджаю). Рагнеда магла быць цяжарнай і па-гэтаму адмовіла Уладзіміру. Дынастычныя шлюбы заключаліся з палітычных меркаванняў. Тое, што адбыліся заручыны сведчыла, што Полацк выбраў саюзнікам Кіеў, а не Ноўгарад, што зусім не спадабалася Уладзіміру. (Асноўны матыў барацьбы - шлях "з варагаў у грэкі", калі два княствы аб'ядноўваліся (у дадзеным выпадку Полацк і Кіеў), то трэцяе гэта вельмі незадавальняла.

Ізяслава называюць кніжнікам, прыхільнікам хрысціянізацыі беларускіх зямель, называюць заснавальнікам манастыра ў г.Ізяслаўль, куды адправілася Рагнеда, калі Уладзімір жаніўся зноў і прапанаваў ёй выйсці замуж за баярына. Акрамя таго летапісы рассказваюць, што Ізяслаў заступіўся за Рагнеду перад Уладзімірам, калі тая паспрабавала забіць мужа.

Заканчэнне кіравання Ізяслава - цёмная пляма ў гісторыі.

Брачыслаў Ізяслававіч (1001 - 1044гг.) Пра яго ёсць паведамленні ў сагах. Увогуле пра Брачыслава засталося больш звестак, але дата яго нараджэння дакладна невядома, у 3 гады веча прызнала яго князем, кіруе з 1003 г. У час яго кіравання пастаянныя супярэчнасці Полацка і Кіеўскай Русі (ужо засталіся 2 цэнтры, бо Ноўгарад пры Алегу пачаў плаціць Кіеву даніну - 300 грывен). У гэты час у 1000г. памірае Рагнеда, 1001г. - Ізяслаў, 1003 г. - Усяслаў - сын Ізяслава. Пасаду княза заняў Брачыслаў. У летапісах упамінаецца "двор Брачыславва у Кіеве".

Ермаловіч лічыць, што пэўны час Брачыслаў быў суправіцелем Яраслава Мудрага ў Кіеве – па-гэтаму ў летапісах і ўпамінаецца “двор Брачыслава в Кіеве”.

Пры Брачыславе пачынаецца жорсткае суперніцтва з Кіевам ("ваяваў Брачыслаў да канца дзён жывата свайго з Кіеўскім княствам").

Ермаловіч: да 1019 г. Брачыслаў суправіцель з Яраславам Мудрым у Кіеве, а затым вярнуўся ў Полацк і пачаў праводзіць ваяўнічую палітыку ў адносінах да Кіева.

Пасля смерці Уладзіміра - 1015г. пачынаецца барацьба за ўладу. Спадкаемец улады па звычаёвым праве – старэйшы сын - Святаполк (Яраполкавіч) па ўзросце заняў прастол. Ён не быў родным сынам Уладзіміра, гэта выкарыстаў Яраслаў. Яраслаў на той час быў князем у Ноўгарадзе. Яго жонкай была дачка Улафа (варажскага конунга) Індзегерда. Па-гэтаму ў войску Яраслава знаходзілася шмат варажскіх войскаў.

Ноўгарад пасля пахода Алега плаціў даніну Кіеву (300 гр.). У 1014 г. Яраслаў адмовіуся плаціць. Уладзімір вырашыў ваяваць. Яраслаў прыцягнуў у Ноўгарад яшчэ больш варажскіх войскаў і быў гатовы да барацьбы. Але Уладзімір памірае ў 1015 годзе, Святаполк займае яго места на прастоле. Аднак варажскія войскі, якія засталіся ў Кіеве, незнайшоўшы лепшага прымянення свае сілы, пачынаюць рабаваць Ноўгарад, наўгародцы ў адказ узнімаюць паўстанне. Яраслаў вырашыў накіраваць іх на барацьбу за ўладу ў Кіеве і пачаў непасрэдна рыхтавацца да пахода на Святаполка.

Пачалася барацьба. У яе ўмяшаліся князі Барыс (Растоўскі), Глеб (Мурамскі) і Мсціслаў (Тмутараканскі). Яраслаў захапіў уладу, затым Святаполк звярнуўся за дапамогай да Баляслава Харобрага (бацька ягонай жонкі) і вярнуў уладу сабе. Яраславу патрэбны былі саюзнікі ў барацьбе, таму ен звярнуўся да Брачыслава і полацкага веча за падтрымкай (ад гэтым сведчыць “Сага пра Эймунда”), тут і з’явіўся “двор Брачыслава ў Кіеве”. Але пасля таго як у 1019г. Святаполк памёр, Яраслаў заняў прастол - пачаліся супярэчнасці з Полацкам. Брачыслаў, вярнуўшыся Ў Полацк, пачаў выпраўляць памылкі полацкага веча, якое пад час міжусобной барацьбы магло значна узмацніцца (у тым ліку і тэрытарыяльна), але вырашыла прамаўчаць.

Брачыслаў вярнуўся ў Полацк; 1021 г. – па звестках " Аповесці мінулых гадоу" - ажыццявіў імклівы паход на Ноўгарад (спадчыну Яраслава). Брачыславу на той час 19 гадоў, ён узяў Ноўгарад і вялікую здабычу. Але на р. Судоме Яраслаў з войскам сустрэў яго і разбіў. Войска разбіта, але Яраслаў аддае Полацку 2 гарады: Віцебск і Усвят (гарады стаялі на шляху "з варагаў у грэкі" у месцы, дзе былі волакі, а гэта значыць былі стратэгічна важнымі). Гэта значыць, што Кіеуская Русь была на той час слабей, чым Полацкае княства. Яраслаў, нягледзячы на тое, што разбіў стомленныя войскі, аддаў права кантролю шляху - самае важнае на той момант.

У барацьбе за ўладу забіты Барыс і Глеб. Кіеўская ідэалогія прышпіліла Святаполку мянушку "Акаяны" за забойства братоў. На сённяшні дзень гісторык Філіст "История преступленийй Святополка Окоянного", прыводзіць доказы, вытрымкі з сагаў, што Глеб і Барыс забіты па загаду Яраслава варажскімі наёмнікамі, па-гэтаму Акаяным трэба называць Яраслава. Але пераможцаў не судзяць.

Акрамя твго існаваў яшчэ адзін нашчадак – Мсціслаў Тмутараканскі (сын Рагнеды), які сабраў моцныя войскі (не хацеў чакаць, калі пазбавяцца і ад яго) і маючы давлі сур’езныя пазіцыі, у 1026 г. вымусіў Яраслава Мудрага падзяліць Кіеўскую Русь па Дняпры. У 1036 г. Мсціслаў памёр і землі зноў адышлі Яраславу.

Тактыка Яраслава апробавана двойчы:

1036г. - вернуты землі з поўдня.

1044г. - паход на Ноўгарад (памёр Брачыслаў).

Пры Брачыславе кантраляваліся землі сучаснай Зах. Беларусі. У 1044 г. Яраслаў ажыццявіў паход і заснаваў Наваградак (пакінуў там гарнізон, бо пасяленне там ужо існавала). Выражэнне "гарады рубіць" з'яуляецца тактыкай прасоўвання на новыя тэрыторыі.

Цікава: праблема паходу Яраслава "на Літву" - значыць Літва лічылася заходне-беларускімі землямі, гісторыя атрымала працяг у час кіравання Усяслава Чарадзея. Усяслаў зрабіў паход на Наваградак (1066 - 1067гг) аўтар "Слова аб паходзе Ігара" напісаў пра Усяслава: "отварі врата Навугороду і расшібе славу Яраслававу" - устанавіў кантроль над заходне-беларускімі землямі.

Пры Брачыславе тэрытарыяльнае ўзмацненне адбываецца не толькі ў заходнім, а і ў паўночна-заходнім накірунку - у Падзвінні. Заснаваны горад Брачыслаўль (Браслаў). Актыўную палітыку ў Падзвінні працягваў і Усяслаў Чарадзей.

Усяслаў Чарадзей (1044 -1101 гг.) - перыяд кіравання - найвышэйшая магутнасць старабеларускай дзяржавы ў эканамічным, палітычным і культурным плане. Княжыў 57 гадоў. Усяслаў быў аўтарытэтнай асобай, пра яго хадзілі легенды - яму прыпісвалі чарадзейства, прычым гэтыя чуткі былі добра вядомы нават за мяжой.

Доўнар-Запольскі" Гісторыя Беларусі ": “сучаснікі не маглі растлумачыць яго поспехаў у барацьбе з усёй Руссю, яго асоба зрабіла такое ўражанне, што гаварылі небыта ён нарадзіўся ад чараўніцтва, на галаве была пляма, ён насіў павязку - прыкрываў пляму; быў самы адукаваны з адукаваных".

Аўтар "Слова...": "Всеслав князь людям суды судит, сам волкам рысекаушы с Киева да Тмутаракани (гісторык Паўленка лічыць, што аўтар падкрэслівае кіраванне царквой). В Полоцке пазвенше заутренне, он в Киеве звон слышаце, ашче вешче душа в целе, но душа страдавше... ни пцичу не гаразду суда божа не минувшы"

Пачатковы этап кіравання Усяслава мала асветлены, бо мала ўдзельнічаў у ваенных бітвах, займаўся ўнутраннымі і рэлігійна-палітычнымі справамі (самастойнасць епархіі, пабудаваны Сафійскі сабор - такіх было толькі 4: у Канстанцінопалі, у Кіеве, у Ноўгарадзе і ў Полацку).

У 1060 г. Усяслаў далучыў Оршу і Копысь.

Ермаловіч: далучыў не ваенным шляхам, а падаравалі ад Кіева за ўдзел у паходзе на торкаў - стэвавы народ.

З 1065 г. пачынаецца ваяўнічая дзейнасць. Паход на Пскоў, які належыў Полацкай зямлі - не заваяваў і вярнуўся. У 1066 г. другі паход і ўжо пераможны. Захапіў Ноўгарад, загадаў зняць званы з Сафіі, чым падкрэсліваў сваё права распараджацца рэлігійнымі справамі. Аўтар "Слова..." меў на ўвазе гэты факт. Усяслаў вярнуўся у Полацк.

Гэтыя дзеянні не падабаліся Кіеўскаму княству.

1054 г. - памёр Яраслаў Мудры, пасля чаго пачалі княыць яго сыны: Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад. Яны пачалі збіраць войскі супраць Усяслава.

3 сакавіка 1067 г. – бітва на Нямізе: жорсткая сеча. Аўтар "Слова...": "на Нямізе снапамі галовы сцеляць, Нямігі крывавыя берагі". Рэальных пераможцаў у бітве не аказалася, кіеўляне так і не змаглі перамагчы полацкае войска. Яраславічы пасля няўдалай бітвы задумалі пайсці на абман: запрасілі Усяслава разам з двумя сынамі на перамовы (каля Оршы знаходзіўся лагер), Яраславічы пацалавалі крыж і пакляліся, што не зачэпяць Усяслава. Ён прыехаў на перамовы і быў захоплены і кінуты ў Кіеўскую турму.

У гэты час на Кіеў пачалі рухацца полаўцы. Кіеўляне ўзнялі паўстанне: яны прасілі зброю, каб абараняцца. Ізяслаў пабаяўся даць зброю простаму люду, бо добра разумеў што людзі маглі накіраваць яе супраць самога князя. У выніку паўстання кіеўляне вызвалілі Усяслава з турмы і папрасілі княжыць. Усяслаў 7 месяцаў сядзеў на прастоле ў Кіеве.

Ермаловіч:гэтыя 7 месяцаў адзіны час, калі Полацкае княства належыла Кіеву, калі Усяслаў сядзеў на Кіеўскім прастоле.

Выгнаны Ізяслаў звярнуўся за дапамогай да палякаў і прыйшоў з імі да Кіева. Усяслаў не хацеў змагацца за чужыя інтарэсы, кінуў Кіеў і паехаў у Полацк. Полацкія князі ніколі не прэтэндавалі на кіеўскі прастол.

Ізяслаў учыніў у Кіеве жорсткі тэрор, а затым пайшоў на Полацк.

З 1069 г. па 1071г. Полацкае княства часова страціла незалежнасць.

На полацкі прастол быў пасаджаны сын Ізяслава Мсціслаў, які хутка памёр. На трон пасаджаны наступны сын, але ў 1071 г. Усяслаў яго выганяе і вяртае сабе ўладу.

У 1073 г. палітычная гісторыя ўсходнееўрапейскага рэгіёна змянілася. У Кіеўскай Русі супярэчнасці паміж сынамі Яраслава Мудрага. Ізяслаў шукаў саюзнікаў, і таму ідзе на саюз з Усяславам Чарадзеем праз заключэнне дынастычнага шлюбу дачкі Ізяслава і сына Усяслава (будучага Глеба Менскага)

1092 г. - паведамляецца пра жудасныя падзеі ў Полацкай зямлі. Пачалося з Друцка - разгул д'ябальскай сілы (эпідэмія - хутчэй язва).

у 1097 г. у абставінах феадальнай раздробленнасці ў Кіеўскай Русі быў сазваны Любечскі з'езд князёў, каб пераадолець міжусобіцы. На з'езд запрошаны ўсе князі з Кіеўскай Русі, а Усяслаў не запрошаны - значыць ніхто не лічыў Полацк часткай Кіеўскай Русі.

У час Усяслава тэрыторыя Полацкага княства складалася з: Віцебска, Усвят, Оршы, Корысі, Менска, Наваградчыны, Гарадзеншчыны, земляў земгалаў (Падзвіння), латгалаў, эстаў, Герцыке і Кукейноса (Падзвінне – гарады- дзяржавы, дзе сядзелі стаўленнікі Полацка, а народ плаціў Полацку даніну).

Ермаловіч, апіраючыся на польскія крыніцы: у 1070 г. на прастоле ў Вільні сядзеў стаўленнік Полацка - Расціслаў Рагвалодавіч (зн. Вільна - удзел Полацкага княства. Яго сынамі былі Давід і Маўкольд (імя не характэрна насельніцтву Беларусі - вынік балцка-славянскага сімбіёзу, які яшчэ працягваўся). Усходнія тэрыторыі называліся Русь, а заходнія - Літва. Расціслаў Рагвалодавіч быў жанаты на прадстаўніцы балцкай крыві. Сынам Маўкольда быў Міндоўг.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: