double arrow

Прынцыпы беларускага правапiсу

Прынцып арфаграфii – гэта асноўная iдэя, заканамернасць, на якой будуюцца i аб’ядноўваюцца ў группы канкрэтныя правiлы напiсання. Беларускі правапіс грунтуецца пераважна на двух прынцыпах – фанетычным i марфалагiчным.

Фанетычны прынцып адлюстроўвае на пісьме лiтаратурнае вымаўленне гукаў i iх спалучэнняў у словах. Ён зблiжае пiсьмовую форму мовы з вуснай, дае магчымасць перадаць спецыфiчныя асаблiвасцi фанетычнага ладу беларускай лiтаратурнай мовы – аканне, яканне, дзеканне, цеканне, цвёрдасць шыпячых i [р], падаўжэнне зычных i г.д. На фанетычным прынцыпе грунтуюцца наступныя правiлы:

- правапiс о, эа (ы): рэкірака, год – гады, адрас, Ватэрлоа, інжынер;

- правапiс е, ёя: клёнкляновы, метро, сяржант, дзясяты;

- правапiс спалучэнняў галосных у запазычаных словах: фае, гігіена, акiян;

- правапіс у і ў у залежнасці ад пазіцыі ў слове: моцны ўдар, ад удару;

- правапiс прыставак на -з (-с): бездапаможны, бяскрайні, згарэць, сплавіць;

- правапiс ддз, тц: горад – у горадзе, плот – на плоце, дзверы, цвёрды;

- правапiс спалучэнняў зн, нц, рц, рн, сн, сл, дт: посны, позна, сонца, сэрца, мiласэрны, радасны, Рэмбрант;

- правапіс падоўжаных зычных: калоссе, карэнне, стагоддзе; правапіс адной літары ў словах іншамоўнага паходжання: алея, маса, тона;

- правапіс прыстаўных гукаў: імгла, восень, павук, гэты;

- напiсанне лiтары ц на месцы спалучэння каранёвых ц, т, ч, к i суфiксальнага с (у суфiксах -ск-, -ств-): салдатсалдацкi, студэнтстудэнцтва, ткачткацкi, рыбак – рыбацкі, чалавек – чалавецтва, выдавецвыдавецтва;

- напiсанне лiтары с на месцы спалучэнняў каранёвых ж, ш, г, х i суфiкса - ств -, а таксама караневага с i суфiкса -ск-: Беларусь – беларускі, прыгожыпрыгоства, харошыхараство, птахптаства;

- захаванне на пісьме асіміляцыі свісцячых да шыпячых у некаторых словах: пяшчота, нішчымны і інш.

Заўвага: выключэнні з правіл не адпавядаюць фанетычнаму прынцыпу напісання.

Марфалагiчны прынцып перадае аднастайнае напісанне адных і тых жа значымых частак слоў, нягледзячы на адрозненні ў iх вымаўленні. Ён дазваляе захаваць выразную марфемную структуру слова.

На марфалагiчным прынцыпе грунтуюцца наступныя правiлы:

- правапiс звонкiх зычных на канцы слоў i перад глухiмi: грыб, дзядзька, гразь, лодка;

- напiсанне прыставак i прыназоўнiкаў на - б, - д, а таксама прыназоўнiкаў на - з: абвясціць, абчасаць, з хаты, без цябе, пад страхою, перад святам;

- правапiс глухiх зычных перад звонкiмi: просьба, вакзал, футбол, лічба;

- правапiс шыпячых перад свiсцячымi і свiсцячых перад шыпячымi: на рэчцы, мыешся, зжаць, бясшумны;

- правапiс мяккiх зычных (мяккасць зычных, якая ўзнiкае пад уплывам наступнага мяккага гука, на пiсьме не перадаецца): змена, святло, дзверы, цвёрды;

- правапiс караневых зычных з, ж, ш, г, х перад суфiксам -ск- у прыметнiках, утвораных ад геаграфiчных назваў: французскі, нясвіжскі, балхашскі, казахскi;

- правапiс д, т перад ц, ч: матчын, у хатцы, у лодцы, дакладчык;

- правапiс каранёвага д перад суфiксамi - ск -,- ств -: грамадства, суседскі;

- правапiс е ў прыназоўнiку без i часцiцы не: не бойся, без страху.

Апрача фанетычных і марфалагічных напісанняў, ёсць традыцыйныя і дыферэнцыраваныя напісанні. Традыцыйныя (гiстарычныя) напiсаннi перадаюцца па традыцыi i не адпавядаюць сучасным нормам пiсьма (напісанне з вялікай літары кожнага слова ў назвах міжнародных арганізацый, кожнага новага радка верша і г.д.). Дыферэнцыраваныя напiсаннi адрознiваюць сугучныя словы або iх формы, якiя супадаюць у вымаўленнi. Так, напрыклад, размяжоўваюцца канчаткi творнага склону ў аднолькавых прозвiшчах і геаграфiчных назвах: з Iванавым i пад Iванавам; а таксама ўжыванне вялiкай i малой лiтары пры напiсаннi ўласных i агульных назоўнiкаў: Цётка (паэтэса) i цётка, М.Чарот (пісьменнік) i чарот.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



Сейчас читают про: