Лекцыя 17. Міжнародны рабочы рух у 1919–1929 гг

1. Становішча ў міжнародным рабочым руху падчас Першай сусветнай вайны.

2. Фарміраванне міжнародных рабочых арганізацый пасля вайны.

3. Міжнародны рабочы рух у перыяд пасляваеннага крызіса.

4. Міжнародная сацыял-дэмакратыя ў гады стабілізацыі.

5. Камінтэрн падчас перыяда стабілізацыі.

1. У гады першай сусветнай вайны міжнародны рабочы рух аказаўся расколатым і раз’яднаным па розных накірунках. Сацыял-дэмакратычныя партыі большасці еўрапейскіх краін падтрымлівалі свае ўрады па пытаннях вядзення вайны, а некаторыя з іх нават увайшлі ў склад урадаў. Амаль усе яны падтрымлівалі лозуг “абароны Айчыны”. ІІ Інтэрныянал у гады вайны не дзейнічаў, хаця і не быў афіцыйна распушчаны. Заставаўся і яго кіруючы орган – Міжнароднае сацыялістычнае бюро, які аднак ніякай актыўнасці не праяўляў. Міжнародная дзейнасць ажыццяўлялася ў межах варожых кааліцый. У лютым 1915 г. у Лондане адбылася міжнародныя канферэнцыя сацыялістаў краін Антанты, у красавіку 1915 г. – канферэнцыя сацыялістаў германскага блока. І тыя і другія выказаліся за вайну да пераможнага канца.

Другая лінія раздзела ішла па ідэалагічным рэчышчы. Расійскія бальшавікі разглядалі сваю партыю, як партыю новага тыпу ў параўнанні з сацыял-дэмакратычнымі партыямі Еўропы. Яны імкнуліся да стварэння такіх прабальшавіцкіх партый у іншых краінах, і, потым, да аб’яднання іх ў т.зв. рэвалюцыйны інтэрнцыянал, які мог бы ўзначаліць барацьбу за захоп улады. Стратэгія бальшавікоў на перыяд вайны заключалася ў наступным: паражэнне свайго ўрада ў вайне, ператварэнне вайны імперыялістычнай у вайну грамадзянскую, стварэнне новага рэвалюцыйнага інтэрнацыянала. Перашпачаткова для тварэння новага інтэрнацыянала яны імкнуліся выкарыстаць Цыммервальдскі рух, аднак цэнтрысцкая большасць у гэтым руху бальшавікоў не падтрымала. Тым не меньш, рэвалюцыі ў некаторых еўрапейскіх краінах, актывізацыя рабочага руху наогул у выніку вайны і асабліва прыход бальшавікоў да ўлады ў Расіі ў 1917 г. яшчэ больш стымуляваў іх дзейнасць па стварэнню прабальшавісцкага інтэрнацыянала.

2. У сакавіку 1919 г. бальшавікі арганізавалі правядзенне ў Маскве Міжнароднай сацыялістычнай канферэнцыі, якая аб’явіла сябе ўстаноўчым кангрэсам камуністычнага інтэрнацыянала. На кангрэсе было прыянята рашэнне аб стварэнні Камуністычнага інтэрнацыянала і зацверджаны яго першыя дакументы: Платформа і Маніфест. У 1920 г. на другім кангрэсе быў прыняты статут і тым самым завершана арганізацыйнае афармленне новага інтэрнацыянала. Дакументы Камінтэрна практычна капіравалі праграмныя ўстаноўкі бальшавісцкай партыі і ставілі задачу арганізацыі сусветнай рэвалюцыі, захопа ўлады і ўстанаўлення дыктатуры пралетарыята. Арганіазцыйна Камінтэрн базіраваўся на прынцыпах дэмакратычнага цэнтралізма і жорсткай дысцыпліны. Усе сацыял-дэмакратычныя партыі былі аб’яўлены апартуністычнымі, здрадзіўшымі інтарэсам рабочага класа.

Паралельна праходзіў працэс аднаўлення дзейнасці сацыялістычнага інтэрнацыянал. На канферэнцыях у Берне ў лютым 1918 г., Люцэрне ў жніўні 1919 г. і Жэневе ў жніўні 1920 г. былі вырашаны ўсе арганізацыйныя і ідэалагічныя праблемы. Адноўлены інтэрнацыял працягваў справу і традыцыі даваеннай сацыял-дэмакратыі. Канферэнцыя ў Жэневе была нават названа Х кангрэсам сацыялістычнага інтэрнацыянала. Адноўлены інтэрнацыянал абвяшчаў сваёй мэтай дэмакратычны сацыялізм і імкнуўся дасягнуць гэтай мэты пры дапамозе рэформ, абапіраючыся на пранцыпы парламенцкай дэмакратыі.

Такім чынам, рабочы рух быў расколаты ідэйна і арганізацыйна. Суадносіны сіл былі такімі: у 1920 г. у камуністычных партыях Захада было 400 тыс. членаў, у сацыял-дэмакратычных – 8,5 млн.

Акрамя двух вышэйназваных інтэрнацыяналаў былі створаны міжнародныя рабочыя арганізацыі цэнтрысцкага тыпу, а таксама хрысціянскія, прафсаюзныя, спартыўныя і г.д.

3. У перыяд пасляваеннага крызіса рабочы рух у заходніх краінах знаходзіўся на ўздыме. Рэвалюцыямі і забастоўкамі былі ахоплены практычна ўсе краіны. Такая сітуацыя садзейнічала радыкалізацыі рабочых, іх прыхільнасці да рэвалюцыйных метадаў барацьбы. Гэтыя настроі імкнуўўся выкарыстаць Камінтэрн, разлічваючы перавесці незадавальненне працоўных цяжкімі пасляваеннымі рэаліямі ў рэчышча рэвалюцыйнай барацьбы за дыктытуру пралетарыята. Аднак у канцы 1919–1920 гг. сітуацыя мяняецца, рабочы рух ідзе на спад. Спадзяванні на хуткую рэвалюцыю аказаліся ілюзорнымі. У гэтых умовах у цяжкіх спрэчках і дыскусіях камуністы фармулююць новую тактыку – тактыку адзінага рабочага фронту. Яе абвешчаная мэта – сумесна з учарашнімі ворагамі, сацыял-дэмакратамі, весці барацьбу за паўсядзённыя інтэрэсы працоўных. Па сутнасці, аднак, справа ішла аб спадзяванні пры дапамозе новай тактыкі перацягнуць на свій бок значную частку сацыял-дэмакратычных рабочых. Тым не меньш, створанае ў 1921 г. на аснове некалькіх цэнтрысцкіх партый Міжнароднае рабочае аб’яднанне сацыялістычных партый, вядомае як Другі з паловай інтэрнацыянал, робіць спробу выкарыстаць новую тактыку камуністаў для аб’яднання міжнароднага рабочага руху. Скліканая ў 1922 г. у Берліне канферэнцыя трох інтэрнацыяналаў па вырашэнню гэтага пытання, хоць і давала некаторыя надзеі, але да вырашэння не прывяла. Аб’ядналіся толькі ІІ і ІІ1/2 інтэрнацыяналы, стварыўшы ў 1923 г. Рабочы сацыялістычны інтэрнацыянал (РСІ) на традыцыйных сацыял-дэмакратычных прынцыпах. Камінтэрн пайшоў сваім шляхам. У 1923 г. ён робіць спробу арганізаваць рэвалюцыі ў Германіі, Балгарыі і Польшчы, якая заканчваецца поўным правалам.

4. У перыяд стабілзацыі сацыял-дэмакратыя ўмацоўвала свае пазіцыі і пашырала ўплыў. У РСІ былі прыняты новыя партыі з краін Азіі і Лацінскай Амерыкі, а таксама Швейцарыі і Ісландыі. Сацыял-дэмакратычныя фракцыі меліся ў парламентах усіх індустрыяльна развітых краін. У шасці краінах Еўропы янаы ўваходзілі ў склад урадаў. Ва ўрадах і парламентах яны былі ініцыятарамі і праваднікамі сацыяльнай палітыкі на карысць працоўных. У жніўні 1925 г. адбыўся Марсельскі кангрэс РСІ, а ў жніўні 1928 г. – Бруссельскі. У цэнтры ўвагі РСІ былі праблемы сацыяльнага жыцця, адносін да камунізма, фашызма, міжнароднай палітыкі і г.д. Сацыял-дэмакраты прытрымліваліся прынцыпаў дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічнага жыцця, нацыяналізацыі важнейшых галін вытворчасці, дзяржаўнага кантроля над манаполіямі. РСІ выступаў за нармалізацыю адносін з СССР, крытыкуючы, разам з тым, камуністычны рэжым як дыктатарскі і неадпавядаючы інтарэсам працоўных. Камінтэрн разглядаўся як інструмент знешняй палітыкі Масквы. Характарызуючы фашызм, які ў той час актывізаваўся, РСІ зыходзіў з таго, што ён прадстаўляе сабой капіталістычныю рэакцыю і пагражае дэмакратыі, міру і будучаму сацыялізму. У якасці альтэрнатывы фашызму сацыял-дэмакратыя разглядала дэмакратычныя свабоды і парламенцкі лад. У галіне міжнародной палітыкі для РСІ галоўным было захаванне міру. Падчас стабілізацыі сацыял-дэмакратыя актыўна распрацоўвала праблемы гаспадарчай дэмакратыі і арганізаванага капіталізма.

5. У гады стабілзацыі ва ўмовах зніжэння актыўнасці рабочага руху і ў прыватнасці колькасці і масавасці забастовак, былі аслаблены пазіцыі леварадыкальных палітычных сіл. Колькасць камуністаў у заходніх краінах у гэты час скарацілася амаль на палову. Сярод больш–меньш масавых выступленняў гэтых гадоў можна назваць толькі ўсеагульную забастоўку 1926 г. у Вялікабрытаніі і падзеі 1927 г. у Аўстрыі. На дезйнасць Камінтэрна ў гэты час асноўны уплыў аказвалі два фактары: смець У.І.Леніна і паражэнне рэвалюцыйных выступленняў у Германіі, Балгарыі і Польшчы. У перыяд стабілізацыі ў Камінтэрне фарміруецца і зацвярджаецца новая палітычная лінія – ультралевая і сектанцкая па свайму характару. Яе ініцыятарам і выканаўцам быў старшыня выканкама Камінтэрна Г. Зіноўеў, які абапіраўся на падтрымку І. Сталіна. У 1924 г. з’яўляецца лозунг сацыял-фашызма, які прыраўноўвае сацыял-дэмакратычныя партыі да фашысцкіх. На V кангрэсе Камінтэрна ў 1924 г. карэнным чынам пераасэнсоўваецца тактыка адзінага рабочага фронта. Яна цяпер трактуецца як манеўр у барацьбе супраць “контррэвалюцыйнай сацыял-дэмакратыі”, а мэта – адзінства рабочых пад кіраўніцтвам кампартый. Пазней, у 1928 г. на ІХ Пленуме выканкама КІ прымаецца тэзіс аб тым, што нельга пакончыць з капіталізмам не пакончыўшы спачатку з сацыял-дэмакратыяй. Завяршэнне новая лінія знайшла ў тыктыцы “клас супраць класа” у канцы 20-х гадоў. Яе сутнасць была ў тым, што рабочы клас мог быць прадстаўлены палітычна толькі камуністычнымі партыямі. Усе астатнія былі аднесены да буржуазнага лагера. Тактыка “клас супраць класа” увайшла ў праграму КІ, зацверджаную VІ кангрэсам Камінтэрна ў 1928 г.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: