Навуковы стыль

Такім чынам, як бачым, дакладнасць справавога маўлення накіравана на тое, каб змест фармулёўкі прачытваўся строга адназначна. Недапушчальна тут двухсэнсоўнасць, пэўная «размытасць» выкладання, недакладнасць. Усё павінна быць строга, трапна, сцісла, па-дзелавому.

Рэалізуецца навуковы стыль пераважна ў пісьмовай форме. Навуковы стыль – гэта сістэма моўных сродкаў, прызначаная для перадачы і захоўвання навуковых ведаў. Навуковы стыль – паняцце даволі шырокае. Ён выкарыстоўваецца ў галіне навукі і тэхнікі, аб'ядноўвае неаднародныя па форме віды літаратуры. Тыповыя рысы навуковага стылю абумоўлены характэрнай для яго функцыяй паведамлення.

Найбольш агульнымі ўласцівасцямі навуковага стылю з'яўляюцца аб'ектыўнасць, дакладнасць, лагічнасць і абстрактнасць выкладання. Лексічныя-фразеалагічныя асаблівасці навуковага стылю наступныя:

- шырокае ўжыванне нейтральных слоў;

- пашыранае выкарыстанне агульнанавуковых слоў;

- вялікая колькасць тэрмінаў – слоў і словазлучэнняў, якія гранічна дакладна абазначаюць спецыяльныя паняцці або прадметы;

- фразеалагізмы абмежаваныя ва ўласных рэсурсах і экспрэсіўных магчымасцях, часцей за ўсё ў навуковым стылі прадстаўлены тэрміналагічныя словазлучэнні фразеалагічнага тыпу: дзяржаўнае права, крымінальны працэс, судовы іск, судовая прамова, грамадскае ўздзеянне і інш.

Адметнасць навуковага стылю праяўляецца і ў частотнасці выкарыстання пэўных часцін мовы, іх формаў, асаблівасцях іх функцыянавання:

- перавага ва ўжыванні назоўнікаў і прыметнікаў над дзеясловамі;

- шырокае выкарыстанне назоўнікаў ніякага роду з абстракным значэннем: мысленне, выпраменьванне, адлюстраванне і інш.;

- формы роднага склону назоўнікаў у ролі азначэнняў: тэмпература кіпення, закон Ома;

- не выкарыстоўваецца займеннік «я» і дзеясловы ў форме 1-й асобы адзіночнага ліку;

- дзеясловы-выказнікі ўжываюцца звычайна ў форме 3-й асобы цяперашняга часу.

Спецыфічныя асаблівасці мае і сінтаксіс навуковага маўлення:

- сказы поўныя;

- шырока выкарыстоўваюцца сказы з дзеепрыметнікавымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі, з аднароднымі членамі і абагульняючымі словамі;

- часта ўжываюцца складаныя сказы, даволі разнастайныя па сваёй будове;

- амаль не сустракаюцца клічныя і пытальныя сказы.

Названыя вышэй асаблівасці навуковага стылю даюць падставу многім сцвярджаць аб пэўнай яго «сухасці», «недаступнасці», «халоднасці». Аднак, як паказвае практыка, усё залежыць ад індывідуальных здольнасцей аўтараў навуковых артыкулаў і манаграфій, ад іх магчымасцей даходліва, цікава і нават з пэўным захапленнем выкласці даволі складаныя моманты ў той ці іншай галіне, надаць свайму даследаванню пэўны эмацыянальны «тонус», карыстаючыся пры гэтым спецыяльнай тэрміналогіяй. Усё гэта ні ў якім разе не зніжае навуковай вартасці працы.

Як вядома, навука складаецца з розных галін ведаў. Яны адрозніваюцца прадметам даследавання, выкарыстаннем спецыфічных тэрмінаў і катэгорый, метадамі даследавання і аргументацыяй. У сувязі з гэтым у межах навуковага стылю можна вылучыць некалькі разнавіднасцей або падстыляў:

акадэмічны (уласна навуковы);

навукова-справавы;

навукова- папулярны;

вучэбна-навуковы;

навукова-інфармацыйны;

навукова-публіцыстычны і іншыя.

Кожны з гэтых падстыляў мае свае спецыфічныя асаблівасці, але не настолькі істотныя, каб казаць пра кожны з падстыляў як пра самастойны стыль.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: